Авторские права

Варлен Бечык - Радкі і жыццё

Здесь можно скачать бесплатно "Варлен Бечык - Радкі і жыццё" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Радкі і жыццё
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Радкі і жыццё"

Описание и краткое содержание "Радкі і жыццё" читать бесплатно онлайн.








28.4.

Быў у інстытуце В., які хутка выйдзе на абарону кандыдацкай. ён мне ганіў вершы К. Трымаецца паважна, усім умее нешта сказаць. Я ўспомніў, як калісьці студэнтам ён прынёс нам у «ЛіМ» вершы. Чыталі я і Гіль, прапаноўвалі пачакаць: надрукуем падборку. Але чакаць не захацеў, пайшоў у «Чырвонку».

10. 5.

Прайшоў Дзень Перамогі. Учора зноў глядзелі «Ляцяць жураўлі» і плакалі. Доўга ноччу думалася, напружана і выразна ішло многае, што было звязана з жыццём і вайною, і ўсё абавязвала да шчырасці і сумлення і — працы, працы, працы.

1.6.

Холад і зябка, а перад гэтым — радасць паездкі ў Зялёнае. Усё цвіло, усё было пад сонцам, і здавалася, што ў лесе чую ўсе пахі. Смолкі водар сасны, ліпкае ды­хание бярозы, мяккую гаркавасць асіны. Спыніўся момант, калі клубіліся воблакі цвету — у нетрывалым, хуткаплынным заўсёды свая ўрачыстасць...

...Прыспешваць сябе немагчыма. Мова не вучыцца спехам, літаратура не асвойваецца на хаду. Іншая спра­ва — настойлівасць, мэтаскіраванасць, рашучае адхіленне марнаты, пераадоленне.

Учора вечарам у мамы. Глыток чыстага паветра...

7. 6.

Усе дні халодныя, 13—18 градусаў. Але зялёнае і свежае быццё дрэў і паветра вымагае ад душы вольнасці.

«Жестокая поглощенность внешним успехом или при­ближение его изо всех сил» — добра некім сказана: людзей з’ядае прага вылучэння.

А ўсё здаецца, што вось-вось збудзецца вясёлы дождж і ўсталюецца цеплыня, якая злучыць цябе з све­там. А ўсё веюць вятры, раскалыхваюць верхавіны, і толькі вечарам — цішыня, але сціснутая халадамі.

9. 6.

Прымалі Тычыну ў Саюз пісьменнікаў. У «Журавінцы» вячэра. Размова з Кулакоўскім. Памёр Машара. Пра тое, што няхай бы ўсе жылі — нават тыя, хто нас не любіў і каго мы не любілі.

Усё холад. Не ідзе напісанне. Маі Львовіч ніяк не магу напісаць.

Барадулін:

А быў я ў вясне палонны,

Ды стукалі шчасця колы:

Хоць восеньскі ліст зялёны,

Але не такі вясёлы.

Вось і першы заход у балгарскае (усё такое роднаснае, шчыра-сціплае, моцнае блізасцю да народнай куль­туры).

Христо Ботев. «Хаджи Димитер»:

Тоз, конто падне в бой за свобода, той не умира, него жалеят земя и небо, звяр и природа и певци песни за него пеят...

Навал літкрытычнага клопату: рэцэнзіі на Стральцова («У полі зроку»), Кудраўца («Дзень перад святам»), Ласкова, артыкулы пра Вярцінскага і пра паэзію.

15. 6.

Усё часцей наварочваюцца слёзы на вочы, калі чытаю ці бачу кранальнае. Чуласць? Але як сумясціць яе з нязжытым, нават узросшым эгаізмам, якога ў мяне так

многа.

У мамы — іначай — у яе і жывуць і гасцююць, яна нічога, што трывожыць і клапоціць іншых, не адхіліць.

Характар шчыльнасці жыцця, інтэнсіўнасці спраў.

Мастацтва, літаратура — справа бязмерна, бясконца складаная. Але нельга пераўскладняць. Проста і выразна сказаць. Акцэнтавацца на галоўным, без патуг да ўсеабдымнасці.

