» » » » Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана


Авторские права

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Здесь можно скачать бесплатно " Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Детская фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Гары Потэр і Вязень Азкабана
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Описание и краткое содержание "Гары Потэр і Вязень Азкабана" читать бесплатно онлайн.








- Не,- адказала Герміёна. Яна трымала ў руках ліст, а яе вузны дрыжалі.- Я вырашыла вы павінны ведаць... Хагрыд прайграў справу. Бакбіку прысудзілі смяротнае пакаранне.

— РАЗДЗЕЛ XV —

Фінал спаборніцтва

- Ён... ён даслаў мне вось гэта,- прамовіла Герміёна, працягваючы ім ліст.

Гары ўзяў яго ў рукі. Пергамент быў вільготным, а чарніла на ім былі сям-там размыты вялізнымі слёзнымі плямамі, таму чытаць было даволі цяжкавата.

“Даражэнькая Герміёна,

Мы прайгралі. Адзінае, мне дазволілі адвезці яго ў Хогвартс. Дату катавання скажуць пазней.

Бікі насалоджваецца Лонданам.

Ніколі не забудуся на тваю дапамогу.

Хагрыд.”

- Яны ня могуць гэтага зрабіць,- прамовіў Гары.- Бакбік не небяспечны.

- Малфоеў бацька напалохаў ім чальцоў Камітэта,- паціраючы вочы сказала Герміёна.- Хіба вы яго ня ведаеце. Ён ушчэнт перапужаў гэту купу старых дрыготкіх ёлупней. Канечне, як заўжды будзе магчымасць падаць апеляцыю. Але на яе нельга спадзявацца... яна анічога ня зменіць.

- Мы ўсёроўна паспрабуем,- апантана прамовіў Рон.- І на гэты раз табе не прыйдзецца рабіць ўсё самастойна. Я дапамагу табе.

- Вох, Рон!

Герміёна абхапіла Рона за шыю і ўшчэнт згубіла волю. Рон спалохана пазіраючы вакол, вельмі няёмка паляпаў яе па патыліцы. Нарэшце яна адсунулася.

- Рон,- працягваючы плакаць прамовіла яна,- я сапраўды вельмі шкадую аб Скаберсе...

- Ай... кінь... ён быў стары,- адказаў Рон, калі Герміёна адпусціла яго, той стаў выглядаць цалкам заспакоеным,- і з большага бескарысным. Хто ведае, можа атрымаецца прымусіць маму з татам набыць мне саву.

***

Меры бяспекі ўведзеныя пасля другога нападу Блэка зрабілі немагчымым для сяброў наведванне Хагрыда па вечарах. Адзіны шанец было пагаманіць з ім пасля заканчэння ўрока па Догляду за Магічнымі Істотамі.

Ён здаваўся здранцвелым ад шоку з падобнага вердыкта суда.

- Гэт’ мая віна. Усё мая гаркавасць. Яны сядзелі такія ў чорных мант’ях, а я забыўся што трэб’ казаць, пераблыт’ даты, якія мне дала ты, Герміёна. А пот’ падняўся Люц’юс Малфой, сказаў два словы і тыя зрабілі так, як ён з’гадаў...

- Падавай на апеляцыю!- апантана прамовіў Рон.- Нельга здавацца, мы ўжо працуем над гэтай справай!

Яны рушылі да замку з астатнімі вучнямі. Наперадзе яны бачылі Малфоя, які крочыў разам з Крэйбам і Гойлам і азіраючыся назад, пыхліва пасміхаўся.

- Гэт’ дарма, Рон,- адказаў Хагрыд, калі яны ўжо набліжаліся да ганку.- Ты з кам’тэту, яны ў кішэні Люц’юса Малфоя. Адзіна што мне ‘стаецца, зрабіць так, каб апошні дні Бікі былі нашчасліўшымі за ўсё ’го жыццё. Я абавязан гэт’ зрабіць...

Хагрыд развярнуўся і паспяшаўся назад, уторкнуўшы твар у насоўку.

- Зірніце на гэту плачку!

Малфой, Крэйб і Гойл стаялі ў дзвярах замку, уважліва прыслухоўваючыся.

- Ці вы бачылі колісь большага нікчэму?- прамовіў Малфой.- і яго лічаць настаўнікам!

