» » » » Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке)


Авторские права

Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: История, издательство Юнипак, год 2002. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке)
Рейтинг:
Название:
Залаты век Беларусi (на белорусском языке)
Издательство:
Юнипак
Жанр:
Год:
2002
ISBN:
985-6418-41-0
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Залаты век Беларусi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Залаты век Беларусi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.



Книга була підготовлена до подій святкування 450-ліття Реформації в 2003 році в Білорусі. Святкування до сьогодні залишається наймасовішим заходом, проведеним в Білорусі незалежно від держави.


Книга піднімає дуже важливу сторінку в житті білоруської нації - період Реформації в 16 ст. як період максимального розквіту в економічній, політико-юридичній, соціальній та духовних сферах суспільства, аналізуються причини успіху та занепаду у 17 ст.

Автор яскраво показує історичне тло, нерозривність зв'язку з загальноєвропейськими процесами. Реформації в Європі передував період неспокою, викликаний міжусобними спустошливими війнами всередині Європи, експансією мусульман, епідеміями та природними катаклізмами. Набули поширення есхатологічні настрої та духовні пошуки. В той же час спостерігалися оптимістичні очікування через географічні відкриття та новації у сфері техніки (книгодрук).






Аднак сапраўдным пачаткам Рэфармацыi для Беларусi стала выданьне доктарам Франьцiшкам Скарынаю з Полацку перакладу Бiблii на тагачасную беларускую лiтаратурную мову. У той самы год, калi ў Вiтэнбэргу Марцiн Лютар абвесьцiў 95 тэзiсаў супраць iндульгенцыяў, у Празе доктар лекарскiх навук пачаў друкаваць асобныя кнiгi Старога Запавету. У прадмовах Скарына пiсаў: "Прото я, Францiшек, Скорынiн сын с Полацька, в лекарьскых науках доктор, разумея сее, iже без страху Божiя, без мудростi i без добрых обычаев не ест мощно почстiве жiтi людем посполiте на землi, казал есмi тiснутi Прытчi iлi Прысловiя…рускiя языком напред ко чтi i к похвале Створiтелю, Спасiтелю, Утешiтелю Богу в Троiце едiному… потом людем простым абы, научывшыся мудростi, добре жiвучы на свете, мiлостiвого Бога хвалiлi, по тому яко же прiлежыть на велiкую высокость i велеможность iменi Его святого". У той час "рускiм языком" называлася старабеларуская мова, у адрозьненьнi ад царкоўнаславянскай, званай «словенской».

Беларуская Бiблiя, выдадзеная Скарынам, значна апярэдзiла падобныя выданьнi ў суседнiх народаў, стаўшы другой пасьля чэскай друкаванай Бiблiяй у славянскiм сьвеце.

Што гэта значыла для Беларусi, яскрава сьведчыць такi прыклад. У Санкт-Пецярбургу, у бiблiятэцы Акадэмii навук, захоўваецца ўнiкальны, шыкоўна аздоблены помнiк кнiжнага мастацтва Беларусi пачатку XVI стагодзьдзя — Бiблiя на царкоўнаславянскай мове. Яе перапiсваў адзiн чалавек — Мацей з Тарапца, званы Дзесятым, на працягу пяцi гадоў: пачаў у 1502 годзе ў Вiльнi, а скончыў у 1507 годзе ў Супрасьлi. Кнiжны фалiянт Мацея Дзесятага па аб'ёму тэксту крыху пераўзыходзiць 23 кнiгi Бiблii, выдадзеныя на працягу 1517–1519 гадоў у Празе беларускiм першадрукаром. I хоць Скарына працаваў не адзiн, калi ўлiчыць тэхнiчныя цяжкасьцi пры падрыхтоўцы i выпуску кнiг друкарскiм спосабам, яго Бiблiю па выдатках чалавечае працы магчыма параўнаць з рукапiснай Бiблiяй 1507 году. Прыблiзна за такi самы час, калi Мацей Дзесяты перапiсваў адну кнiгу, Скарына змог падрыхтаваць да друку i выдаць некалькi сотняў камплектаў Бiблii. Паколькi наклад Скарынавых выданьняў сягаў паўтысячы асобнiкаў, агулам за два з паловай гады зь ягонай друкарнi ў Празе выйшла звыш 10 тысячаў кнiгаў. Такую бiблiятэку не змаглi б адолець сто перапiсчыкаў i за дзесяць гадоў.

