» » » » Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)


Авторские права

Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








У сувязi з гэтым прэс-рэферэнт нашага Iнстытута, калега д-р Вiльгельм Якш, указвае на наступны факт: пры неспатольнай пажадлiвасцi да сенсацый у заходняга медыуму, з кола якога iзраiльскi нi ў якiм разе не можа быць выключаны, цi не след было б чакаць, што прэса даўно занатавала б iснаванне сама мала двухтысячагадовага чалавека? I ўсё ж, як нам вядома, нiдзе не зарэгiстравана нiякага паведамлення пра гера Агасфера, нiдзе i нiколi, здаецца, не публiкавалася нiводнай фатаграфii гэтай асобы. Магчыма Вы, паважаны гер прафесар, маеце фота яго, i несумненна было б важна для канчатковага заключэння, калi б Вы змаглi пазычыць нам яго для выкарыстання.

Я хацеў бы яшчэ раз канстатаваць, што мае супрацоўнiкi i я шчыра вiтаем любыя дыскусiйныя выказваннi па гэтым i iншых пытаннях i заўсёды гатовыя да таго, каб нас пераканалi ў iншай думцы. Але ў пытаннi, якое мы цяпер абмяркоўваем, патрэбны больш пэўныя доказы iснавання Вечнага (альбо Вандроўнага) Жыда, чым тыя, якiя Вы нам прывялi.

З найлепшымi пажаданнямi прагрэсу ў Вашай працы,

з глыбокай павагай

(праф. д-р. Dr. h. c.)

Зiгфрыд Байфус

Iнстытут нав. атэiзму

Берлiн, сталiца ГДР

РАЗЬДЗЕЛ ЧАЦЬВЁРТЫ

У якiм доктар Лютэр выкладае сваё меркаваньне пра жыдоў, а юны Айцэн якраз i сустракае аднаго такога, якi робiцца яму прыкрым назолам

А тым часам наш юны Паўлюс фон Айцэн каторага ўжо часу жыве ў Вiтэнбэргу й спасьцiгае ў магiстра Пiлiпа Мэланхтона й iншых вучоных гераў дактароў унiвэрсытэта божую навуку й гiсторыю сьвету. Кватаруе, як загадзя наперад было ўмоўлена, у Лёйхтэнтрагеравым, фармальна Фрызавым доме, дакладней, на верхнiм паверсе, i пачувае сябе досыць вальготна, амаль як дома ў свайго бацькi, толькi iнакшым манерам. А ўсё якраз у гаспадары, якi часам увечары за чаркай агнiстага вiна гаворыць такiя рэчы, якiя дзiўна яго пераймаюць i якiх сабе яго шаноўны бацька, купец Райнгард фон Айцэн, палатно й шэрсьць, нiколi i ў мроях сказаць ня мог, а яшчэ залежыць на служанцы Маргрыт, якая прыносiць яму сьняданак, мые кашулi й апратвае пасьцель, калi занадта заядаюць вошы й блашчыцы. Пасьля гэтага яму спакойна ад паразiтаў, але не ад сваiх думак, якiя ад рана да позьняга круцяцца вакол плячэй i грудзей i сьцёгнаў, ну, i вакол, што ў Маргрыт крыху нiжэй i ззаду. Тут ужо яму не памагае, што ён падыходзiць да акенца пакоя, зь якога адкрываецца вiдок на дом настаўнiка Мэланхтона, насупроць i крыху наўскасяк, i спрабуе ўспомнiць выслоўi пабожнага мужа альбо вобраз дзевы Барбары Штэдэр, якая дажыдаецца яго ў Гамбургу; у галаве прыгожыя выслоўi роем раяцца й ператвараюцца ў чыстую тарабаршчыну, а яго ўспамiн пра Барбару журботна цьмiцца й больш ужо не аднаўляецца ў ранейшых рысах; i замест яе сваiм унутраным зрокам ён бачыць нахабны рот i грыбатыя, пунсовыя губы Маргрыт.

Лёйхтэнтрагер даўно заўважыў, што зарупiла яго пастаяльцу.

