» » » » Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке)


Авторские права

Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: История, издательство Юнипак, год 2002. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке)
Рейтинг:
Название:
Залаты век Беларусi (на белорусском языке)
Издательство:
Юнипак
Жанр:
Год:
2002
ISBN:
985-6418-41-0
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Залаты век Беларусi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Залаты век Беларусi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.



Книга була підготовлена до подій святкування 450-ліття Реформації в 2003 році в Білорусі. Святкування до сьогодні залишається наймасовішим заходом, проведеним в Білорусі незалежно від держави.


Книга піднімає дуже важливу сторінку в житті білоруської нації - період Реформації в 16 ст. як період максимального розквіту в економічній, політико-юридичній, соціальній та духовних сферах суспільства, аналізуються причини успіху та занепаду у 17 ст.

Автор яскраво показує історичне тло, нерозривність зв'язку з загальноєвропейськими процесами. Реформації в Європі передував період неспокою, викликаний міжусобними спустошливими війнами всередині Європи, експансією мусульман, епідеміями та природними катаклізмами. Набули поширення есхатологічні настрої та духовні пошуки. В той же час спостерігалися оптимістичні очікування через географічні відкриття та новації у сфері техніки (книгодрук).






Вялiкiя пэрспэктывы i вялiкiя занядбаньнi

Трывожныя падзеi 1563 i наступнага 1564 году падарвалi здароўе вiленскага ваяводы Мiкалая Радзiвiла Чорнага. Ён адчуваў наблiжэньне сьмерцi, i таму сьпяшаўся. Усё менш займаўся палiтыкай, а ўвесь свой час прысьвячаў таму, каб умацаваць эвангельскую царкву ў краiне. За апошнiя дванаццаць гадоў ён зрабiў шмат, каб укаранiць Рэфармацыю ў Вялiкiм Княстве. Здавалася, можна было глядзець у будучыню спакойна, але трывога не пакiдала князя Мiкалая. Яго непакоiлi весткi з вайны, адкрыта прапольская пазыцыя вялiкага князя. У дадатак да ўсяго ў самiм эвангельска-рэфармаваным Задзiночаньнi пачыналiся спрэчкi, якiя сеялi нязгоду мiж братамi. У красавiку 1565 году князь Мiкалай цяжка захварэў. 27 траўня ён паклiкаў да сябе свайго старэйшага сына, Мiкалая Крыштафа, i прасiў яго цьвёрда трымацца эвангельскай веры, клапацiцца пра зборы i прапаведнiкаў. Пасьля паклiкаў пiсара i пачаў дыктаваць тастамант. У сваёй апошняй волi вiленскi ваявода зноў i зноў узгадваў пра патрэбы эвангельскiх цэркваў: "А на тот костел, где тело мое поховано будет, i на школу одпiсую всi Бiблii, накладом моем друкованые в Берестi". На наступны дзень Мiкалай Радзiвiл Чорны, патрыёт i рэфарматар, некаранаваны кароль Лiтвы, лiдар эвангельскага руху ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм, памёр.

Сьмерць Мiкалая Чорнага выклiкала непрыхаваную радасьць ворагаў Рэфармацыi ў нашай краiне, але справа жыцьця вiленскага ваяводы знайшла дастойных пасьлядоўнiкаў. На чале рэфармацыйнага руху стаў ягоны брат, вялiкi гетман лiтоўскi Мiкалай Радзiвiл Руды. Андрэй Вэнгерскi, аўтар адной зь першых працаў па гiсторыi Рэфармацыi ва Ўсходняй Эўропе "Slavonia Reformata" ("Рэфармаванае славянства") так апiсвае падзеi, зьвязаныя з прыняцьцём князем Мiкалаем Радзiвiлам Рудым кальвiнскага веравызнаньня: "Князь гэты, атрымаўшы 26 студзеня 1564 году слаўную перамогу над Масквою, паехаў у Чэнстахову з намерам споўнiць прырачэньне, прынятае перад бiтваю. Такога знакамiтага госьця манахi прынялi зь вялiкай радасьцю, i жадаючы ўмацаваць яго ў каталiцкай веры, бо ён ужо хiстаўся, намовiлi нейкага селянiна, каб зрабiў выгляд апанаванага злым духам. Калi ж яны выганялi зь яго д'ябла, каб паказаць, што яны сапраўдныя наступнiкi апосталаў, князь зразумеў подступ i, паклiкаўшы таго чалавека, даведаўся ад яго самога, што яго манахi падкупiлi, каб ён рабiў выгляд апанаванага. З гэтае прычыны князь, вярнуўшыся ў Лiтву, выракся памылак рымскае царквы, перайшоў да царквы рэфармаванае, i сыноў сваiх, Мiкалая i Крыштафа, загадаў выхоўваць у гэтым вучэньнi". Ужо раней вялiкi гетман лiтоўскi прыхiльна ставiўся да Рэфармацыi, падтрымлiваў многiя пачынаньнi свайго брата, Мiкалая Чорнага, але чамусьцi доўга не акрэсьлiваў сваёй пазыцыi. Падзеi ў Чэнстахове сталi той кропляй, якая выклiкала цьвёрдае рашэньне Мiкалая Рудога ня быць цёплым, але стаць гарачым. I трэба адзначыць, што адбылося гэта вельмi сваечасова.

