» » » » Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана


Авторские права

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Здесь можно скачать бесплатно " Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Детская фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Гары Потэр і Вязень Азкабана
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Описание и краткое содержание "Гары Потэр і Вязень Азкабана" читать бесплатно онлайн.








Унутры Гары ўсё павалілася. Сабака якога ён бачыў у кнізе “Прадвеснікі Смерці” у краме “Флорыша і Блотса”... сабака ў цяні на Плошчы Магнолій... Лавендра Браўн таксама прыціснула, як і астатнія рукі да роту. Усе азіраліся на Гары; акрамя Герміёны, якая паднялася са свайго месца і рушыла да крэсла на якім сядзела Трэлані.

- Я лічу што гэта не Грым,- рашуча прамовіла яна.

Прафесарка Трэлані глядзела на Герміёну з ўсёўзвышаючайся агідай.

- Канечне прабач мяне, мая даражэнечкая, але я бачу, што твая аўра заслабая. Ты маеш занадта малую адкрытась да вібрацый будучыні.

Шымас Фініган стаяў схіляючы галаву ці то ў адзін, ці то ў другі бок.

- Гэта канечне вельмі падобна на Грыма, але толькі, калі нахіліць галаву ўправа,- прамовіў ён жмурачы вочы,- але калі нахіліць галаву ў левы бок, фігура больш падобна на асла.

- Ну ці вы вырашылі нарэшце, памру я альбо не?- прамовіў Гары сам здзівіўшыся падобным словам. Але ўсе вакол стараліся не глядзець на яго.

- Так, думаю час скончыць ўрок,- містычным голасам прамовіла Трэлані.- Калі ласка прыбярыце за сабой...

Класа моўчкі аддала кубкі назад настаўніцы і сабралі падручнікі ў торбы. Нават Рон стараўся не глядзець Гары ў вочы.

- Пакуль мы не сустрэліся зноў,- слабым голасам прамовіла Трэлані,- спадзяюся фартуна будзе спрыяць вам. А ты, мой любы...- звярнулася яна да Нэвіла,- у наступны раз моцна спазнішся, так што, каб не адстаць ад усіх астатніх пазаймайся дадаткова.

Гары, Рон і Герміёна спусціліся па вяровачнай, а потым і вінтавой лесвіцы, працягваючы маўчаць.

Наступным быў урок Ператварэнняў які вяла прафесарка МакГонагал. Ім спатрэбілася амаль столькі часу, які і на пошукі кабінэта па Вяшчунству, але да пачатку занятку яны паспелі ў адпаведны час.

Гары сеў на самай апошняй парце, але адчуваў сябе нібы пад промнем пражэктара; увесь клас ўпотай пазіраў на яго, бы чакаючы, што ён вось-вось імгненна памрэць. Ён амаль ня чуў, тое што прафесарка МакГонагал распавядала аб Анімагах (чараўніках, якія здольны ператварацца на жывёл) і амаль ня глядзеў на тое, як прафесарка пры вучнях ператварылася на паласатую кошку з адметнымі плямамі вакол вачэй.

- Што з вамі, даліпан, сёння тварыцца?- з лёгкім хлапком вярнуўшы сабе чалавечае аблічча і азірнуўшы сабраўшыхся, спыталася МакГонагал.- Ня тое, каб для мяне гэта было важкім, але ўпершыню мае ператварэнне не вызвала ў вас грукату апладысментаў.

Усе галовы развярнуліся на Гары, але прысутныя працягвалі маўчаць. Тады руку падняла Герміёна.

- Прабачце, мадам МакГонагал, але першым урокам ў нас было Вяшчунства, мы пілі гарбату і чыталі...

- А, зразумела ж,- перапыніла яе прапфесарка, нахмурыўшыся,- далей можаце не працягваць, міс Грэйнджер. Толькі паведамте, хто з вас памрэ летась?

Усе галовы імгненна развярнуліся на прафесарку МакГонагал.

- Я,- нарэшце адказаў Гары.

