» » » » Бернар Клавель - Бiзун (на белорусском языке)


Авторские права

Бернар Клавель - Бiзун (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Бернар Клавель - Бiзун (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Бiзун (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Бiзун (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Бiзун (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Цiшыня.

Неверагодная доўгая цiшыня. Затым першы ўдар бiзуна, якi праляцеў дзесьцi побач з газетай. Ад гэтага ўдару Поль адчуў правай рукой рух паветра i ў яго лопнула барабанная перапонка. Магчыма, гэты ўдар i прывёў яго ў прытомнасць. Поль нiбы прыкаваў сябе позiркам да гэтага чалавека ў чорным, i з губ мiжволi вырвалася прозвiшча:

- Пайчэнман!

Чалавек з бiзуном не мог гэтага пачуць, аднак погляд у яго цяпер быў iншы. Па той iскрынцы святла, што зляцела з-пад чорнага капелюша, Поль адчуў, што i яго таксама пазналi. I за некалькi секунд перад вачамi ясна праплылi рэальныя карцiны.

Пайчэнман! Чалавек з бiзуном. Эсэсавец жудаснага канцлагера ў Львове. Эсэсавец з бiзуном, якi прымушаў распранацца палонных i хвастаў iх на свой любiмы манер. О, гэта быў мастак садызму. Артыст, нават ужо тады. Ён мог хлёсткiм ударам адарваць сасок грудзей, выбiць вока, адсекчы вуха. Там, у канцлагеры, кожны эсэсавец меў сваю спецыялiзацыю, але нiхто не дасягнуў такiх вяршынь. Пайчэнман быў сапраўдны генiй бiзуна.

I цяпер ён тут. Насупраць. У яго руках.

Поль Нанервiч, былы вязень гэтай фабрыкi смерцi, усмiхнуўся. Чалавек з бiзуном стаяў перад iм i дрыжаў. Гэта можна было заўважыць i па руцэ, i па спалоханым позiрку. Поль Нанервiч трымаўся спакойна. Ён чакаў. З яго нiбы спаў цяжкi груз, калi ён змог сказаць сабе прозвiшча гаспадара гэтага твару. Поль ужо ясна ўсведамляў, што адбудзецца, калi ён зробiць хоць адзiн жэст, скажа хоць адно слова. Там, ля дзвярэй, стаяць два жандары. Яны ведаюць усю яго гiсторыю i, безумоўна, арыштуюць былога эсэсаўца. Поль iх добра ведаў. Потым будзе працэс. Суддзi. Сведкi... Адно яго слова можа змянiць усё iснаванне гэтага чалавека, жыццё цырка, праграму сённяшняга вечара... Адно слова, адзiн жэст - i гэты круглы цырк, абгароджаны нiкчэмнай тканiнай, стане тэатрам драмы. Цi будзе эсэсавец абараняцца? Ён не зможа зрабiць гэта: яму страшна. Цi ў стане ён толькi дакладна зрабiць свой удар бiзуном?

Пры гэтай думцы Поль сцiснуў зубы. "Што ж, я дару табе твой шанц. Калi ты мяне зачэпiш..."

Публiка з нецярплiвасцю чакала. З залы даносiлiся шэпты. Не адводзячы позiрку ад Пайчэнмана, Поль бачыў, як да iх наблiжаецца чалавек з рупарам. Ён нават ясна пачуў:

- Чаго ты чакаеш?

I спакойна, але дастаткова гучна, каб пачуў Пайчэнман, Поль таксама спытаўся:

- Сапраўды, гер Пайчэнман, чаго вы чакаеце?

Двойчы, раз за разам, стрэлiў бiзун. Ад другога ўдару папера парвалася ў руцэ паляка. Пачулiся апладысменты. Чалавек з бiзуном, здавалася, скамянеў на месцы.

Вяртаючыся ў залу, Поль Нанервiч падышоў да караля бiзуна i цiха сказаў па-нямецку:

- Брава, гер Пайчэнман! А вы не пастарэлi...


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Бiзун (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Бiзун (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Бернар Клавель

Бернар Клавель - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Бернар Клавель - Бiзун (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Бiзун (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.