» » » » Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана


Авторские права

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Здесь можно скачать бесплатно " Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Детская фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Гары Потэр і Вязень Азкабана
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Описание и краткое содержание "Гары Потэр і Вязень Азкабана" читать бесплатно онлайн.








Падняўшыся ён трапіў у самы дзівоснавыглядаючы класны пакой, які колісь бачыў; ён больш нагадваў нешта сярэдняе паміж паддашкам і старамоднай кавярняй. Усярэдзіне невялічкага пакою месцілася ня меньш за дваццаць круглях сталоў, абстаўленных навокал паркалёвымі крэсламі і пухлымі пуфікамі. Вокны былі занавешаны фіранкамі, а шматлікія лямпы задрапіраваны цёмна-чырвоным кашнэ, таму ў пакоі панавала бляклае барвяное святло. У кабінэце было задушліва-спякотна, у коміне палаў агонь, а грэючыйся ў ім вялізны медны імбрык выдзяляў цяжкі ванітны пах. Паліцы, што віселі на круглых сценах былі ушчэнт забітыя пыльным пер’ем, недагаркамі свечак, шматлікімі пакетамі з разарванымі ігральнымі картамі, срабрыстымі магічнымі крышталямі і масіўнымі кубкамі.

Хутка з-за пляча Гары паказаўся Рон, а пасля і ўвесь клас. Вучні перашэптваліся.

- Дзе яна?- спытаўся Рон.

Аднекуль з цені раздаўся мягкі містычны голас:

- Вітаю,- прамовіў ён.- Як добра, нарэшце ўбацыць вас у плоці.

Гары раптоўна заўважыў у кутку нейкую велізарную інсэкту. Але тут прафесарка Трэлані выйшла ў святло коміна, і ўсе ўбачылі вельмі хударлявую жанчыну ў вялізных акулярах у некалькі разоў павялічваючых памер яе вачэй, загорнутую ў тонкі паўпразрысты зіхацеючы шаль. Незлічоная колькасць ланцужкоў і караляў абвівала яе танюткую шыю, а рукі былі упрыгожаны безліччу бранзалетаў і кольцаў.

- Сядайце, мае вы дзіцянятачкі, сядайце,- прамовіла яна і вучні прыняліся ўсаджвацца на крэслы ці пуфікі вакол сталоў. Гары, Рон і Герміёна селі разам.

- Запрашаю на заняткі па Вяшчунсту,- працягвала яна, прысаджваючыся ў старажытае крэсла паблізу ад коміна.- Я прафесар Трэлані. Мы ніколі не бачыліся ранней. Я лічу, што празмернае спусканне да штурханіны і мітусні асноўнай школы засцілае мае Ўнутраннае Вока.

Ніхто нічога не адказаў ёй на гэтую незвычайную заяву, таму Трэлані далікатна паправіла свой шаль і працягвала:

- Дык вось, вы абралі для вывучэння самае складанае з магічных мастацтваў. Але вымушана вас адразу папярэдзіць, калі вы не маеце Унутраннага Зроку, я замала чаму магу навучыць вас. Толькі таму, што напісана на гэты конт у падручніках...

Пры гэтых словах Гары з Ронам усміхаючыся паглядзелі на Герміёну, напалоханую весткай аб тым, што ў Вяшчунстве кнігі будуць для яе слабымі памочнікамі.

- Шмат хто з чараўнікоў і вядзмарак здольны вызываль гучныя выбухі, таямнічыя водары ці раптоўна знікаць, але ніхто з іх ня ў стане прыўзняць вэлюм з таямніц будучыні.- прафесарка Трэлані рушыла свае вочы ўздоўж знерваваных тварыкаў вучняў.- Ані кожнаму даецца падобны Дарунак. Вось ты, хлопчык,- прамовіла яна Нэвілу, які амаль што зваліўся са свайго пуфіка,- ці ў цябе добрая бабуля?

- Лічу што так,- калоцячыся адказаў Нэвіл.