- Зразумела,- прамовіла прафесарка, супыніўшы на хлопцы свае маленькія вочкі.- Але, каб вы ведалі, Потэр, Сібіла Трэлані прадказвае штогод смерць аднаго з вучняў з тых часоў як яна тут працуе. І, што цікава, аніхто з іх пакуль не памёр. Уява прадвесніцта смерці, гэта яе ўлюбёны спосаб прывітання новых вучняў. І калі б у мяне не было асаблівасці не казаць анічога дрэннага аб калегах...- МакГонагал перарвала сваю гаворку, дзеці ўбачылі, як пабялелі яе ноздры. Урэшце крыху супакоіўшыся яна працягвала.- Варажба з’яўляецца адной з самых недасканалейшых галін у магіі. Канечне я павінна прызнацца, што ня надта памяркоўна адношуся да яе. Праўдзівыя прароцтвы вельмі рэдкая з’ява і прафесарка Трэлані...

Яна зноў спыніла размову, а потым працягнула вельмі нудным тонам:

- З майго пункту гледжання, вы, Потэр, выглядаеце дастаткова здаровым, так што прабачце але хатняе заданне вам прыйдзецца зрабіць. Аднак, запэўніваю вас, што калі вы памрэце, патрабаваць яго выканання я ня буду.

Герміёна пачала смяяцца. Гары ж адчуваў сябе значна лепш. Напэўна ўсеагульны спалох здарыўся з-за цмянага барвянога святла і адурманьваючых пахошчаў у кабінэце прафесаркі Трэлані. Але ня ўсе былі ў гэтым упэўнены. Рон выглядаў ўсхваляваным, а Лавендра шапнула:

- А што наконт кубка Нэвіла?

Калі Ператварэнні скончыліся яны далучыліся да натоўпу вучняў, што грукочучы нёсся ў Галоўную залу на абед.

- Рон, узбадзёрся,- прамовіла Герміёна штурхаючы да яго блюда з тушаным мясам.- Ці ты не чуў, што сказала прафесарка МакГонагал.

Рон наклаў сабе мяса, але есці не пачынаў.

- Гары,- спытаўся ён ціхім, сур’ёзным голасам,- ты калі-небудзь бачыў вялізнага чорнага сабаку?

- Так, бачыў аднаго,- адказаў Гары.-  Той ноччу, калі збег ад Дурслі.

Рон з грукатам упусціў свой відэлец з рук..

- Пэўна лацужная,- спакойна прамовіла Герміёна.

Рон паглядзеў на Герміёну, быццам раптам звар’яцеў.

- Герміёна, калі Гары бачыў Грыма, гэта... будзе бяда,- прамовіў ён.- Мой... мой дзядзька Біліюс аднойчы ўбачыў аднаго і... і ён памёр праз дваццаць чатыры гадзіны!

- Супадзенне,- бестурботна адказала Герміёна, наліваючы сабе крыху гарбузовага соку.

- Ты ня ведаеш, што нясеш,- пачаў злавацца Рон,- Грымаў страшэнна баяцца большасць чараўнікоў!

- Я й думаю,- з ганарлівасцю ў голасе прамовіла Герміёна.- Яны бачаць Грыма і паміраюць з жаху. Грым не прадвеснік, а чыннік смерці! А наш Гары не настолькі дурны, каб ўбачыўшы сабаку вырашыць: “Усё. Час вечкам накрывацца”!

Рон знямеўшы глядзеў на Герміёну, а яна спакойна адкрыла сваю торбу, дастала з яе новы падручнік па нумералогіі і адкрыла яго абапёршы на збан з сокам.

- Лічу, што Вяшчунства, вельмі цмяністая навука,- прамовіла дзяўчынка, шукаючы адпаведную старонку.- З майго пункту гледжання, яна з большага пабудавана на здагадках.

- Я нічога цмянага ня бачыў ў тым кубку!- апантана заявіў Рон

- Ты ня быў у гэтым настолькі ўпэўнены, калі сцвярджаў што бачыш там авечку,- абыякава адказала Герміёна.

- Прафесарка Трэлані сказала, што ў цябе аніякая аўра. Наколькі я памятаю, ты моцна ня любіш, калі апыняешся ў нечым аніякавай!

