» » » » Михаил Ларин - Прышлы (на белорусском языке)


Авторские права

Михаил Ларин - Прышлы (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Михаил Ларин - Прышлы (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Научная Фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Прышлы (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Прышлы (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Прышлы (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Там-м. Мiкала-а-й...

Туман накiнуўся на яе з-за таўшчэзнага ствала разгалiстай ялiны. Шчодра расплыўшыся сакавiтымi белымi пасмамi па маленькай лагчынцы, умомант абкружыў Клаўдзю. Серпавiдным краем дакрануўся да маёй рукi, разануў па ёй, нiбы параю з лазнi з разагрэтым амаль да белага каменнем. Я спачатку нават не зразумеў, што ж адбылося. Зазвiнела ў вушах. Болем аддалося ў хрыбце. Рэзка ўдарыла ў ногi. Здалося, што пада мной загайдалася зямля. Ледзьве ўтрымаўся, каб не павалiцца. Успомнiлася лазенька бабулькi Акулiны. Якраз так здарылася са мною ў той злашчасны дзень, калi прыехаў да яе ў госцi.

Гадоў з дзесяць да таго я не быў у Лазоўцы. Вёска шмат у чым змянiлася. Дзе папрыгажэла, а месцамi i састарэла. Хата няхай трохi i пакрывiлася ў бок лесу, аднак выглядала яшчэ самавiтай i моцнай. Колькi ёй - не ведаю. Бабулька Акулiна, праўда, казала, што яна ў ёй нарадзiлася. Пагаманiлi ўдосталь. Разведала ўсё пра бацьку i мацi. Пакрыўдавала на сястру маю, Валю, што i вачэй не паказвае. Ужо пад вечар, у сiнiя прыцемкi, пайшла бабулька лазеньку сваю "фiрмовую" цеплiць. Ды, мусiць, перастаралася. Хiба ж дзеля ўнучка дроў шкадаваць?..

Як увайшоў я ў тую лазеньку, думаў, што сэрца адразу спынiцца. I ад таго, што горача, i ад таго, што ў бабулькi маёй быў рэцэпт квасу асабiстага, каб наплюхаць на каменне...

Пакутлiва, то адкрываючы, то заплюшчваючы вочы, я ўсё намагаўся цяпер што-небудзь зразумець. Як i тады, у лазеньцы бабулькi Акулiны. Што ж гэта такое? Нарэшце да мяне дайшло. Туман туманам, але ж туман не можа быць такi белы, не можа так апякаць. Ён хутчэй шызы i халодны. Тут жа, у лагчынцы, побач з Клавай, ён быў чыста-белы. Клаўдзя, нiбы спатыкнуўшыся аб корань, якi вылез на сцежку, моўчкi распласталася сваiм худзенькiм цельцам на леташняй мокрай хвоi. Быццам нежывая, застыла ў нязручнай паставе. Яе квяцiстая паркалёвая сукенка легла на малако туману, як латка, ды ў iм i патанула.

"Бог ты мой!" - жахнуўся я. Спрабуючы дапамагчы Клаўдзi, я кiнуўся да яе. Ад вялiзных пасмаў туману iшла незразумелая густая гарачыня, якая не дазваляла мне наблiзiцца да яго ахвяры.

"Ёй, напэўна, там страшна няўтульна", - зноў падумаў я, адскочыўшы ад драпежнага гарачага туманнага языка, што пагражальна плюхнуўся ў мой бок.

12. Фiлiпоўскi

Што ж мне рабiць? Ну, вярнуў я гэтага Салдаценкава. А цi той ён? А можа, я сапраўднага ў лесе пакiнуў? I вартаўнiкi праваронiлi! Не, з гэтымi сiстэмамi на Зямлi штосьцi не тое адбываецца. То яны Клаўдзю-дурнiцу пусцiлi на мой агарод, цяпер - Салдаценкава...

Ужо колькi гадоў зямных назiральнiкам раблю, амаль што ачалавечыўся, i ўвесь час балюча спатыкаюся аб нейкiя дурныя перашкоды. Нiяк не магу зразумець, што ж людзi за iстоты такiя? Усё быццам так, як трэба, а яно - на шкоду. Выдумляюць, спрачаюцца, сварацца i ўрэшце забiваюць сябе. Сваёй бесталковасцю. Ну, напэўна, мала тут майго мозгу. Магчыма, мне патрэбны такi мозг, як у чалавека. Але тады я ўвогуле ператваруся чорт ведае ў што. Ужо не будзе Лона i пра лагуну, няхай i не найлепшую, ды пра жонку забудуся... Гэты страшны стан нявер'я ў сябе. I гэтыя тэлеграмы з Цэнтра ўшчэнт расхвалявалi мяне... Эмоцыi... Эмоцыi...