- Паўль, - кажа ён, бо яшчэ ў Янаву ноч яны раптам кiнулiся ў абдымкi й заключылi братэрскi хаўрус i з таго часу называлi адзiн аднаго хрысьцiянскiмi iмёнамi, Лёйхтэнтрагер юнага Айцэна Паўлюсам, а гэты Лёйхтэнтрагера Гансам; Паўль, - кажа Лёйхтэнтрагер, - я лёгка патраплю табе ўсё зладзiць з Маргрыт; варта мне сказаць адно толькi слова, i яна поначы прыйдзе да цябе й так усё зафундуе, што пачуеш, як анёлы на небе сьпяваюць; яна ад прыроды адораная, яшчэ й я сяму-таму падвучыў.

Юнаму Айцэну запякло ў сьцёгнах, але ён кажа:

- Ай, ды што ты наўме носiш, Ганс, ты ж ведаеш, там у мяне ў Гамбургу... я ёй прысягаў на вернасьць.

- Вернасьць - гэта ў цябе ад галавы, - кажа сябар, - а тое, што надзiць у Маргрыт, яно зусiм ад iншага месца; нельга мяшаць духоўнае зь цялесным, ну, дый дарога ў твой Гамбург далёкая, а з таго, што дзева Штэдэр нечагась ня ведацьме, ёй не забалiць... Але не таму я прыйшоў, а таму што гер магiстр Мэланхтон паслаў слугу спытацца ў нас, цi ня зробiм мы яму ласкi й прыемнасьцi, склаўшы яму кампанiю за вячэрай, якую ён мерыцца зладзiць доктару Марцiнусу й ягонай мiлай жонцы Катарыне й некаторым iншым гасьцям, усе людзi знакамiтыя i вучоныя; фраў Катарына фундуе на вячэру барылку пiва з уласных запасаў.

- Што, я? - кажа юны Айцэн i ўвесь праменiцца ад шчасьця за гонар, якi яму так згопалу-зьнянацку прыпадае.

- Так, ты, - кажа Лёйхтэнтрагер, але змоўчвае пры гэтым, што ён сам прапанаваў Мэланхтону дадатковага госьця; сваё на ўме маючы; апрача таго ён ведае i Лютэра й Мэланхтона, абодвух iх, адзiн аднаму iм сказаць ужо няма чаго, але калi яны выбiраюцца на публiку, якая разьзяўляе рот на кожную iхнюю мудрасьць, тады ўжо iх прарывае, i яны глаголяць не раўнуючы як сьвятыя апосталы, i, такiм чынам, думае Лёйхтэнтрагер, вечарына можа атрымацца бяседная.

Да вялiкай гадзiны юны Айцэн выпуцаўся шыкоўна; абуў новыя боты зь мяккай скуры й чорны са шлiцам каптан з чорным шаўковым падбоем i нашмальцаваў валасы, каб прыгожа блiшчалi; яшчэ ён добра абмазгаваў, як яму вытыкацца зь языком, калi гаварыць дойдзе да яго: будзе пра сваiх гамбургскiх i як яны ўпадаюць за шчырым божым словам; пры гэтым потайкам думае сабе, што калi раптам сам Лютэр дабраславiць яго, гэта мусова дойдзе да гамбургскай парафii, а пазьней, можа, i да супэрiнтэндэнтуры. А Маргрыт толькi сьмяецца, гледзячы, як важна ён спускаецца па лесьвiцы, i пытаецца, ужо цi не на запiткi да маладое вышыкаваўся юны герык, а Лёйхтэнтрагер кажа, што а куды ж бо яшчэ, але толькi да нявесты нябеснай.

Пасьля яны зьбiраюцца за вялiкiм сталом у Мэланхтона, дактары й студэнты й iншыя госьцi, каторыя i з жонкамi, у каго яны былi ў наяўнасьцi. Юны Айцэн бачыць, як згасаюць апошнiя промнi дня ў круглых шыбiнах вокан; ужо гараць сьвечкi й кiдаюць мiгатлiвае сьвятло на твары, так што хацелася б думаць, недзе заварушылiся зданi; але гэта толькi ад скразьняку з кухнi, дзе няма ладу як пахне. Пасярэдзiне ўздоўжнага краю стала, як наш Гасподзь Iсус за апошняю паскай, сядзiць доктар Марцiнус, узвалiўшы на кулакi магутную галаву, i скоса пазiрае на застольле; толькi калi ягонае вока, здаровае, якiм ён яшчэ бачыць, застывае на Лёйхтэнтрагеры, якi ўсьмешлiва сядзiць за нiжнiм краем, ён уздрыгвае й ссоўвае тоўстае брыво так, быццам стараецца нешта ўспомнiць, што нiяк яму не даецца.