Сьмерць Мiкалая Чорнага стала сур'ёзным выпрабаваньнем для кальвiнiстаў Вялiкага Княства. Багаслоўскiя спрэчкi разгарэлiся ўнутры эвангельска-рэфармаванага Задзiночаньня зь нечуванай сiлай i прывялi да падзелу адзiнага рэфармаванага збору на так званы большы збор — уласна кальвiнiстаў, верных навуцы Жана Кальвiна, i меншы збор — так званых арыянаў цi антытрынiтарыяў, якiя самi сябе называлi лiтоўскiмi братамi. Асноўнай прычынай падзелу стала пытаньне пра Тройцу i хрышчэньне дзяцей. Лiтоўскiя браты, падкрэсьлiваючы тое, што Iсус Хрыстос быў на 100 % чалавекам, пры гэтым нярэдка адмаўлялi Яго роўнасьць Богу Айцу, а таксама лiчылi, што кожны чалавек павiнен хрысьцiцца толькi дарослым, усьведамляючы, што ён робiць. Гэтыя пазыцыi выклiкалi зацятыя спрэчкi, аднак так i не стварылi выразнай мяжы памiж большым зборам i меншым, што дазваляе меркаваць, што вядомыя нам скрайнiя выказваньнi аднаго цi другога боку гаварылiся хутчэй у запале дыскусii, чым адлюстроўвалi паўсюдна прынятую багаслоўскую пазыцыю. Многiя прыхiльнiкi лiтоўскiх братоў адначасова не парывалi з большым зборам, як напрыклад, староста берасьцейскi Ян Кiшка, якi быў найгалоўнейшым апекуном меншага збору ў Вялiкiм Княстве. Тым ня менш спрэчкi i падзелы ўнутры рэфармацыйнага руху аслабiлi пазыцыi рэфарматараў напярэдаднi тых падзеяў, якiя чакалi нашую дзяржаву.

Вайна з Масквою, якая цягнулася ўжо шмат гадоў, востра паставiла перад Вялiкiм Княствам даўняе пытаньне пра вунiю (саюз) з Польскiм Каралеўствам. Ваенная машына Маскоўскай дзяржавы, скiраваная на заваёву новых земляў, моцна пераўзыходзiла абарончыя магчымасьцi Княства, i нашай краiне выразна не ставала сваiх сiлаў, каб супрацьстаяць усходняму агрэсару. У 1563 годзе пачалiся перамовы дэлегацыi Вялiкага Княства з прадстаўнiкамi Польскай Кароны пра ўмовы аб'яднаньня дзяржаваў. Польскi бок, спасылаючыся на старыя акты часоў Ягайлы, настойваў на стварэньнi адзiнай дзяржавы, але беларускiя паслы на чале зь Мiкалаем Радзiвiлам Чорным прынцыпова стаялi на пазыцыi захаваньня незалежнасьцi Вялiкага Княства. Спрэчкi цягнулiся не адзiн год, тым часам вайна працягвалася, зьнясiльваючы краiну. Шляхта, на плячох якой ляжаў асноўны цяжар вайны, усё грамчэй патрабавала вунii, згаджаючыся на польскiя ўмовы.

Урэшце ў студзенi 1569 году ў Люблiне сабраўся супольны сойм Вялiкага Княства Лiтоўскага i Польскага Каралеўства, каб разгледзець пытаньне саюзу. Дэлегацыя Княства зноў рашуча не пагадзiлася зь iдэяй уключэньня сваёй краiны ў склад Польскага Каралеўства i ў знак пратэсту пакiнула Люблiн. Тады Жыгiмонт Аўгуст, карыстаючыся сваёй уладай вялiкага князя лiтоўскага, далучыў да Польскага Каралеўства Падляшша, Валынь i Кiеўшчыну, тым больш, што тамтэйшая шляхта была найбольш прыхiльная вунii, спадзяючыся знайсьцi праз гэта абарону ад Масквы i ад татараў. Вiльня была шакаваная такiм ходам падзеяў, нават чулiся галасы пра вайну з Польшчай, але калi з заходнiм суседам яшчэ можна было весьцi перамовы, то зь Iванам Жахлiвым размаўляць было няма пра што: там, дзе прайшлi маскоўскiя войскi, заставалася выпаленая зямля. Паслы Княства зноў паехалi ў Люблiн, каб адстойваць самастойнасьць сваёй дзяржавы i дасягнуць нейкага кампрамiсу. 1 лiпеня 1569 году быў абвешчаны акт стварэньня Рэчы Паспалiтай Двух Народаў, фэдэрацыi Польскага Каралеўства i Вялiкага Княства Лiтоўскага, якая мела аднаго караля i адну зьнешнюю палiтыку, але два войскi, два скарбы (фiнансавыя сыстэмы), два зборнiкi законаў.

