» » » » Адам Глебус - Дамавiкамерон (на белорусском языке)


Авторские права

Адам Глебус - Дамавiкамерон (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Адам Глебус - Дамавiкамерон (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Русская классическая проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Дамавiкамерон (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Дамавiкамерон (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Дамавiкамерон (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Форму фармуе фармат, - Малявальшчык замацаваў на мальберце цнатлiва-белы планшэт.

Экслiбрыстка скiнула праз галаву сiнюю сукенку. Яна засталася адно ў лiмонных паўпразрыстых калготках.

- Фармуе форму фармат, - Малявальшчык узяў два алоўкi, адзiн у левую, другi ў правую руку. З агрэсiўным напалам ён пачаў крэмзаць. З-пад левага вымалявалася нейкая рваная амёба, а з-пад правага - крывы торс без рук, без ног i без галавы.

- Фэ, фэ, фэ! - выгукнуў Малявальшчык, схапiў нож i выразаў папяровую амёбу. Ён шпурнуў малюнак на падлогу, скочыў на яго i разадраў напалам абцасамi.

- Я - бяздарны, - Малявальшчык сеў на канапу i па-п'яному апусцiў галаву на грудзi.

Экслiбрыстка ласкава пагладзiла апушчаную галаву.

Праз iмгненне лiмонныя калготкi ляжалi на табурэце, а спружыны старой канапы рыпелi так, што, здаецца, увесь свет чуў, чым займаюцца Малявальшчык з Экслiбрысткаю.

- Глыбей! - прасiла яна.

- Фэ, фэ, фэ! - вылятала з яго.

LI. ПРЫБIРАЛЬНIК

Самотны адпачыннiк няспешна спусцiўся шырокай лесвiцаю на пляж. Ён прайшоў мiж роўных радоў блакiтных лежакоў да цёмнага, аброслага слiзкiмi з зеленкаватымi водарасцямi хвалярэза. Памiж сiвымi жалезабетоннымi блокамi на бруднай вадзе пагойдвалася смецце: расцягнуты i падраны прэзерватыў, памаранчыкавае лупiнне, вострыя трэскi, цэлулоiдная торба з расплывiстым малюнкам, згарэлыя запалкi, цыгарэтныя фiльтры i мутны аднаразовы шпрыц. У паветры стаяў гаркаваты ёдзiсты пах настылага мора. Ад вострага паху i вiдовiшча адкiдаў, што ўздымалiся i апускалiся ў затоцы памiж блочных плоскасцяў, у жываце адпачыннiка завуркатала. Пругкi камячок млосцi папоўз ад страўнiка да горла. Адпачыннiк адчуў, што калi яшчэ раз зiрне на раскiслы акрываўлены гiгiенiчны пакет, дык яго iмгненна званiтуе на сiвыя прасоленыя пляжныя камянi. Па храбусткiм засыпанам галькаю пляжы адпачыннiк прайшоў на заасфальтаваны праменад. Выгляд вiльготных адкiдаў, што гайдалiся на вадзе, неадчэпна стаяў уваччу. Адпачыннiк прыкурыў цыгарэту, але курыць не змог. Ванiтны камячок заторгаўся каля ярэмнай лагчынкi, мiж ключыцамi. Засмажыла, захацелася глытнуць вады, любой, нават iржавай з-пад кранiка ў грамадскай прыбiральнi, толькi не марской. Адпачыннiк ведаў, што метраў за трыццаць-сорак у сасняку хаваецца белы з сiнiмi дзвярыма дамок прыбiральнi. Гучна цокаючы ангельскiмi чаравiкамi, адпачыннiк прайшоў да дзвярэй з лiтараю "М". Ён моцна i ўпэўнена тузануў за аблезлую ручку. Дзверы жалобна войкнулi i не адчынiлiся. I ў гэтае iмгненне, як назло, адпачыннiку захацелася ў прыбiральню. Да нуднасцi ў страваводзе дадаўся цiск на сподзе мачавога пухiра. Другая прыбiральня, згадалася адпачыннiку, была праз паўкiламетра. I ён шпарка пашыбаваў да яе. Яшчэ здалёк ён з радасцю i замiлаваннем глядзеў на белую ратонду, што сарамлiва хавалася за крываватымi камлямi i галiнамi соснаў, выраслых на крупчастым марскiм пяску. Дзверы ў прыбiральню былi забiтыя дошкамi крыж-накрыж. Цiск у пухiры стаяў такi моцны i пякучы, што адпачыннiк наважыўся знайсцi палёгку за прыбiральняю. Але з-за соснаў выйшаў рабочы ў газетнай пiлотцы. У руках пагойдвалася вядро з тлустай зялёнай фарбаю i квач на даўжэзным дзяржальне. Адпачыннiк заспяшаўся праз сасоннiк на гару. Пакручастымi, драўлянымi i гнiлымi сходамi ён выйшаў на пустую шашу, уздож якой цягнуўся высозны, не ўзлезеш, паркан. Пякучы боль знiзу жывата двума танюткiмi струменьчыкамi перапоўз у ныркi. Адпачыннiк сагнуўся i пабег уздоўж непералазнага паркана. Ён ужо збiраўся выпусцiць непатрэбную вадкасць у порткi, як паркан скончыўся. За невысокiм нахiленым плотам гурбiлася купка прыватных дамкоў, побач з якiмi ў бязлiстым кустоўi зелянела прыбiральня на дзве кабiны. Дзверы ў адну з кабiн былi прачыненыя, бо трымалiся толькi на верхняй завесе. Спакутаваны адпачыннiк iрвануўся да выратавальнай чорнай шчылiны. У паўзмроку цеснаватае прыбiральнi ён, прытанцоўваючы на абсiканых дошках, пачаў вызваляць з нагавiцаў набалелы адростак. У спешцы дрыготкiя пальцы зашмаргнулi матузок у плаўках на вузел. I адпачыннiку давялося скрыгатнуць зубамi i парваць ангельскi шаўковы матузок. I калi ён нарэшце сцiскаў у руцэ вялы i зморшчаны чэлес, трэск i храбусценне ў цёмным кутку, за скарабачаным вядром, прымусiлi пакутнiка адхiнуцца i ўперцiся спiнаю ў зачыненыя на перакручаны кручок дзверы. З-за вядра, поўнага перапэцканых чалавечымi непатрэбнасцямi паперчын i газет, узнялася змяiная барадатая галава на даўжэзнай танклявай шыi, а за ёю зусiм ужо i чалавечае шыракаплечае тулава з кароткiмi рукамi. У ружовенькiх, як дзявочыя, адманiкюраных пальцах пачвара трымала паўлiтровы слоiк i пластыкавую аднаразовую талерку. Замест вопраткi на iстоце паблiсквала карункавая луска цёмна-зялёнай перасохлай алейнай фарбы. Змяiная галава павяла лупатымi вачыма i разявiла пашчу. Раздвоены танклявы язык прайшоўся па вострых, загнутых у сярэдзiну зубах. Разам з гнiлым смуродам у бок адпачыннiка паляцела гэткае:

