» » » » Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана


Авторские права

Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана

Здесь можно скачать бесплатно " Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Детская фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Гары Потэр і Вязень Азкабана
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Описание и краткое содержание "Гары Потэр і Вязень Азкабана" читать бесплатно онлайн.








Усе кінуліся выконваць заданне. Гары адчуваў сябе сапраўды па-дурацку. Ён бездапаможна глядзеў у шар і як не імкнуўся спустошыць свой розум, гэта было вельмі цяжка, бо праз яго галаву пралятаў шэраг думак, такіх як “Лухцень поўная!” і падобных. Яшчэ меньш яму дапамагала прыдушанае гігіканне Рона і ціхія шкадаванкі Герміёны.

- Хто-небудзь штось заўважыў?- спытаўся Гары, калі мінула чвэрць гадзіны сузірання.

- Ага, васкавую пляму на стале,- кажучы пальцам, прамовіў Рон,- хтось апракінуў на яго свечку.

- Гэта марная страта часу,- сыкала Герміёна,- я магла заняцца чымсьці карысным. Магла б паспрабаваць дагнаць вас па Ўзбадзёрваючым Замовам...

Міма іх прашаргацела прафесарка Трэлані.

- Камусці патрэбна дапамога ў інтэрпрытацыі пакрытых ценем папярэжванняў, якія паказвае Шар?- прамармытала яна дзвякаючы бранзалетамі.

- Мне дапамога не патрэбна,- прашапатаў Рон,- і так ўсё зразумела. Сёння ў вечары з надворку будзе туман.

Гары з Герміёнаю зарагаталі.

- Ну, насамрэч!- прамовіла Трэлані, паварочваючы галаву ў іх бок. Парваці з Лавендрай зласліва азірнуліся.- Вы руйнуеце вібрацыі празорлівасці!- Яна падыйшла да іх стала і зазірнула ў крышталёвы шар. Гары адчуў, як яго сэрца перахапіла. Ён быў упэўнены ў том, што зараз пачуе...

- Што ў вас тут?- прашапатала яна, нахіляючы свой твар да Шара, так што на ім адлюстраваліся яе ўдвая павялічыўшыеся акуляры.- Нешта рухаецца... але што?

Гары быў гатовы паставіць у заклад ўсё што заўгодна, у тым лікі і сваю Вогненную Маланку, што пачуе зараз не самую добрую навіну. І сапраўды...

- А мой ты любы...- глуха выдавіла прафесарка, пазіраючы на Гары.- Мой ты даражэ-эне-ечкі. Я бачу... ясней чым колісь... да цябе нехта падкрадаецца... і ён ўсё бліжэй... Гэта Гр...

- А, Магутны Божа!- гучна прамовіла Герміёна.- Гэта ўжо ня смешна, зноўку Грым!

Прафесарка падняла свае вязізныя вочы і паглядзела на Герміёну. Парваці нешта шапнула Лавендры і яны разам таксама ўтаропілісь на дзяўчынку. Трэлані выпрасталася, працягваючы пазіраць на Герміёну з непераважнай разлютаванасцю на твары.

- Мне вельмі шкада за словы, якія я вымушана сказаць, але мне з самога пачатку твайго аб’яўлення на маіх занятках было відавочна, што ты, мая даражэнечкая, не маеш Таго, што патрабуе высакароднае мацтацтва Вяшчунства, ані. І насамрэч, мне цяжка прыпомніць вучня, чый розум быў настолькі безнадзейна Будзёны.

На хвіліну запанавала маўчанне. А пасля...

- Выдатна!- раптоўна прамовіла Герміёна, падымаючыся і запіхваючы свае Развуаляванне Будучыні ў торбу.- Выдатна!- паўтарыла яна і перакінула торбу праз плячо, ледзь пры гэтым не скінуўшы Рона з крэсла.- Я абмываю рукі! Я сыходжу!

Пад здзіўленыя позіркі астатніх вучняў, Герміёна падыйла да люку, адштурхнула яго і спусцілася па лесвіцы ўніз.

Мінула колькі хвілін перш, чым вучні нарэшце супакоіліся. Прафесарка Трэлані здавалася забылася аб сваім Грыме, яна рэзка развярнулася і, цяжка дыхаючы, адашла ад стала Гары і Рона, мацней захутваючыся ў сваю празрыстую хустку.

