» » » » Андрэ Моруа - Гатэль Танатос Палац (на белорусском языке)


Авторские права

Андрэ Моруа - Гатэль Танатос Палац (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Андрэ Моруа - Гатэль Танатос Палац (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Гатэль Танатос Палац (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Гатэль Танатос Палац (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Гатэль Танатос Палац (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Вы сур'ёзна думаеце, што на свеце ёсць жанчына... Я хачу сказаць, жанчыны, якiх я мог бы пакахаць... i якiя згадзiлiся б некалькi гадоў жыць у галечы, у беднасцi, у пастаянным змаганнi?..

- Я ў гэтым упэўнена, - сказала яна. - Ёсць жанчыны, якiя любяць барацьбу, а ў беднасцi знаходзяць для сябе нават нейкую рамантычную асалоду... Напрыклад, я.

- Вы?

- О, я толькi хацела сказаць, што...

Засаромеўшыся, яна абарвала размову, потым дадала:

- Мне здаецца, нам пара вярнуцца ў салон. У сталовай мы засталiся адны, i метрдатэль ходзiць вакол нас, як на iголках.

- А вы не думаеце, - запытаў Жан Манье, накiдваючы на плечы Клары Кiрбi-Шоў гарнастаевы паланцiн, - вы не думаеце... што ў гэтую ноч?..

- О не, -сказала яна. -Вы ж толькi што прыехалi...

- А вы?

- А я ўжо тут два днi.

Развiтваючыся, яны дамовiлiся заўтра ранiцай зрабiць невялiчкую прагулку ў горы.

* * *

Ранiшняе сонца паклала наўскос на веранду свой прамянiсты абрус. Жан Манье, асвяжыўшыся пад ледзяным душам, злавiў сябе на думцы: "Да чаго ўсё ж такi добра жыць на свеце!.." Але тут ён успомнiў, што ў яго засталося ўсяго некалькi даляраў i некалькi дзён жыцця. Ён уздыхнуў:

"Ужо дзесяць гадзiн!.. Клара, напэўна, мяне чакае..."

Ён паспешна адзеўся i ў белым палатняным касцюме адчуваў сябе бадзёра i лёгка. Ён знайшоў Клару Кiрбi-Шоў каля тэнiснай пляцоўкi, яна таксама была ў белым i гуляла ў суправаджэннi дзвюх маладзенькiх аўстрыек, якiя ў момант разбеглiся, убачыўшы француза.

- Я iх напалохаў?

- Дзяўчаткi вельмi баязлiвыя... Яны мне расказалi сваю гiсторыю.

- Цiкава!.. Спадзяюся, вы мне яе перакажаце... Вы хоць трошкi спалi ўночы?

- О так, i даволi моцна. Мне здаецца, гэты хiтры Берстэкер нам чагосьцi падсыпае на сон.

- Не думаю, - сказаў ён. - Спаў я нармальна i прачнуўся зусiм здаровы.

Праз хвiлiну ён дадаў:

- I вельмi шчаслiвы.

Яна зiрнула на яго з усмешкай i прамаўчала.

- Давайце пойдзем гэтаю сцежкай, - параiў Манье, - i вы мне раскажаце пра маладзенькiх аўстрыек... Вы будзеце маёй Шэхеразадай...

- Але ў нас не будзе тысячы i адной ночы.

- У нас?.. Вы кажаце... у нас?.. Эх!..

Яна спынiла яго:

- Дзяўчынкi гэтыя - блiзняты, дзве сястры. Яны разам выхоўвалiся, спачатку ў Вене, потым у Будапешце, i не было ў iх нiякiх блiзкiх сяброў. У васемнаццаць год iм папаўся нейкi венгерац, арыстакрат, са знатнай фамiлii, прыгожы, як анёл, i музыкальны, як цыган, i абедзве адразу страшэнна закахалiся ў яго. Праз некалькi месяцаў ён пасватаўся да аднае з сясцёр. Другая з роспачы прабавала ўтапiцца, але няўдала. Тады тая, якой граф Нiкi зрабiў прапанову, вырашыла адмовiць яму. I сентыментальныя дзяўчынкi надумалiся памерцi разам. А тут якраз падаспеў, як мне i вам, праспект гатэля "Танатос".

