» » » » Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана


Авторские права

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Здесь можно скачать бесплатно " Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Детская фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Гары Потэр і Вязень Азкабана
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Описание и краткое содержание "Гары Потэр і Вязень Азкабана" читать бесплатно онлайн.








- Ну,- панізіўшы голас да шэпту, сказаў Малфой,- часткова так. Але ёсць і іншыя выгоды. Візлі, парэж мне вусеня.

Сядзеўшы ў колькіх катлах ад іх, Нэвіл чарговы раз трапіў у бяду. Ён рэгулярна трапляў у неспадзяванкі на Зеллеварстве, бо з усіх прадметаў яно у яго атрымлівалася горш за ўсё, і ён, смяротна напужаны перспектывай гневу прафесара Снэйпа, зрабіў усё горш, чым мог. Яго настойка замест яскравага кіслотна-зялёнага колеру апынулася...

- Памаранчавая, Лонгботам,- прафесар ўзяў крыху, яго настойкі і струменем, каб ўсім было бачна выліў назад у кацёл.- Памаранчавая. Скажы мне, мой хлопчык, якім чынам мне прабіцца ў тваю галаву. Хіба ты ня чуў, калі я ўсім дастаткова ясна паведаміў, што трэба класці толькі адну пацуковую селязёнку? Ці можа мяне дрэнна было чуваць, калі я казаў, што дастаткова адной кропелькі п’яўкавага соку? Што мне трэба з табой рабіць, каб ты ўрэшце ўсё зразумеў, Лонгботам?

Нэвіл пачырванеў і весь калаціўся. Ён выглядаў так, бы зараз пачне плакаць.

- Прабачце, сэр,- сказала Герміёна,- калі ласка, я магу дапамагчы Нэвілу...

- Не памятаю, каб прасіў вас выбэндывацца, міс Грэйнджер,- халодна прамовіў Снэйп, а Герміёна ў момант пачырванела, як і Нэвіл.- Лонгботам, напрыканцы ўрока мы дадзім колькі кропляў гэтай настойкі, тваёй жабе і паклядзім што з ёй адбудзецца. Можа хоць гэта прастымулюе цябе рабіць ўсё правільна.

Снэйп пайшоў прэч, пакінуўшы задыхаючагася ад жаху Нэвіла.

- Дапамажы мне!- хныкаючы папрасіў ён Герміёну.

- Гэй, Гары,- сказаў Шымас Фініган, нахіліўшыся, каб пазычыць ў яго шалі,- ці чуў ты? Ранкам у “Штодзённым вяшчуне” паведамілі, што, магчыма знайшлі месца схованкі Сірыюса Блэка.

- Дзе?- разам спыталіся Гары і Рон, а на іншым кутку стала Малфой падняў голаву, каб падслухаць.

- Не надта далёка адсюль,- выглядаючы ўсхваляваным паведаміў Шымас.- Яго заўважыла нейкая жанчына з маглаў. Вядома ж ім не казалі хто ён насамрэч, маглы лічаць, што ён звычайны злачынца. І вось, яна пабачыла яго і патэлефанавала на гарачую лінію, але да таго часу, як аб’явіліся агенты Міністэрства Магіі, ён ужо знік.

- Не надта далёка адсюль...- паўтарыў Рон, шматзначна гледзячы на Гары. Тут ён развярнуўся і заўважыў, што Драко іх уважліва падслухвае.- Што, Малфой? Трэба яшчэ што-небудзь пачысціць?

Вочы Малфоя зласліва заззялі і былі прыкаваны да Гары. Ён нахіліўся праз стол.

- Ці не думаеш ты злавіць Блэка самастойна, Потэр?

- Зразумела ж, не,- нядбайна адказаў Гары

На тонкіх вуснах Малфоя з’явілася усмешка.

- Я б на тваім месцы,- ціхінька прамовіў ён,- даўно б штосьці ўжо пачаў рабіць. Не сядзеў бы цацаю ў школе, а паўсюль шукаў бы яго.

- Што ты гародзіш, Малфой?- аскабліўся Рон.

- Хіба ня ведаеш, Потэр?- Драко перайшоў на ціхі шэпт, а яго бледныя вочы звузіліся.