- Ооооо!- нечакана прамовіла Лавендра, прымусіўшы ўсіх усхамянуцца.- Оооооо, мадам прафесар, я толькі што прыпомніла! Вы ж прадбачылі яе сыход? Ці не так? “А на пасхальных вакацыях адзін з нас пакіне заняткі назаўжды!” Вы казалі гэта на пачатку навучальнага году, прафесар!

Прафесарка Трэлані адаравала яе блішчалай усмешкай.

- Так, мая даражэнечкая, зразумела ж я прадбачыла, што міс Грэйнджэр пакіне нас. Я канечне, шчыра спадзявалася, што гэта памылковы прагноз... каб вы ведалі, які гэта цяжар мець Унутранняе Вока...

Лаведра і Парваці з глыбокім ўражаннем паглядзелі на прафесарку і пасунуліся, каб яна магла прысесці за іх столік.

- Ці ты колісь бачыў яе такой?- з пачцівым жахам сытаўся Рон у Гары.

- Ну...

Гары зноўку зірнуў у свой крышталёвы шар, але ня ўбачыў там анічога акрая белай смугі. А што калі прафесарка Трэлані зноўку бачыла Грыма? Апошнее, што яму было патрэбна падчас фінальнага матчу па квідытчу, гэта смяротны зыход.

***

Нават Велікодныя вакацыі не прынеслі палёгкі. Трэццягодкі не маглі прыпомніць, каб колісь мелі столькі хатняй работы. Нэвіл Лонгботам увогуле быў блізкі да нэрвовага зрыву і ён такі быў не адзін.

- Нехта называе гэта вакацыямі!- ўзенчыў неяк Шымас Фініган у гасцёўне.- Да іспытаў яшчэ сто гадоў, якой халеры яны ад нас хочуць?

Але ж анікому не было гэдак цяжка, як Герміёне. Нават пазбавіўшыся заняткаў па Вяшчунству, яна атрымала болей заданняў чым хтось іншы.Штоночы, яна апошняй пакідала гасцёўню. А шторанку прачыналася самай першай, каб ісці ў бібліятэку. І цяпер мела гэткія ж кругі пад вачыма, як прафесар Люпін і здавалася, што яна ў любы момант была гатова расплакацца. 

Рон ўзяў на сябе апеляцыю Бакбіка. Калі ён не займаўся сваімі хатнімі заданнямі, ён дэталёва вывучаў вязізарнейшыя тамы з назвамі накшталт “Даведнік па псіхалогіі гіпагрыфаў”, ці “Улюбёнцы ці шалёнцы? Даследванне жорсткасці ў гіпагрыфаў”. Ён быў настолькі паглыблёны ў свой занятак, што нават забываўся кпіць Крукшанса.

Тым часам, Гары старанна пытаўся сумясціць неабходнасць выконваць свае шматлікія хатнія заданні з штодзённымі квідытчнымі трэніроўкамі, не кажучы яшчэ аб бясконцых абмеркаваннях тактыкі з Вудам. Матч Грыфіндор – Слізэрын павінен быў прайсці ў першую суботу апасля вялікодных вакацыяў. Слізэрынцы вялі ў ліку на двесці ачкоў і гэта азначала, што дзеля перамогі ў турніры, Грыфіндору патрэбна будзе абыграць іх на колькасць балаў перавышаючых дзвесці, аб чым Олівер не стамляючыся нагадваў сваім гульцам. Гэта ў тым ліку адзначала, што асноўны цяжар будзе пакладзены на плечы Гары, бо гулец, які зловіць Сніч, заробіць для сваёй каманды сто пяцьдзесят ачкоў.

- Толькі ты павінен будзеш злавіць яго,- пры кожнай раптоўнай сустрэчы казаў яму Вуд, калі мы будзем перамагаць з розніцай больш за пяцьдзесят ачкоў. Толькі, калі будзем выйграваць з вялікай розніцай, Гары, ці мы выйграем матч, але прайграем Кубак. Ці ты зразумеў? Злаві Сніч, калі мы...

- Я ПАМЯТАЮ, ОЛІВЕР!- уз’енчыў Гары.

