Авторские права

Варлен Бечык - Радкі і жыццё

Здесь можно скачать бесплатно "Варлен Бечык - Радкі і жыццё" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Радкі і жыццё
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Радкі і жыццё"

Описание и краткое содержание "Радкі і жыццё" читать бесплатно онлайн.








Шукаю магілу Еўдакіі Лось. Дзе яна? На маскоўскіх могілках, у перадвячэрнім змроку сястра даглядае магілу...

Снег на сонцы, снег у шэрані. Жыццё святкуе свае новыя святы, сонца спяшаецца ў вясну, там гэты снег стане вадою, травою, бярозавым і кляновым сокам... Цішыня і маўклівасць снегу стане шумам і вясёлай гамонкай дрэў і травы.

Даруйце нам, Еўдакія Якаўлеўна, усё, што мы вам не даравалі. Нехта скажа пра каханне яе словамі, нехта ўсміхнецца яе ўсмешкай, у нейчым сэрцы стане самогна ад яе самоты, і зноў і зноў будуць адгукацца, запаланяючы святлом, радасцю, болем, трывогай яе паэтычныя радкі.

Нават тым, хто быў у спрэчцы з ёй, не стае сёння яе голасу.

Была яна сястрою тым партызанам і воінам...

3 артыкула Р. Барадуліна: «I з кожным новым сакавіком будзе ціха прамаўляцца яна, пакуль будуць чытаць, любіць і помніць, паўтараць яе радкі і ў іх знаходзіць словы для сваіх пачуццяў чытачы. I гэта будзе яшчэ доўга, доўга».

14.2.

Чарлі Чаплін: «Пакуль людзі будуць наміраць за свабоду, яна не загіне».

А. Межиров:

Тоска по дому, по семье,

По молодому, по себе.

«У меня — нет таланта, есть призвание» (з размовы). Орлы не собираются в стаи.

Факты святы, толкование свободно.

19.3.

Адзначылі 60-годдзе мамы. Было сціпла і прыгожа. Да 7 сакавіка — сонца, асляпляльны бляск, вясновая цеплыня. Снегу яшчэ вельмі многа — уся дача заснежана. Усё новыя, новыя думкі пра неабходнасць палёту, абсяжнасць і інтэнсіўнасць работы, пра веліч справы.

«Может быть, і правда, секрет творческого таланта —в личном поведении автора» (Пришвин).

16.4.

Доўгае развітанне з набеглым. Пісаў артыкул да юбілею Каваленкі. Усё сніцца: хрумстаю яблыкі, апошнім разам н^іват з чорнымі плямамі. У горле нешта перасмыкаецца. У небе многа прыгожага, цёплага і халоднага сонца. Выпадковасць і дробнасць зробленага.

В. Незвал. «Витрины» (перевод Д. Самойлова):

...Желанья, для которых нет названья,

Желанья, о которых не запишешь в дневнике,

Желанья, о которых не прочтут в моих томах,

Желанья, которые снуют во мне без рассуждений

и усилий,

Как игла в проворных пальцах белошвейки,

Желанья, упрятанные колдовством,

Как платья в скорлупке,

Звезда в пламени,

Ручей в дереве,

Ликованье в слезе,

Жизнь в смерти,

Желанья, которые делают из меня лунатика.

19.4.

Наплыў несканчонай самоты; хада вяла не ўверх, а па плоскасці. Не трэба нам гаварыць пра таленавітасць — міф, а трэба пра недахопы; гэта мо меней заахвочвае, але моцна дзейнічае.

Зноў адчуванне нейкай адкінутасці ад агульнай спра-.вы, ад калектыўнай думкі, на якую ты не маеш уплыву, адзінота.

Патрэбен іншы стан, каб шукаць і знаходзіць новае, не губляцца ў выпадковым.

30.4.

Быў наплыў цяпла, цяпер прахалода і пахмурнасць.

Трапна на 16-й старонцы «ЛіМа» (27.IV) нехта Жорж Патапчук: «Часам, азірнуўшыся назад, можна ўбачыць таго, хто ідзе паперадзе».

Памёр Мікола Ткачоў.