- Танчыш? Грукочаш? А я тут з голаду памiраю. Пазачыняюць прыбiральнi, дошкамi пазабiваюць, хлёркаю пазасыпаюць... А што Прыбiральнiк без харчоў застанецца, нiкога i не турбуе. Што закалацiўся, як авечы хвост? Чалавечыну не ўжываю, толькi гной i сiкуны. Вось памачыся ў келiх, а то смага замучыла. Зiрнi ў дзiрку... Суха i чыста. Усе запасы выйшлi.

Дагледжаная рука з сiнiмi пазногцямi працягнула адпачыннiку трэснуты слоiк. З перапуду той ледзь пацэлiў струменем у келiх Прыбiральнiка. Ад страху адпачыннiк не адчуў доўгачаканай палёгкi. Ён вярнуў слоiк гаспадару, якi ўвобмiльг заглынуў бурштынавую вадкасць.

- А што ў нас на другое? Га? Булёнчык люблю, але i ад другога не адмоўлюся, - смярдзюча загаварыў змяiнагаловы Прыбiральнiк i строс з рэдкай барады кроплi сiкуноў.

- Па вялiкаму... Я па... Па вялiкаму хадзiў... Схадзiў ранiцаю... Даруй... Даруйце...

- Да-арую! - Прыбiральнiк выцягнуў з вядра вялiкi шмат газеты з зялёнай кляксаю i як сурвэткаю абцёр вусны i прамакнуў бараду.

Не зводзячы вачэй з Прыбiральнiка, адпачыннiк завёў руку за спiну, адкiнуў кручок i адступiў на яркi ад красавiцкага сонца двор. Пасля цемры ўсё навокал здалося яму асляпляльна-сiнiм. Не спыняючыся, адпачыннiк прабег кiламетры са тры i толькi тады спынiўся, каб схаваць мужчынскую адзнаку i зашпiлiць нагавiцы.

