» » » » Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)


Авторские права

Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Вам, пэўна, рупiць даведацца, хто я такi буду насамрэч, - кажа й выскаляецца, не сьмеючыся напраўду. - Далiбог, геру студыёзус, вам спакою ня будзе, пакуль не даведаецеся; учарашняга вечара вы гаварылi пра парадак, парадак на небе як i на зямлi, свой парадак пануе i ў вашых мазгах, на ўсё там свая шуфлядка, свой фах, але вы ў паняверцы - куды сунуць мяне.

Айцэн зноў уражаны, як дакладна той патрапляе арыентавацца ў ягоных думках, ды ня хоча прызнавацца й кажа, паляпваючы па ўзмыленай шыi каня, што на ўсё, бач, свой час, свая пара й калi Лёйхтэнтрагер ня хоча, хай спакойна пакiне сваю гiсторыю пры сабе, бо й праўда ж, колькi той карысьцi з слоў, калi ўсё адно кожны разумее iх пасвойму.

Рыхтык бо яно так i ёсьць, адказвае той, малады гер тут якраз пацэлiў у самы акурат, i наогул нiкому з нас ня дадзена нiякiм лотам вымерыць чалавека ў ягоных глыбiнях, таямнiца застаецца заўсёды, бо мы ж ня ёсьць нешта сукупнасашчэпленае.

Юны Айцэн збоку пазiрае на камарада - звычайны, будны твар з бародкай i чорнымi, падвостранымi ўгору брывамi й горбiкам за левым плечуком, i на нейкае iмгненьне яму падаецца, нiбыта вакол яго моцнай постацi ўзьнiкае яшчэ адна, сумесь туману й ценю, i як што тут набягае воблачка на наша мiлае сонейка, яму робiцца крыху вусьцiшна, i ён дае каню шпораў.

Не таму, каб хацеў перагнаць; ад лёткага каня камарада Лёйхтэнтрагера ўсё адно не адарвацца, гэта ён ведае, i таму кажа:

- Гоох! - i счакаўшы, пакуль той, выгодна патрухваючы, зноў акажацца побач, пытаецца ў яго, што ён такога меў на ўвазе, кажучы "не ёсьць нешта сукупнасашчэпленае"?

- Iх па два ў кожным з нас, - тлумачыць камарад.

Юны Айцэн хутка пераконваецца: плецiва, якое абвалакала таго, зьнiкла, засталося, мабыць, толькi затлуменьне мазгоў, як i тыя начныя крокi. I кажа, што ў ягоных помыслах усё складваецца натуральна, як паводле боскага вучэньня:

- Але ж ну так, я i мая несьмяротная душа.

- Так, - кажа той i сьмяецца, i цяпер ужо ягоны сьмех чыстае пакепства, можна разглядаць i гэтак.

На што ў Айцэна ўзьнiкае страшэннае падазрэньне, куды горшае за ўсе папярэднiя, якiя ён меў што да незнаёмага, i, як бы цiкуючы, ён пытаецца:

- А вы часам цi не каторы з тых анабаптыстаў i пярэхрыстаў, якiя ганаравалi ў Мюнстэры д'ябла i ўсялякiя страхоцьцi сеялi? Як там у вас з хрышчэньнем?

- Як што ўжо вы аж такi цiкаўны будзеце, геру студыёзус, - кажа камарад, дык я мяркую, дзетак спакойна можна хрысьцiць, пакуль яны не падрасьлi; хай гэта й не карысна, але некалькi кропель вады ў кожным разе не зашкодзяць, дый закон будзе вытрыманы найлепшым чынам, i палютэранску добра, i пакаталiцку нязгорш.

Айцэн акцэптуе гэта, хоць яно яму ўсё-такi не да смаку, каб у iм сядзеў яшчэ нехта другi ды вычвараў усялякiя штукi, якiя могуць зьвесьцi яго з тропу на розныя ўзбочыны разам зь яго неўмiручай душою.

Лёйхтэнтрагер пераводзiць каня на роўны крок.

- Я, - кажа ён, - сын акулiста Балтазара Лёйхтэнтрагера з Кiцынгена i ягонай сужэнкi Ганны-Марыi, якая хадзiла тоўстая мною на дзевятым месяцы, калi па выраку нашага добрага пана, маркграфа Казiмiра, майму бацьку як i шасьцiдзесяцi гараджанам i сялянам з навакольных вёсак выкалалi вочы.