Але калi ўносяць рыбу, вывараную i пад смакавiтай полiўкай, ён адкiдае нядобрыя думкi, захмараны лоб яго разьвiдняецца, i ён пачынае гаварыць пра божую творчасьць i яе цудоўнасьць, кажучы:

- Скiньце толькi вокам, як прыгожа iкрыцца рыбка, кожная дае тысячы; калi самчык б'е хвастом i сее малокi ў ваду, iх прымае паненка. Скiньце толькi вокам на птушак, як далiкатна прыгожа праходзiць у iх такi ж самы расплод; самчык дзюбае ў чубчык, яна акуратненька кладзе яечкi ў гнязьдзечка, садзiцца на iх, i вось ужо з-пад яе выглядваюць птушаняткi; зiрнiце на птушанятка, як яно сядзела ў тым яечку!

- I усё гэта на карысьць i выгоду людцам, - дадае наш магiстр Мэланхтон, як напiсана, чалавек павiнен валадарыць над рыбамi марскiмi, над птушкамi нябеснымi, над зьвярамi польнымi й над ўсiм, што па зямлi поўзае.

- I над самiм сабою, - кажа Лёйхтэнтрагер. - I павiнны чалавекi адзiн аднаму выпякаць вочы, i ўцiнаць рукi, i сячы, i калоць, i расьцягваць, i ламаць хрыбты, i калесаваць, i ўсякага роду гвалты чынiць. Аман.

Юны Айцэн бачыць, як доктар Марцiнус чырванее, бы рак печаны, як застрагае яму ў горле карп, i думае сабе: адно, калi такое гаворыцца пад чарку ў даверчай кампанii, i зусiм iншае, калi перад вучонымi мужамi, i ён цiха кажа Лёйхтэнтрагеру:

- Што ты вярзеш, Ганс; грэх прыйшоў у сьвет са зьмеем, але й мы магутныя, а з божай помачу й са словам аслоны нашых настаўнiкаў Марцiнуса Лютэра й Пiлiпа Мэланхтона мы раздушым галаву пачвары й яшчэ на адзiн крок наблiзiмся да царства божага.

Тым часам наш доктар выкашляў карпа са сваiх лёгкiх, нават з хрыбетнiкам, дый пытаецца:

- Хто вы будзеце, малады чалавек?

I пакуль фраў Катарына налiвае свайму ўсё яшчэ ўсхваляванаму мужу й пускае вялiзны кубак па крузе, бо зь Лютэравага дома павiнна й сюды сягаць пiўное права й справядлiвасьць, юны Айцэн паведамляе, заiкаючыся ад шчасьця, хто ён такi будзе, адкуль сам будзе, i якiя ў яго планы й замахi, а доктар Лютэр схiляецца да Мэланхтона й кажа таму:

- Зьмецьце яго сабе, магiстр Пiлiп, гэты пойдзе сваёй дарогай i далёка пойдзе. - А Лёйхтэнтрагеру праз увесь стол: - Вы проста як той злыдзень; але i яго трэба выслухваць, балазе, для асьцеражэньня.

Хто iншы, можа, зьбянтэжана перамоўчаў бы пасьля такiх слоў доктара Лютэра; ды не такi Лёйхтэнтрагер. Юнаму Айцэну здаецца, быццам яго кватэрны гаспадар момантам падрастае на цэлых дзьве галавы, а можа, i на тры, а горб ягоны раздаецца няма ладу як альбо, можа, гэта была гульня ценяў, i ён чуе пакеплiвы сьмех сябра й як той кажа:

- Цi ж ня выступiлi вы, гер доктар, перамагчы злога духа? Але скажыце самi, цi дасягнулi вы гэтага? Альбо ж цi ня сталася так, што вы спалохалiся й адступiлiся i замiрылiся з магутамi сьвету гэтага, убачыўшы неразьбярыху, якую самыя вы прынесьлi ў сьвет, i што чалавек, пракляты чалавек, цэлы час думае найперш пра сябе, а пра Бога пасьля альбо й зусiм ня думае?


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Стефан Гайм

Стефан Гайм - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.