Авторские права

Варлен Бечык - Радкі і жыццё

Здесь можно скачать бесплатно "Варлен Бечык - Радкі і жыццё" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Радкі і жыццё
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Радкі і жыццё"

Описание и краткое содержание "Радкі і жыццё" читать бесплатно онлайн.








Першае, што сёння ў інстытуце, — памёр (2-га, у суботу) Навум Саламонавіч Перкін.

1977

21.3.

Праз ўсё, што прайшло, пераходжу ў сёння, у сакавіцкі няцёплы дзень (учора сонцастаянне), у чарговую стому, у новыя зрухі і канфлікты.

Даклад 18 сакавіка. «Рух часу — рух паэзіі». Шмат што прапусціў, у многім — праслізнуў (рэпліка Вялюгіна).

Пасля размова з В., якая пакінула ў душы самоту і адчуванне страты (хіба можна падзяляцца на лагеры, абгароджвацца барыкадамі, калі асабістыя сваркі ўзводзяцца ў грамадзянскія прынцыпы).

Пасля — розныя тэлефонныя званкі. Зноў жа — нагаворы, плёткі. У душы прыкрасць. Прыпамінанне пралікаў: не знайшоў момант назваць Семяжона, не дайшоў да Віткі, Русецкага, Грахоўскага — нават тактоўнасць вымагала, спахмурнелы Камейша, ці не з дакорам Паўлаў...

«Ты не хочаш зразумець, што X., У. насаджваюць школу бяздумнасці ў паэзіі: А, Б, В, Г, Д і Е». Недарэчна-абразлівыя павароты. Нават: «у цябе ж быў час падрыхтавацца...»

Але нязменны прынцып: ідзі сваёй дарогай, не прыстасоўвайся, ігнаруючы іх узаемаадносіны. I — не зніжай крытэрыяў, а заўсёды — аб’ектыўную праўду.

31.3.

Ранняя вясна. Некалькі разоў з цеплынёю, надзеямі. Сёння — маркотна-цёмны снег, з халадэчай парывістага ветру, завірушка.

Парадоксы Шоу, Мапасан, Жуковіч (прыслаў кнігу «Мелодыя святла»), Галіна Каржанеўская «Мой сад». ...Скрозь ад вершаў расчараванне — адны матывы, няма нечаканасці, афармленне вынадковага. Як быццам і шчьфа, і цёпла, і з парываннем да сутнасці, і з палемікай, але неяк не ўздымна, не ўзлётна.

Драма — няпоўнага ведання, страты эмацыянальнасці.

Шырэй, шырэй! Такая неабходнасць жыцця. Мы ж усё болей хілімся да звужэння — агарадзіць побыт, зменшыць колькасць званкоў, абмежаваць трывогі...

4.4.

Зноў з добрых намераў пачынаецца дзень: буду, маўляў, і пісаць, і працаваць, і думаць няспынна. Проста паляпшэла: быў добры сонечны дзень, уздымаўся парад снегу, пахла снежнай вільгаццю, як быццам бы запеў жаваранак. Сонца — усюды, і хацелася некуды ісці... А вечарам лёгка чыталася, і былі ўжо новыя надзеі, мацнейшыя за цемяату паўсядзённага вэрхалу...

Майстэрства не толькі набываецца, але і растрачваецца.

16.4.

Многа дажджоў — штодзень, не давалі перад Раданіцай прыбраць магілы. Астрашыцкі Гарадок. Было там сумна, не ўдавалася з ім счапіцца душою. Здавалася, што ідзе штучнае, умоўнае жыццё. У пустой кнігарні дзве дзеўчынёхі. Састарэлыя хаты ў цэнтры. Возера як збруднелае. Усё непадступна чужое, а на ўсё глядзеў так, быццам кожная горка і лясок нешта скажуць ці само скажацца. Састарэлы, абшарпапы клуб — а для мяне ён быў новы-новы.

«Северная пчела» № 154 за 1832 г.: «Какой-то мис­тик напечатал в баварском календаре за 1832 год, что 20 марта в 3 часа пополудни начнется осень».

Алеша Карамазаў: «Всегда помните эту минуту, ког­да были такими чистыми, добрыми, любящими».

5.5.

