» » » » Агата Кристи - Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)


Авторские права

Агата Кристи - Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Агата Кристи - Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Детектив. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Лавiнiя выйшла з пакоя, мармычучы сабе пад нос нешта няскладнае пра прагулку на роварах у вёску.

Мiс Эмiлiя слаба ўсмiхнулася госцi i сказала, што яна цярпець не можа рабiць каму-небудзь лiшнiя клопаты.

Вечарам мiс Марпл сказала Эдне, што, вiдаць, мiсiя да Скiнераў не дала вынiкаў.

Яна ўстрывожылася, пачуўшы, што пагалоскi пра несумленнасць Глэдзiс ужо разнеслiся па вёсцы.

На пошце яе спынiла мiс Уэтэрбi.

- Дарагая Джэйн, ёй далi пiсьмовую рэкамендацыю, у якой сказана, што яна старанная, спакойная i прыстойная, але нiчога не сказана пра яе сумленнасць. А гэта, мне здаецца, важней за ўсё! Я чула, была нейкая непрыемнасць з брошкаю. Ведаеце, думаю, у гэтым нешта ёсць, бо нiхто не адпусцiць у наш час служанку, калi тут няма нiчога сур'ёзнага. Iм будзе вельмi цяжкй знайсцi каго-небудзь яшчэ. Дзяўчаты проста не хочуць iсцi ў Олд-Хол. Яны вяртаюцца дадому на выхадныя днi нервовыя. Вось пабачыце, Скiнеры не знойдуць нiкога, i, можа, тады гэта страшная iпахандрычная сястра ўстане i зробiць што-небудзь сама.

Вялiкае засмучэнне было для вёскi, калi стала вядома, што мiс Скiнеры праз агенцтва нанялi новую пакаёўку, якая адпавядала ўсiм сястрыным патрабаванням i была бездакорная.

- У рэкамендацыi за тры гады працы яе толькi хваляць. Яна хоча працаваць толькi ў правiнцыi i нават зарплату просiць меншую, чым у Глэдзiс. Я ведаю, што нам вельмi пашчасцiла.

- Ну, не кажыце, - сказала мiс Марпл, з якой мiс Лавiнiя падзялiлася гэтымi падрабязнасцямi ў рыбнай краме. - Вельмi ўжо гэта здаецца нечакана добрым, каб быць праўдаю.

Потым у Сент-Мары-Мiд чакалi, што "бездакорнасць" зменiць сваё рашэнне i ў апошнi момант адмовiцца прыехаць.

Аднак нiводнае прадказанне не спраўдзiлася, i ўсе бачылi, як прыслуга-золатка, звалi яе Мэры Хiгiнс, праехала на таксi па ўсёй вёсцы да Олд-Хола. Усе згадзiлiся, што яна прыгожая. Вельмi прыстойная жанчына, сцiпла i зграбна апранутая.

Калi другiм разам мiс Марпл наведала Олд-Хол з выпадку вярбоўкi кiяскёраў на царкоўнае свята, дзверы ёй адчынiла Мэры Хiгiнс. Яна i напраўду была нiбы пакаёўка вышэйшага разраду: гадоў пад сорак, акуратна ўкладзеныя чорныя валасы, ружовыя шчокi, круглявы стан, апранутая ў чорнае з белым фартухом i ў белым каптуры. "Вельмi добрая, старамоднага стылю служанка, - сказала пазней мiс Марпл. - Правiльнае вымаўленне, голас цiхi i пачцiвы, не тое што ў Глэдзiс - рэзкi, невыразны".

Мiс Лавiнiя была спакайнейшая чым звычайна. Яна пашкадавала, што не можа папрацаваць на свяце ў кiёску - занятая сястрою, - прапанавала значную грашовую кампенсацыю i абяцала купiць партыю сцiзорыкаў i дзiцячых шкарпэтак.

Мiс Марпл заўважыла, што гаспадыня вельмi добра выглядае.

- Я вельмi ўдзячная Мэры. Я задаволена, што пазбавiлася ад той дзяўчыны. Мэры напраўду неацэнная. Добра кухарыць i стол сервiруе выдатна; трымае нашу маленькую кватэру ў iдэальнай чысцiнi, штодзень выбiвае матрацы. I яна такая ўважлiвая да Эмiлii!

Мiс Марпл спыталася пра здароўе Эмiлii.