Скарына даў свайму народу Бiблiю на зразумелай мове, задавальняючы ў пэўнай меры кнiжны голад, якi iснаваў тады ў Вялiкiм Княстве, ды i ў-ва ўсёй Усходняй Эўропе. Захавалася перапiска памiж пiсарам вялiкага князя лiтоўскага Якубам i маскоўскiм дойлiдам Ярмолiчам, якiя жылi напрыканцы XV ст. Якуб прасiў свайго маскоўскага прыяцеля прыдбаць для яго Пасланьнi апостала Паўла, на што той даў адказ, што патрэбных кнiгаў купiць гатовымi ён ня змог, i абяцаў замовiць iх у "дабрапiсцаў". Калi нават вялiкакняскi пiсар адчуваў дэфiцыт кнiгаў i шукаў iх за мяжою, то набыць Бiблiю шляхцiчу цi месьцiчу было яшчэ цяжэй.

У такiх умовах ужо толькi друкаваньне Бiблii само па сабе было рэфарматарскiм крокам. Сучаснiк Скарыны, каталiцкi кардынал Гозi, аднойчы сказаў: "Дазволiць народу чытаць Бiблiю — значыць даваць сьвятыню сабакам i кiдаць пэрлы перад сьвiньнямi". Пазыцыi прыхiльнiкаў Рэфармацыi i яе ворагаў у гэтым пытаньнi кардынальна розьнiлiся.

Але Скарына ня толькi iмкнуўся зрабiць Бiблiю больш даступнай, ён прагнуў зрабiць яе як мага больш зразумелай чытачу. Палачанiн сьцьвярджаў неабходнасьць асабiстых адносiнаў чалавека з Богам, адмаўляў патрэбу ў «пасярэднiках» памiж Словам Божым i веручым, акцэнтаваў увагу на вывучэньнi Бiблii i жыцьцi згодна са Словам Божым, "понеже не толiко докторове i людi вченыi в нiх разумеють, но всякiй человек простый i посполiтый, чтучы iх iлi слухаючы, можеть поразуметi, что ест потребно к душному спасенiю его".

Менавiта на людзей простых i паспалiтых зарыентаваныя прадмовы Скарыны перад кожнай з кнiгаў. У гэтых прадмовах доктар Франьцiшак даваў разнастайныя зьвесткi па гiсторыi, геаграфii, культуры, асаблiва што тычылася народаў Блiзкага Ўсходу. Найчасьцей свае прадмовы рэфарматар пачынаў з тлумачэньня назвы кнiгi i далей сьцiсла выкладаў яе зьмест: "Сiя кнiга Есфер называется еврейскiм языком Мьгiля, то ест лiсты iлi грамоты, пiшеть в ней найболей о том, яко Аман побрал лiсты от царя Асвера на побiтiе всех iудеев, i теже яко царiца Есфер выбавiла iх от побiтiя i выпросiла от царя лiсты протiвные".

Апрача прадмоваў, перад кожным разьдзелам Бiблii быў надрукаваны так званы аргумант — кароткi зьмест разьдзелу. Iмкнучыся, як i iншыя дзеячы Рэфармацыi, навучыць чытачоў разумець Бiблiю, Скарына даваў на палях тлумачэньне незразумелых царкоўнаславянскiх цi грэцкiх словаў, а таксама параметры месцаў у Бiблii, дзе гаворыцца пра нешта падобнае: "Так же будь ведома, положiл есмi некоторые на сторонiцах в сей Псалтырi главы з розных кнiг, а то для того, абы знакомiто было iже всi iные светые пiсма згожаються с Псалтырею i одно на другое светчыть. А то, чтучы в тых кнiгах, iже суть главы на боцех опiсаны, знайдете. Так же положiл есмi на боцех некоторыi слова для людей простых, не рушаючы самое Псалтырi нi в чем же, яко суть онагрi i геродеево жылiще i хлябiе, i iные слова, которыi суть в Псалтырi неразумныi простым людем, найдуть iх на боцех рускiм языком, что которое слово знаменуеть. Теже розделiл есмi всi псалмы на стiхi по тому, яко ся в ыных языцех делiть".

Нават памеры Скарынавых выданьняў сьведчаць, што рэфарматар друкаваў Бiблiю для штодзённага чытаньня людзей паспалiтых, а не для лiтургiчных мэтаў. Калi напрастольныя Эвангельлi ў той час рабiлiся "ў аркуш", то кнiгi Скарыны былi надрукаваны "ў чацьвёрку", г. зн. у чатыры разы меньшыя, а то i "ў васьмёрку", што рабiла iх зручнейшымi ў карыстаньнi.

