» » » » Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)


Авторские права

Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая детская литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Казкi (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Казкi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Казкi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Кукарэку! - заспяваў певень, узлятаючы на плот. - Прачнiцеся! - У яго самога вочы яшчэ зусiм злiпалiся спрасоння, а ён ужо крычаў: - Тры курыцы загiнулi ад няшчаснага кахання да пеўня! Яны выскублi на сабе ўсё пер'е! Такая вось непрыстойная гiсторыя! Не хачу маўчаць пра яе! Няхай разыдзецца гэта па ўсiм свеце!

- Няхай, няхай! - запiшчалi кажаны, закудахкалi куры, загарланiлi пеўнi. Няхай, няхай!

I гiсторыя паняслася - з двара ў двор, з куратнiка ў куратнiк i дайшла нарэшце да таго месца, адкуль пачалася.

- Пяць курыц, - гаварылi тут, - выскублi з сябе ўсё пер'е, каб паказаць, хто з iх болей схуднеў ад любовi да пеўня! Пасля яны задзяўблi адна адну насмерць, на сорам i ганьбу ўсяму свайму роду i на страту сваiм гаспадарам!

Курыца, якая згубiла адну пярынку, канечне, не ўведала, што гэтая гiсторыя пачалася з яе, i, як курыца ва ўсiх адносiнах паважная, сказала:

- Я пагарджаю такiмi курамi! Але такiх нямала! Пра такiя рэчы, аднак, нельга маўчаць! I я, са свайго боку, зраблю ўсё, каб гэтая гiсторыя трапiла ў газеты! Няхай разыдзецца па ўсiм свеце - гэтыя куры i ўвесь iхнi род вартыя такога!

I ў газетах сапраўды змясцiлi ўсю гiсторыю, i гэта шчырая праўда: адной маленькай пярынцы зусiм не цяжка пераўтварыцца ажно ў пяць курыц!

ШТО МУЖ НI ЗРОБIЦЬ, УСЁ ДОБРА

Раскажу я табе казку, якую сам чуў у маленстве. I кожны раз, як я ўспамiнаў яе пасля, яна здавалася мне ўсё лепшай i лепшай, бо i з казкамi бывае гэтак жа, як шмат з кiм з людзей: з гадамi яны становяцца ўсё лепшымi i лепшымi, i гэта вельмi добра!

Ты, вядома, бываў у вёсцы, i табе, напэўна, даводзiлася бачыць старэнькiя вясковыя хаты з саламянымi стрэхамi. Стрэхi гэтыя абраслi мохам, травою, на вiльчыку абавязкова буслiнае гняздо, сцены пакрывiлiся, акенцы нiзенькiя, i адчыняецца ўсяго адно; на кухнi печ выпучваецца, нiбы жывот таўстуна; цераз агароджу звiсае куст бузiны. А дзе трапiцца лужына, па якой плавае качка з качанятамi, там прыткнулася i вузлаватая, каравая вярба. Каля хаты ёсць, вядома, навязаны на ланцуг сабака, якi брэша на ўсiх i кожнага.

Якраз вось такая хатка i стаяла ў адной вёсцы, а ў ёй жылi старыя муж з жонкай. Ды як нi бедна яны жылi, сёе-тое было ў iх i лiшняе. Так яны маглi абысцiся без свайго каня, бо работы для яго не было, i ён цэлыя днi пасвiўся ў прыдарожнай канаве. Муж часамi ездзiў на канi ў горад, iншы раз пазычаў яго суседзям, за што тыя расплачвалiся дробнымi паслугамi. Але ўсё-такi выгадней было б прадаць гэтага каня або памяняць на што-небудзь больш патрэбнае. А на што памяняць?

- Ну, што прадаць, а што купiць, ты лепей за мяне ведаеш! - сказала мужу жонка. - Цяпер якраз кiрмаш у горадзе, едзь туды, ды i прадай конiка або памяняй з выгадай! Ты ж у мяне заўсёды што нi зробiш, дык усё добра! Едзь з Богам!

I яна завязала яму на шыю хусцiнку - гэта яна ўсё-такi ўмела рабiць лепш за мужа, завязала яе падвойным вузлом; вельмi прыгожа выйшла! Потым яна прыгладзiла далонню капялюш мужа i пацалавала старога проста ў губы. I вось ён паехаў на канi, якога трэба было або прадаць, або прамяняць у горадзе. А ўжо ў чым, у чым, а ў куплi-продажы ён разбiраўся!

