» » » » Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)


Авторские права

Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая детская литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Казкi (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Казкi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Казкi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








"Няшчасная я манета, - думала я тады. - Якая з таго карысць, што я сярэбраная, звонкая, выдатнай чаканкi? Усяму гэтаму грош цана! У вачах усiх ты застаешся тою, за каго цябе лiчаць! I як, мусiць, жахлiва мець нячыстае сумленне, прабiвацца наперад падманам, ашуканствам, калi мне, нi ў чым не вiнаватай, гэтак цяжка пакутаваць толькi таму, што ў мяне аблiчча злачынкi!.." Пераходзячы ў новыя рукi, я кожны раз калацiлася, баючыся, што мяне пачнуць разглядаць, бо ведала, што мяне са злосцю шпурнуць на стол, нiбыта я якая-небудзь махлярка.

Аднойчы я трапiла да беднай жанчыны: ёй заплацiлi мною за цяжкую падзённую работу. Але ёй ужо нiяк не ўдавалася збыць мяне з рук - нiхто не хацеў браць мяне, i я была для небаракi сапраўдным няшчасцем. "Давядзецца мне каго-небудзь ашукаць, - сказала яна неяк раз. - Я не такая багатая, каб трымаць у запасе фальшывыя грошы. Аддам гэтую манету багатаму булачнiку, ён не збяднее ад гэтага... Але ўсё ж нядобра так рабiць. Сама ведаю, што нядобра".

- Ну вось, цяпер я буду ляжаць на сумленнi ў беднай кабеты! - уздыхнула я. - Няўжо я гэтак змянiлася?

Жанчына пайшла да багатага булачнiка, але той вельмi добра разбiраўся ў манетах: булачнiк не паклаў мяне ў касу, а шпурнуў проста ў твар жанчыне. I, вядома, ёй не далi за мяне хлеба. Ах, як я засмуцiлася! "Няўжо, - думала я, мяне адчаканiлi на гора людзям?! Мяне, якая ў маладыя гады была такая смелая, упэўненая ў сабе. Так верыла ў сваю каштоўнасць i цудоўную чаканку!" I я затужыла, замаркоцiлася, як толькi можа тужыць-маркоцiцца манетка, якую нiхто не хоча браць. Але жанчына прынесла мяне назад дадому, лагодна-ласкава паглядзела на мяне i сказала: "Не хачу нiкога ашукваць! Я праб'ю ў табе дзiрачку, няхай кожны ведае, што ты фальшывая... Хаця... Пачакай, мне падумалася - можа, ты шчаслiвая манетка? Мне чамусьцi здаецца, што ты шчаслiвая. Я праб'ю ў табе дзiрачку, зацягну шнурок i павешу на шыю суседскай дзяўчынцы - няхай носiць на шчасце!"

I яна прабiла на мне дзiрачку. Канешне, не дужа прыемна, калi ў табе прабiваюць дзiрку, але дзеля добрай мэты, шмат што можна перацярпець. Праз дзiрачку працягнулi шнурок, i я зрабiлася падобнай на медальён. Тады мяне павесiлi на шыйку маленькай дзяўчынцы. Малая ўсмiхалася мне, цалавала мяне, i я ўсю ноч спачывала на цёпленькiх нявiнных дзiцячых грудзях.

Ранiцай мацi дзяўчынкi ўзяла мяне ў рукi, паглядзела на мяне i штосьцi задумала, - я адразу здагадалася! Яна дастала нажнiцы i перарэзала шнурок.

- Шчаслiвая манетка! - сказала яна. - Гэта трэба праверыць.

Яна паклала мяне ў кiслату, i я ўся пазелянела. Потым яна старанна замазала дзiрачку, крыху пачысцiла мяне i на змярканнi пайшла да прадаўца латарэйных бiлетаў, каб купiць на шчасце бiлецiк.

