» » » » Адам Глебус - Дамавiкамерон (на белорусском языке)


Авторские права

Адам Глебус - Дамавiкамерон (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Адам Глебус - Дамавiкамерон (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Русская классическая проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Дамавiкамерон (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Дамавiкамерон (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Дамавiкамерон (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Паўпляшкi самагону ён выпiў з рыльца i са смакам закусiў чырвоным, як кроў, памiдорам.

Захмялелы Грыбнiк зняў чаравiк, сеў пад сасну i нацiснуў на курок вялiкiм пальцам босай нагi. Толькi нiводная шрацiна не трапiла ў сэрца. I праз якiх пятнаццаць хвiлiнаў Грыбнiку давялося ўстаўляць у рот дзве рулi стрэльбы, каб назаўсёды развiтацца з любай лесапалосай, поўнай крамяных баравiкоў.

Стрэлаў нiхто не чуў, бо iх паглынуў грукат цягнiкоў, таварняка i пасажырскага.

У турме скалечаны Грыбнiк вельмi пакутаваў, асаблiва напрыканцы жнiўня i ў вераснi. Ён любiў i мог гадзiнамi расказваць сваiм асуджаным на прымусовае зняволенне таварышам пра запаветныя месцы, пра лiсiчкi i чырвонагаловiкi.

- Каб яны ў якiм iншым месцы любiлiся, далiбог, не страляў бы, - казаў Грыбнiк i плакаў, успамiнаючы пакiнуты каля шлагбаўма кош грыбоў.

LV. ЛIРЫК

Яны зайшлi ў пустую кватэру.

- Зараз прыгатую каву, - сказала жанчына, калi здымала капялюш.

Лiрык моўчкi прайшоў у залю, дзе, цяжка ўздыхнуўшы, апусцiўся ў чорны скураны фатэль.

Жанчына прынесла на срэбным сподзе каву i канапкi.

- Чорную цi з вяршкамi?

- Чорную, - ледзь чутна вымавiў Лiрык.

Ён глядзеў на жанчыну халоднымi вачыма, як звычайна пазiраюць у тэлевiзар. Яна сядзела, адкiнуўшы плечы, каб лепш вылучалiся круглыя грудзi. Пад паўпразрыстай кашуляй чарнеў карункавы станiк.

Лiрык не хацеў блiзкасцi, на ягоным твары ляжала пячатка адчужэння. У жаночых вачах з'явiлася прыкрасць. Ён выпiў каву, запалiў цыгарэту, прапанаваў запалiць жанчыне. Яна палiла i пажадлiва ўсмiхалася. Ён узняўся з фатэля i ўважлiва, нiбы лекар, агледзеў яе з галавы да ног. Жанчына iмгненна зразумела мужчынскае памкненне.

- Мне распрануцца? - яна паклала цыгарэту на край крышталёвай папяльнiцы.

- Станiк можаш пакiнуць, мне падабаецца ўсё чорнае: чорная кава, чорны станiк, чорны настрой...

- Ты - рамантык?

- Так, як i кожны лiрык.

Жанчына скiнула спаднiцу, пад якой былi адно чорныя карункавыя майткi.

- Табе прыемна глядзець, як я распранаюся?

- Мне прыемна думаць, што ты распранаешся.

Жанчына завяла рукi за спiну i расшпiлiла станiк. Яна стаяла перад iм цалкам аголеная.

- Пайшлi, - нарэшце сказаў Лiрык i пагасiў недапаленую цыгарэту.

Яны зайшлi ў цёмную спачывальню.

Лiрык падумаў, што ўчора ў гэтую спачывальню ён прыводзiў iншую жанчыну, зусiм не падобную да гэтай, усмешлiвай.

- Кладзiся, - загадаў Лiрык i распусцiў пас.

- А ты...

Ён павольна распрануўся, лёг побач з ёю i пяшчотна правёў рукою па яе плечуку.

- Колькi ў цябе было мужчын?

- Я iх не лiчыла, гэта мужчыны займаюцца такiмi глупствамi, як падлiк спакушаных дзяўчат...

- А хто быў першы? Толькi не кажы, што ён загiнуў у аўтакатастрофе i ты не можаш яго забыць.

- На жаль, усё было не так. Першы быў мой стрыечны брат, якi прыйшоў з войска ў адпачынак... Мне было пятнаццаць... Хадзiла ў школу.

- А хто быў апошнi?

- Прайшло больш за месяц...

Лiрык прыгарнуў жанчыну i пацалаваў. У лоб, як на развiтанне цалуюць дзяцей.

- Табе сумна са мною?