Рон крануў бальную тэму. Герміёна зачыніла падручнік гэдак моцна, што кавалкі мяса і морквы разляцеліся па наваколлі.

- Калі быць дасканалай у Вячшунстве – значыць, бачыць ў камяку гарбаты прадвесце смерці, я ня ўпэўнена, што буду вывучаць гэтую навуку занадта доўга! І гэты ўрок быў неверагодна пустым у параўнанні з маімі заняткамі па Нумералогіі!

Яна схапіла сваю торбу і рушыла прэч.

Рон, надзмуўшыся глядзеў ёй услед.

- Аб чым гэта яна?- спытаўся ён у Гары.- Мы ж яшчэ не займаліся Нумералогіяй.

***

Гары быў вельмі шчаслівы пакінуўць межы замка пасля абеду. Учорашні дождж скончыўся; неба было чыстым, бледна шэрым, а трава вільгацела і спружыніла пад нагамі, калі яны ішлі на свае першыя заняткі па Догляду за Магічнымі Істотамі.

Рон і Герміёна на працягу ўсяго шляху не размаўлялі адно з адным, Гары моўчкі рушыў побач. Яны ўжо спускаліся па адхонным лужку да хаціны Хагрыда на ўскрайку Забароненага Лесу, калі Гары раптоўна заўважыў наперадзе тры знаёмыя спіны і зразумеў што займацца яны будуць разам са слізэрынцамі. Малфой нешта распавядаў Крэйбу і Гойлу і нават ня чуючы іх размовы, а толькі гледзячы, як тыя смяюцца, Гары ўжо ведаў аб чым ідзе гаворка.

Хагрыд чакаў вучняў ля дзвярэй сваёй хаціны. Ён, які заўжды, быў апрануты ў свой кратовы шынэлак, ля яго ног ляжаў Фанг і па Хагрыдзе было бачна, што яму ня церпіцца распачаць заняткі.

- Хуценька, хуценька, вар’шыцеся!- крыкнуў ён набліжаючымся вучням.- Сяннь вы атрыма’це неблагую асалоду ад заняткаў! Выдатны ўрок набліжаецца! Усе сабраліся? А цяпер за мной!

У першы момант, Гары з непрыемным пачуццём на сэрцы вырашыў, што Хагрыд вядзе іх ў Лес; бо  хлопчык ўжо меў пару непрыемных вопытаў у мінулыя гады. Але той давёўшы вучняў да дрэваў павёў іх ускрайкам і праз пяць хвілін яны апынуліся ля чагосці нагадваючага загароджу. Аднак там быццам нічога не было.

- Усім сабрацц’ тут, ля плоту,- паклікаў Хагрыд.- Ну вось... Пагляньце, каб ўсім было бачна. А цяперча давайце адкрыйце свае кніжачкі...

- Як?- сваім абыякава-цягучым голасам спытаўся Драко Малфой.

-  Ммм?- у адказ спытаўся Хагрыд.

- Як нам раскрыць нашыя кнігі?- ўдакладніў сваё пытанне Малфой. Ён выцягнуў з торбы свой асобнік Пачварнай кнігі аб Пачварах, якая была перавязана даўжэзнай почапкай. Следам за ім пачалі выцягваць падручнікі і іншыя: нехта з іх, як і Гары перацягнуў іх дзягай, іншыя запхалі іх ў тугія мяшкі, а трэцці счапілі іх вялізнымі сашчэпкамі.

- Што... ня’жо аніхто ня змог адчыніць сваю кнігу?- у маркоце спытаўся Хагрыд.

Усе разам пахісталі галавамі.

- А не спраб’валі прылашчыць яе,- прамовіў Хагрыд, бы гэта было відавочным.- Бачце...

Ён узяў асобнік Герміёны, сарваў чараскотч, якім той была счэплены. Падручнік паспрабаваў кусіць яго, але Хагрыд правёў сваім вялізным указальным пальцам па яе карашку. Кніга ўсхамянулася, раскрылася і працягнула ляжаць гэдак на яго руцэ.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Книги похожие на "Гары Потэр і Вязень Азкабана" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Дж. К. Роўлінг

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о " Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Отзывы читателей о книге "Гары Потэр і Вязень Азкабана", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.