» » » » Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана


Авторские права

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Здесь можно скачать бесплатно " Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Детская фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Гары Потэр і Вязень Азкабана
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Описание и краткое содержание "Гары Потэр і Вязень Азкабана" читать бесплатно онлайн.








Дамблдор хутка паглядзеў на знявечаную карціну і развярнуўся, пахмурна гледзячы да набліжаючыхся на дапамогу прафесароў МакГонагал, Люпіна і Снэйпа.

- Мы павінны знайсці яе,- прамовіў дырэктар.- Мадам прафесар, калі ласка перадайце містэру Фільчу, каб ён неадкладна пачаў шукаць Тлустую пані на ўсіх карцінах у замку.

- Жадаю поспеху!- прамовіў гігікаючы голас.

Гэта быў полтэргейст Піўз, які лятаў панад натоўпам і быў у вялікім захапленні, як і кожны раз, калі бачыў якуюсь аварыю ці неспакой.

- Што ты маеш на ўвазе, Піўз?- спакойна спытаўся ў яго Дамблдор і ухмылка полтэргейста пакрысе саслабела. Ён ня смеў дражніць Дамблдора. Яго голас ператварыўся на ліслівы, што было не нашмат прыемней, чым яго гогат.

- Ёй сорамана, Вашае Вяршынства, сэр. Яна не жадае, каб яе бачылі. Яна ў жахлівым стане. Я бачыў, як яна праходзіла праз пейзаж на чацьвёртым паверсе, хаваючыся за дрэвамі. Енчыла нешта жудаснае,- шчасліва прамовіў ён,- Бедная, няшчасная,- дадаў ён непераканаўча.

- Яна сказала, кто гэта зрабіў?- спакойна прамовіў Дамблдор.

- Так, канечне, містэр Галоўны Прафесар,- адказаў Піўз, з выглядам чалавека трымаючага ў руках вялізную бомбу.- Ён вельмі раззлаваўся, калі яна не пусціла яго.- Піўз развярнуўся ў паветры і ўсміхнуўся Дамблдору між уласных ног.- Вох і люты характар ў гэтага Сірыюса Блэка.

— РАЗДЗЕЛ IX —

Няўмольная параза

Прафесар Дамблдор павеў грыфіндорцаў назад у Вялікую залу, дзе хвілін праз дзесяць да іх далучыліся вучні з астатніх дамоў Хафлпафа, Рэйвенкло і Слізэрына, якія выглядалі моцна разгубленымі.

- Мне і іншым настаўнікам неабходна, дбайна аглядзець ўвесь замак,- распавёў Дамблдор вучням, калі прафесары МакГонагал і Флітвік зачынялі ўсе дзверы ў Галоўную Залу.- Баюся, што для вашай уласнай бяспекі вам прыйдзецца правесці гэтую ноч тут. Пакідаю ля кожнай з дзвярэй прэфектаў, а за агульную бяспеку будуць адказваць школьныя старасты. Аб любым здарэнні дакладаць мне неадкладна,- дадаў ён Персі, які зухавата і ганарліва крочыў між вучняў,- дашлеш мне паведамленне праз кагось з прывідаў.

Прафесар Дамблдор спыніўся і ўжо збіраўся пакінуць Залу, але нешта прыпомніў:

- Ага, вам будзе сёе тое трэба...

Ён абыякава ўзмахнуў сваёй палачкай і шыкоўныя доўгія сталы адляцелі ў баках і ўсталі ўздоўж сцен; яшчэ адзін мах і падлога макрылася сотнямі мягкіх фіялетавых спальнікаў.

- Дабранач,- прамовіў прафесар і зачыніў за сабой дзверы.

Зала адразу ж ўсхвалявана загудзела, а грыфіндорцы пачалі распавядаць астатнім вучням што здарылася.

- Усім заняць свае спальнікі!- крыкнуў Персі.- Скончваем размовы! Праз дзесяць хвілін, адбой!

- Хадзем,- прамовіў Рон Гары і Герміёне. Яны схапілі тры спальнікі і пацягнулі іх ў кут.

- Вы мяркуеце, Блэк яшчэ ў замку?- занепакоена прашапатала Герміёна.