Ах, як цяжка было ў мяне на душы! Я ўся сцялася i, здавалася, вось-вось пераламлюся напалам. Я ж ведала, што мяне абзавуць фальшываю, зняславяць перад усiмi iншымi манетамi, што ляжаць у касе i аздоблены надпiсамi i чаканкай, якой можна ганарыцца. Але ж! На гэты раз абышлося, i я не зведала ганьбы. Пакупнiкоў сабралася вельмi многа i прадавец быў гэтак заняты, што, не разглядаючы, кiнуў мяне ў касу разам з iншымi манетамi. Выйграў цi не куплены за мяне бiлет - я не ведаю, але на другi дзень мяне разгледзелi, палiчылi за фальшывую i адклалi ўбок, а пасля зноў паслалi ашукваць людзей - з маёй дапамогi ўсё ашукваць, ашукваць! А гэта ж проста нясцерпна з маiм шчырым, сумленным характарам - яго ж не маглi ў мяне адабраць!

Так пераходзiла я з рук у рукi, з дома ў дом больш за год, усюды мяне лаялi, усюды праклiналi. Нiхто мне не верыў, i я ўжо сама не верыла сабе. Цяжкi гэта быў час.

Аднойчы прыехаў падарожнiк. Яму вось мяне i падсунулi. Ён быў даверлiвы i палiчыў мяне за мясцовую манету. Але калi ён хацеў за штосьцi расплацiцца мною, я зноў пачула:

- Гэтая манета нiкуды не вартая, яна фальшывая!

- Мне яе далi за сапраўдную, - сказаў падарожнiк i больш пiльна прыгледзеўся да мяне. Раптам на твары яго з'явiлася ўсмешка, а я ж ужо даўно не бачыла ўсмешкi на тварах тых, хто трымаў мяне ў руках. - Не можа быць! усклiкнуў ён. - Гэта ж наша родная манетка, добрая праўдзiвая манетка з маёй радзiмы, у ёй прабiлi дзiрку i называюць фальшываю! Вось пацеха! Але я цябе зберагу i завязу дадому.

Як я зарадавалася! Мяне зноў называюць добрай, праўдзiвай, сапраўднай, а не фальшывай манеткай, хочуць узяць дамоў, дзе ўсе будуць прызнаваць мяне i верыць, што я з чыстага серабра i цудоўнай чаканкi! Я заiскрылася б ад радасцi, але гэта не ў маёй натуры: гэта ўласцiва сталi, а не серабру.

Мяне загарнулi ў тонкую белую паперку, каб я не змяшалася з iншымi манетамi i не згубiлася. I толькi на святы, калi да падарожнiка збiралiся землякi, мяне паказвалi iм, i ўсе хвалiлi мяне: казалi, што я вельмi цiкавая. Пацеха ды годзе! Як гэта можна здавацца цiкавай, калi сама пры гэтым не гаворыш нi слова?

I вось нарэшце я апынулася на радзiме! Усе мае нягоды i пакуты скончылiся, i радасць вярнулася да мяне. Бо я з чыстага серабра, адмысловай чаканкi i нiхто не звяртае ўвагi, што на мне прабiта дзiрка, як на фальшывай. Гэта не мае анiякага значэння, калi ты сама не фальшывая.

Так, трэба мець цярпенне. Урэшце праўда заўсёды перамагае - у гэтым я цвёрда ўпэўнена! - закончыла свой расказ манетка.

ДЗIЦЯЧАЕ ПУСТАМОЎЕ

У купца-багацея ладзiўся дзiцячы вечар; былi запрошаны ўсе дзецi багатых i знакамiтых бацькоў. Справы ў купца iшлi добра, а сам ён быў чалавекам адукаваным, у свой час нават гiмназiю закончыў. Гэтага дабiўся яго шаноўны бацька, якi напачатку быў звычайным прасалам, але сумленным i працавiтым чалавекам i здолеў сабраць сабе сякi-такi капiтал, а сын яго прымножыў. Купец быў разумным i добрым чалавекам, хоць людзi пра гэтыя якасцi згадвалi не так часта, як пра яго багацце.

Ён быў знаёмы, як кажуць, i з арыстакратамi крывi, i з арыстакратамi розуму, а таксама з арыстакратамi крывi i розуму адначасова, i, нарэшце, з тымi, якiя не маглi пахвалiцца нi першым, нi другiм арыстакратызмам.

Такiм чынам, у ягоных пакоях сабралася вялiкая грамада, але выключна дзiцячая, дзецi балбаталi без супынку; як вядома, у iх што ў галаве, тое i на языку. Сярод дзяцей была адна прыгожанькая маленькая дзяўчынка, толькi страшэнна фанабэрыстая. Фанабэрыю ў яе не ўбiлi, а "ўцалавалi", i не бацькi, а слугi - бацькi для гэтага былi занадта разумныя. Бацька малечы быў камер-юнкерам, i яна ведала, што гэта штосьцi "страшна важнае".