- Што, ня ведаю?

Малфой ціха, пагардліва засмяялся.

- Пэўна не жадаеш рызыкаваць сваёй шыяй,- працягваў ён.- Вырашыў пакінуць яго на дэментараў? Калі б ён паляваў на мяне, я бы ўжо даўно адпомсціў яму, я распачаў бы паляванне ў адказ.

- Што ты гародзіш?- раззлавана прамовіў Гары, але тут пачаў размаўляць Снэйп:

- Да гэтага часу, уся падрыхтоўка, павінна быць скончана. Няхай ваша настойка пакіпіць крыху на павольным агні, а вы пакуль прыбярыцеся. Затым мы паглядзім што атрымалася ў Лонгботама...

Крэйб і Гойл голасна смяяліся, гледзячы, як Нэвіл ліхаманкава памешвае сваю настойку. Тым часам Герміёна аднымі толькі вугалкамі вуснаў, каб не заўважыў Снэйп, падказвала Нэвілу, што трэба рабіць далей. Гары з Ронам сабралі не выкарыстаныя інгрэдыенты са стала і пайшлі ў куток да каменнага басейна мыць рукі і лыжкі.

- Што Малфой меў на ўвазе?- прамармытаў, сунуўшы рукі пад ледзяны струмень, Гары Рону.- Чаму я павінен помсціць Блэку. Ён жа мне пакуль нічога не зрабіў...

- Ён правакуе цябе,- жорстка адказаў Рон.- Прымушае зрабіць глупства...

Калі заняткі былі амаль што скончаны,  Снэйп падыйшоў да скурчыўшагася перад сваім катлом Нэвіла.

- Згрудзіцеся ўсе вакол мяне,- прамовіў ён бліснуўшы сваімі чорнымі вачамі,- і пагледзем, што адбудзецца з жабай Лонгботама. Калі б ён зрабіў ўсё правільна Настойка ператварыць яго жабу на апалоніка. Але, у чым я не сумняваюся, ён ўсё наблытаў і лічу, што яго жаба рызыкуе быць атручанай.

Грыфіндорцы стаялі, не дыхаючы ад жаху. Слізэрынцы назіралі на ўсё з захапленнем. Снэйп на левай руцэ падняў Трэвара (так клікалі жабу Нэвіла) і пырснуў ёй ў горла колькі кропель настойкі, якая была ўжо зялёнага колеру.

Колькі часу пасля таго, як Трэвар праглынуў настойку ў класе панавала цішыня, але потым адчуўся гучны воплеск і ён ўжо выгінаўся апалонікам на далоні Снэйпа.

У адказ на гэта з боку грыфіндорцаў адчулася гучнае апладыяванне. Прафесор з кіслым выразам на твары дастаў са сваёй кішэні нейкую бутэлечку, пырснуў колькі кропляў на апалоніка і праз колькі імгненняў той зноў ператварыўся на Трэвара.

- Грыфіндор губляе пяць балаў,- прамовіў Снэйп, сцёршы усмешкі з ўсіх твараў.- Я казаў вам, міс Грэйнджэр, не дапамагаць яму. Усе могуць быць вольныя.

Гары, Рон і Герміёна падняліся па прыступках да Вестыбюля. Гары працягваў сам-намам разважаць аб словах Малфоя, а Герміёна кіпела злосцю на Снэйпа.

- Пяць балаў з Грыфіндору за добра зробленную настойку! Чаму ты не не абдурыла яго, Герміёна? Сказала б, што Нэвіл сам усё зрабіў?

Але Герміёна анічога не адказала. Рон азірнуўся.

- Куда яна падзелася?

Гары таксама азірнуўся. Яны былі на апошняй прыступцы сходаў якія вялі з падзямелля ў Вестыбюль і цяпер назіралі, як астатнія вучні міналі іх спяшаючыся ў Галоўную Залу на абед.

- Яна ж ўвесь час ішла за намі,- нахмурыўшыся сказаў Рон

Міма іх рушыў Малфой, а з абодвух бакоў ад яго ішлі Крэйб з Гойлам. Ён ухмыльнуўся Гары і пайшоў далей.

- Тут, яна,- паведаміў Гары.