- Відавочна,  Дамблдор лічыць што так,- адказаў Рон.

- Як добра, што ён прабраўся сюды менавіта сёння,- прамовіла Герміёна, калі яны цалкам апранутыя забраліся ў свае спальнікі і прыпадняліся на лакцях, каб працягнуць размову,- у адзіную ноч, калі нас не было ў Вежы...

- Магчыма, ён страціў адчуванне часу, калі знаходзіўся ў бягах,- меркаваў Рон,- і забыўся што сёння Хэлоўін. Інакш бы ён уварваўся сюды.

Герміёна ўздрыганулася.

Усіх прысутных цікавіла толькі адно пытанне, якім чынам ён сюды трапіў.

- Мо, ён валодае апарыяваннем,- выказаў здагадку нехта з Рэвенкло ў некалькіх футах ад іх.- Папросту аб’яўляецца з паветра.

- Ён напэўна пераапрануўся,- прамовіў нейкі пяцігодка з Хафлпафа.

- Мо проста прыляцеў,- дадаў Дын Томас.

- Пэўна з усіх прысутных, я адзіная, хто здагадаўся прачытаць Гісторыю Хогвартса?- сказала Герміёна Рону і Гары.

- Ну ня ведаю,- адказаў Рон.- А з чаго ты так вырашыла?

- Таму што замак абараняюць ані толькі муры,- растлумачыла Герміёна.- На яго накладзены шмат разнастайных замоў, каб спыніць таго, хто паспрабуе трапіць сюды крадком. Ты не зможаш раптоўна апарыяваць сюды. І я б жадала ведаць, якім чынам можна пераапрануцца, каб падмануць гэтых, дэментараў. А ўжо яны ахоўваюць тут кожную нару ў зямлі. І праляцець праз іх не так ўжо проста. Тым больш, што Філч ведае тут ўсі патаемныя хады, каб паставіць ля іх ахову...

- Зараз выключыцца святло!- крыкнуў Персі,- я жадаю каб ўсе схаваліся ў свае спальнікі і супынілі размовы!

Усе свечкі імгненна стухлі і Зала засталася асветленнай толькі прывідамі лунаючымі сюды-туды, ля аб нечым сур’ёзна размаўляючых прэфектаў Дамоў і столяй, якая як і неба звонку была абсыпана яскравымі зоркамі. Перапоўненная Зала працягвала аб нечым шапатаць і Гары здавалася, што ён засынае на вуліцы пры лёгкім ветрыку.

Штогадзіны хтось з настаўнікаў прыходзіў высветліць, ці ўсё добра. Прыблізна а трэццей гадзіне ночы, калі большасць навучэнцаў нарэшце заснула, у Галоўную залу завітаў сам Дамблдор. Гары назіраў, як той падыйшоў да Персі, што блукаў між спальнікамі штохвіліны загадваючы вучням супыніць размову. Ён быў у колькіх кроках ад Гары, Рона і Герміёны, якія хутка прыкінуліся спячымі, калі да Персі наблізіліся крокі дырэктара.

- Знайшлі што-небудзь, прафесар?- спытаўся шэптам хлопец.

- Ані, а ў цябе як?

- Усё пад кантролем, сэр.

- Добра. Думаю ўжо ня мае сэнсу будзіць іх зараз. Я знайшоў часовага апекуна для Грыфіндорскай Вежы. Заўтра з ранку адвядзеш іх туды.

- А Тлустая Пані, сэр?

- Хаваецца ў мапе Эгрылшыра на другім паверсе. Магчыма яна не пусціла Блэка ў Вежу без паролю, таму ён атакаваў. Яна зараз вельмі апанурана, але як толькі супакоіцца, я папрашу містэра Філча адрэстаўраваць яе.

Гары адчуў, як уваходныя дзверы расчыніліся і ў Зале адчуліся нечыя крокі.

- Містэр дырэктар?- адчуўся голас Снэйпа. Гары ляжаў не варушачыся і прыслухоўваўся.- Мы перагарнулі ўвесь трэцці паверх, там яго няма. Філч пераглядзеў усі падзямеллі, таксама ані.

