» » » » Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)


Авторские права

Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Паляўнiчы (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Паляўнiчы (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Паляўнiчы (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Дзе Джэк, мiсiс Бэртан? - спытаў Рой.

- Ён пайшоў з рамонтнай камандай, - сказала яна.

- Яго няма?

- Яны каля Марлоў, ачышчаюць канавы, каб не затапiла дарогу, растлумачыла яна.

- Я толькi што вярнуўся ў горад, - сказаў Рой. - У нашай хаце нехта чужы. Цi можна мне пераначаваць у вас на кухнi?

- Там няма на што легчы, Рой, - сказала яна. - Вы можаце ўладкавацца ў другiм пакоi. Там ёсць канапа.

- Дзякуй вам, мiсiс Бэртан, - сказаў Рой i, пазiраючы ўгору на гэтую сцiплую цяжарную жанчыну, востра адчуў, што нават i ў гэтай хаце для яго няма нiчога: няма апiрышча ў здаровай упартасцi фермера Джэка. Джэк яму быў вельмi патрэбны зараз, i Рой засердаваў, што яго няма. - Вы iдзiце спаць, - сказаў ён мiсiс Бэртан. - Мне нiчога не трэба.

Яна сказала, што на канапе ёсць ватная коўдра i падушкi, i спытала, цi не дастаць яму яшчэ адну коўдру.

- Не. Iдзiце спаць, - стомлена паўтарыў ён. - Мне нiчога не трэба.

Ён адразу ж заснуў, i змарыла яго не проста стома, а гора. Ранiцай ён склаў коўдру i пайшоў, калi яшчэ ўсе спалi. Яму не хацелася сустракацца з мiсiс Бэртан альбо з кiм-небудзь з яе пяцi дзяцей, якiя не стрымлiвалiся ў праяўленнi сваiх пачуццяў. Акрамя таго, яму трэба было схаваць у надзейным месцы сваю пушнiну; ён пайшоў у хлеў i ў цёмным кутку падцягнуў яе пад самую страху, скарыстаўшы вяроўку i блок, якiмi Джэк падымаў туды летам свiныя скуры.

Было яшчэ рана, i Рой пайшоў па полi да дарогi, так i не ведаючы, куды яму зараз iсцi. Сент-Элен быў для яго чужым горадам, пустым горадам, нават варожым горадам. Ён баяўся яго, зараз ён баяўся ўсяго; дэзерцiрства Сэма пазбавiла яго ўсялякай мужнасцi. Ён глядзеў на блiскучыя мокрыя валуны, што ўжо вылазiлi з-пад снегу, назiраў за першымi чародкамi шпакоў, за вераб'ямi, якiя мiтусiлiся па полi. Ён прайшоў мiма пратэстанцкай царквы, голага ашаляванага зруба; Джэк назваў гэта сама нягеглым збудаваннем ва ўсiм Сент-Элене. Зараз i ўвесь горад быў пануры. Ён стаяў мокры, панылы гэтым перадвясеннiм часам, i вада, якая збiралася з лесу i пагоркаў, была такая актыўная, што гатова была змыць яго дарэшты.

- Хэло, Рой! - паклiкаў яго нехта з грузавiка, што ехаў па дарозе.

Рой памахаў рукой.

- Вас падвезцi?

Рой не помнiў гэтага юнака. Мо малады Джонсан, альбо старэйшы сын Лэкстана, альбо нехта iншы з гарадской моладзi. Рой не пазнаваў яго.

- Не, - сказаў ён. - Мне недалёка.

Грузавiк паехаў, а Рой усё iшоў па дарозе, не ведаючы куды. Калi выйшаў за межы горада, ён трапiў на чорную бясконцую стужку шашы. Гэтая бясконцасць дарогi цягнула яго за сабой. Ён адчуў спакусу - iсцi, iсцi ўсё наперад i наперад, пакiдаючы тут усе цяжкасцi. Ён ведаў, што гэта прыкладна тое ж, што дванаццаць гадоў таму зрабiў Эндзi Эндрус: стаў на дарогу i пайшоў куды вочы глядзелi. А чаму i не? Рой усё iшоў, але ведаў, што iдзе нiкуды. Ён iшоў па дарозе, бо яму не было больш чаго рабiць, а калi сонца ўзышло i дарога стала дымiцца, ён павярнуўся i пайшоў назад у Сент-Элен.

