» » » » Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана


Авторские права

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Здесь можно скачать бесплатно " Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Детская фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Гары Потэр і Вязень Азкабана
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Описание и краткое содержание "Гары Потэр і Вязень Азкабана" читать бесплатно онлайн.








- На лік “тры”, Нэвіл,- паказваючы палачкай на ручку шафы, усклікнуў прафесар.- Раз... два... тры... давай!

Струмень іскраў стрэліў з палачкі Люпіна і націснуў на ручку. Шафа адчынілася. З яе выйшаў гарбаносы і пагрозлівы прафесар Снэйп і бліснуў вачыма на Нэвіла.

Нэвіл ўскінуў палачку, але ня змог вымавіць ані гука. Снэйп кінуўся на яго, выцягваючы нешта са свайго адзення.

- Р-р-рыдзікулюс!- прапішчаў Нэвіл.

Адчуўся нейкі шум, накшталт свісту бізуна. Снэйп спатыкнуўся. На ім была доўгая зялёная сукунка з карункамі, вялізны капялюш з пакоцаным моллю каршаком на вяршыні, а у руке хісталася вялізная барвяная торба.

Адчуўся рогат, богарт збянтэжана супыніўся.

- Парваці! Пайшла!- крыкнуў прафесар.

Парваці рушыла наперад, сціснуўшы зубы. Снэйп развярнуўся на яе. Зноў адчуўся свіст і на яго месцы апынулася загорнутая ў акраваўленыя бінты мумія; яе сляпы твар павярнуўся да Парваці і мумія рушыла да дзяўчынкі, вельмі павольна перасоўваючы свае ногі і цягнучы да яе туга забінтаваныя рукі...

- Рыдзікулюс!- усклікнула Паціл.

Бінты на нагах муміі раскруціліся, яна заблыталася ў іх і павалілася тварам на падлогу, а яе галава адляцела вонкі.

- Шымас!- прароў Люпін.

Фініган імгненна памяняўся месцамі з Парваці.

Зноўку свіснуў бізун! Там дзе імгненне таму ляжала мумія, паўстала страшэнна худая жанчына з валоссем да падлогі і тварам зялёнага адцення. Гэта была Бэншы. Яна адчыніла свае вусны і пакой напоўніўся доўгім незямным лямантам, што прымусіў уздыбіцца валасы Гары...

- Рыдзікулюс!- крыкнуў Шымас

Бэншы выдала рыпучы хрып і схапілася за горла, яе голас знік.

Свіст! Бэншы ператварылася на пацука, які ганяўся па коле за ўласным хвастом, потым... Свіст! І гэта ўжо грымучая змяя, што ізгінаючыся паўзла наперад... свіст!... і на падлозе ляжала толькі налітае крывёю вока.

- Ён заблытаўся!- крыкнуў Люпін.- Хто наступны! Дын!

Той паспяшаўся наперад.

Свіснуў бізун і вока пераварацілася на адрэзаную руку, якая развярнулася і папаўзла да Дына, рухаючыся пальцамі, бы краб нагамі.

- Рыдзікулюс!- уз’енчыў Томас

Адчуўся пстрык і рука трапіла ў пастку.

- Выдатна! Рон, ты наступны!

Той рушыў наперад.

Зноўку свіснуў бізун!

Даволі шмат людзей усклікнула ад жаху, калі на падлозе апынуўся вялізны пакрыты валасамі шасціфутавы павук, які рушыў ў бок Рона, пстрыкаючы клюшнямі. На дзелю секунды Гары вырашыў, што Рон застыў з жаху. Але...

- Рыдзікулюс!- прароў Рон і ногі павука кудысь зніклі, ён скочыў і пакаціўся да Лавендры, якая віскнула і адбегла ў бок. Павук спыніўся ля ног Гары, ён падняў сваю палачку, але...

- Я тут!- спяшаючыся наперад усклікнуў прафесар Люпін.

Свіснуў бізун!

Бязногі павук знік. Секунду-другую усе азіраліся навокал, каб пабачыць, куды той падзеўся. Потым яны заўважылі срабрыста-белы шар, што лунаў ў паветры перад Люпіным.