- А як з астранамічнай вежай? Пакоем прафесаркі Трэлані? Савятняй?

- Абшукалі...

- Добра, Северус. Насамрэч я і не чакаў што яго зловяць.

- А у вас маюцца меркаванні наконт таго, як ён сюды трапіў,- спытаўся Снэйп.

Гары крышачку адняў галаву ад рукі, каб чуць абедзвюма вушамі.

- Шмат, Северус. І кожнае наступнае неверагодней за папярэдняе.

Хлопчык на дзелю адчыніў вочы і зірнуў туды, дзе стаялі суразмоўцы; ён ўбачыў спіну Дамблдора, твар Персі і профіль Снэйпа, які выглядаў разлютаваным.

- Ці памятае містэр дырэктар нашу размову... эээ... на пачатку году?- ледзь раскрываючы вусны, быццам жадаючы, каб яго не пачуў Персі, прамовіў Снэйп.

- Так, Северус,- адказаў Дамблдор і ў яго голасе адчуліся ноткі непакою.

- Мне здаецца... практычна немагчымым... каб Блэк трапіў у школу без дапамогі адсюль. Я выказаў сваю заклапочанасць, калі вы прапанавалі...

- Я ня веру, каб гэты чалавек дапамог Блэку трапіць ў замак.- адказаў Дамблдор і зрабіў гэта такім тонам, што адразу было зразумела – тэма закрыта.- А цяпер мне трэба спусціцца да дэментараў. Я абяцаў паведаміць ім, калі наш пошук будзе завершаны.

- А хіба яны не пажадалі вам дапамагчы, сэр?- спытаўся Персі.

- Зразумела ж,- халодна адказаў Дамблдор,- Але, кажу вам, што ані водзін з іх не ступіць у межы замку, пакуль я дырэктар.

Персі выглядаў злёгку збянтэжаным. Дамблдор рушыў з Залы хуткімі і ціхімі крокамі. Прафесар Снэйп пастаяў, крыху незадаволена гледзячы яму ўслед, а потым таксама рушыў вонкі.

Гары зірнуў у бок Рона і Герміёны, іх вочы таксама былі расплюшчаны і адлюстроўвалі зорнуў столю.

- Што вы думаеце на гэты конт?- ледзь раскрываючы рот спытаўся Рон.

***

Наступныя колькі дзён ў школе адзінай тэмай для размоваў быў Сірыюс Блэк. Тэорыі, яго пранікнення ў замак былі адна дзічэй за другую; Ханна Эбат з Хафлпафа распавядала на Зёлазнаўстве, усім жадаючым, што Блэк трапіў у Хогвартс ператварыўшыся на квітнеючы куст.

Карціну Тлустай пані знялі са сцяны і замянілі на сэра Кэдагана з яго тлустай шэрай лашадкай. Але ніхто ня быў шчаслівы з гэтай нагоды. Палову часу Кэдаган праводзіў запрашаючы вучняў на бойку, а другую ў выдумленні недарэчных складаных пароляў, якія мяняў двойчы на дзень.

- Ён шаленца кусок,- люта выказваўся Шымас Фініган Персі,- ці нельга яго замяніць?

- Нажаль ніхто з карцін не пажадаў гэтым займацца,- адказаў Персі,- напалохаліся здарэння з Тлустай Пані. Сэр Кэдаган, быў адзіным хто меў адвагу і сам вызваўся добраахвотнікам.

Але сэр Кэдаган непакоіў Гары значна меньш. Цяпер за ім паўсюль уважліва сачылі. Хтось з настаўнікаў увесь час знаходзіў прычыну, каб прайсці з ім па калідоры, а Персі Візлі бегаў за ім хвастом (хутчэй за ўсё, лічыў Гары, па загадзе сваёй маці), як вельмі ганарысты вартаўнічы сабака. У рэшце рэшт, яго выклікала ў свой кабінэт прафесарка МакГонагал і глядзела на яго з такім змрочным тварам, быццам хтосьці вінен быў памерці.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Книги похожие на "Гары Потэр і Вязень Азкабана" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Дж. К. Роўлінг

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о " Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Отзывы читателей о книге "Гары Потэр і Вязень Азкабана", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.