Гары з Ронам разлютавана кінуліся ў яго бок, але іх апярэдзіла Герміёна...

ПЛЯСЬ!

З усяе моцы, на якую яна толькі была здольна, яна закаціла Малфою аплявуху. Той захістаўся. Гары, Рон, Крэйб і Гойл ашаломлена стаялі на месцы. Герміёна зноўку падняла руку.

- Ня смей называць Хагрыда някчэмаю, ты гідкі... злосны...

- Герміёна!- квола сказаў Рон і спрабаваў схапіць яе за руку, калі яна адводзіла яе назад.

- Знікні, Рон!

Герміёна выцягнула палачку. Малфой адступіўся. Крэйб і Гойл ашалела глядзелі на яго чакаючы загадаў.

- Ходзьма!- прамармытаў Малфой і ўсе трое рушылі па калідоры ў сваё падзямелле.

- ГЕРМІЁНА!- зноўку паклікаў Рон, яго голас быў ашалела-уражаным.

- Гары, лепш пабей яго, падчас квідытчнага фіналу!- пранізліва сказала Герміёна.- Адбяры ў яго перамогу, бо калі выйграе Слізэрын, я не вытрымаю!

- Мы ўжо павінны быць на Замовах,- працягваючы таропіцца на Герміёну, прамовіў Рон.- Нам лепей ісці.

Па мармуровых сходах яны паспяшаліся ў напрамку кабінэта прафесара Флітвіка.

- Спазняецеся хлопцы!- з дакорам заўважыў Флітвік, калі Гары прыадчыніў дзверы яго класа.- Хуценька даставайце свае палачкі. Сёння мы эксперыментуем з Узбадзёрваючымі Замовамі. Мы ўжо падзяліліся на пары...

Гары з Ронам паспяшаліся да вольнага стала і раскрылі свае торбы. Тут Рон азірнуўся.

- А куды падзелася Герміёна?

Гары таксама паглядзеў навокал. Дзяўчынкі ў класе не было, хаця Гары дакладна ведаў, што яна стаяла разам з імі, калі ён адчыняў дзверы пакою.

- Дзіўна,- прамовіў звяртаючыся да Рона Гары.- Можа... можа яна адыйшла ў прыбіральню, ці кудысь яшчэ?

Але Герміёна так і не аб’явілася на ўроку.

- Ёй бы зусім не пашкодзіла пазаймацца Ўзбадзёрваючымі Замовамі.- прамовіў Рон, калі вучні пасля занятку гуртом рушылі на абед... пасля Замоваў усе яны былі ў звышвясёлым настроі.

На абедзе Герміёны не было таксама. Пасля таго, як хлопцы скончылі абедаць і перайшлі да яблычнага пірагу, дзеянне Ўзбадзёрваючых Замоў, пакрысе пачало адступаць і яны злёгку занепакоілісь.

- Не думаеш, што Малфой мог штось зрабіць з ёй?- устрывожана прамовіў Рон, калі яны разам спяшалі да Грыфіндорскай Вежы.

Яны прайшлі праз троляў-ахоўнікаў, сказалі Тлустай Пані пароль - “Пляткарка” і праз адтуліну за партрэтам завіталі ў гасцёўню.

Герміёна сядзела на сваім звычайным месцы за сталом і моцна спала, паклаўшы галаву на разгорнуты падручнік па Нумералогіі. Гары і Рон падыйшлі да яе і селі паабапал. Гары злёгку штурхнуў яе.

- А... што?- імгненна прачнуўшыся прамовіла Герміёна, дзіка пазіраючы навокал.- Ужо час ісці? Я-які зараз будзе урок?

- Вяшчунства, але да яго яшчэ дваццаць хвілінаў.- адказаў Гары.- Герміёна, чаму цябе не было на Замовах?

- Што? Божачкі, не!- віскнула дзяўчынка.- Я забылася, што трэба было ісці на Замовы! 

- Але як ты магла забыцца?- спытаў Гары.- Ты ж была з намі, калі мы рушылі на ўрок!

- Ня веру!- ускрыкнула Герміёна.- Прафесар Філтвік пэўна страшэнна злаваўся. Гэта ўсё Малфой, я увесь час думала аб ім і зусім заблыталася!