- Я ў гэтым не ўпэўнена. Ува ўсялякім выпадку ў яе адносінах да цябе, любы мой,-сказала прафесарка, яе доўгія смарагдавыя завушніцы ззялі ў святле полымя. Нэвіл зглынуў, а прафесарка спакойна працягвала.- У гэтым годзе мы будзем разглядаць асноўныя метады варажбавання. Першай нашай тэмай будзе чытанне па гарбаце, а потым мы перайдзем да хірамантыі. Дарэчы, мае дзіцятка,- звярнулася Трэлані да Парваці Паціл,- сцеражыся рудавалосага.

Парваці з жахам паглядзела на Рона, што сядзеў за яе спіною і адсунула сваё крэсла.

- У летнім семестры,- працягвала прафесарка,- мы перайдзем да крышталёвага шару... калі скончым вывучаць агнявыя азнакі. Нажаль ў лютым заняткі прыйдзецца прыпыніць з-за эпідэміі на грып. Я сама тады згублю голас. А на пасхальных вакацыях адзін з нас пакіне заняткі назаўжды.

У класе запанавала напружаная цішыня, якая быццам таксама была адкрыта для настаўніцы.

- Я буду вельмі ўдзячна, любая,- звярнулася яна да Лавендры Браўн, якая заціснулася ў спінку свайго крэсла,- калі ты перадаш мне вунь той вялізны срэбны імбрык.

Лавендра з палёгкай на твары паднялася, зняла з паліцы імбрык і паклала яго на стол перад Трэлані.

- Дзякуй, мае дзіця. А то чаго ты страшышся... адбудзецца ў пятніцу шастнаццатага кастрычніка.

Лавендра ўздрыганулася.

- А цяпер, я б хацела, каб вы падзяліліся на пары. Здыміце кубкі з паліцы і падыходдзце да мяне, каб я іх напоўніла гарбатай. Затым сядайце на свае месцы і пійце пакуль не застанецца толькі крышачку на дне. Пасля пракруціце іх тры разы ў левы бок і развярніце дном угору на сподак, пачакайце калі сцячэ апошняя гарбата і перадайце кубкі сваім паплечнікам дзеля чытання. Узоры для чытання вы знойдзеце на старонках пять і шэсць “Развуалявання будучыні”. Я буду рушыць між вамі і даваць сія-тыя падказкі і інструкцыі. А яшчэ, даражэнькі...- перахапіла яна руку Нэвіла, калі той падняўся,- пасля таго, як разаб’еш першы кубак, ці не зробіш ласку ўзяць адзін з блакітных. Ружовыя – мае ўлюбённыя.

І ўсамрэч не паспеў Нэвіл дацягнуцца да паліцы з кубкамі, як адчуўся  грукат разбіваючагася парцаляну. Прафесарка Трэлані схапіла савок і венік, каб прыбрацца.- Адну з блакітных, калі ты ня супраць, сонейка... дзякуй...

Гары і Рон запоўніўшы свае кубкі, вярнуліся на месца і паспрабавалі, як мага хутчэй выпіць сваю, абпаляючую гарбату. Пракруцілі кубкі тры разы, як раіла настаўніца, пачакалі пакуль сальюцца рэшткі і перадалі кубкі адно аднаму.

- Так,- спытаўся Рон, калі яны адчынілі падручнікі на адпаведных старонках,- што ты там бачыш у маім кубку?

- Купу вільготнай карычневай рэчавіны,- адказаў Гары. Моцны пах духмянасцяў у пакоі прымушаў яго адчуваць сябе сонным і дурным.

- Пашырце вашу свядомасць, мае дзіцяняткі, і дазвольце вашым вачам бачыць праз будзённасць,- усклікнула прафесарка Трэлані скрозь змрок.

Гары паспрабаваў узяць сябе ў рукі.

- Так, я бачу нешта нагадваючае скажонны крыж,- прамовіў ён і пракансультаваўшыся з “Развуаляваннем Будучыні” адказаў,- “Крыж” азначае, што ты будзеш мець “выпрабаванні і пакуты”... прабач канечне... але тут ёсць нешта нагадваючае сонца, гэта... “Сонца” азначае “вялізнае шчасце”... так што, будзеш ты мець, як выпрабаванні з пакутамі, так і моцнае шчасце...