Васіль Жуковіч у вершы «Пад небам журбы»:

Прыгадваю бальніцу. Нават там «Усё будзе добра», — вы казалі нам ужо зусім знямелымі губамі.

4.5.

На вуліцах пацяплела толькі пасля мая, затое ў доме, на службе — холад.

Пасля вываду яшчэ застаецца: — А можа... Гэта тое, што павінна дапоўніць вывад, зняць з яго закончанасць, канчатковасць.

Язэп Семяжон. «Запрашэнне ў свет паэтычнага». 36. «Л-ра нашых дзён». Мн., 1963, с. 217. (Пра Е. Лось.)

«Дрэнна, вядома, калі паэт у сваю мудрую сталасць творча не малады, а малады ў свае дваццаць, дваццаць пяць — не мудры. Маладосць — не прывілея аднаго толькі ўзросту. I ўсё-такі, нам здаецца, нашай маладой паэзіі ўласціва такая якасць, як хуткае, не па ўзросту яе творцаў, станаўленне, вызначэнне характэрнасці кож­нага з яе носьбітаў, пэўнасці і спеласці талентаў».

«Да и стоит ли жить на свете, если тебя не любят?»

Мікола Трафімчук («Чырв. змена», 3 ст. 1979 г.):

Мембраны тэлефоннай хваляванне I голас незнаемы ў німбе дна:

«Я знаю вас...

Хачу сустрэцца з вамі...»

I цішыня,

Жывая цішыня.

Марудзіу.

А ў душы ішоў малебен...

В. Казько: «Каждый раз, читая прозу Олега Ждана, я испытываю волнение. Возникает желание проникнуть в нее, в ту жизнь, которую он показывает, что-то чуть-чуть изменить, повести героя по какому-то другому рус­лу, дать ему свой опыт. Хочется поспорить. И всегда так».

Натуральна, што ў пакалення А. В. была, ці ёсць, ці павінна быць інтанацыя тугі, болю ці нават надрыву. Але павінна была знайсці выхад і гераічная інтанацыя.

Жыццё сірочае, у ім вельмі часта немагчыма выправіць свае памылкі, яны непапраўныя. Але немагчыма заўсёды быць разумным, мудрым і бездакорным у кож­ным дзеянні. Мала шчырасці і мала розуму — усё адно праз гады за спіною застаюцца выпадкі ганебнай няўважлівасці, легкадумнасці, неразумення і іншага.

Алесь Камароўскі. «Пачатак» (Мн., 1975. С. 25):

Ля абеліска на кветках —

не росы:

Родных і блізкіх слёзы.

7. 5.

У азнобістым холадзе. Лісты ад Львовіч — вершы, лераклады.

Евтушенко. «Свидание с Победой»:

Войны тяжкою поступью ходят

По совсем неповинным телам.

Я, узнавший и голод и холод,

Тоже этой войны ветеран...

11.5.

Даўнавата не было спатканняў з вершамі на хвалі здзіўлення і радасці. Быццам трэба выйсці з нейкай непрасыпнасці і замаруджанасці.

Першыя выступленні ў друку Яўгена Гарадніцкага — у «ЛіМе», «Маладосці», «Звяздзе». Крытыкаў паэзіі ў нас мала, гаворыцца многа выпадковага, мала суперажывальнасці...

«Так он играл, будто спорил с судьбой...» (Ленау).

Штосьці заіграла добрым промнікам — аб самоце і радасці...

«Он сделал то, что хотел, и умер, когда желанный берег был уже близок, так и не изведав горечи достиг­нутой цели» (Моэм, «Мэйхью»).

22. 5.

У мастацтве, паэзіі павінна быць хоць крышачку ле­генды, небудзённага.

Адчуванне такое, як быццам у многіх пісьменнікаў нешта важнае пройдзена і ўжо ў мінулым. Што? Істотныя духоўныя, маральныя стымулы?

29. 5

Дні — як у леце. Так хутка адбыўся пераход да зеляніны, цвету, што нічога не ўбачана. Другі тыдзень — толькі сонца, чыстае неба, смутнае адчуванне нейкай страты.

Механічныя артыкулы, неразборлівыя захвальванні — бяда, большая за канкрэтны выпадак.

