» » » » Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)


Авторские права

Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Детектив. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Мiс Пардаў пераапранаецца да абеду, мiстэр Карлтан Майет.

Аднойчы, калi адзiн з членаў урада пасялiўся ў гатэлi, Калебджан здзiвiў пунктуальнага супрацоўнiка брытанскай амбасады, калi той тэлефанаваў: "Яго правасхадзiцельства ў туалеце. Але ён будзе там не болей трох хвiлiн". Калебджан трушком бегаў па калiдорах, падслухоўваў каля дзвярэй ванных, потым вяртаўся да сваёй канторкi, дзе знемагаў без справы i займаўся толькi тым, што раскладваў па палiцах у сваёй галаве крохi атрыманых звестак. У гэтым быў сэнс жыцця Калебджана.

Майет пагрукаў у дзверы нумара Джанет Пардаў.

- Хто там?

- Можна зайсцi?

- Заходзьце. Не зачынена.

Джанет Пардаў амаль закончыла апранацца. Яе вячэрняе плацце ляжала ўпоперак ложка, а сама яна сядзела перад люстрам i пудрыла сабе рукi.

- Вы што, на самой справе збiраецеся абедаць з мiстэрам Сейвары?

- Я ж абяцала яму!

- Мы маглi б паабедаць у "Пера-паласе", а потым пайсцi ў "Пцi Шан".

- Вось было б цудоўна! - сказала Джанет Пардаў i пачала фарбаваць вейкi.

- Хто гэта? - Майет паказаў на вялiкую фатаграфiю ў складанай рамцы: жанчына з квадратным тварам. Валасы крута завiтыя, фатограф спрабаваў зарэтушаваць рэзкiя абрысы яе падбародка.

- Гэта Мейбл. Яна ехала са мной у цягнiку да Вены.

- Здаецца, я яе там не бачыў.

- Цяпер у яе кароткая стрыжка. Гэта старая фатаграфiя. Мейбл не любiць здымацца.

- Яна выглядае змрочнай.

- Я паставiла тут яе фота на выпадак, калi буду сябе паводзiць блага. Яна пiша вершы. На другiм баку напiсаны вершы, прысвечаныя мне. Па-мойму, неблагiя. Я нiчога не разумею ў паэзii.

- Можна мне прачытаць?

- Калi ласка. Вас, пэўна, пазабавiць, што нехта прысвячае мне вершы. Джанет Пардаў паглядзелася ў люстра.

Майет перавярнуў фатаграфiю i прачытаў:

Стройная, сцiплая, але, як вада, халодная

I недасягальная, хоць i чароўная,

Русалка, ведаю тваю я бяду:

Iмкнешся ты ў мора, а жывеш у стаўку.

Тут затхлы вiр, ды крышку пацярпi,

Ты хутка будзеш у шырокiм вольным моры.

- Верш нерыфмаваны. Цi з рыфмамi? А ўсё-такi, пра што гэты верш?

- Я думаю, што гэта камплiмент, - адказала Джанет Пардаў, палiруючы пазногцi.

Майет прысеў ускрай ложка i пачаў разглядаць Джанет. "Што б яна рабiла, калi б я паспрабаваў яе спакусiць?" - падумаў ён. Адказ ён ведаў: яна б засмяялася. Смех - лепшая зброя нявiнных дзяўчат.

- Вы не пойдзеце абедаць з мiстэрам Сейвары? У мяне такiя людзi выклiкаюць агiду. Выскачка з-пад прылаўка.

- Любы, я ж яму паабяцала. I апроч таго, ён генiй.

- Вы зараз спусцiцеся са мной унiз, хутка сядзеце ў таксi, i мы паедзем абедаць у "Пера-Палас".

- Бедалага, ён мне нiколi не даруе гэтага. А было б забаўна.