- Лічу што цябе тэрмінова патрэбна тэставанне Ўнутранняга Вока,- прамовіў Рон і яны абодва ледзь не задушыліся ад смеха, бо прафесарка нават паглядзела ў іх бок.

- Мая чарга...- Рон зірнуў у гарын кубак, на яго твары з’явіліся зморшкі намаганняў.- Я бачу кроплю з нейкай рысачкай, выглядае нібы галава ў кацялку,- прамовіў ён,- Магчыма ў будучым ты будзеш працаваць у Міністэрстве магіі...

Ён развярнуў кубак іншым бокам.

Але ж калі паглядзець з гэтага боку, больш падобна на жолуд... як?- ён зірнуў у свой экзэмпляр “Развуалявання Будучыні”.- “Спадчына, нечаканая груда золата”. Выдатна, потым пазычыш мне крашачку. А тут што?- ён развярнуў кубак яшчэ раз,- выглядае, як нейкая жывёліна. Так, гэта яго галава... падобна на гіпапатама... не на аўцу...

Прафесарка Трэлані круцілася паблізу, калі Гары чарговы раз пырхнуў ад смеху.

- Дазволь мне зірнуць, мой любы,- яна перагнулася праз плячо Рона і схапіла з яго рук гарын кубак. Усе сціхлі і пачалі ўважліва назіраць на яе.

Прафесарка Трэлані уважліва глядзела ў кубак паварочваючы яго супраць гадзіннікавай стрэлцы.

- Сокал... мой даражэнькі, ты маеш смяротнага ворага.

- Але аб гэтым і так ўсе ведаюць,- прамовіла Герміёна гучным шэптам. Прафесарка са здзіўленнем утаропілася на яе.

- Зразумела ж,- працягвала Герміёна,- усе ведаюць аб Гары і Самі-Ведаеце-Кім.

Гары і Рон ўтаропіліся на яе адначасова здзіўленна і захоплена, яны аніразу ня бачылі, каб Герміёна падобным чынам размаўляла з настаўнікам. Прафесарка не звярнула на яе аніякай увагі. Яна яшчэ раз паглядзела ў гарын кубак і працягвала.

- Булава... атака. А маё ты дзіця, гэта вельмі не шчаслівы кубак...

- А я лічыў, што там кацялок,- сарамліва сказаў Рон.

- Чэрап... на тваім шляху небяспека, мой любы...

Усе суцішыліся і паглядзелі на яе, яна чарговы і апошні раз развярнула кубак, войкнула, а потым закрычала.

Раздаўся дзвон разбіваючагася парцаляну; гэта Нэвіл разбіў чарговы кубак. Трэлані заняла вольнае крэсла і сваімі бліскучымі рукамі схапілася за сэрца, заплюшчыўшы вочы.

- А мой ты любы, мой бедны хлопчык... не... лепш нічога не казаць... не пытайце мяне...

- Што вы там бачыце, прафесарка?- спытаўся Дын Томас. Усе імгненна падняліся на ногі і схапіўшы свае падручнікі накіраваліся да стала Гары і Рона, з ўсіх бакоў абляпіўшы крэсла настаўніцы і пазіраючы ў гарын кубак.

- А мой ты ж даражэнькі,- вялізныя вочы прафесаркі драматычна расплюшчыліся,- у тваім кубку Грым.

- Хто?- спытаўся Гары.

Гары ўпэўніўся, што аніадзін ён нічога не зразумеў; Дын Томас стаяў паціскаючы плячыма і Лавендра Браўн глядзела збянтэжана, але ўсе астатнія прыціснулі ў жаху рукі да ртоў.

- Грым, мой любы, Грым,- ўсклікнула прафесарка, якая была сшакаваная тым, што Гары яе не зразумеў.- Вялізны Сабака-Здань, які часта наведвае цвінтары! Мой любы, ён – прадвеснік... самы горшы прадвеснік... прадвеснік смерці!


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Книги похожие на "Гары Потэр і Вязень Азкабана" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Дж. К. Роўлінг

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о " Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Отзывы читателей о книге "Гары Потэр і Вязень Азкабана", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.