Было толькi адно месца, дзе ён мог з'явiцца, i ён пайшоў туды. Апоўднi Рой быў ужо такi п'яны, што не мог вылезцi з кутка бара. Ён разлёгся на ўвесь рост на палiцы з надпiсам: "Мука i бабовыя", - часам стагнаў, як ад зубнога болю, але часцей смяяўся над карцiнай на сцяне ў яго ў нагах, дзе быў намаляваны Сент-Элен. Карцiна была адной з рэклам Дзюкэна, дакладней, плакатам, якi заклiкаў да вольнага жыцця на прыродзе, усхваляў лясную рамантыку iхняга канадскага горада. Рой не мог зразумець сапраўдны сэнс карцiны, але агульнае ўражанне ў яго было, i галава паслужлiва дапаўняла дэталi, якiх не хапала.

- Моцна трымаецца за сваё, - паўтарыў ён. - Моцна трымаецца стары гарадок.

- Чаму ты не iдзеш дамоў? - пытаў у яго амерыканец Клем ужо ў другой палове дня. - Iдзi, Рой. Iдзi дамоў.

- У мяне няма дома, - адказаў Рой. - Няма ў мяне хаты.

- Дык iдзi да Джэка Бэртана.

- Джэк пайшоў! - закрычаў ён. - Джэк пайшоў ратаваць горад ад паводкi.

Амерыканец адчапiўся, i Рой усю ноч праспаў на палiцы. Ён прачнуўся толькi раз, разбуджаны непераадольнай патрэбай зараз жа ўстаць i iсцi да старой хаты Мак-Нэйраў, аднак нейкая iнстынктыўная абачлiвасць затрымала яго.

Ранкам Скоцi i Самсон знайшлi яго там: ягоны твар быў шэры, вочы чырвоныя. Ён сядзеў ля дзвярэй на кукiшках, падставiўшы галаву пад промнi яркага сакавiцкага сонца.

- Вось дзе ён, наш знакамiты звералоў! - сказаў Самсон.

- Мы шукалi цябе, - сказаў Скоцi. - Калi ты прыйшоў у горад?

Рой хацеў узяць сваю шапку, каб засланiць вочы, якiя ён падняў на Скоцi. Шапкi не было.

- Я вярнуўся нядаўна, - сказаў ён.

- Ну што ж, якраз своечасова, - сказаў Скоцi, стройны i чысценькi, у гарадскiм пiнжаку i свежаадпрасаваных габардзiнавых штанах. - Нас усiх склiкае iнспектар.

- Каго склiкае? - спытаў Рой i, нарэшце, устаў.

- Усю кампанiю, - патлумачыў Самсон. Ён таксама прыбраўся, барада i валасы былi падпраўлены, i ён стаяў выпрастаны на ўвесь свой вялiзны рост, i яго чырванашчокi здаровы твар ажно свяцiўся. - Гэты iнспектар рыхтуе нам нейкую брыдоту.

- Прыяцель-iнспектар! - сказаў Рой i насупiўся. - Не хачу бачыць iнспектара! Прыяцеля-iнспектара! - крычаў ён. - Прыяцель-iнспектар!

- Пайшлi, Рой. Калi ты не прыйдзеш, ён можа нешта западозрыць.

- Што ён хоча? - спытаў Рой.

- Не ведаю, - сказаў Скоцi, - ён выклiкаў сёння ўсiх трапераў Муск-о-гi. Нешта рыхтуецца. Так што табе лепш прыйсцi самому i паглядзець. Якi сэнс хавацца?

Рой узрадаваўся хоць нейкай пэўнасцi, нейкаму завяршэнню.

- Дзе мая шапка? - сказаў ён. - Дзе яна, Самсон?

Самсон знайшоў яе ў бары i нацягнуў Рою на галаву. Iшлi моўчкi. Рою не было што гаварыць, Скоцi быў надта засмучаны выглядам Роя i яго бедамi. Час ад часу Самсон пазiраў на Скоцi, круцiў галавой i некалькi разоў падтрымлiваў Роя, калi той спатыкаўся. Не даходзячы да канторы iнспектара, Рой спынiўся ля снежнай гурбы i пацёр мокрым снегам твар i рэдкiя валасы, вочы, шыю. Ён выцер твар шапкаю, высмаркаўся проста ў снег, ачысцiў з каленяў гразь, але, калi яны па высыпанай пяском сцежцы падыходзiлi да канторы, выгляд у яго быў дрэнны.

У маленькай канторы iнспектара ўжо сабралiся iншыя дзесяць трапераў Муск-о-гi. Са з'яўленнем Роя, Скоцi i Самсона ў зборы былi ўсе трынаццаць. Тут былi людзi, якiх Рой не бачыў па пяць-шэсць гадоў, хоць яны лавiлi ў Муск-о-гi амаль побач. Усе даўнiя сябры, якiя вiталi адзiн аднаго грубаватымi жартамi сапраўдных лесавiкоў.