Сонца так i пякло, на небе не было нi воблачка. Над дарогай стаялi хмары пылу, бо на кiрмаш ехала i iшло столькi народу - хто на возе, хто вярхом, а хто проста пешкi. Спёка стаяла нясцерпная, i нiдзе на ўсёй дарозе анiякага ценю.

I тут стары ўбачыў, што па дарозе iдзе чалавек i гонiць перад сабою карову, ды такую прыгожую, адно заглядзенне! "Пэўна, i малако яна дае цудоўнае! - падумаў наш селянiн. - От бы выменяць яе за каня!"

- Гэй, ты там, з кароваю! - гукнуў ён. - Давай пагамонiм! Бачыш майго каня? Я думаю, ён каштуе даражэй за тваю карову, але карова мне больш патрэбна. Давай памяняемся, га?

- Давай, - згадзiўся гаспадар каровы, i яны памянялiся.

Памянялiся, i цяпер селянiн мог спакойна вярнуцца дадому. Але ж ён збiраўся пабываць у горадзе i таму разам з каровай рушыў далей, каб хоць паглядзець на кiрмаш.

Iшоў ён шпарка, карова не адставала, i неўзабаве яны дагналi чалавека, якi вёў авечку. Авечка была добрая, укормленая, з густою воўнаю.

"От бы мне такую! - падумаў селянiн. - Улетку ёй хопiць корму ў нашай канаве, а на зiму яе можна браць у хату. I праўда, нам зручней трымаць авечку, чым карову. Памяняцца, цi што?"

Гаспадар авечкi ахвотна згадзiўся на абмен, i селянiн пайшоў далей ужо з авечкай. Раптам ён убачыў пры дарозе чалавека, якi трымаў пад пахаю вялiкую гусь.

- Ну i гусь у цябе! - залюбаваўся селянiн. - Ды тлустая якая! Ды пер'я на ёй колькi! Хораша было б паглядзець, як яна плавае на прывязi ў нашай лужыне. I старой маёй было б для каго збiраць аб'едкi! Яна не раз гаварыла: "Ах, каб у нас была гусь!" Ну вось цяпер яна будзе яе мець! Хочаш мяняцца? Даю табе за гусь авечку, ды яшчэ дзякуй скажу ў прыдачу!

Той не адмовiўся, i яны памянялiся. Селянiн займеў гусь.

Тым часам горад ужо быў блiзка, i дарога ажно кiшма кiшэла людзьмi i жывёлай - ступiць не было дзе. Таму шмат хто iшоў па дне канавы, а некаторыя нават па палетку бульбы вартаўнiка пры дарозе. Тут жа хадзiла курыца вартаўнiка, але яе прывязалi да агароджы аборкай, каб яна не спалохалася людской таўханiны i не адбiлася ад дому. Была яна куртатая, падмiргвала адным вокам i ўвогуле з выгляду курыца хоць куды. "Ко-ко-ко!" - сакатала яна; што хацела гэтым сказаць, я не ведаю, але селянiн, як убачыў яе, дык падумаў: "Лепшай за гэтую курыцу я не бачыў. Яна прыгажэйшая за квактуху нашага святара; от бы яе нам! Курачка заўсёды знойдзе сабе зернетка, лiчы, што сама сябе пракормiць! Дапраўды, добра было б памяняць на яе гусь".

- Хочаш мяняцца? - спытаў ён у вартаўнiка.

- Мяняцца? А чаму б i не?! - адказаў той.

I яны памянялiся: вартаўнiк узяў сабе гусь, а селянiн курыцу.

Нямала ўсё-такi панамяняўся ён па дарозе ў горад, ды яшчэ спякота стаяла страшэнная, i ён вельмi стамiўся. Няблага было б цяпер i перакусiць! А тут якраз i карчма побач. У яе ён i падаўся, але каля дзвярэй сутыкнуўся з парабкам, якi нёс туга напакаваны нечым мех.

- Што нясеш? - спытаў селянiн.

- Гнiлыя яблыкi, - адказаў парабак. - От назбiраў поўны мех свiнням.

- Ух ты! Гэтак многа?! От каб пабачыла мая жонка! У нас летась урадзiў на старой яблынi ўсяго адзiн яблык, дык мы яго так шанавалi, у куфры хавалi, пакуль ён не згнiў! Але мая старая ўсё адно казала: "Якi нi ёсць, а прыбытак!" От каб яна паглядзела, якi бывае прыбытак. Хацелася б мне пацешыць яе!

- А што вы дасце за гэты мех? - спытаў хлопец.

- Што дам? Ды вось курыцу!