LII. АДПАЧЫННIК

Адпачыннiку зрабiлася млосна ў гэтым свеце. I ён узяў квiток на самалёт i прыляцеў на Поўдзень, да Чорнага мора.

Пачатак красавiка. Айва ў квеценi.

Адпачыннiк сядзеў у кавярнi за белым сталом, на якiм у празрыстай шклянцы стаялi брудныя сурвэткi. Ён глядзеў у фантан, у тонкiя струменi i думаў, што яны занадта бiялагiчныя, чалавечыя, i яму зноў стала нудна i млосна.

Кава хутка астывала на скразняку. Адпачыннiк не любiў пiць каву з таўстасценных парцэлянавых кубкаў, тым больш, калi ў посудзе неставала вушка. Але напой быў выдатны - моцны з густым шумам. Мутарна - падумаў Адпачыннiк. Яму захацелася пайсцi ў парк i знайсцi там лаўку са спiнкаю, каб можна было адкiнуцца i выцягнуць ногi, але ён не ўстаў i застаўся ў кавярнi разглядаць жанчын. Яны пiлi белае вiно за суседнiм столiкам. У адной з iх пад непрыгожым тварам ляжаў на стале вялiзны, абцягнуты тонкiм швэдрам бюст. Другая, драбнейшая, з тонкiмi цёмна-сiнiмi вуснамi iмгненна заўважыла зацiкаўлены позiрк Адпачыннiка. Той адвярнуўся i зноў стаў глядзець у фантан. Фантан тым часам ачах, нiбыта ў яго раптоўна скончылася жаданне струменiць i забаўляць прысутных. Адпачыннiк з сумам спынiў вочы на галiне айвы, што расла каля самага ўвахода ў кавярню. Ён шэптам лiчыў ружовыя кветкi. Яму пагоршала. Давялося пакласцi локаць на стол, каб падтрымлiваць ацяжэлую галаву. У яго над страўнiкам круцiўся клубок гарачынi, такое бывае, калi нашча глынуць неразбаўленага спiрту. Нечакана свет паяснеў. Адпачыннiк зрабiў вялiкi глыток прахалоднай i таму кiславатай кавы. Жанчына з блакiтным тварам i сiнiмi вуснамi падсела да Адпачыннiка.

- Табе блага? - пытанне нязмушана зляцела з яе экзатычных вуснаў.

- Не магу ўстаць...

- Трэба крышку выпiць, i ўсё пройдзе, - у жанчыны быў голас выхаванай медсястры.

Пра тое, што спiртное дапамагае ад усiх хваробаў, акрамя алкагалiзму, Адпачыннiк ведаў i без сiнягубай жанчыны, але iсцi да стойкi не хацелася. Ён дастаў грошы i паклаў на стол:

- Схадзi па лекi.

Блакiтнатварая медсястра вярнулася наўздзiў хутка:

- А маю прыгожую сяброўку можна запрасiць за наш столiк?

- На дзвюх у мяне не хопiць сiлы, нават пасля лекаў.

Жанчына расцягнула цёмныя губы i пайшла казаць сяброўцы, што ў Адпачыннiка нестае сiлы на дзвюх. Можа, блакiтнатварая гаварыла сваёй сяброўцы i што iншае. Адпачыннiк не чуў, бо ў бары досыць гучна iграў магнiтафон. Калi жанчына праносiла паўз фантан свой вялiкi, прыўзняты тугiм станiкам бюст, настрой у Адпачыннiка прыўзняўся. Настрой палепшаў i ад добрай порцыi каньяку, а можа i ад фантана, якi ачуняў i заструменiў з пругкай сiлаю i яркай прыгажосцю.

Блакiтнатварая жанчына сядзела насупраць Адпачыннiка, i яны пiлi каньяк i гаварылi пра рознае глупства. Пра тое, што айва квiтнее раней за iгрушу, а алыча - раней за слiву, што на платанах вось-вось патрэскаюцца пупышкi. У Адпачыннiка прайшла млявасць i з'явiлася лёгкасць ва ўсiм целе. Ён больш не падтрымлiваў рукою галаву.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Дамавiкамерон (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Дамавiкамерон (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Адам Глебус

Адам Глебус - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Адам Глебус - Дамавiкамерон (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Дамавiкамерон (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.