- Мабыць-такi ваш гер бацька трымаўся благое кампанii, - паддобрываецца юны Айцэн.

- Якое там благое, ён быў сярод iх найгоршы, - кажа той. - Як паназьбiралася людзей аж чорна, ды многiя ўжо ў латах, зь дзiдамi i як не пабягуць да Кiцынгенскай ратушы - на ўпакорваньне, мяцеж iм, бачыш, усiм толькi ўпоперак, тады ўстае мой бацька, i рэзка так кажа, так, каб народу дагаджала, каб мёдам па губах; гэтак ловяць мышэй; але скора пакоцяццы галовы.

- Час быў благi, - мудра заўважае Айцэн. - Слава богу, ён ужо мiнуўся, дзякуючы пiсаньням гера доктара Марцiнуса Лютэра i борздым захадам начальстваў. - I сам у сябе моўчкi пытаецца, колькi ж бо бацькавага мяцежнiцкага духу магло перайсьцi ў Лёйхтэнтрагера-малодшага, якi цяпер едзе побач.

Але той цiхамiрна пакусвае лiсьцiнку, сарваную з дрэва. Пасьля выплёўвае й расказвае сваю гiсторыю далей.

- Гэтак сама ж i матчын бацька быў асьлеплены па загадзе маркграфа, кажа, - з той прычыны, што ён выкарыстаў чэрап сьвятой Хадэлогi, заснавальнiцы нашага жаночага кляштара ў Кiцынгене, дастаўшы яго з магiлы, для гульнi ў кеглi, а як што бацька мой праз дзень пасьля выколваньня вачэй гаротна сканаў ад ранаў, мая мацi са мною ў жываце пабегла прэч, i сталася так, што я, як маленькi Iсусiк, нарадзiўся ў дарозе, у стайнi, але не атулены ласкай цялятак i асьлянятак i не адораны трыма каралямi; больш за тое, мацi мая была ў тым хляве адна, i я выпаў зь яе i таму з моманту нараджэньня быў ушкоджаны, зь якой гэтай самай прычыны я й кульгаю на адну нагу, а адно плячко ў мяне вышэй за другое, а й невялiкi гарбок выперся.

- Дык вам i з бацькавага й з матчынага боку лiхая долечка прыпала, - ня стрымлiваецца юны Айцэн, а сам сабе думае, - няшмат людзкага можа выйсьцi з гэтага хлопца пры такой долi, а ўголас кажа:

- Але ж, як там яно было ў вас далей?

Той, як бы ўспалошваецца зь нейкiх сваiх успамiнаў, i ягоны ўздрыг перадаецца каню, ён пускаецца ў галоп, i юнаму Айцэну прыходзiцца доўга ўлягаць сьледам, пакуль ён нарэшце не дастаецца да працягу гiсторыi, да таго яе месца якраз, калi гаротнiца мацi, нядужая i зьнясiленая, прыносiць дзiця ў Саксонiю, у горад Вiтэнбэрг, там яна ў бозе спачыла, а доктар Антон Фрыз i яго добрая жонка Эльзбэта прымаюць малое, якое, усiмi кiнутае й забытае, яшчэ ня ўмела гаварыць, а толькi лепятала й на цэлае горла крычала, у свой сiрацiнец.

- За што iм ад шчыраты сэрца дзякую, - дадае Лёйхтэнтрагер, - хоць за ўсё жыцьцё я iм так i не зрабiў нiчога людзкага; я ня быў iм дзiця радасьцi, я быў сам сабе наўме, хаваў у сабе ўсё, што думаў, i дзе iншыя казалi, што, во! так яно ёсьць i так яно было спрадвеку, i гэта добра, там я пытаўся, а чаму? i гэтым самым бянтэжыў усiх i за тое шмат калi даставаў па храпах.

- Але ж бывае й так, - гарачыцца юны Айцэн, - калi добры хрысьцiянiн не павiнен пытацца, чаму.