- Зусiм не.

- У цябе сумныя вочы.

- Гэта толькi здаецца.

- Пацалуй мяне... Толькi не так, як цалуюць дзяцей.

У жанчыны была вельмi белая скура. Лiрык нiколi ў жыццi не бачыў такой бялюткай i пяшчотнай скуры. Ён лашчыў яе ўсю кранальнымi дотыкамi вуснаў. Лiрык авалодаў жанчынай асцярожна i запаволена. Яны доўга ляжалi злiтыя ў непадзельнае цэлае.

Лiрык устаў з ложка i адвярнуўся.

- Можна, я пайду ў лазнiцу?

- Вядома, iдзi...

У глыбiнi кватэры зашархацеў душ.

Лiрык сядзеў у чорным скураным фатэлi. Ён апрануў адно белую свежую кашулю з накрухмаленым каўняром.

Калi жанчына вярнулася з лазнiцы i пабачыла Лiрыка, што спаў у пакоi, яна спалохалася, бо ён выглядаў як нежывы.

LVI. ДЭПУТАТ

Дэпутат запхаў гiшпанскi берэт у кiшэню плашча.

- Надвор'е цудоўнае, можна хадзiць i голай галавою.

Дэпутат глянуў праз акуляры на адбiтак Аспiранта, якi з'явiўся ў люстэрку з-за ягонага пляча:

- I ты ўцякаеш з другога аддзялення?

- Трэба набыць лямпачку з маленькiм цокалем. Перагарэла. Увечары працаваць не магу.

- А я хачу пераапрануцца, каб на фуршэт да мiнiстра пайсцi ў строi. Ты ў якi бок? - у iнтанацыi Дэпутата прамацвалася жаданне пазбавiцца ад Аспiранта.

- Нам па дарозе, - здзеклiва канстатаваў той.

З опернага тэатра яны накiравалiся ў бок скверыка, што не носiць iмя пiянера-героя Марата Казея, хоць помнiк непаўналетняму немцабойцу там i стаiць.

- Ну i як вам у дэпутатах?

- Кепска, братка. У галаве замест паўшар'яў ляжаць кавалкi бетону. Калi пачынаю думаць, яны труцца адзiн аб адзiн, крышацца, крыгочуць. Кыхр-р-р, кыхр-р-р, - Дэпутат закашляўся.

- А "Гульню ў шкляныя перлiны" Германа Гесэ больш не перакладаеце?

- Ты, братка, шмат помнiш...

Яны перамiнулi класiчны будынак генеральнага штаба мiнiстэрства абароны i моўчкi пашыбавалi па ўзбярэжжы Свiслачы.

Аспiрант не стаў казаць Дэпутату, што памятае, як той у п'янай шчырасцi прызнаўся, што толькi аднаго разу ў жыццi пачуваўся чалавекам.

- Аднойчы, братка, я быў чалавекам. Здарылася тое пад Гамбургам. Вечарэла. Турыстычны аўтобус спазняўся ў гатэль, але мужчыны пасля нямецкага чорнага пiва запатрабавалi ў шафёра прыпынку. Я адышоўся ў высокую траву, прысеў i пачуў гудзенне вялiкага горада. Гу-у-у... Трава казыча дупу, з мяне вывальваюцца шлакi, за небакраем гудзе Гамбург, i я адчуў сябе чалавекам.

Дэпутат з Аспiрантам парукалiся каля станцыi метро "Пляц Перамогi", дзе гарэў Вечны агонь у гонар палеглых у барацьбе з фашысцкай Нямеччынай.

Лямпачку з маленькiм цокалем Аспiрант набыць не паспеў, крама зачынiлася. Назаўтра ранiцай давялося iсцi па яе зноў. Па дарозе Аспiрант набыў газету, у якой прачытаў паведамленне, што Дэпутат прызначаны паслом у Федэратыўную Рэспублiку Нямеччыну.

- Цiкава, цi будзе Дэпутат ездзiць пад Гамбург у высокую траву, каб адчуць сябе чалавекам? - прамармытаў сабе пад нос Аспiрант i выкiнуў газету.

LVII. ПРЫТУЛЯЛЬНIК

Лета. Спёка. Тралейбус. Проймы.

Трынаццацiгадовы Прытуляльнiк стаяў на задняй пляцоўцы i пазiраў, расплюшчыўшы нос аб шыбу, у запыленае акно.