- Ведаеш што, Герміёна? - прамовіў Рон, пазіраючы на вялізарны падручнік па Нумералогіі, які тая выкарыстоўвала ў якасці падушкі.- Здаецца, што ты ўжо на пшык з’ехала. Ты спрабуеш зрабіць больш, чым магчыма.

- Не, зусім не!- адказала Герміёна, адштурхнуўшы лезучае на вочы валоссе і перапухана гледзячы на сваю торбу.- Я проста заблыталася і ўсё! Зараз пайду і папрашу прабачэння ў прафесара Флітвіка... Убачымся на Вяшчунстве!

Герміёна далучылася да іх ля падножжа кабінэта прафесаркі Трэлані праз дваццаць хвілін, яна выглядала незвычайна стомленай.

- Не магуць паверыць у тое, што прапусціла Ўзбадзёрваючыя Замовы! Я ўпэўнена, што яны будуць на іспытах. І прафесар Флітвік намякаў на гэта!

Разам яны падняліся па лесвіцы ў задушлівы і цмяны круглы кабінэт прафесаркі Трэлані. На кожным століку зіхацелі крыштальныя шары, поўныя жамчужна белай смугі. Тройца прысела разам за адзін з хісткіх столікаў.

- Я я лічыў, што мы не будзем займацца крышталёвымі шарамі да пачатку наступнага сэместра,- прамармытаў Рон, асцярожна пазіраючы навокал у пошуках прафесаркі Трэлані, на той выпадак, калі яна схавалася непадалёк.

- Не жалься, гэта ўсё таму, што мы нарэшце скончылі херамантыю, - прамармытаў у адказ Гары.- Я ўжо пачаў дрыжаць да ванітаў, кожны раз, калі яна мінаючы мяне, пазірала на мае рукі.

- Дабрыдзень усім!- прагучаў знаёмы цмяны голас і прафесарка Трэлані, як заўжды бліскуча выйшла аднекуль з ценяў. Парваці і Лавендру закалаціла ад узбуджэння, а іх тварыкі асвятляліся малочным святлом з крышталёвага шару.

- Я вырашыла распачаць выкладанне крышталёвых шароў крыху раней, чым планавала,- прамовіла Трэлані, прысядаючы на крэсла, спіною да каміна і пазіраючы навокал.- Фатум паведаміў мне, што шары будуць ўваходзіць ў вашыя чэрвеньскія іспыты і вырашыла даць вам дадаткова папрактыкавацца.

Герміёна пырхнула.

- Але ж, кажучы шчыра... “Фатум ёй паведаміў”... а хто будзе рыхтаваць іспыты? Ці ж не яна? Дзівацкае прадказанне!- не турбуючыся, каб сцішыць голас заўважыла Герміёна.

Цяжка было зразумець, ці пачула прафесарка словы Герміёны і як на гэта адрэагавала, бо яе твар знаходзіўся ў прыцемках. Але працягвала яна сваю гаворку так, быцам анічога не здарылася.

- Крышталавізія, з’яўляецца асабліва вытанчаным мастацтвам,- замроена сказала Трэлані,- і я не чакаю, што хтось з вас штось Забачыць зазірнуўшы ўпершыню ў бясконцую глыбіню Шара.Мы распачнем з вамі з расслаблення вашага розуму і знешніх вачэй...- Рон пачаў бескантрольна гігікаць і быў вымушаны заціснуць рот кулаком, каб сцішыць шум...- такім чынам, каб ачысціць прастору для Ўнутранняга Вока і звышсвядомасці. І калі вам моцна пашанцуе вы што-небудзь Забачыце напрыканцы занятку.

Усе кінуліся выконваць заданне. Гары адчуваў сябе сапраўды па-дурацку. Ён бездапаможна глядзеў у шар і як не імкнуўся спустошыць свой розум, гэта было вельмі цяжка, бо праз яго галаву пралятаў шэраг думак, такіх як “Лухцень поўная!” і падобных. Яшчэ меньш яму дапамагала прыдушанае гігіканне Рона і ціхія шкадаванкі Герміёны.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Книги похожие на "Гары Потэр і Вязень Азкабана" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Дж. К. Роўлінг

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о " Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Отзывы читателей о книге "Гары Потэр і Вязень Азкабана", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.