» » » » Андрэ Моруа - Пакаранне золатам (на белорусском языке)


Авторские права

Андрэ Моруа - Пакаранне золатам (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Андрэ Моруа - Пакаранне золатам (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Пакаранне золатам (на белорусском языке)
Автор:
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Пакаранне золатам (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Пакаранне золатам (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Я паспрабаваў змянiць тэму гутаркi. Бурдак быў адукаваны, нядрэнна разбiраўся ў гiсторыi. Мне цiкава было паслухаць пра калекцыю аўтографаў, сабраную iм калiсьцi, але яго жонка, апантаная яшчэ больш, чым ён, павярнула зноў на ранейшае.

- Ёсць адзiн чалавек, якога я ўсё ж баюся, - сказала яна прыглушаным голасам, - гэта наш метрдатэль, немец, што прыносiць нам падсняданак. Позiрк, якi ён кiдае часам на гэтыя дзверы, мне страшэнна не падабаецца. Але ранiцай мы дома абое. Я думаю, што ў гэты час няма нiякай пагрозы.

I яшчэ мелi клопат - сабаку. У iх быў прыгожы пудзель, на рэдкасць разумны, якi заўсёды ляжаў у кутку гасцiнай. Але ж тры разы на дзень яго трэба было выпускаць. I яны вадзiлi яго напераменку.

Я развiтаўся.

Мне было прыкра ад iх вар'яцкай манii, дурной упартасцi, i разам з тым нешта прыцягвала мяне да гэтых незвычайных людзей.

Пасля вiзiту да iх я часта знарок пачаў раней адрывацца ад работы, каб прыйсцi на абед у "Залатую змяю" роўна а сёмай гадзiне. Тады я мог сесцi за адзiн стол з панi Бурдак. Яна не была такой ваўкаватай, як яе муж, i даволi наiўна дзялiлася са мной сямейнымi трывогамi i праектамi.

- Эжэн, - аднойчы прызналася яна, - чалавек выключнай iнтуiцыi. Ён прадугледжвае ўсё. Сёння ўночы раптам у яго з'явiлася думка, што ўрад можа абвясцiць абмен грошай, каб выбраць iх з прыватных рук, i тады мы будзем вымушаны прад'явiць свае даляры.

- Вядома. I што ж тут дрэннага?

- Гэта вельмi сур'ёзна, - сказала яна. - Мы нiчога не прад'яўлялi, калi Мiнiстэрства фiнансаў Злучаных Штатаў у 1943 годзе ўзяло на ўлiк маёмасць бежанцаў... На нас бы пасыпалiся непрыемнасцi... Але ў Эжэна ёсць новы план. Здаецца, у некаторых рэспублiках Паўднёвай Амерыкi падатак на прыбыткi не накладаецца. Калi б нам удалося туды перакiнуць наш капiтал...

- Як жа яго перакiнуць, не паказаўшы ў таможнi?

- Эжэн мяркуе, што трэба спачатку прыняць падданства тае дзяржавы, якую мы сабе выберам. Калi, напрыклад, мы станем уругвайцамi, перавод туды грошай будзе законны.

Гэта мне паказалася настолькi забаўным, што назаўтра я прыйшоў у рэстаран снедаць. Пан Бурдак, як заўсёды, сустрэў мяне з радасцю.

- О? - заварушыўся ён. - Гэта так добра, што вы якраз прыйшлi. Я хацеў у вас запытацца... Цi не ведаеце вы, якiя трэба выканаць фармальнасцi, каб стаць венесуэльцам?

- Не скажу, не ведаю.

- А калумбiйцам?

- Таксама не ведаю. Наконт гэтага вы звярнiцеся ў консульствы адпаведных краiн.

- У консульствы? Вы што, ашалелi? Каб прыцягнуць увагу!

Ён з агiдай адсунуў смажанае кураня i цяжка ўздыхнуў:

- Што за эпоха! Вось бы нарадзiцца ў 1830-м i пражыць увесь век без казначэйскага гвалту, без страху, што цябе абрабуюць! А цяпер кожная краiна разбойнiк з вялiкай дарогi... Нават Ангельшчына... Я там прыхаваў некалькi карцiн i габеленаў з разлiкам даставiць iх сюды. I ведаеце, што яны ад мяне патрабуюць? Стопрацэнтную пошлiну за вываз, што раўназначна канфiскацыi... Нас абкрадваюць, дарагi мой пане, як у цёмным лесе, як у цёмным лесе.