Я працаваў i на Сiрыусе, i на Змеялове. Як i там, тут па iнструкцыi раблю. Зацверджанай у вышэйшых iнстанцыях. I якi толк? Ды хiба я вiнаваты? Вiнаватых заўсёды знойдуць. I пакараюць. Але... Ён заўсёды быў дзiвацкi, гэты род людскi... Мая вiна, што агародзiк свой пасадзiў. А далей усё пайшло ды паехала... Сядзеў бы дома. Як жа ж распазнаць Салдаценкавых? Можа, звесцi разам? Няхай самi разбiраюцца. У такiм выпадку я ўмяшаюся ў зямное жыццё. Запытаць дазволу ў старэйшага назiральнiка? Ён мне ўсё ўспомнiць: i Клаўдзю, i агародзiк, i... Я iдыёт. Даверыўся туману. Не, не буду пытацца дазволу. Звяду двух Салдаценкавых. А раптам i абыдзецца... Як здагадаюся, хто ёсць хто, другога анiгiлюю, i ўсё.

13. Салдаценкавы

Я прачнуўся на досвiтку. Усё яшчэ нiяк не мог апамятацца ад таго, што туман забраў ад мяне Клаўдзю. Я нiколi яшчэ так рана не ўставаў. Правёў рукой па траве. Яна была мокрая ад расы. Пальцы нечакана наткнулiся на штосьцi шурпатае. У сiнiх, ранiшнiх прыцемках, што паступова хавалiся ў гушчары, разгледзеў, што гэта пясок. Нацiснуў мацней. Пясок падаўся пад маiмi пальцамi.

- Каб ён спрах, той лес! - услых сказаў я i пляснуў са злосцi пяцярнёй па пяску.

- Ну ты даеш, браце! - за спiной пачуўся знаёмы голас.

Я азiрнуўся Перада мною стаяў у такой жа куртцы, як у мяне... Я. Вядома, я дзiўна выказваюся, але як я магу думаць iнакш? Так, гэта быў я. Але цi я?

- Прывiтанне, - сказаў ён i ўсмiхнуўся.

- Прывiтанне, - адказаў я, здзiўлена разглядаючы чалавека, як дзве кроплi вады падобнага на мяне. "Ды ён жа - мой двайнiк! - нарэшце скемiў я. - Але адкуль ён мог узяцца? Ды яшчэ тут". Я разумеў, што тут, у гэтым iдыёцкiм лесе, магло здарыцца ўсё, што хочаш. Але каб... Не, гэтага не магло быць. Але ж было! Было!

- Ты ўсё сядзiш? - пачаў бестурботна мой двайнiк, але я рэзка абарваў яго:

- Згiнь!

- Гэта ты, Мiкалай, ведаеш, дарэмна. Дарма стараешся, - двайнiк засмяяўся i хiтравата паглядзеў на мяне. Яго калючы позiрк працяў мяне да касцей. - Табе не здаецца, што ў нас з табою мала часу?

- Што ты маеш на ўвазе? - запытаўся я ў двайнiка, змахваючы з iлба бiсерынкi поту. Пра тое, што я вельмi прамёрз у гэтую ноч, я ўжо не памятаў. Мне рабiлася то горача, то холадна.

- Ды нiчога. Проста мне здаецца...

- Хрысцiцца трэба, калi здаецца, - адрэзаў я, хоць у мяне закралася сумненне. Я яшчэ не зразумеў, чаму i як ён апынуўся тут?

- Уставай. Ты ж любiш Клаўдзю? Чаму тады сядзiш тут? Дзяўчына чакае цябе...

- Адкуль ты ведаеш пра Клаўдзю? - я ўсхапiўся. - Пра тое, што я да яе нераўнадушны?

- Дык жа ж ты - гэта я, а я - ты. З амаль непрыкметнымi змяненнямi. Мне здаецца...

- Зноў здаецца? - Я злосна пакасiўся на яго. - Ты б лепей у цемру маёй душы не зазiраў...

- А яна ёсць у цябе, душа? - не пачуў маёй просьбы двайнiк.

Я нiчога не адказаў Iлжэмiкалаю. Што я мог яму сказаць? Якiя контраргументы выставiць на сваё апраўданне? I чаму я павiнен перад iм апраўдвацца? Ён што, следчы цi суддзя маёй душы? Iлжэмiкалай нiхто для нашай рэчаiснасцi, бо iсную я. Пры размове аб Клаўдзi ў мяне ёкнула пад лыжачкай. Так, я люблю яе! Вядома, нiчога благога ў гэтым няма. Але ж яна... Яе забiў туман! О жах! Я зразумеў, што кахаю Клаву, тады, калi яе не стала... Яна не можа чакаць. Яе ўжо няма, памерла...

- Клава памерла, Мiкалай, - панiклым голасам сказаў я. На твары ў Iлжэмiкалая мiльгануў цень пагарды.

- Памёр яе двайнiк.

- Дык i ў яе...

- I ў яе. Паела агурочкаў i раздваiлася. Тое ж самае было i з намi.

- Ты хочаш сказаць, што гэта ўсё... Што ва ўсiм вiнаватыя лясныя агурочкi? - Я схапiўся за галаву.

