Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)"
Описание и краткое содержание "Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.
Усё гэта доўжылася даволi працягла, а можа, наадварот, нядоўга: бо на самай справе ў такiх рэчаў наогул не бывае часу на зямлi. Тым часам у Заратустравай пячоры прачнулiся вышэйшыя людзi i сабралiся былi наладзiць своеасаблiвае шэсце - выйсцi насустрач Заратустру i сказаць ранiшняе вiтанне: бо, прачнуўшыся, яны ўбачылi, што яго сярод iх няма. Але калi яны падышлi да выхаду з пячоры i пачулiся iхнiя крокi, леў насцярожыўся, i выгляд ягоны зрабiўся грозны; ён адразу адхiснуўся ад Заратустры i з дзiкiм рыкам скокнуў да пячоры; а вышэйшыя людзi, пачуўшы ягоны рык, закрычалi ў адзiн голас, кiнулiся назад i iмгненна знiклi.
А сам Заратустра, уражаны i рассеяны, не разумеў, што сталася, устаў з каменя, здзiўлена азiрнуўся, пытаючыся ў свайго сэрца, i, схамянуўшыся, убачыў, што ён адзiн. "Што ж гэта чуў я? - нарэшце прамовiў ён павольна. - Што гэта толькi што здарылася са мною?"
I вось - памяць зноў вярнулася да яго, i ён iмгненна спасцiг усё, што адбылося памiж учарашнiм i сённяшнiм днём. "Вось той камень, на якiм я сядзеў учора ранiцай, - сказаў ён, пагладжваючы бараду, - сюды падышоў вяшчун, тут жа я пачуў i першы раз той крык, якi чуў толькi што, вялiкi крык на дапамогу.
О вышэйшыя людзi, гэта вашую бяду прадказаў мне ўчора стары вяшчун, вашай патрэбай хацеў ён спакусiць i спаняверыць мяне: "О Заратустра, - сказаў ён мне, - я прыйшоў, каб увесцi цябе ў твой апошнi грэх".
"У мой апошнi грэх? - гнеўна ўсклiкнуў Заратустра, засмяяўшыся з сваiх слоў, - што было наканавана мне як апошнi грэх?"
I зноў Заратустра адышоў у сябе, i зноў задуменна апусцiўся на камень i задумаўся. Раптам ён ускочыў.
"Спагада! Спагада вышэйшаму чалавеку! - усклiкнуў ён, i твар яго спахмурнеў i пасуровеў. - Што ж! На гэта - быў свой час!
Мае цярпеннi i спагада мая - што мне да гэтага! Хiба да шчасця iмкнуўся я? Я iмкнуўся да справы сваёй!
Наперад! Явiўся леў, блiзка дзецi мае, выспеў Заратустра, настала мая гадзiна:
Гэта мая ранiца, мой дзень загараецца: уставай, падымайся, Вялiкi Полудзень!"
Так сказаў Заратустра, пакiдаючы сваю пячору, прасветлены i дужы, быццам ранiшняе сонца, што выходзiла з-за цёмных гор.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)"
Книги похожие на "Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Фридрих Ницше - Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)"
Отзывы читателей о книге "Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.