Н. Рубцов, «Сергей Есенин»:

Это муза не прошлого дня,

С ней люблю, негодую и плачу.

Много значит она для меня,

Если сам я хоть что-нибудь значу.

Апошні радок — важны.

Яшчэ з Рубцова:

...Душа свои не помнит годы,

Так по-младенчески чиста,

Как говорящие уста

Нас окружающей природы...

2. 6.

Сядзеў у кватэры — гарачыня, млоснасць, пот. Пісаў артыкул для «Советской Белоруссии» — пра Пушкіна. Не так пісаў, як сумаваў ад ляноты, адзіноты, бесталеннасці, няведання — усё эгаістычныя, па сутнасці, адчуванні. Падыходзіў да акна, глядзеў уніз — людзі ідуць і ідуць. Цмокаў, калі ішлі красуні. Я быў асобна, жыў адзін на свеце, а ўсё было пабочнае, старонняе.

Двойчы прайшоў міма акна Воўка Бабурка — Шуркаў брат, хлопец спакойны, просты, хоць і надзелены дастаткова піжонскай знешнасцю. Прайшоў — ну і прайшоў, толькі мільганула думка, што добра было б яго дагнаць — спытаць Шуркаў тэлефон і адрас.

Ах, Шурка, Шурка, — я яшчэ нічога не ведаю, быц­цам сплю.

Выйшаў пазней у магазін — зноў бачу Воўку, каля маршрутных таксі. Здалёк перамахнуліся, я запыніўся і падышоў. Гаворым пра тое, сёе...

Ах, дарагі мой Шурка, што я зараз дазнаюся!..

— Слухай, я згубіў ІІІуркаў тэлефон, думаў, лёгка запомню.

— Сашы? Няма ўжо яго. Памёр у лістападзе, пахавалі...

Шура, Шурачка дарагі! Такі вясёлы і свойскі, такі прыветна адкрьпы, такі ўдзячны жыццю (а ўсё жыц'цё мучыўся!). Як весёла і добра ён гаварыў пра сваё, нават калі аддаліліся. Вось дзе было не фальшывае, не прыніжанае, нічым не азмрочанае дружбацтва.

Ішоў, быў ён прад вачыма, і думалася: я паем, уключу тэлевізар, буду жыць рознай драбязой, а яго — няма.

Няма чалавека з тых, дзеля якіх і жывеш, даражыш жыццём, а што без іх...

Для іншых ты — то дурны, то бяздарны, то зайздросны, то хітры, то подлы, то яшчэ нейкім чынам нягодны. А для яго ты заўсёды быў добры таварыш, за якога рады, у якога вераць.

Такі быў ён і мне, хоць мала я шукаў з ім сустрэч, і не ўбачыўся ў гэты апошні год, а цяпер убачу ўжо толькі магілу.

Увекавечваюцца иаэты, мастакі, а ён у сваім ціхім бяссмерці скіраваўся ўжо ў свет забыцця, якое чакае ўжо недзе яго праз паўтара пакалення.

Ах, Шурка Бабурка, лепшы мой аднакласнік, тава­рыш па парце! Не ты з класа першы туды пайшоў, але чаму, нашто так недарэчна і рана...

Твой свет — свет цішыні і вечнасці... Колькі ўжо там: Сярожык Нальгачоў, Коля Кепець, Ігар Хадановіч, Саша Міклуш, не кажучы пра тых, што рана знікалі паўзбоч: напрыклад, Лёня Яцук або Ларыса Кручонак, вучань мой слаўны Адалій Кляніцкі і... доўгі спіс. I нікога з іх нават фатакартак няма, і яшчэ жывуць іхнія маці... 1

Хіба так трэба жыць, думаць, дыхаць, працаваць, а галоўнае — знацца з людзьмі, калі яны — лепшыя, прыгожыя, рана сышлі, а ты вось маеш ласку жыць, хоць лес мог бы выбраць і цябе, што было б больш, можа, справядліва.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Варлен Бечык

Варлен Бечык - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Варлен Бечык - Радкі і жыццё"

Отзывы читателей о книге "Радкі і жыццё", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.