Герміёна крыху запыхаўшыся спяшалася па сходах, у адной руцэ трымаючы сваю торбу, а другой нешта запіхваючы пад сваю мантыю.

- Як у цябе гэта атрымалася?- спытаўся Рон.

- Што?- далучыўшыся да Гары і Рона спыталася дзяўчынка.

- Хвіліну таму ты рушыла разам з намі, а цяпер зноўку спяшаешся з самога падзямелля.

- Што?- выглядаючы крыху збянтэжана спыталася Герміёна.- А... Мне прыйшлося вярнуцца за сім-тым у класс. Вой, не...

Яе торба нечакана разарвалася па шву. Гары зусім не здзівіўся,, калі ўбачыў што там было ня меньш за тузін вялізных і цяжкіх кніг.

- Навошта,- спытаўся Рон,- ты цягаеш іх усе з сабой?

- Ты ж ведаеш, колькі дысцыплінаў я вывучаю адначасова,- запыхваючы адказала Герміёна.- Ці не патрымаеш сеё-тое?

- Але...- гледзячы на вокладкі падручнікаў якія дала яму дзяўчынка, паведаміў Рон,- ты ня маеш столькі заняткаў сёння. Толькі Ахова ад Цёмных Мастацваў пасля абеду.

- Ну, так,- прамармытаўшы адказала яна, збіраючы падручнікі назад ў торбу.- Я спадзяюся, што на абед будзе штось смачнае, я галодная,- дадала яна і накіравалася ў Галоўную залу.

- Ці ты не адчуваеш, што Герміёна нам штось не дагаворвае?- спытаўся Рон у Гары.

***

Калі яны з’явіліся на свае першыя заняткі па Абароне ад Цёмных Мастацтваў прафесара Люпіна ў кабінэце не было. Усе селі, дасталі свае скруткі, пёры, падручнікі і пачалі размаўляць між сабой і тут ён нарэшце аб’явіўся ў класе. Прафесар ціхінька ўсміхнуўся вучням і паклаў свой пашарпаны стары партфель на настаўніцкі стол. Яго вопрадка, як і раней была старой і зацыраванай, але сам прафесар выглядаў ужо не такім хворым, як у цягніку і здавалася за апошнія колькі дзён крыху патлусцеў.

- Дабрыдзень,- прамовіў ён,- можаце пакласці свае рэчы назад ў торбы, сёння будуць практычныя заняткі. Вам будзе дастаткова адных палачак.

Пакуль дзеці прыбіралі свае скруткі, падручнікі і пер’е ў торбы, сёй-той з іх зацікаўлена пераглянуўся з суседзямі. Звычайна  па Абароне ў  іх не было практычных заняткаў на першым жа ўроку, часцей яны паўтарлі тое, што вывучалі ў мінулым годзе. Гэта канечне, калі не лічыць выпадак год таму, калі тагачасны настаўнік прывалок з сабой вялізную клетку з піксі і прымудрыўся іх выпусціць.

- А цяпер,- паведаміў прафесар Люпін, калі ўсе былі гатовы,- прашу ісці за мной.

Збянтэжаны, але паміраючы ад цікавасці клас падняўся на ногі і рушыў за прафесарам. Спачатку яны ішлі па бязлюднаму калідору, потым завярнулі за кут і тут першае, што яны заўважылі быў полтэргейст Піўз, які сюды-туды хістаўся ў паветры, замазваючы бліжэйшую замочную шчыліну гумкай.

Піўз нічога не заўважаў, пакуль прафесар не апынуўся ў двух кроках ад яго, а ўбачыўшы прафесара, пачаў круціць сваім крывымі нагамі і заліўся песенькай:

- Лунацік, лупацік, Люпін! Лунацік, лупацік, Люпін...

Дзікі і не кіравальны, як і заўжды, Піўз звычайна з некаторай павагай адносіўся да настаўнікаў. Таму ўсе разам хуценька зірнулі на прафесара Люпіна, каб паглядзей як той адрэдагуе; да іх здзіўлення, той працягваў усміхацца.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Книги похожие на "Гары Потэр і Вязень Азкабана" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Дж. К. Роўлінг

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о " Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Отзывы читателей о книге "Гары Потэр і Вязень Азкабана", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.