- Рыдзікулюс!- амаль што абыякава ўсклікнуў ён.

Ізноў адчуўся свіст!

- Давай, Нэвіл! Дабі яго!- калі богарт прусаком зваліўся на падлогу. Свіст! Зноў ў пакоі стаяў Снэйп увесь ў чорным. На гэты раз Нэвіл рушыў на перад пошны рашучасці.

- Рыдзікулюс!- крыкнуў ён і праз дзелю секунды Лонгботам і, апрануты ў карункавую сукенку, Снэйп глядзелі адно на аднаго. Потым Нэвіл пачаў гучна рагатаць і богарт выбухнуў, ператварыўшыся на тысячы маленечкіх струменьчыкаў дыму, а потым знік.

- Выдатна!- уклікнуў прафесар Люпін і класа вылілася гучным апладыяваннем.- Выдатна, Нэвіл! Усе малайцы. Так, дайце падумаць... пяць балаў Грыфіндору за кожнага чалавека прыняўшага удзел у барацьбе з богартам... дзесяць Нэвілу, бо ён зрабіў гэта двойчы... і па пяць балаў Герміёне і Гары.

- Але я анічога не зрабіў,- прамовіў Гары.

- Ты і Герміёна верна адказалі на мае пытанні на пачатку заняткаў, Гары,- не задумваючыся сказаў Люпін.- Усе выдатна сябе паказалі, добры ўрок. Хатняе заданне, уважліва прачытайце ў падручніках раздзел аб богартах, перакажыце сваімі словамі і зддайце мне... у панядзелак. На сёння ўсё.

Усхвалявана перагаворваючыся вучні пакінулі настаўніцкі пакой. Але Гары не адчуваў весялосці. Прафесар Люпін наўмысна спыніў яго атаку на богарта. Чаму? Няўжо з-за яго знепрытомлення ў цягніку? Можа ён палічыў, што з Гары можа стацца штось падобнае і сёння?

Але астатнія здавалася, не заўважылі гэтага..

- Ці бачылі вы што сталася з маёй бэншы?- крычаў Шымас.

- А рука!?- мовіў Дын размахваючы ўласнымі.

- А Снэйп у капелюшы!?

- А мая мумія!?

- А я вось думаю, цікава чаму прафесар Люпін баіцца крыштальных шароў?- задумлена прамовіла Лавендра.

- Ці гэта былі не лепшыя заняткі па Абароне ад Цёмных Мастацтваў за усе часы?- усхвалявана спытаўся Рон, калі яны вярнуліся ў класу, каб забраць свае торбы.

- Ён, здаецца найвыдатнейшы настаўнік,- ухвальна прамовіла Герміёна,- але я нажаль так і не пазмагалася з богартам...

- А які твой самы наймацнейшы жах?- хіхікнуў Рон.- Атрымаць за хатняе заданне дзевяць балаў замест дзесяці?

— РАЗДЗЕЛ VIII— 

Знікненне Тлустай Пані

Праз колькі часу Абарона ад Цёмных мастацтваў апынулся самай улюбёнай дысцыплінай сярод большасці навучэнцаў. Толькі Драко Малфой і яго слізэрынская банда працягвала казаць аб Люпіне толькі ў негатыўным тоне.

- Зірніце на яго адзенне,- гучным шэпрам прамовіў ён, калі прафесар прайшоў міма яго ў калідоры,- ён апранаецца, як наш колішні дамовы эльф.

Але акрамя яго нікому не перашкаджала яго старая зацыраваная вопрадка. Больш таго, яго наступныя заняткі былі гэдак жа цікавымі, як і самы першыя. Пасля богартаў, яны пачалі вывучаць крывавакалпачнікаў, брыдкіх гоблінападобных істот, што хаваліся там, дзе колісь адбываліся буйныя кровапраліцці – у падзямеллях старажытных замкаў, ці ў ямах на палях бітвы. Крывакалпачнікі сядзелі ў сваіх схованках з дубінай ў руках і чакалі заблукалых вандроўнікаў. А пасля трэццягодкі ўзяліся за вывучэнія капаў – істотаў якія нагадвалі малпаў, пакрытых чашуёй і з перапончатымі лапамі, якім заўжды свярбіла задушыць і ўцягнуць пад воду тых, хто выпадкова трапляў у іх сажалкі.