Селянiн аддаў курыцу парабку, узяў мех з яблыкамi, зайшоў у карчму i адразу да прылаўка, а мех свой прыхiлiў да печы, у якой якраз палiлася. Ды ён на гэта не звярнуў увагi. У карчме было процьма народу: перакупшчыкi, гандляры жывёлай. Сядзелi там i два ангельцы. Ды такiя багатыя, што ўсе кiшэнi ў iх былi набiты золатам. I вельмi ж любiлi яны iсцi ў заклад. А цяпер паслухайце!

"Пок! Пок! Пок!" - пачулася каля печы.

Ды гэта ж яблыкi пачалi лопацца ад гарачынi.

Вось тут усе i даведалiся пра гiсторыю, як стары памяняў каня на карову, карову на авечку i ўрэшце атрымаў мех гнiлых яблыкаў.

- Ну i будзе табе ад жонкi, як вернешся! Дасць яна табе дыхту! Галаву адарве! - загаманiлi ўсе ў карчме.

- Нiчога не будзе, - запярэчыў селянiн. - Жонка пацалуе мяне i скажа: "Што муж нi зробiць, усё добра!"

- А вось пабачым! - заспрачалiся ангельцы. - Iдзём у заклад на бочку золата!

- Хопiць i адной меркi, - сказаў селянiн. - А я са свайго боку магу паставiць толькi поўную мерку яблыкаў ды самога сябе са сваёю старою ў прыдачу, гэтага хопiць з лiшкам!

- Згодны! - закрычалi ангельцы.

Пад'ехала каламажка карчмара. У ёй змясцiлiся ўсе - ангельцы, селянiн, узвалiлi i мех з гнiлымi яблыкамi. Каламажка рушыла ў дарогу, i нарэшце прыехалi да хацiнкi старога селянiна.

- Добры дзень, жоначка!

- Добры дзень, муж даражэнькi!

- Ну, я памяняў!

- Ды ты ў мяне на ўсё майстар! - сказала жонка i кiнулася абдымаць мужа, не зважаючы нi на мех з яблыкамi, нi на чужых людзей.

- Я памяняў каня на карову!

- I дзякуй Богу! - сказала жонка. - Цяпер у нас на стале будзе i малако, i масла, i сыр. Вунь як выгадна памяняў!

- Так то яно так, але карову я памяняў на авечку!

- I добра зрабiў! - пахвалiла жонка. - Ты заўсёды ведаеш, як лепей! Для авечкi ў нас i корму хопiць. А мы будзем пiць авечае малако ды авечым сырам частавацца, а з воўны звяжам цёплыя панчохi i нават фуфайкi. А з каровы шэрсцi не збярэш. Яна, як лiняе, дык усю пагубляе. Якi ты ў мяне разумны!

- Я i авечку памяняў - на гусь!

- Ах, няўжо i праўда, што ў гэтым годзе на дзень святога Марцiна ў нас будзе смажаная гусь?! Ты ўсё стараешся, чым бы мяне парадаваць ды пацешыць! Як добра ты гэта прыдумаў! Гусь, хоць пасi яе, хоць не пасi, усё адно да свята растлусцее.

- Яно так, але я памяняў гусь на курыцу! - сказаў муж.

- На курыцу? Ну i цудоўна! Курыца нанясе яек, вывядзе куранят, i ў нас будзе цэлы птушнiк! От што даўно мне хацелася мець!

- Але курыцу я памяняў на мех гнiлых яблыкаў.

- Ну, дык дай я цябе расцалую! - усклiкнула жонка. - Дзякуй табе, даражэнькi мой! Ты от паслухай, што я табе раскажу. Ты паехаў, а я i падумала: "Давай прыгатую яму на вячэру што-небудзь смачненькае - яечню з цубуляй! Яйкi ў мяне былi, а цыбулi не. Я i пайшла да жонкi настаўнiка, бо ведаю, што ў iх ёсць цыбуля, але яна жмiнда скупая, хоць i прыкiдваецца добранькай. Я папрасiла яе пазычыць цыбулiну. "Цыбулiну? - перапытала яна. - Ды ў нас у садзе i агародзе нiчагусенькi не расце. Нават гнiлога яблыка не знойдзеш!" А от цяпер я магу ёй пазычыць хоць дзесяць яблык, хоць цэлы мех! Ну i пасмяёмся ж мы з настаўнiчыхi. - I яна зноў пацалавала мужа проста ў губы.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Казкi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Казкi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Ганс Андерсен

Ганс Андерсен - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Казкi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.