- Я камер-юнкерская дачка! - сказала яна.

Мiж тым з гэткiм жа поспехам яна магла быць i дачкой крамнiка - бо i першае i другое аднолькава не залежыць ад самога чалавека. I вось яна расказвала iншым дзецям, што ў яе цячэ "сапраўдная кроў", а хто яе не мае, з таго нiчога i не атрымаецца. Чытай, старайся, вучыся колькi хочаш, але калi ў цябе няма сапраўднай крывi, толку не будзе.

- А ў тых, чыё iмя канчаецца на "сен", - дадала яна, - i зусiм нiколi нiчога талковага не атрымаецца. Трэба ўперцi рукi ў бокi i трымацца далей ад усiх гэтых "сен, сен"!

I яна ўперлася чароўнымi ручкамi ў бакi i выставiла вострыя локцiкi, каб паказаць, як трэба трымацца. Цудоўныя ў яе былi ручкi, ды i сама яна была надзвычай мiленькая!

Але дачка купца пакрыўдзiлася: прозвiшча яе бацькi было Мадсен, а яна разумела, што гэтае прозвiшча таксама канчаецца на "сен". Тады яна годна ўзняла галоўку i сказала:

- Затое мой тата можа купiць ледзянцоў ажно на сто рыксдалераў i раскiдаць iх сярод людзей! А твой можа?

- А мой тата, - сказала дачка пiсьменнiка, - можа i твайго тату, i твайго, i ўсiх татаў на свеце выставiць у газеце! Яго ўсе баяцца, а мама гаворыць: гэта ён гаспадар у газеце!

I дзяўчынка ганарлiва ўскiнула галаву - ну проста вылiтая прынцэса крывi!

А за прычыненымi дзвярамi стаяў бедны хлопчык i пазiраў на дзяцей праз шчылiну; хлапчанё не магло зайсцi ў пакой: дзе тут гэткаму бедняку раўняцца на багатых i знакамiтых дзяцей! Ён дапамагаў на кухнi кухарцы, i зараз яму дазволiлi зiрнуць праз шчылiну на прыбраных i вясёлых дзяцей, i ўжо гэта было для яго вялiкiм шчасцем.

"Вось каб я быў на iхнiм месцы!" - мроiлася яму. Раптам ён пачуў гаману дзяўчынак, ад яе можна было ўпасцi духам. Бо ў ягоных бацькоў не было i капейкi ў капiлцы; у iх не было нават сродкаў, каб выпiсаць газету, а не тое, што выдаваць яе самiм. Але горш за ўсё, што прозвiшча яго бацькi, а значыць, i яго ўласнае, канчалася на "сен"! З яго нiколi не атрымаецца нiчога талковага! Вось у чым бяда! Але яму здавалася, што кроў у яго была самая сапраўдная; бо iнакш i быць не магло.

Дык вось што адбылося ў той вечар!

Мiнула шмат гадоў, дзецi сталi дарослымi. У тым жа горадзе стаяў цудоўны дом, поўны багацця. Усiм хацелася пабываць там; дзеля гэтага прыязджалi нават з iншых гарадоў. Дык хто ж з тых дзяцей, пра якiх нам расказалi, мог назваць гэты дом сваiм? Гэта лёгка адгадаць? Не вельмi! Дом належаў таму беднаму хлапчаняцi, якое сцiпла стаяла тады за дзвярамi. З яго ўсё ж нешта атрымалася, хоць i прозвiшча яго канчалася на "сен" - Тарвальдсен.

А тыя тры дзяўчынкi? Дзецi кроўнай, грашовай i разумовай знацi, што з iх атрымалася? Так, усе яны былi дзецi як дзецi, усе адно аднаго вартыя! I з iх атрымалiся прыстойныя людзi; запачаткаваннi ў iх былi добрыя. А iхнiя развагi i размовы ў той вечар былi пустой дзiцячай балбатнёй!


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Казкi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Казкi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Ганс Андерсен

Ганс Андерсен - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Ганс Андерсен - Казкi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Казкi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.