- Калi б чалавек ня пытаўся, чаму, - кажа прыяцель, - мы i сёньня сядзелi б у раi. Калi б ня собiла Еве дапытацца, чаму ёй забаронена пакаштаваць яблык.

- Найперш, - адказвае Айцэн, - яна была дурная баба, а там - гэта ж зьмей нашаптаў ёй. Асланi нас божа ад такiх зьмеяў.

- А я вось разумею таго зьмея, - кажа той. - Зьмей-такi бачыў, што бог спадобiў чалавека дзьвюма рукамi для працы й галавою для мысьленьня, а навошта яму ўсё гэта прычындальле ў раi? Урэшце, яно было б у яго адвiнчана, як усё, што ня мае ўжытку й скарыстаньня, i што ж бы тады, геру студыёзус, сталася з тым божым падабенствам?

Юны Айцэн ня ўпэўнены, пакепвае зь яго прыяцель, а цi не, i ён рашае вярнуцца назад на цьвёрды грунт i таму паўтарае тое, чым настаўляў яго ў дарогу пастар Эпiнус у Гамбургу: што менавiта ж бо толькi вера шчасьцiць чалавека, а ня веда. На што, каб ужо зноў ня ўблытвацца ў дыспут, у якiм i па вушах дастаць можна, запрашае таго распавядацца далей.

I той расказвае, як усё было пры сьмерцi яго прыёмнага бацькi, доктара Фрыза, як ён паклiкаў яго да сябе й сказаў:

- Сыне мой, а я заўсёды меў цябе за сына, хоць у дом мой ты трапiў гаротнейшы за знайдыша, згаладалы, зьдзiчэлы як кара божая, i мая шчасная жонка й я кармiлi цябе з волi Хрыста, сыне мой, з гэтым я перадаю табе як спадчынную долю тваёй кроўнай мацi й твайго законнага бацькi тое, што твая мацi насiла пры сабе, калi была знойдзена мёртвая, гэта не якая там каштоўнасьць, больш дзеля сантыменту - item, хустачка, вылiнялая, зь дзьвюма цёмнымi плямамi крывi, я сам дасьледаваў iх прыроду, i гэта адбiтак крывавых вачнiц твайго бацькi; item, cрэбраная манэта, з выявай галавы рымскага кесара на ёй; i нарэшце, кавалак пэргаманту з габрэйскiмi пiсьмёнамi i з паметай на iм рукою твайго бацькi пра тое, што манэта, як i пэргамант атрыманы ад аднаго старога жыда, якi быў разам зь iм перадмяцежнымi днямi. Пасьля чаго прыёмны бацька даверлiва перадаў яму ўсё гэта й неўзабаве пасьля спачыў у мiры; а ён, Лёйхтэнтрагер, "начны вартаўнiк", паклаў усе гэтыя тры рэчы ў скураную торбачку й носiць яе з таго часу заўсёды пры сабе, як свайго роду талiсман-кудмень.

I калi Айцэн чуе пра жыда, якi быў пры бацьку прыяцеля, яму адразу згадваюцца Вечны Жыд i начныя крокi ў суседнiм пустым пакоi, а таксама словы таго другога, калi ён сказаў, што шукае нейкага жыда й таму прыйшоў у Лейпцыг, i хоць яму крышачку несамавiта на душы, а ўсё ж пад'юджвае цiкаўнасьць, i ён кажа, што носiць на грудзях асьвечаны крыжык, якi яму дала яго дарагая мама й якi ён паказаў бы Лёйхтэнтрагеру, калi гэты наўзаем пакажа яму свой амулет.

Той падае яму з каня i ляпае юнага Айцэна па плячы, аж гэты ўздрыгвае, i кажа яму, што, калi яму хопiць сiлы глядзець на д'ябальскую рэч, дык будзь ласка. I як што якраз насьпела даць коням выпасу, яны спыняюцца, пускаюць конi на мураўку, а самi садзяцца на два пянькi, прыяцель лезе запазуху па сваю торбачку й паказвае Айцэну спачатку манэту, добра захаваную, можна разгледзець кожную лаўровую лiсьцiнку на галаве ў кесара, а пасьля хустачку зь дзьвюма рудымi плямамi й нарэшце абрывак пэргаманту.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Стефан Гайм

Стефан Гайм - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.