2 мая — аварыя ў Крыжоўцы. Пасажырскі поезд наляцеў на электрычку. Трывогі, званкі на вакзал (А ваша должность?). Раструшчаныя вагоны. Машыны з уключанымі фарамі. Усе ў прыгнечаным настроі — так было кепска...

3.6.

Пытанне сабе: Ты выйграеш ці прайграеш у гэтай агульнай плыні разліку і выпінання? Адказ у другой плоскасці: — Ты мала працуеш...

У інтэрв’ю «Вернасць аднойчы і назаўсёды» (ЛіМ», 13.5.77) I. Шамякін гаворыць пра свае адносіны да рэцэнзіі А. Рагулі і В. Каваленкі на яго аповесць «Гандлярка і паэт»: «На правах старэйшага таварыша хочац­ца параіць маладому крытыку Рагулю не браць напракат чужыя тэорыйкі і не падганяць іх пад жывую ткань мастацкага твора. Не лішне папярэдзіць каго-нікаго і ад іншай крайнасці — ад выцягнення на свет божы даўно асуджанай партыяй і ўсёй практыкай савецкай літаратуры вульгарна-сацыялагічнай метадалогіі разбору мас­тацкага слова».

Надта сур’ёзна, надта важка і грозна. Лепш было б пажартаваць, ухіліцца.

Збор твораў Твардоўскага. Выдатная свежасць. Складанае ўражанне — хваляванне з дамешкам нейкай ці не лугі, што не дадзена гэтакая безадносная здольнасць быць істотным у слове, у выяўленні свету, бачанні і перадачы жыцця.

18.7.

Так многа было дажджоў, і цяпла, і холаду, і трывог. Трэба было пісаць, але ішло іншае, і даводзілася то ісці, то бегчы.

Вера Сямёнаўна Палтаран прыносіла мне чытаць на дачы «Вячэрні цягнік» Панчанкі. Асабліва ёй спадабаўся верш «Пенсіянеры».

Размова з А. Куляшовым пра «Хамуціус» (рабіў матэрыял для АДН). Спытаў яго: «Ці даводзілася вам пісаць з адчуваннем, што трэба нешта пераадолець ранейшае?» — «Не». Цікава...

А сёння паведамленне: 15 ліпеня пасля цяжкай працяглай хваробы на 86 годзе жыцця памёр К. А. Федзін.

А яшчэ было ўзрушэнне — раптоўная смерць Еўдакіі Лось. Усё чуецца ў вушах яе непаўторны голас

Лепшыя рысы сучасніка, чалавека: духоўнаець, ахвярнасць, высакароднасць.

27.8.

Змена ў аб’ёме асобы, нават у адчуванні сутнасці. У час узлёту духу, светлага празарэння — расцеш, чуеш сябе значным і цікавым, многае можаш — усё, што захочаш (і хаценне згоднае з тваімі магчымасцямі). Бяздзейнасць прыніжае, сілы слабнуць, кожны павеў жыццёвага ветру здаецца небяспечным скразняком. Страшнае — чыёсьці падазрэнне. Тут адразу сам сабе здаешся фальшивым, дробным, бездухоўным. Такі ж — як нешта даводзіцца прасіць. Таму кожны, хто гоніцца за выгодай, прыстасоўваецца, угоднічае, хітруе — кім бы ён ні стаў, да якой прэстыжнай вышыні ні дапяў — драбнее.

Зрэшты, колькі разоў і сам я адчуваўся ніякавата перад людзьмі, якія жывуць упарта, трудна і незгінальна — яны мелі права на дакор, а ў мяне не было апраўдання.

1.9.

Тыдзень ружова-цёплага сонца, якое хвалюе і трывожыць усім, што прыгожа, усім, што нязроблена — як нрацазаць, калі за акном такая рэдкая радасць, такі спакойны і добры рух цяпла і святла, столькі надзеі, столькі магчымага. Хочацца быць адразу ўсюды — тут, у горадзе, дзе зараз студэнцка-школьная пара адсвечвае маладосцю, у лесе, на полі, скрозь, скрозь. Бо ўсюды непаўторнае, хуткаплыннае хараство, якога заўтра-пазаўтра ўжо не будзе.

Яшчэ адно рэдкае шчасце наведвала некалькі разоў у апошні час: прачнуцца нястомленым, свежым, з ахвотай зрабіць зарадку, хацець кніг і дзеяння, верыць у ся­бе і спадзявацца, што нешта і здолееш.