Саюз кальвiнскага Вялiкага Княства зь пераважна каталiцкiм Польскiм Каралеўствам пачаў новую старонку ў гiсторыi Беларусi, але ў той час мала хто мог прадбачыць, што будзе далей. На Люблiнскiм сойме амаль усе паслы Вялiкага Княства былi кальвiнiстамi цi лютаранамi, а сярод польскай дэлегацыi эвангельскiя хрысьцiяне складалi недзе чвэрць. Нягледзячы на гэта многiя ў Беларусi меркавалi, што прынцыповых зьменаў ва ўнутранай палiтыцы Рэчы Паспалiтай Двух Народаў не прадбачыцца.

Тым часам у Польшчы рэфармацыйны рух пайшоў на спад, i каталiцкая царква пачала пацiху адваёўваць свае пазыцыi. На чале гэтай дзейнасьцi, званай Контррэфармацыяй, сталi езуiты, манаскi ордэн, якi меў сваёй мэтай усталяваньне ўлады каталiцкай царквы на ўсiм сьвеце. У 1569 годзе першыя езуiты прыехалi ў Вiльню па запрашэньнi вiленскага бiскупа Пратасевiча i ў наступным годзе адчынiлi сваю школу. Эвангельскiя цэрквы Вялiкага Княства, у той час вельмi моцныя i пашыраючыя свае ўплывы, проста не заўважылi зьяўленьня ў сталiцы свайго ў недалёкай будучынi найнебясьпечнейшага ворага. Увага ўсiх была засяроджана вакол спрэчак памiж большым i меншым зборамi, i на гэта былi кiнутыя iнтэлектуальныя i матэрыяльныя сiлы эвангельскiх хрысьцiянаў. Аднак самыя дальнабачныя зь лiдараў Рэфармацыi ў Вялiкiм Княстве разумелi неабходнасьць супольных дзеяньняў прадстаўнiкоў розных накiрункаў рэфармацыйнага руху. У сакавiку 1570 году зь iнiцыятывы Мiкалая Радзiвiла Рудога ў Вiльнi была заключана дамова памiж лютаранамi i кальвiнiстамi, якая тычылася ня столькi дагматычных пытаньняў, колькi пытаньняў супрацоўнiцтва, кансультацыяў, узаемнай дапамогi. Прыклад Вялiкага Княства падзейнiчаў, i празь некалькi месяцаў у Сандамiры было заключана падобнае пагадненьне, якое ахоплiвала эвангельскiх хрысьцiянаў усёй Рэчы Паспалiтай.

У 1572 годзе памёр, не пакiнуўшы нашчадка, Жыгiмонт Аўгуст, апошнi з дынастыi Ягайлавiчаў. Паўстала пытаньне, хто будзе наступным каралём i вялiкiм князем. Многiя ў Рэчы Паспалiтай схiлялiся да кандыдатуры Генрыка Валуа, брата францускага караля Карла IX. Сярод беларускiх кальвiнiстаў гэта выклiкала трывогу, бо акурат у той самы час уся Эўропа была шакаваная весткай пра ноч сьвятога Баўтарамея, калi ў Францыi было забiта каля 50 тысячаў гугенотаў (так у Францыi называлi кальвiнiстаў) толькi за тое, што яны ня моляцца як католiкi. Калi ў студзенi 1573 году шляхта Рэчы Паспалiтай сабралася ў Варшаве, каб акрэсьлiць умовы жыцьця краiны пад час бескаралеўя, Мiкалай Радзiвiл Руды, падтрыманы Астафеем Валовiчам i Паўлам Пацам, выступiў зь iнiцыятываю заканадаўча замацаваць рэлiгiйную талерантнасьць, каб захаваць дзяржаву ад рэлiгiйных войнаў. У вынiку галасаваньня быў прыняты акт Варшаўскай канфэдэрацыi, адзiн з пунктаў каторага гаварыў: "А iж в Речы Посполiтой ест розность немалая з стороны веры хрестiяньское, забегаючы тому, абы се с тое прычыны межы людмi заiстье якое шкодлiвое не вщело, которую по iншiх королевствах ясне вiдiм, обецуем то собе сполне за нас i за потомкi нашы на вечные часы покой межы собою заховатi, а для розное веры i отмены в костелах кровi не пролiвать, анi се каратi отсуженьем маетностi, почстiвостью, везеньем i выволаньем, i зверхностi жадное, анi уряду до такового поступку жадным способом не помагать".


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Залаты век Беларусi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Залаты век Беларусi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Станислав Акиньчиц

Станислав Акиньчиц - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Залаты век Беларусi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.