Думкі ў электрычцы пра кніжку Кудраўца, іхні асаблівы рытм — з настроем, зааконнымі ўражаннямі. Лёгкае дапасаванне кніжнага зместу да вёсак, жытняга поля і дажджоў.

У бальніцы (як часта я бываў сёлета ў розных людзей), як звычайна, самае самотнае — дзеці. Сорам і гарката за тое, што ў цябе клубніцы, апельсіны, а яны вось не ўсе гэта маюць.

Мы плачамся ад балячак, а людзі з сапраўдным го­рам, з найвялікшай бядою не ломяцца, не скардзяцца і ўмеюць радавацца жыццю...

У застоллі, як прымалі Тычыну ў СП, сядзеў побач з Сіпаковым і гаварылі пра рознае, шчыра і проста, ён пра Клышку: вельмі таленавіты, але незвычайны гультай. Сам Сіпакоў, канечне ж, работнік з актыўнай ду­шою і добрай творчай воляй.

Нечакана Вярцінскі (гаварылі і пра яго, у гэты момант Янка сказаў: ёсць усё ж біяток): «Давай, Варлен, чокнемся і вып’ем. — Да Каржанеўскай: — Вось хто не прывыкнуў І да гэтага часу, што ён у Саюзе. А як тонка і глыбока разумее ён паэзію...»

Навал клопатаў: для 3. кнігі і падручнікі, яе блізкая сесія, рэцэнзійны тлум, тэма ў катастрафічнай незавершанасці.

Учора на адкрытым партсходзе (зноў пра дысцыпліну, яўку і г. д.) — пра тое, што зняты раздзелы ў «гісторыі...» (Гапавай, Казберука, Барысенкі). Але ж (мільганула) хіба ў нашай справе толькі ад нашай дысцыпліны залежаць удачы, хіба талентам гарантавана заўсёдная ўдача...

Шуміць на вадасцёках дождж, шапаціць па лісцю, шчабечуць і ціўкаюць птушкі, то гусцее, то прасветліваецца імгла, а я, нарэшце, у пэуным і арганізаваным настроі, і нешта магу — і думаць, і перажьгеаць, і пісаць..

18.8.

Была Нарач — 12 дзён у доміку турбазы. Спакойна, лёгка, бяздумна. Некалькі кніжак (Грыгаровіч, Мамін-Сібірак, Вайновіч). Цудоўны мілы лес з чарніцамі, пляж — нішто не псавалася нават хмарнасцю і холадам. Добра было лайдачыць...

Там з газет уведаў пра смерць Івана Паўлавіча Мележа — 9 жніўня, раптоўна.

Мала даводзілася з ім гаварыць, але ён адразу ўмеў узяць даверліва-шчыры тон, наблізіць да сябе простай свойскасцю — быццам чалавек, якому ты блізкі і душэўна патрэбны.

Шкада ўсіх, хто памірае, але яго як нікога. ён умеў быць адкрытым, шчырым з трыбуны, як ніхто шырока з сучаснікаў прычыніўся ён да жыцця народнага.

Вось мама прыехала з Прылук, гаворыць, што Ва­аль Паўлавіч Краўцоў смуткуе, беражэ пісьмо Івана Паўлавіча. Многа-многа думалася пра Мележа, згадвалася і ажывала.

Сустрэчы І размовы на дварэ з Бярозкіным. Выгаворваў за тое, што расхваліў Стральцова:

— Дзе трэба тры словы, дык у вас дзесяць. Са сва­ёй сарданічнай ухмылкай: што вы ні скажаце, я ўсё ведаю.

На наступны дзень агаворкі: «Умее ставіць слова, як ніхто ў вас у акадэміі. I не так, як у Лужаніна, што спецыяльна вышуквае словы. Выдатны стыліст і эсэіст, хоць нічога новага».

Пра Куляшова: навошта яму драма. Шмат ішоў за часам.

Перабівалі нам размову машыны і рамонтнікі. Мы перасоўваліся з ім з месца на месца (я — трымаючы ў руках вядро са смеццем).

15 жніўня званок і візіт Льва Аннінскага. Збянтэжаны сваёй нясвецкасцю, я не так гаварыў і няўмела трымаўся, хоць адразу быў рады. Дамовіліся пра тэму — «Непереводимый поэт».