Нягледзячы на стрыманую, а часта адкрыта варожую пазыцыю праваслаўнага духавенства, Скарынавы пераклады шырока разыйшлiся па ўсяму Вялiкаму Княству, даючы магчымасьць сотням i тысячам лiцьвiнаў зразумець Слова Божае. Скарына сваёю дзейнасьцю падрыхтаваў зьмены ў сьвядомасьцi i характары мысьленьня сваiх суайчыньнiкаў, заклаў асновы ўздыму Рэфармацыi ў Беларусi ў сярэдзiне XVI ст. Праз сто гадоў вунiяцкi архiмандрыт Сялява, зьвяртаючыся да праваслаўных, пiсаў лiтаральна наступнае: "Перад вунiяй (Берасьцейскай 1596 г.) быў Скарына, герэтык гусiт, каторы для вас друкаваў у Празе кнiгi па-руску". Дарэчы, гэта адзiная ўзгадка ў дакумантах той эпохi, у якой гаворыцца пра веравызнаньне Скарыны.

На працягу доўгiх гадоў сярод навукоўцаў не сьцiхаюць спрэчкi пра тое, кiм быў па веравызнаньню Франьцiшак Скарына з Полацку, католiкам цi праваслаўным, хоць аргумантацыя аднога i другога боку базуецца толькi на ўскосных довадах. Сам Скарына нiдзе ў сваiх творах не ўжываў словаў «каталiцкi» або "праваслаўны", ён заўсёды гаварыў пра хрысьцiянства. А ўсе крынiцы XVI ст., якiя нешта гавораць пра Скарыну, сьведчаць аб вялiкай рэфарматарскай дзейнасьцi беларускага першадрукара, нездарма Сялява называе яго "герэтыкам гусiтам". Калi ў мiсыйным запале Скарына павёз свой пераклад Бiблii ў Маскву, усе кнiгi па загаду маскоўскага цара былi спалены, бо праваслаўныя багасловы заявiлi пра ўплыў iдэяў Лютара на Скарынавы выданьнi. Празь некалькi дзесяткаў гадоў князь Андрэй Курбскi, якi ўцёк ад Iвана Жахлiвага ў Вялiкае Княства, рэзка крытыкаваў у сваiм лiсьце да Рыгора Хадкевiча, вялiкага гетмана лiтоўскага, пераклад Скарыны, вiнавацячы палачанiна ў "злачыннай сувязi" з Рэфармацыяй, у скажэньнi праваслаўнай веры i герэтычным мысьленьнi. Ён сьцьвярджаў, што Бiблiя Скарыны «растленна», пярэчыць "всем апостальскiм i святым уставам", i ў-ва ўсiм згодная зь Бiблiяй Марцiна Лютара.

У 1530 г. вялiкi князь лiтоўскi Жыгiмонт Стары ў Вiльнi абвесьцiў першы дэкрэт супраць "лютаранаў i анабаптыстаў", у якiм забараняў пропаведзь антыкаталiцкiх поглядаў ня толькi публiчна, але i ў прыватных размовах, а таксама распаўсюджваньне кнiгаў падобнага зьместу. Гэты дакумант не называе нiякiх прозьвiшчаў, але пасьля абвяшчэньня дэкрэту Франьцiшак Скарына выехаў зь Вiльнi ў Каралявец да Альбрэхта Гогенцольлерна, якi ўжо аб'явiў лютаранства веравызнаньнем сваёй дзяржавы. Празь некалькi месяцаў мы зноў бачым Скарыну ў Вiльнi, але зь лiстамi ад прускага герцага да вiленскага ваяводы i вiленскага магiстрату, у якiх герцаг Альбрэхт просiць не чынiць крыўды доктару Франьцiшку з Полацку. Усе гэтыя факты яскрава паказваюць, што адным з тых "лютаранаў i анабаптыстаў", супраць якiх быў скiраваны вялiкакняскi дэкрэт, быў i беларускi першадрукар Франьцiшак Скарына.

Уся дзейнасьць Скарыны — гэта перш за ўсё рэфарматарская дзейнасьць, накiраваная на аднаўленьне асабiстых адносiнаў чалавека з Богам. Усе прадмовы першадрукара прасякнуты iдэямi Рэфармацыi, прагненьнем вярнуць хрысьцiянаў да першакрынiцы — Бiблii. I таму абсалютна справядлiва мы можам назваць Франьцiшка Скарыну адным зь першых дзеячоў Рэфармацыi ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм, распачынальнiкам беларускай Рэфармацыi.

У сваiм жаданьнi вярнуць хрысьцiянству эвангельскае аблiчча, Скарына ня быў самотны. Ужо ў 1525 г. манах франьцiшканiн Станiслаў Рапегелан у Вiльнi прапаведваў вучэньне Марцiна Лютара. У хуткiм часе ён выехаў у Вiтэнбэрг, доўгi час быў вучнем самога Лютара i атрымаў ад яго ступень доктара тэалёгii, а пасьля вярнуўся ў Беларусь далей прапаведваць iдэi рэформы.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Залаты век Беларусi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Залаты век Беларусi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Станислав Акиньчиц

Станислав Акиньчиц - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Залаты век Беларусi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.