- О, небарака, нядаўна яна зноў захварэла. Вядома, не яе вiна, але гэта крыху цяжкавата. Хоча, каб ёй згатавалi што-небудзь, а калi гэта зробiш, гаворыць, што не можа есцi цяпер; праходзiць паўгадзiны, i яна зноў просiць тое самае, але ўсё ўжо астыла, i даводзiцца гатаваць зноў. Клопатаў шмат, але, на шчасце, Мэры, здаецца, не звяртае ўвагi на ўсё гэта. Яна гаворыць, што ўжо даглядала iнвалiдаў i разумее iх. Гэта такая падтрымка.

- Вам пашанцавала, дарагая, - сказала мiс Марпл.

- Ага, сапраўды. Мусiць, Мэры нам бог паслаў за нашы малiтвы.

- Яна такая добрая, - заўважыла мiс Марпл, - што мне проста не верыцца. Я на вашым месцы была б крыху асцеражнейшая.

Лавiнiя Скiнер зразумела гэту заўвагу па-свойму.

- О, будзьце ўпэўнены, я зраблю ўсё магчымае, каб ёй было добра ў нас. Я не ведаю, што буду рабiць, калi яна ад нас пойдзе.

- Не думаю, што яна пойдзе ад вас раней, чым гатовая будзе пайсцi, сказала мiс Марпл i ўважлiва паглядзела на гаспадыню.

- Калi б не хатнiя клопаты, можна было б абысцiся без прыслугi, - сказала мiс Лавiнiя. - Як там ваша Эдна?

- Нiчога, спраўляецца добра. Можа, не так, як ваша Мэры, але затое я пра Эдну ведаю ўсё, бо яна вясковая дзяўчына.

Ужо ў прыхожай мiс Марпл пачула злосны голас хворай.

- Гэты кампрэс зусiм высах... Доктар Алертан асаблiва папярэджваў пастаянна сачыць за вiльготнасцю. Добра, пакiньце яго. Я хачу гарбату i яйцо. Варыць толькi тры з паловай хвiлiны, помнiце, i папрасiце да мяне мiс Лавiнiю.

Энергiчная Мэры выйшла са спальнi i сказала Лавiнii:

- Мiс Эмiлiя просiць вас наведаць яе.

Сказаўшы гэта, Мэры памагла мiс Марпл надзець палiто, падала парасон i адчынiла дзверы. Усё гэта яна зрабiла хутка i якасна.

Мiс Марпл упусцiла парасон, паспрабавала падняць i ўпусцiла сумку, якая адчынiлася. Мэры старанна памагла сабраць рэчы, якiя выпалi з сумкi: насоўку, разлiковую кнiжку, старамодны скураны кашалёк, два шылiнгi, тры пенсы i пачатую паласатую мятную цукерку.

Калi Мэры падала цукерку, мiс Марпл збянтэжылася.

- Ах, гэта, вiдаць, малыш мiсiс Клементс. Я памятаю, ён смактаў яе i ўзяў пагуляць маю сумку. Пэўна, ён паклаў. Яна ж вельмi лiпкая, праўда?

- Я выкiну, мадам?

- Ага, ага, вядома. Дзякуй.

Мэры нагнулася, каб падняць апошнюю рэч - маленькае люстэрка, узяўшы якое мiс Марпл радасна ўсклiкнула:

- Якое шчасце, што не разбiлася!

Яна развiталася i пайшла, а Мэры, як i належыць ветлiвай служанцы, стаяла ў дзвярах, з абыякавым тварам i недаедзенай паласатай лiпкай цукеркаю ў руцэ.

Дзесяць дзён у Сент-Мары-Мiд усiм давялося выслухоўваць размовы пра выдатныя якасцi новай служанкi мiс Лавiнii i мiс Эмiлii.

На адзiнаццаты дзень вёска ахнула ад сенсацыi.

Мэры, гэта дасканаласць, знiкла! Яе ложак астаўся засцелены, а дзверы ў пакоi былi незачыненыя. Яна цiха ўцякла пад заслонай ночы.

Але прапала не толькi Мэры! Прапалi яшчэ дзве брошкi i пяць пярсцёнкаў у мiс Лавiнii, тры пярсцёнкi, кулон, бранзалет i чатыры брошкi ў мiс Эмiлii.

Гэта быў пачатак катастрофы.