- Якое вар'яцтва! - сказаў Жан Манье. - Яны ж маладыя i прыгожыя... Ну чаму б iм не жыць у Амерыцы, хiба на свеце мала добрых хлопцаў, якiх можна палюбiць? Трошкi цярпення, i ўсё наладзiлася б...

- Сюды якраз i едуць тыя, у каго няма цярпення, - журботна прамовiла Клара. - Усе мы разважаем разумна, калi справа нас не датычыцца. Сказаў жа нехта: у кожнага хапае мужнасцi перажыць чужое лiха.

Цэлы дзень жыхары "Танатоса" маглi назiраць, як двое ў белым, мужчына i жанчына, блукалi па алеях парка, каля падножжа скал i над прорвай. Яны горача аб нечым спрачалiся... I толькi, калi пачало змяркацца, накiравалiся ў гатэль.

Садоўнiк-мексiканец, убачыўшы, што яны iдуць абняўшыся, сарамлiва адвярнуўся.

* * *

Пасля вячэры Жан Манье прывёў мiсiс Кiрбi-Шоў у маленькую пустую гасцiную i там увесь вечар нешта шаптаў ёй, i гэта, здавалася, яе вельмi кранала. Потым, перш чым падняцца ў свой пакой, ён пайшоў шукаць пана Берстэкера. Дырэктар быў у сваiм кабiнеце, сядзеў у крэсле i гартаў вялiкую чорную кнiгу. Пан Берстэкер правяраў рахункi i час ад часу чырвоным алоўкам закрэслiваў у кнiзе радок.

- Добры вечар, пан Манье!.. Можа, я чым магу быць вам карысны?

- О так, пан Берстэкер... Ва ўсякiм разе я спадзяюся... Тое, што я скажу, вас, напэўна, здзiвiць... Перамена такая раптоўная... Але жыццё ёсць жыццё... Адным словам, я прыйшоў сказаць вам, што перадумаў... Я не хачу памiраць.

Пан Берстэкер вытрашчыў на яго вочы.

- Вы гэта сур'ёзна гаворыце, пан Манье?

- Я добра разумею, - гаварыў француз, - што вы палiчыце мяне чалавекам непаслядоўным i нерашучым... Але ж яно зусiм натуральна, што пры новых абставiнах мяняюцца i нашы жаданнi... Тыдзень таму назад, калi я атрымаў ваша пiсьмо, я быў у адчаi, адчуваў сябе адзiнокiм... Мне здавалася тады, што няма нiякага сэнсу змагацца... Сёння ўсё перайначылася... I гэта дзякуючы вам, пан Берстэкер.

- Дзякуючы мне?

- Так, бо гэты цуд стварыла тая самая маладая асоба, з якою вы пасадзiлi мяне за адзiн стол. Мiсiс Кiрбi-Шоў - чароўная жанчына, пан Берстэкер.

- Я ж вам казаў, пан Манье.

- Чароўная i гераiчная... Даведаўшыся, у якiм цяжкiм становiшчы я апынуўся, яна згадзiлася падзялiць са мной пакуты майго жыцця... Вас гэта здзiўляе?

- Нiколькi... Мы тут прывыклi да ўсякiх нечаканых перамен... I я рад за вас, пан Манье... Вы яшчэ такi малады, вельмi малады...

- Дык вось, калi вы нiчога не маеце супраць, заўтра мы з мiсiс Кiрбi-Шоў выедзем адгэтуль у Дымiнг.

- Значыць, мiсiс Кiрбi-Шоў таксама адмаўляецца ад...?