Увесь Грыфіндор памяшаўся на маючым адбыцца матчы, бо грыфіндорскі Дом не выйграваў Кубка ажно з тых часоў, калі за Паляўнічага у камандзе гуляў легендары Чарлі Візлі, які прыходзіўся Рону другім па старшынстве братам. Але Гары, сумняваўся, што хоць хтосці з яго судамоўцаў, нават сам Вуд, жадаў гэтай перамогі так, як яе жадаў сам Гары. Яго суварожасць з Малфоем дасягнула найвышэйшай кропкі за ўвесь час іх знаёмства. Драко працягваў кіпець ад лютасці аб тым выпадку глеезакідвання ў Хогсмідзе і апантана шалеў з таго, што Гары здолеў пазбегнуць нават найменьшага пакарання. Гары ж ў сваю чаргу не забыў аб спробе Малфоя нарабіць яму шкода падчас гульні з Рэйвенкло. А справа Бакбіка канчаткова ўпэўніла Гары ў неабходнасці перамогі над Драко на вачах ува ўсёй школы.

Ніколі, на пямяці навучэнцаў перад матчам не было настолькі напружанай атмасферы. А пасля вакацыяў напружанасць у адносінах паміж дзвума хогвартскімі Дамамі дасягла сваёй мяжы. Узмацнілася колькасць невялічкіх сутычак паміж асобнымі навучэнцамі, якая дасягнула кульмінацыі, калі ў шпітальным крыле апынуліся грыфіндорскі чатырохгодка і слізэрынскі шасцігодка ў якіх з вушэй вырас парэй.

Але ж асабліва дрэнныя часы наступілі для Гары. Ён і кроку не мог прайсці без таго, каб нейкі слізэрынец не падставіў яму нагу, а ўжо Крэйб з Гойлам тыя і ўвогуле нейкім чынам аб’яўляліся там дзе быў Гары, аднак адразу ж камлюкавата спяшалі прэч, калі бачылі, што яго атачалі іншыя вучні. Вуд ў сваю чаргу даў заданне іншым, паўсюль суправаджаць Гары, каб пазбегнуць выпадкаў нападу на хлопчыка з боку слізэрынцаў. Грыфіндорцы ўспрынялі гэты загад з энтузіязмам і цяпер Гары ўвесь час спазняўся на заняткі, бо паўсюль яго атачаў вялізарны галосна размаўляючы натоўп. Сам жа хлопчык непакоіўся больш не аб ўласнай бяспецы, а аб захаванасці Вогненнай Стралы. Калі ён ня лётаў на ёй, ён зачыняў яе ў сваёй валізе і ўвесь час імкнуўся вярнуцца ў Грыфіндорскую Вежу, каб паглядзець ці там яна.

***

У ноч перад матчам ніхто і не думаў, дакранацца да сваіх хатніх заданняў. І нават Герміёна не адкрывала падручнікаў.

- Я зараз ня здольная працаваць,- нярвуючыся сказала яна.- Не магу сканцэнтравацца.

У гасцёўне стаяў звышнатуральны глум. Блізняты Візлі здымалі напругу з падвоенай сілай туляючы на усе застаўкі. Олівер Вуд стуліўся ў куточку з мадэлью квідытчнага поля і штурхаў фігуркі сваёй палачкай, увесь час мармочучы нешта сабе пад нос. Анджэліна, Алісія і Кэці смяяліся над жартамі Фрэда і Джорджа. Гары сядзеў у далечыні ад ўсіх разам з Ронам і Герміёнаю, імкнучыся не думаць аб заўтрашнім матчы, бо што раз, калі ён гэта рабіў у яго адразу ж ўзнікала адчування бы нешта вялізнае са змаганнем пытаецца вылезці з яго страўніка.

- З вамі ўсё будзе добра,- папыталася падтрымаць яго Герміёна, якая сама была безумоўна перапужанай.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Книги похожие на "Гары Потэр і Вязень Азкабана" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Дж. К. Роўлінг

Дж. К. Роўлінг - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о " Дж. К. Роўлінг - Гары Потэр і Вязень Азкабана"

Отзывы читателей о книге "Гары Потэр і Вязень Азкабана", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.