Адзінае, чаго зараз хацелася Гары, каб і падчас некаторых іншых дысцыплінах, ён быў гэдкім жа шчаслівым. Горш за ўсё было на Зеллеварстве. Снэйп знаходзіўся ў надта мсцівым настроі і аніхто не сумняваўся чаму, бо гісторыя аб богарце, прыняўшым яго аблічча, якога Нэвіл апрануў у вопрадку сваёй бабулі разенеслася па школе з хуткасцю ляснога пажару. Снэйп не лічыў гэты выпадак смешным і яго вочы штораз пагрозліва ўспыхвалі, пры адным толькі ўзгадванні імя прафесара Люпіна. А што датычыцца Нэвіла, яму на Снэйпавых занятках было значна горш, чым калі-небудзь.

Таксама Гары адчуваў павялічваючыйся жах, калі знаходзіўся ў задушлівай прасторы вежы прафесаркі Трэлані, расшыфроўваючы скрыўленныя формы і сымбалі. Хлопчык імкнуўся ніколі не глядзець на настаўніцу, чые вялізарныя вочы імгненны напаўняліся слязьмі, штораз калі яна глядзела на Гары. У адрозненні ад колькіх іншых вучняў, якія ставіліся да прафесаркі з павагай, хлопчык яе не любіў. Сярод тых, хто шанаваў Трэлані, асабліва выдзяляліся Парваці Паціл і Лавендра Браўн, якія часцей за астантніх наведвалі яе вежу падчас абедзеннага перапынку і заўсёды вярталіся адтуль з надта непрыемнымі выразамі на тварах, быццам ведалі нешта такое, да чаго ня маюць доступу іншыя. А штораз, калі яны пачыналі размаўляць аб Гары, іх галасы станавілія прыглушанымі, бы той знаходзіцца на смяротным ложы.

А самай горшай з навук быў Догляд за Магічнымі Істотамі, які пасля першага насычанага дзеяннем занятку ператварылася на сапраўдную нудоту і здавалася што Хагрыд страціў былую самаўпэўненнасць. Цяпер яны ўвесь час вывучалі догляд за чарвямлявамі, напэўна самымі сумнымі істотамі ў свеце.

- Навошта іх наогул даглядаць?- заўважыў Гары, пасля чарговага занятку на якім ён увесь час пытаўся запхаць ў чарвямляўскае горла цёрты салат.

Але на пачатку кастрычніка адбылося нешта такое, што з лішкам кампенсавала цяжкасці ад незадавольваючых заняткаў. Набліжаўся чарговы квідытчны сязон і Олівер Вуд, капітан грыфіндорскай каманды, ужо склікаў іх тыдзень таму, каб абмеркаваць новую тактыку, якой каманды будзе прытрымлівацца.

Кожная квідытчная каманда мела сем гульцоў: тры Пераследнікі, задачай якіх было забіваць галы з дапамогай квафла, чырвонага мяча, маючага памер футбольнага, які трэба было зашпуліць ў адно з трох колаў-варотаў, што стаялі на пятнаццаціфутавых слупах з абодвух бакоў ад поля; двух Бітакоў, што былі экіпіраванымі цяжкімі бітамі, каб адбіваць бладжэры (два цяжкіх чорных мяча, што насіліся па полі, спрабуючы атакаваць гульцоў); Наглядчыкаў, якія абараняюць колы-вароты і Паляўнічага, праца якога цяжэй за ўсе, ён павінен злавіць залаты сніч, маленькі памерам толькі з арэх мяч, лоўля якога гарантуе камандзе Паляўнічага дадатковыя сто пяцьдзесят балаў і перамогу.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Книги похожие на "Гары Потэр і Вязень Азкабана" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Дж. К. Роўлінг

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о " Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Отзывы читателей о книге "Гары Потэр і Вязень Азкабана", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.