» » » » Агата Кристи - Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)


Авторские права

Агата Кристи - Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Агата Кристи - Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Детектив. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Мэры Хiгiнс, - паправiў iнспектар Слэк.

- Гэта другая пакаёўка. А я гавару пра Глэдзiс Холмс. Дзёрзкая дзяўчына, i не кожнаму падабаецца мець з ёю справы, але яна сумленная, а гэта, прызнацца, вельмi важна.

- Наколькi мне вядома, яе нi ў чым не абвiнавачваюць, - сказаў iнспектар.

- Ага, я ведаю, абвiнавачання няма, але ад гэтага не лепей. Таму што, бачыце, людзi ўсё пляткараць. Я ведала, што дрэнна раскажу. Увогуле, я хачу сказаць, што цяпер важна знайсцi Мэры Хiгiнс.

- Вядома, - вырвалася ў iнспектара Слэка. - У вас ёсць якiя-небудзь меркаваннi наконт гэтага?

- Праўду кажучы, ёсць, - сказала мiс Марпл. - Можна задаць вам адно пытанне? Цi маюць якое-небудзь значэнне адбiткi пальцаў?

- А, - вымавiў iнспектар Слэк. - Вось тут дык яна была хiтрэйшая за нас i працавала або ў гумавых пальчатках, або ў простых. Яна была вельмi асцярожная, усё выцерла ў сваёй спальнi i ў другiх пакоях. Нiдзе не знайшлi нiводнага адбiтка пальцаў!

- Калi б у вас былi адбiткi яе пальцаў, гэта памагло б вам?

- Магчыма, мадам. Яны могуць быць вядомыя ў Скотланд-Ярдзе. Я ўпэўнены, гэта не першая яе справа!

Мiс Марпл кiўнула галавою. Яна адчынiла сумку i дастала з яе маленькую скрыначку. Усярэдзiне, асцярожна замацаванае на вугалках ватаю, ляжала маленькае люстэрка.

- Маё люстэрка, - тлумачыла мiс Марпл. - На iм адбiткi пальцаў пакаёўкi. Па-мойму, яны павiнны захавацца: перад тым як падняць люстэрка, яна трымала ў руках лiпкую цукерку.

Iнспектар Слэк вылупiў вочы.

- Вы ўзялi адбiткi пальцаў наўмысна?

- Вядома.

- Ужо тады вы падазравалi яе?

- Разумееце, мне здалося, што яна занадта добрая, каб быць сапраўднаю. Так я i сказала мiс Лавiнii. Але яна проста не захацела зразумець майго намёку! Ведаеце, iнспектар, я не веру ў iдэальных людзей. У большасцi з нас ёсць недахопы, а ў хатняй прыслугi яны распазнаюцца вельмi хутка!

- Ну што ж, - сказаў iнспектар, прыходзячы ў сябе, - я вам вельмi ўдзячны. Мы пашлём адбiткi пальцаў у Скотланд-Ярд i паглядзiм, што яны нам скажуць.

Ён змоўк. Мiс Марпл схiлiла галаву набок i паглядзела на яго.

- А вы не лiчыце патрэбным, iнспектар, прыгледзецца блiжэй да дома?

- Што вы хочаце сказаць, мiс Марпл?

- Гэта вельмi цяжка растлумачыць, але калi вы сустракаеце нешта дзiўнае, вы заўважаеце яго. Хоць часцей за ўсё гэтае незвычайнае - дробязь. Я адчувала гэта заўсёды: я маю на ўвазе Глэдзiс i справу з брошкаю. Яна - сумленная дзяўчына; яна не брала гэтай брошкi. Тады чаму мiс Скiнер западозрыла яе? Сама мiс Скiнер не дурная, зусiм не дурная! Чаму ж яна так хацела пазбавiцца ад дзяўчыны, якая была добрай служанкаю, калi знайсцi новую прыслугу вельмi цяжка? Гэта было незвычайна, разумееце. Таму я зацiкавiлася. Вельмi зацiкавiлася. I заўважыла яшчэ адну дзiўную рэч! Мiс Эмiлiя - iпахондрык, але яна - першы iпахондрык, хто адразу не запрасiў хоць якога-небудзь доктара. Iпахондрыкi любяць дактароў. Мiс Эмiлiя - не!

- На што вы намякаеце, мiс Марпл?

- Я намякаю на тое, што мiс Лавiнiя i мiс Эмiлiя - дзiўныя людзi. Мiс Эмiлiя ўвесь час праводзiць у цёмным пакоi. I калi яе валасы - не парык, я... я з'ем свой шыньён! I вось што я скажу: вельмi можна худой, бледнай жанчыне з сiвымi валасамi, якая ўвесь час хныкае, стаць кругленькай, з ружовымi шчочкамi i чорнымi валасамi. I нiхто, я ўпэўненая, нiколi не бачыў разам мiс Эмiлiю i Мэры Хiгiнс.

Хапае часу, каб зрабiць адбiткi ўсiх ключоў, хапае часу, каб даведацца ўсё пра другiх кватарантаў, пасля пазбаўляюцца ад мясцовай дзяўчыны. I вось аднойчы ўначы мiс Эмiлiя робiць хуткую прагулку праз вёску i на другi дзень прыязджае на станцыю як Мэры Хiгiнс. I потым, у зручны момант, Мэры Хiгiнс знiкае i пакiдае пасля сябе шум i гвалт. Я скажу вам, iнспектар, дзе вам знайсцi яе. На канапе мiс Эмiлii Скiнер! Вазьмiце ў яе адбiткi пальцаў, калi вы не верыце мне, i пераканаецеся, што я кажу праўду! Пара спрытных зладзеек вось хто такiя Скiнеры, i я не сумняваюся, што яны робяць гэтыя справы з тымi, хто хавае крадзенае, не ведаю, як вы iх там называеце. Але гэтым разам яны не знiкнуць з крадзенымi рэчамi. Я не магу дапусцiць, каб сумленная рэпутацыя дзяўчыны з нашай вёскi была сапсавана. Глэдзiс Холмс з сумленнем чыстым, як крышталь, i ўсе павiнны пра гэта ведаць! Добрага вам здароўя!

I пакуль iнспектар Слэк апамятаўся, мiс Марпл з дастойным выглядам пакiнула кабiнет.

- Фю! - прысвiснуў ён. - Дзiўна, калi гэта праўда.

Неўзабаве ён пераканаўся, што гэта так.

Палкоўнiк Мэлчэт падзякаваў Слэку за хуткае расследаванне, а мiс Марпл запрасiла на гарбату Глэдзiс з Эднаю i сур'ёзна пагаварыла з Глэдзiс, параiла ёй знайсцi добрую работу i трывала асталявацца.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Агата Кристи

Агата Кристи - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Агата Кристи - Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.