"Вось так яно будзе лепей, - падумаў Майет, папраўляючы чорны гальштук. - Зараз усё так проста, калi я ведаю, што ў яе мацi жыдоўка". Было так лёгка размаўляць з ёю за абедам i весцi яе пад руку, калi яны iшлi пешкi ад "Пера-Палас" да "Пцi Шан" каля ангельскай амбасады. Ноч была цёплая, вецер сцiх. Усе столiкi ў садзе былi занятыя. Субоцiца зрабiлася яшчэ болей нерэальная, калi ён нагадаў, як снег бiў яму ў твар. На сцэне францужанка ў смокiнгу важна хадзiла з ляскай пад пахай i спявала песеньку пра "маю цётачку" - дзякуючы Спiнелi гэтая песенька зрабiлася папулярная ў Парыжы гадоў пяць таму. Туркi смяялiся i лапаталi, як гарластыя хатнiя птушкi, пацягваючы каву i кiваючы маленькiмi, нiбыта пакрытымi пер'ем галовамi, а iх жонкi, з азызлымi, тупаватымi тварамi, толькi нядаўна вызваленымi ад чадры, сядзелi i моўчкi пазiралi на спявачку. Майет i Джанет Пардаў iшлi ўздоўж саду, шукаючы свабодны столiк, пакуль францужанка пранiзлiва крычала, смяялася i скакала, аднак яе непрыстойныя жарты не знаходзiлi водгуку ў абыякавых i невясёлых гледачоў. Пера крута спускалася ўнiз, каля iх ног агнi рыбацкiх лодак на Залатым Рагу ўспыхвалi, як кiшэнныя лiхтарыкi. Вакол сноўдалiся афiцыянты, разносячы каву.

- Наўрад цi знойдзем столiк. Давядзецца пайсцi ўсярэдзiну тэатра.

Нейкi таўстун памахаў iм рукой i ўсмiхнуўся.

- Вы яго ведаеце?

Майет крыху павагаўся i потым адказаў:

- Здаецца, ведаю... Яго прозвiшча Грунлiх.

Ён ясна бачыў гэтага чалавека толькi двойчы: адзiн раз, калi той садзiўся ў машыну, i другi раз, калi ён вылазiў з яе, каб перасесцi ў цягнiк, што стаяў на станцыi. Яго ўспамiны пра гэтага чалавека былi цьмяныя, здавалася, што некалi ён ведаў яго блiжэй, але гэта было даўно i ў нейкай iншай краiне. Ледзь яны мiнулi яго столiк, Майет адразу ж забыўся пра яго.

- Вунь свабодны столiк.

Пад сталом iх ногi дакранулiся. Францужанка, вiхляючы клубамi, знiкла, а з-за кулiс на сцэну колам пракацiўся мужчына. Ён падняўся на ногi, зняў брыль i сказаў нешта па-турэцку, i ўсе засмяялiся:

- Што ён сказаў?

- Я не пачуў.

Мужчына кiнуў у паветра брыль, злавiў яго, сагнуўшыся амаль удвая, i выкрыкнуў адно толькi слова. Усе туркi зарагаталi, i нават iх жонкi з азызлымi тварамi ўсмiхнулiся.

- Што ён сказаў?

- Гэта, мабыць, на дыялекце. Я не зразумеў.

- Мне зараз хочацца чаго-небудзь кранальнага. Занадта шмат выпiла за абедам i зрабiлася сентыментальнаю.

- Тут добрая ежа, праўда? - з гордасцю сказаў Майет.

- Чаму вы не знялi нумар тут? Кажуць, гэта лепшы гатэль.

- Ну, ведаеце, наш таксама неблагi, i мне падабаецца Калебджан. Ён заўсёды ўздзейнiчае на мяне, як заспакаяльнае.

- Але ж усё-такi тут лепшая публiка...

На сцэне танцавала група дзяўчат у шортах i ў гвардзейскiх шапках. На шыях у iх вiселi свiсткi, аднак туркi за столiкамi не зразумелi сэнсу гэтага вiдовiшча - iм было нязвыкла бачыць гвардзейцаў у шортах.

- Думаю, што гэта ангельскiя дзяўчаты, - сказаў Майет i раптам нахiлiўся наперад.

- Вы знаёмы з кiм-небудзь з iх?

- Я думаў... спадзяваўся... - Але ён, прынамсi, спалохаўся, калi з'явiлiся "Дзяўчаты Дана". Корал не гаварыла яму, што збiраецца танцаваць у "Пцi Шан", аднак хутчэй за ўсё яна яшчэ i сама гэтага не ведала. Ён нагадаў, як яна, набраўшыся храбрасцi, углядалася ў поўную розных гукаў цемру.