- Хэло, Рой, - казалi яны. - Вось ён, граза калiфарнiйскiх баброў, наш Рой Мак-Нэйр!

Нiхто не высмейваў ягонага пакамечанага выгляду, i некаторыя не глядзелi на яго: яны ўжо ведалi пра Сэма. Яны ведалi пра яго больш, чым сам Рой. Рой яшчэ нi з кiм не гаварыў пра дэзерцiрства брата, i нiхто з iх не пачынаў гэтай гаворкi; нiхто не хацеў быць надакучлiвым. "Ну як, яшчэ не злавiў ён цябе, Рой?", - звыкла гаварылi яны, ведаючы, што Рой любiць, калi яму нагадваюць пра паядынак з iнспектарам.

Рой адказваў усiм, але ў яго жартах не было запалу, i ён быў задаволены, калi яго пакiнулi ў спакоi ў кутку побач з Iндзейцам Бобам.

- У цябе ўсё нармальна, Рой? - спытаў iндзеец.

Рой кiўнуў.

- Нармальна, Боб, - сказаў ён. - Як у бабра на плацiне!

Больш яны не размаўлялi, чакаючы з'яўлення iнспектара.

Разам з грузнай фiгурай iнспектара ў пакоi з'явiўся яшчэ адзiн камлюкаваты мужчына. Гэта быў Бэрк - той заолаг, якi быў у Роя на пачатку зiмы. Рой устрывожыўся, гэта была не проста ўлада. Прысутнасць Бэрка азначала ўварванне высокай навукi, абяцала рашучыя меры.

- Пакуль пачаць пра справу, - сказаў iнспектар, уважлiва, амаль з асуджэннем пазiраючы ў iхнiя твары, - я хачу сказаць вам вось пра што. Перад самымi Калядамi нехта з вас распачаў паляванне ў заказнiку Срэбных Даляраў. Я гэта ведаю таму, бо быў там, i я ведаю, што гэта нехта з вас, бо ледзь не злавiў вiнаватага. - Ён памаўчаў, даючы магчымасць задумацца над яго словамi, гатовы з неверагодным пры яго паўнаце спрытам схапiць вiнаватага. - Аднаго з браканьераў мы злавiлi, таго, за кiм сачылi. Гэта Джэк Сэнбi з Шасцi Рэк. Ён паляваў у заказнiку, як у сябе дома. Але ў пагонi за iм мы напаролiся яшчэ на цэлую кампанiю. Iх было два цi тры чалавекi, i мне здаецца, што сярод iх Мэрэй i Сен-Клэр. Хто быў трэцi - я яшчэ не ведаю. Толькi ведаю, што ён уцёк у Муск-о-гi з вялiкай ношай незаконнай пушнiны. Дык вось, калi я знайду гэтую пушнiну ў некага з прысутных, абяцаю, што даб'юся для яго суровага турэмнага зняволення. Мне вельмi не хочацца, каб хто-небудзь з вас, сябры, трапiў у бяду, асаблiва зараз. Але калi я злаўлю яго, не будзе нiякага патурання i нiякага апраўдання. Узяць скурку-другую звыш нормы - гэта адно, але рабаваць заказнiк - гэта ўжо недаравальна. Таму, хто б гэта нi быў, няхай асцерагаецца. Закон не дрэмле!

Рой не зводзiў вачэй з iнспектара. У мёртвай цiшынi, якая наступiла пасля гэтай заявы, ён чакаў погляду-асуджэння. Чакаў i гатовы быў сустрэць не мiргаючы, хоць вочы i былi чырвоныя, балелi. Але для iнспектара Рой нiбыта i не iснаваў, ён нi разу нават не зiрнуў у яго бок. Аднак Рой ведаў, што ўвесь гэты маналог быў адкрытым папярэджаннем яму. Iнспектар ведаў, каго ён даганяў. Без слоў ён казаў Рою: "Я ведаю, што гэта ты, i я ледзь не злавiў цябе. Выкрываць цябе я не хачу, але не рабi нiчога, што прымусiць мяне зрабiць гэта. Калi пушнiна дзе-небудзь у цябе схавана, хай там i застаецца. Зараз я мог бы накласцi на цябе руку, Рой, але я не хачу. Таму сцеражыся. Я цябе адпускаю!" Са шкадаваннем цi спачуваннем, але iнспектар, нарэшце, адолеў яго, паклаў на абедзве лапаткi, а пасля сам падняў. Горшага i прыдумаць нельга: гэта была не дапамога, гэта было поўнае паражэнне.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Паляўнiчы (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Паляўнiчы (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Джеймс Олдридж

Джеймс Олдридж - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Паляўнiчы (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.