- Ды не перажывай ты так! - нечакана падабрэў Iлжэмiкалай. - Нiбы цябе на пакаранне смерцю вядуць.

- А дзе ж?.. А хто ж тады стварыў гэты агарод i навошта?

Iлжэмiкалай не адказаў i толькi пацiснуў плячыма. "Вось дык не шанцуе, падумаў я тады. - Што ж адбываецца са мной?" Мне здавалася, што хтосьцi невядомы, апрача Лжэмiкалая, назiрае за намi, што разам з Iлжэмiкалаем мы трапiлi ў велiчэзны мурашнiк, поўны хадоў-лабiрынтаў, i мы тыцкаемся насамi, як невiдушчыя, i ўвесь час натыкаемся на суцэльную сцяну. Але ж дзесьцi павiнна быць выйсце! Але дзе ж яно? Дзе?

- Дзе той мясцовы архiтэктар прыроднай спажывы, што стварыў гэты агародзiк? - зноў спытаўся я ў Iлжэмiкалая, хоць ён так нiчога мне i на адказаў.

"Не, гэта бязглуздзiца! Трызненне!! Не можа такога быць!!! Я перамёрз, i ў мяне страшэнная тэмпература. Гэта пройдзе. Абавязкова пройдзе, - падумаў я. Гэта толькi мая хворая фантазiя малюе перада мной такiя неверагодныя карцiны".

Але ж Мiкалай усё-такi iснаваў, разважаў, размаўляў са мною, як з роўным. Ён стаяў ля сасны, абапёршыся плячом аб яе шурпаты, напэўна, стогадовы ствол. Куртка на iм была такая ж, як у мяне. I з кiшэнi ягонай курткi, як i ў мяне, тырчаў краёчак яшчэ не распачатага зялёнага агурочка з прыемнымi пухiркамi.

14. Фiлiпоўскi

Ну, нарэшце! Цяпер зразумела, хто ёсць хто. Як жа напусцiць на Лжэмiкалая туману? Ды так, каб яго не ўбачыў сапраўдны Салдаценкаў? Яму даволi таго, што ўбачыў, як туман расправiўся з Iлжэклаўдзяй. Дзе я тады пралiчыўся - розуму не дабяру. Яшчэ i яшчэ раз пераконваюся, што Зямля - незразумелая планета. А людзi на ёй - тым больш. Сёння перадам дакладную старэйшаму назiральнiку. Няхай звальняюць з работы. Болей не магу. Павiнен жа быць нейкi канец. Няхай мне не залiчаць камандзiроўку, але не магу я тут болей. Не магу прымаць гэтыя пачастункi ў выглядзе бутэлек з каньяком ды кардонак з цукеркамi. Няўжо людзi прывыклi кожнаму даваць i ад кожнага браць? Дык гэта ж не па правiлах. I пра гэта не напiсана нi ў воднай паперыне, нi ў адным распараджэннi. Я толькi назiральнiк, i для мяне iснуюць усе законы i распараджэннi. Для людзей жа, напэўна, законы не пiсаны. Праўдзiвей кажучы, яны жывуць не паводле пiсаных законаў, а па тых, якiя прыдумалi самi. Вось адсюль i мiласцiны, цi, як яшчэ прынята гаварыць, хабары. Але што можна лiчыць хабарам?

...А я не хачу нiчога браць i не бяру нiчога. Нi ў кога. Вось мяне... i празываюць белай варонаю. А чаму? Напэўна, нiкому не хочацца прызнавацца ва ўласнай дурноце? За ўвесь час, пражыты на Зямлi, я так i не зразумеў, чаму таго чалавека, якi выконвае ўсе прадпiсаннi, распараджэннi i законы, лiчаць выключэннем з правiлаў? Якiх правiлаў? Так нi ад кога i не дазнаўся. Напэўна, я ўжо атрафiраваўся i мае даследчыя высiлкi пайшлi на глум. Не, я ўжо не даследчык. Мне ўвесь час так i карцiць умяшацца ў тую цi iншую справу. Разумею, я - назiральнiк, нi аб якiм умяшаннi i гаворкi не можа быць. Жыць жа па-за зямнымi законамi - гэта амаральна. Але людзi жывуць. Як яны жывуць - не ўцямлю. Не, напiсаныя iмi законы - не для iх. Не, гэта глухiя нетры, у якiх я заблудзiўся, як той казаў, канчаткова. Спрабую яшчэ хоць што зрабiць, каб зразумець чалавецтва, але, напэўна, мае мiзэрныя спробы ўжо нiчога не дадуць. Я стаў стары, стаў кансерватарам. Гэтаму мяне навучылi людзi. Мне цяжка збавiцца ад неадчэпнай iдэi, што я ўжо не назiральнiк, а сапраўдны зямлянiн з усiмi ўласцiвымi яму адхiленнямi ад нормы...


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Прышлы (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Прышлы (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Михаил Ларин

Михаил Ларин - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Михаил Ларин - Прышлы (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Прышлы (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.