Адчуванне мэты як абавязку. Але ж і як штурхае: прамяняць такі выдатны дзень на дзяжурную рэцэнзію, якая не будзе адсвечваць гэтым сонцам, святлом, радасцю.

Трэба пісаць важнае, неабходнае, шчырае, выеокае, трывалае, светлае, чыстае...

Яшчэ адзнака свежасці: многа дзяўчат, жанчын здаюцца прыгожымі, глянеш — і штосьці дзеецца ў табе веснавое, светла-самотнае...

За лета чатыры смерці, кожная з якіх трымае: Уладзімір Карпаў, Маўзон, Язэп Зазека, Ёўдакія Лось. Равеснікі — не па даце нараджэння, а па часу смерці.

Істотнасць малога ў нашым жыцці, штодзённая праверка характару, душы — дробязямі.

I важная здольнасць — стаць вышэй дробнага: уласнай крыўды, дробнай зайздрасці, нечай надножкі. Быц цам гэтага няма — яно не для рахункаў, аддачы.

А. Вознесенский. «Песня акына»:

Не славы и не короны,

не шаткой короны земной —

пошли мне, господь, второго —

чтоб вытянул петь со мной!

Прошу не любви ворованной,

не денег, не орденов —

пошли мне, господь, второго,

чтоб не был я одинок.

Чтоб было с кем пасоваться,

аукаться через степь,

для сердца, не для оваций,

на два голоса спеть!

Чтоб кто-нибудь меня понял,

не часто, ну, хоть разок.

Из раненых губ моих поднял

царапнутый пулей рожок.

И пусть мой напарник певчий,

забыв, что мы сила вдвоем,

меня, побледнев от соперничества,

прирежет за общим столом.

Прости ему. Пусть до гроба

одиночеством окружен.

Пошли ему, бог, второго —

такого, как я и он.

Трэба медь, між іншым, модных сапернікаў, каб не дешыдца сваёй перавагай над іншымі. Не варта і прыніжацца: калі захочаш, змабілізуешся — зможаш не менш за іншых. Толькі не спаць!

Патаемная радасць, якая тут жа становіцца самотай: адчуваеш у сабе нейкія магчымасці, амаль намацваеш свой момант незвычайнага і нсчаканага: толькі гэта змываецца няздзейсненым, тлумна-разыходным. Ручаёк, прарываючыся з першага веснавога снегалёду, робіць велізарнейшую работу, а губляецца, як кропля ў ім, у іншых ручаях, схановіЦца нязначнай часцінкай паводкі.

Мефістофель (пераклад В. Сёмухі):

Ты быў і будзеш сам сабою.

Хай ты вясёлы, хай ты хмурны,

Надзень парыкг абуй катурны —

Усё адно ты будзеш самім сабою.

27.9.

Васілю Жуковічу.

У адным вершы («Джаконда») у Вас ёсць словы «стрымана-крылатае». Вельмі, як мне здаецца, да Вас стасуецца. Можна было б, вядома, пажадаць і нейкай большай дзёрзкасці, размаху, але ў гэтым «стрымана-крылатым» мне бачыцца важная Ваша душэўна-чалавечая рыса: не крыўляцца, не імітаваць уяўныя якасці, а з годнай сціпласцю рабіць сваё і — як належыць.

Адным словам, мне прыемна мець «Мелодыю святла» з аўтарскім надпісам. Канечне, калі б я пісаў артыкул ці рэцэнзію, то нямала, мабыць, з Вамі і спрачаўся, але гэта — калі б артыкул. Да таго ненапісанага пакуль артыкула хачу толькі дадаць: любыя мае друкавана-недрукаваныя меркаванні — чыста чытацкае, і ёсць вялікая доля нахабнасці ў кожнага, хто сам не мае здольнасці да боцскае справы вершапісання, а свае празаічныя меркаванні гэтак упэўнена адрасуе паэту ці грамадскасці. Але будзем строгімі да паэтаў (ім болей дадзена) і даруем сёе-тое нам, чытачам і саматужным крытыкам, праўда?


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Варлен Бечык

Варлен Бечык - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Варлен Бечык - Радкі і жыццё"

Отзывы читателей о книге "Радкі і жыццё", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.