На прыпынку "Пратэзны завод" у салон узнялася пяцiдзесяцiгадовая мажная кабета. Яна ўпэўнена заняла месца побач з хударлявым вузкагрудым Прытуляльнiкам. Ён адхiнуўся ад шыбы i скасавурыўся на спадарожнiцу глыбокiя зморшчынкi апускалiся ад трапятлiвых крылцаў тонкага носа да куточкаў поўных падмаляваных пунсовай памадаю вуснаў. Фарбаваныя ў белыя, валасы былi завiтыя ў дробныя-дробныя кудзеркi. Пагляд Прытуляльнiка ссунуўся нiжэй - конусы ёмiстых грудзей былi забраныя ў станiк, не раўнуючы, як у рыцарскiя латы, прахалода белай крухмальнай кашулi спынялася глыбокай чарнатой спаднiцы, што туга абцягвала вялiкi круглы жывот. Прытуляльнiк зрабiў лёгкi, ледзь заўважны крок. Ягоны востры, яшчэ зусiм дзiцячы локаць слiзгануў па чорнай бавоўне жаночае спаднiцы.

"Якi тугi ў яе жывот?! - зазначыў Прытуляльнiк. - Якi ён пругкi i тугi! Нiколi б не падумаў, што ў такой старой кабеты можа быць такi тугi жывот".

Прытуляльнiк адчуў, як у ягоных школьных нагавiцах за прарэхай, у якой не хапала гузiка, узнiкла напружанасць, а потам пругкасць i напятасць. Прытуляльнiк зрабiў яшчэ крок, але ўжо не лёгкi, а рэзкi i нахабны, так каб усёй рукой прыцiснуцца да пукатага жывата пяцiдзесяцiгадовай спадарожнiцы. Кабета адсунулася, падумаўшы, што дотыкi школьнiка выпадковыя. Ён зноў прытулiўся i налёг на жанчыну так, каб плечуком датыкацца да ёмiстай цыцкi. Кабета, нарэшце ўцямiўшы, што азначаюць прытуляннi, павярнула да хлопца насаты твар.

- Ты што робiш? - тралейбусны салон запоўнiў сухi шэпт, шорсткi i пыльны, як асфальт.

- Я чырванею! - адпрэчыў Прытуляльнiк i саскочыў на прыпынку "Вячэрняя школа".

Ён сапраўды быў пунсовы, бо кроў з пахавiння ўдарыла ў галаву.

LVIII. МАЛЫ РЫБНIК

Малы Рыбнiк уладкаваўся ў краму "Акiян".

Пэўна, ён быў адзiным юнаком у горадзе, каго не раздражняў пах гнiлых селядцоў i смак перастаялай цвiлой вады. Ён нават любiў ёдзiстую мляўкасць марской капусты i гумовую саладжавасць кальмараў. Адным словам, Малы Рыбнiк быў дробным вычварэнцам. Ён натуральна ўздымаўся на сёмае запаветнае неба, калi ўзлазiў на цыстэрну, поўную яшчэ варухлiвых люстраных карпаў. З сапраўднай вынегаю Малы Рыбнiк чэрпаў рыбiн вялiкiм сачком i кiдаў iх у ацынкаваныя балеi, растрасаючы кропелькi мiлага водару.

Пасля чарговага завозу жывых карпаў у "Акiян" стомлены Рыбнiк сядзеў на перакуленай балеi. Ён адчуваў такую палавую ўзбуджанасць, што не мог абысцiся без дапамогi рук. Справа ў тым, што перад ягонымi вачыма стаяла i нiяк не жадала знiкаць пiкантная карцiна: загадчыца аддзела кансерваў, даўганогая маладзiца з велiзарнымi грудзьмi, схiлiлася над скрынкаю i пачала перакладаць бляшанкi са шпротамi ў валiзу. Малы Рыбнiк якраз сядзеў на кукiшках i збiраў у вядро наплюханую карпамi лужыну. Маладзiца нахiлiлася так, што караткаваты халат узняўся ледзь не на плечы. Рыбнiку адчынiлася ашаламляльнае вiдовiшча: у ямцы памiж сцёгнаў i клубоў чарнела рыбiна похвы. Кiнуўшы анучу, ён схаваўся за скрынi з кансервамi i, счакаўшы, пакуль сыдзе загадчыца, расшпiлiў нагавiцы ды пачаў масiраваць свой пругкi, нiбыта мянтуз, стрыжань. Мацiцовыя кроплi насення плытка ўпалi на падлогу якраз у той момант, калi за спiнаю Малога Рыбнiка загучаў голас загадчыцы аддзела кансерваў:


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Дамавiкамерон (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Дамавiкамерон (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Адам Глебус

Адам Глебус - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Адам Глебус - Дамавiкамерон (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Дамавiкамерон (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.