- Ну вядома... Зараз яна будзе ў вас i сама вам пацвердзiць... Застаецца ўладзiць яшчэ адно пытанне, даволi далiкатнае... Трыста даляраў, якiя я вам заплацiў, гэта амаль усе мае грошы... Растлумачце, калi ласка, цалкам i поўнасцю яны пераходзяць "Танатосу" цi я магу атрымаць назад некаторую суму, каб купiць бiлеты на дарогу?

- Мы людзi сумленныя, пан Манье... I бяром плату толькi за тое, што зроблена намi рэальна. Заўтра ранiцай касiр падагулiць ваш рахунак з разлiку дваццаць даляраў у суткi за нумар i абслугоўванне. Рэшту вам вернуць без затрымкi.

- Ваша спагада i велiкадушнасць... Ах, пан Берстэкер, я не ведаю, як вам i дзякаваць! Мне iзноў засвяцiла шчасце... Новае жыццё...

- Да вашых паслуг, - сказаў пан Берстэкер.

Жан Манье выйшаў з кабiнета i накiраваўся ў свой пакой. Берстэкер уважна сачыў за iм, потым нацiснуў кнопку званка i распарадзiўся:

- Прышлiце да мяне Сарконi.

Праз некалькi хвiлiн увайшоў парцье.

- Я вам патрэбен, сiньёр дырэктар?

- Так, вы мне патрэбны, Сарконi... Сёння ўночы пусцiце газ у нумар сто трынаццаты... Гадзiны ў дзве.

- Загадаеце, сiньёр дырэктар, спачатку даць сонны газ, а потым ужо смяротны?

- Думаю, што не трэба... Ён будзе спаць моцна... На сёння ўсё, Сарконi... А заўтра, як i дамовiлiся, дзве дзяўчынкi з семнаццатага.

Парцье выйшаў, i ў дзвярах кабiнета з'явiлася мiсiс Кiрбi-Шоў.

- Заходзь, - сказаў Берстэкер. - Якраз я збiраўся цябе паклiкаць. Твой клiент ужо быў у мяне, папярэдзiў, што хоча выехаць.

- Мне здаецца, я заслугоўваю пахвалы, - абазвалася Клара. - Чыстая работа, праўда?

- I хуткая... Я гэта ўлiчу.

- Значыць, сёння ўночы яго...?

- Так, сёння ўночы.

- Бедны хлопчык! - уздыхнула яна. - Такi рамантычны, душэўны...

- Усе яны душэўныя, - сказаў Берстэкер.

- Жорсткi ты чалавек, - папракнула Клара, - толькi ў iх абуджаецца смак да жыцця, ты iх адпраўляеш на той свет.

- Жорсткi?.. Наадварот. У гэтым i ёсць сутнасць нашага гуманнага метаду... У небаракi былi сумненнi рэлiгiйнага парадку... Я яго супакоiў.

Ён паглядзеў у спiсак:

- Заўтра табе адпачынак... А на паслязаўтра новае заданне... Яшчэ адзiн фiнансiст, на гэты раз са Швецыi... I, май на ўвазе, не вельмi малады.

- Мне так спадабаўся французiк... - летуценна прамовiла Клара.

- Работу не выбiраюць, - строга заўважыў дырэктар. - На, вазьмi свае дзесяць даляраў, i вось табе яшчэ дзесяць прэмiяльных.

- Дзякуй, - сказала Клара Кiрбi-Шоў i, кладучы грошы ў сумачку, глыбока ўздыхнула.

Калi яна выйшла, пан Берстэкер узяў чырвоны аловак, акуратна прылажыў металiчную лiнеечку i выкраслiў са свайго спiска адно прозвiшча.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Гатэль Танатос Палац (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Гатэль Танатос Палац (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Андрэ Моруа

Андрэ Моруа - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Андрэ Моруа - Гатэль Танатос Палац (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Гатэль Танатос Палац (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.