Пасля гэтага я выехаў па справах у Калiфорнiю, так i не даведаўшыся, кiм яны сталi: уругвайцамi, венесуэльцамi цi калумбiйцамi. Калi праз год я зноў вярнуўся ў Ню-Ёрк, я запытаў пра iх у пана Рабера, гаспадара "Залатой змяi":

- Скажыце, як Бурдакi? Вы штодня iх бачыце?

- О не! - здзiвiўся пан Рабер. - Што вы? Хiба вы не знаеце? Яна памерла месяц таму назад, вiдаць, ад сардэчнай хваробы, i з таго дня яе муж сюды нi нагой. Не iначай сам захварэў ад перажыванняў.

Я ж уявiў сабе зусiм iншую прычыну. Я паслаў старому спачуванне i папрасiў дазволу яго наведаць. Назаўтра ён пазванiў мне па тэлефоне, каб я прыйшоў. Ён быў вельмi бледны, страшэнна худы, губы белыя, голас як з-пад зямлi.

- Я толькi ўчора дачуўся аб вашым няшчасцi, - прамовiў я, - i з'явiўся неадкладна, каб вам чым-небудзь дапамагчы, бо, апроч смутку i болю пасля такой страты, вы, я ведаю, цяпер i самi ў немагчымым становiшчы.

- Не, не, - запярэчыў ён. - Зусiм не... Можна прывыкнуць... Праз акно мне вiдны прахожыя, праязджаюць аўтамабiлi... I потым, скажу вам шчыра, жывучы так, я нарэшце адчуваю сябе ў бяспецы. Раней, iдучы снедаць, я проста мучыўся... Мала што магло здарыцца за маю адсутнасць... Хоць я ведаў, што там мая жонка, мой бедны друг, але ж яна не любiла брацца за рэвальвер, асаблiва, калi пачало здаваць сэрца. Цяпер я адчыняю дзверы, i чамадан у мяне заўсёды на воку... Перада мной тое, што мне даражэй за ўсё... I пакуты мае акупаюцца... Вось толькi адна бяда - мой бедны Фердзiнанд.

Пудзель, пачуўшы сваё iмя, падняўся, падбег i сеў у нагах гаспадара, пiльна на яго паглядаючы.

- Нiчога не зробiш, я не магу цяпер сам вадзiць яго на прагулку, але дамовiўся з пасыльным, па-iхняму "бел-бой", i што за мова, называлi б, як людзi - "пасыльны", а то ламай язык. Ах, гэта ангельская мова - чысты смех! Я знайшоў маладога хлопца, i за невялiчкую плату ён абслугоўвае Фердзiнанда, гуляе з iм, ну i ўсё iншае... Так што болей нiякiх сур'ёзных праблем у мяне няма... Вы мелi ласку, дарагi мой пане, прапанаваць мне вашу падтрымку, але ж яно iдзе на лад, усё iдзе на лад, магу вас запэўнiць.

- А вы больш не збiраецеся перасяляцца ў Паўднёвую Амерыку?

- Не, дарагi мой пане, не... Што я там буду рабiць? Вашынгтон больш не ставiць пытання аб абмене грошай, i ў мае гады...

Ён сапраўды вельмi пастарэў: умовы, у якiх ён сябе прымусiў жыць, падрывалi здароўе. Ружовыя шчокi выцвiлi, завастрылiся, кожнае слова вымаўлялася з натугай.

"Наўрад цi ён доўга працягне", - падумаў я.

Пераканаўшыся, што нiчым яму не дапамагу, я развiтаўся. Быў у мяне намер зрэдку заходзiць да яго, але праз некалькi дзён, разгарнуўшы "Ню-Ёрк Таймс", заўважыў загаловак: "Смерць французскага эмiгранта. Поўны чамадан даляраў". Я прачытаў рэпартаж. Паведамлялi пра старога Бурдака. Яго знайшлi мёртвым ранiцай. Ён ляжаў на сваiм чорным чамадане, закруцiўшыся ў коўдру. Смерць была натуральная, скарб некрануты. Я прыйшоў у гатэль "Дэльмонiка", каб даведацца, калi i дзе адбудзецца пахаванне. Таксама спытаў адмiнiстратара, што з Фердзiнандам:

- А дзе ж сабака нябожчыка пана?

- Прэтэнзiй не паступала, аддалi гiцлям на жывадзёрню.

- А грошы?

- Калi не знойдуцца наследнiкi, дык iх забярэ амерыканская казна.

- Канец вясёленькi, - сказаў я.

А сам падумаў: "Вясёленькi канец доўгай i нуднай гiсторыi".

Пераклад: Юрка Гаўрук


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Пакаранне золатам (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Пакаранне золатам (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Андрэ Моруа

Андрэ Моруа - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Андрэ Моруа - Пакаранне золатам (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Пакаранне золатам (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.