У маладой мiсiс Дыверыкс прапалi брыльянты, якiя яна трымала ў незамкнутай шуфлядцы ў стале, а таксама некалькi каштоўных футраў, якiя яна атрымала на сваё вяселле. У суддзi i ў яго жонкi таксама былi ўкрадзены такiя-сякiя каштоўнасцi i нейкая сума грошай. У вялiкiм горы была мiс Кармiчэл. Прапалi не толькi некалькi вельмi каштоўных камянёў, але i вялiкiя грошы, якiя яна трымала ў кватэры. У той вечар у Жанет быў выхадны, а яе гаспадыня, як звычайна, прагульвалася ў садзе, склiкала птушак i кармiла iх. Стала зразумела, што Мэры, гэтая бездакорная пакаёўка, мела ключы ад усiх кватэр!

Трэба прызнацца, у Сент-Мары-Мiд крыху злараднiчалi. Вельмi ўжо многа пахвалялася мiс Лавiнiя сваёй слаўнай Мэры.

- А на самай справе, дарагая, проста звычайная зладзюжка!

Потым адбылося цiкавае адкрыццё. Мэры знiкла не толькi з вёскi. У агенцтве, якое яе рэкамендавала i паручалася за яе, выявiлася, што Мэры Хiгiнс зусiм другая жанчына, якая служыць пакаёўкаю ў сястры настаяцеля сабора. Але гэта сапраўдная Мэры жыве ў Карнуэле.

- Чыстая работа, - вымушаны быў прызнаць iнспектар Слэк. - I па-мойму, яна "працуе" з шайкаю. За год да гэтага адбыўся амаль такi самы выпадак у Нортумберлендзе. Рэчаў не знайшлi, злодзеяў не схапiлi. Але мы яе знойдзем!

Iнспектар Слэк заўсёды быў самаўпэўнены чалавек.

Аднак тыднi iшлi, а Мэры Хiгiнс заставалася на свабодзе. Дарэмна iнспектар падвойваў сваю энергiю, якой так не адпавядала яго прозвiшча*.

* Слэк - павольны, лянiвы (англ.).

Мiс Лавiнiя, як i раней, бедавала. Мiс Эмiлiя так расхвалявалася i спалохалася за сваё здароўе, што папрасiла прывесцi доктара Хайдака.

Усiм у вёсцы было вельмi цiкава даведацца, што ён думае пра хваробы мiс Эмiлii, але, вядома, папытацца ў яго не маглi. Звесткi, якiя задаволiлi цiкаўнасць па гэтым пытаннi, дайшлi праз мiстэра Мiка, якi заляцаўся да Клары, служанкi мiсiс Прайс-Рыдлi. Стала вядома, што доктар Хайдак выпiсаў мiс Эмiлii супакойлiвую мiкстуру i валяр'янку, якая, на думку мiстэра Мiка, была выпрабаваным лякарствам для ўсiх сiмулянтаў у армii!

Крыху пазней вёска даведалася, што мiс Эмiлiя, незадаволеная iснуючай медыцынскай абслугай, заявiла, што па стану здароўя ёй трэба пераехаць у Лондан, блiжэй да спецыялiстаў, якiя могуць разабрацца ў яе хваробе. Яна сказала, што гэта трэба i Лавiнii.

Вызвалялася кватэра.

Праз некалькi дзён мiс Марпл, расчырванелая ад хуткай хады i злёгку ўсхваляваная зайшла ў палiцэйскi ўчастак у Мач-Бенхаме i запыталася, дзе знайсцi iнспектара Слэка.

Iнспектару Слэку не спадабалася мiс Марпл, але ён ведаў, што галоўны канстэбль, палкоўнiк Мэлчэт, думае iнакш. Таму вельмi неахвотна ён запрасiў яе.

- Добры дзень, мiс Марпл. Чым магу служыць?

- О, прабачце, - сказала мiс Марпл, - баюся, вы спяшаецеся.

- Многа работы, - пацвердзiў iнспектар. - Але ў мяне ёсць некалькi хвiлiн.

- О, прабачце, - гаварыла далей мiс Марпл, - спадзяюся, я змагу дакладна ўсё расказаць. Ведаеце, вельмi цяжка каму-небудзь тлумачыць сваю думку, праўда? Не, вiдаць, вам растлумачу. Што зробiш, не атрымала сучаснай адукацыi - толькi гувернантка, ведаеце, якая вучыла дзяцей, каб запамiналi даты ангельскiх каралёў i таму, што вядома ўсiм... ну, i як працаваць з пруткамi i ўсё такое. Блытаюся, ведаеце, не навучана гаварыць коратка i ясна. Якраз тое, што я хачу зрабiць. Гаворка iдзе, бачыце, пра Глэдзiс, пакаёўку мiс Скiнераў.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Агата Кристи

Агата Кристи - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Агата Кристи - Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.