26. 8.

Канец адпачынку блізкі, і блізкі каиец адкладу ўсяго многага, што трэба было неадкладна рабіць. Як толькіў прыродзе добра, як учора, сёння: цішыня, сонца, роўнае цяпло, птушкі — не хочацца нічога рабіць, а толькі бяздумна аддавацца гэтаму нячутнаму і непрыкметнаму быццю: хістанню травінак і дрэў, марудна-хуткаму руху сонца і пераходу ценю, глядзець сабе на кветкі і птушак, сачыць вокам лёт матылька, растварыць у гэтым душу, свядомасць... Але ўнутры ўсё ж нешта дзеецца — нейкае чаканне і нецярпенне, прага нейкіх адкрыццяў і перамен расце, расце...

31.8.

Ліст ад I.

«Мне хацелася б, каб Вы зналі, што ў Расіі... у старажытнай Тверы жыве чалавек, гатовы аказаць Вам любую дапамогу, калі яна Вам спатрэбіцца»...

Раптам наблізілася мінулае, тое, што так помніцца і без напамінкаў. Мне хораша жылося і працавалася тады, у тую пару. I яна, і Ленінка, і першыя артыкулы, і агульная работа душы — усё шчасліва з’ядналася. Радасна было ісці ў бібліятэку, знаючы, што яна там, радасна было браць кнігі: свет кніг быў цудоўны, але цудоўным была і прыгажосць і прыветлівасць казачнай дзяўчыны з ласкавым, харошым прозвішчам.

Пра гэта можна было б больш напісаць, але няхай дапоўняць ёй тыя вятры, дажджы, сняжынкі, якія, быць можа, прыносяць ёй у розную пару радасць і смутак (смутак, смутак — яго заўжды больш...), як мне сёння вецер, І сонца, і птушкі гавораць пра яе...

12.9.

Бабіна лета, цяпло, сонца, ціха і добра ў Зялёным. Неспрыяльны мой аналіз — трэба лячыцца.

Паездка 9-га з балгарамі ў Хатынь. Палчаў, Паптонеў, Незнакомаў.

Хатынь — як нешта неверагоднае. Не магло гэтага быць, каб палілі, нішчылі, гарэла жывое, дзеткі крычалі і курчыліся...

С. Гудзенко (перед смертью):

Но даже если жизнь мгновенна,

Я счастлив жить.

И вновь, и вновь

Твержу: да будь благословенна

Жена, хранившая любовь.

Б. Олейник (перевод Л. Смирнова):

Весть мне принесли сороки: «Сорок!»

Поглядел назад — и померк:

Я все себе думаю — еще вторник,

А оно уже, хлопцы... четверг.

Я еще примериваюсь к встрече в среду,

А оно уже, хлопцы, четверг.

...Вось і цяпер я пішу і хвалююся, быццам раптам узнікла магчымасць падысці да кніжнай полкі ў Ленінцы, нядоўга паразмаўляць з прыветнай, цнатліва-прыгожай практыканткай з Ленінграда і — пайсці, панесці ўсё ў далёкія-далёкія і хуткія-хуткія гады, з дваццаці год — у трыццаць сем.

У Гейне:

Зовет ее ангел блаженством небес,

Мучением адским зовет ее бес,

Зовут ее люди любовью.

4.11..

Такія сонечна-халодныя дні, ружовае святло на да­мах і на дрэвах. Памерзлі яблыкі, слівы, нават, дзе неглыбока сядзела, — бульба.

Здаровая яснасць вабіла, адхінала трывогі, быццам давала надзею, што час не памчыцца хутка, а тым ча­сам падкрадвалася перамена. Што запомнілася — ідзеш па дарозе, бачыш навокал узгоркі, дрэвы ў добрай восеньскай прыгажосці і хочацца пайсці да іх, быццам толькі тады дападзеш да гэтага ўсяго і сальешся з ім.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Варлен Бечык

Варлен Бечык - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Варлен Бечык - Радкі і жыццё"

Отзывы читателей о книге "Радкі і жыццё", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.