- Мне падабаецца "Пера-Палас".

- Мне давялося неяк тут жыць, але са мной здарылася адна непрыемнасць, таму я тут не жыву болей.

- Скажыце мне, якая непрыемнасць. Ну, не ламайцеся, раскажыце.

- Дык вось. Слухайце. Са мной была сяброўка. Здавалася, вельмi мiлая iстота.

- З вар'етэ?

"Дзяўчаты Дана" заспявалi:

Сэрца палае, калi малады,

I не баiшся нiякай бяды.

- "Iдзiце сюды, да нас", - спявалi "Дзяўчаты Дана". Некалькi ангельскiх маракоў, якiя сядзелi ў канцы залы, запляскалi ў далонi i закрычалi:

- Пачакайце нас. Мы iдзём.

Адзiн марак i праўда пачаў прабiрацца памiж столiкамi да сцэны:

Як у цябе жыццё?

Скажы ты чэсна.

У гатэлi ты адзiн,

А нумар твой двухмесны.

Марак упаў на спiну, i ўсе засмяялiся: ён быў зусiм п'яны.

- Гэта было жахлiва, - працягваў расказваць Майет. - Яна раптам звар'яцела каля дзвюх гадзiн ночы. Крычала i бiла ўсё наўкол. Начны парцье падняўся наверх, i ўсе пастаяльцы павыходзiлi на калiдор. Яны падумалi: я зрабiў з ёй нешта благое.

- А што вы зрабiлi?

- Нiчога. Я моцна спаў. Гэта выглядала жахлiва. З таго часу я нават на адну ноч не магу заставацца тут.

- "Iдзiце сюды. Iдзiце сюды".

- Якая яна была з сябе?

- Я нiчога пра яе не памятаю.

- Вы не ўяўляеце, як мне абрыдла жыць з жанчынай, - цiха сказала Джанет Пардаў.

Iх рукi выпадкова сустрэлiся на стале i так i засталiся побач. Праекцыйныя лiхтарыкi, якiя вiселi ў кустах, адбiвалiся ў яе каралях. У самым канцы саду, за яе плячыма, Майет убачыў Стэйна, якi прабiраўся памiж столiкамi з люлькай у руцэ. Гэта была масiраваная атака. Яму трэба было б толькi нахiлiцца да яе i зрабiць ёй прапанову, i тады будзе ўладкавана не толькi яго сямейнае жыццё, але i нешта большае: ён купiць фiрму Стэйна за прапанаваную iм цану, i той будзе цалкам задаволены, - бо яго пляменнiца будзе членам праўлення. Стэйн падышоў блiжэй i памахаў яму люлькай: яму давялося абысцi п'янiцу, якi валяўся на зямлi, i ў час гэтай перадышкi ў Майета не ўзнiкла нiякай iншай думкi, якая б пярэчыла яго будучаму сямейнаму шчасцю. Ён згадаў Корал i iх нечаканую дзiвосную сустрэчу: тады ён не думаў, што ўсё гэта так звыкла, як дым цыгарэты, але яе твар ён памятаў цьмяна, магчыма, таму што ў цягнiку было амаль цёмна. Яна была бландзiнка, яна была тоненькая, але ён не мог успомнiць рысаў яе твару. "Я зрабiў для яе ўсё, што змог, - запэўнiваў ён сябе, - i, прынамсi, мы ўсё адно рассталiся б праз некалькi тыдняў. А мне ўжо час заводзiць сям'ю".

Стэйн iзноў памахаў люлькай, а "Дзяўчаты Дана" тупнулi ножкамi i засвiсталi ў свiсткi.

Памятаю, на вакзале

Мы нашу цётку сустракалi.

Фью, фью, фью.

- Не вяртайся да яе. Застанься са мной, - сказаў Майет.

Падышоў экспрэс Стамбульскi,

Нам насустрач брылi, блузкi.

Фью, фью, фью.

Яна кiўнула галавой, i рукi iх з'ядналiся. "Цiкава, кантракт ужо ў кiшэнi ў Стэйна?" - падумаў Манет.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Грэм Грин

Грэм Грин - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.