Авторские права

Варлен Бечык - Радкі і жыццё

Здесь можно скачать бесплатно "Варлен Бечык - Радкі і жыццё" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Радкі і жыццё
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Радкі і жыццё"

Описание и краткое содержание "Радкі і жыццё" читать бесплатно онлайн.








Памёр дыктатар Франка.

З.12.

Таптанне і рыўкі. У дзяцінстве, помню, разважаў: калі нехта хутчэй за ўсіх прабягае сто метраў, то ён увесь час павінен усіх апярэджваць. Перагнаў — пачакаў, зноў перагнаў.

Сам бегаю так, толькі даганяючы. Пратапчуся — рывок. Цяпер — бяздзейнасць...

Евангелие от Иоанна: «Совершенная любовь изгоня­ет страх».

«Двойственность в человеке возможа, — говорил Лесков, — но глубочайшая суть его все-таки там, где его лучшие симпатии».

У Партугаліі — цяжкія дні, пагроза перавароту, выгнанне левых.

22.12.

Званок Пташнікава: тайным галасаваннем яму («Найдорф») і мне (рэцэнзія на «З’яўленне» Вярцінскага) прысудзілі гадавыя прэміі «Полымя».

Учора ў нас — Т., каралішчанскі стораж і бібліятэкар, больш за паўдня, чытае і піша, і прагне большага («Я пишу и дневник, но хочется всем сказать»), але — пры веданні, шчырай і высокай цікавасці да літаратуры — налёт інфантыльнасці і дылетантызму. Расказаў, што Лынькоў аднойчы запрасіў на Новы год. Натураль­на, Т. адразу саромеўся. Прыйшоў ужо ў пачатку першай. А яго чакалі і не пачыналі. Выдатны штрых.

У прыродзе — всцер і рух, трэба і сабе не дазваляць застою.

«Зорны спеў» Ул. Калесніка — радаснае і нязвыклае чытаине, хоць я ўжо ведаў і добра помніў многія староні. Вельмі па-свойму, шырокія абсягі зместу, разнастайна па форме, нечакана ў йадыходзе і стылістыцы, псіхалагічна пранікнёна (наўрад-ці можна ўжо іначай уявіць постаць Засіма), Як гэта плённа чытаецца. I лад развагі, і характар мыслення, і тон размовы — усё такое немітуслівае, годнае, істотнае.

28.12.

Некалькі ручаёў жыцця. П. жыве надзеяй ма кватэру (і яна патрэбна яму) — зносяць іхні дашчанок. Хлапатаў за партызанку Соф’ю Паўлаўну Таргонскую — з дарослым сынам і хворым мужам на агульнай кухні. /(плюс яшчэ чатыры сям’і).

Самае галоўнае: кітайцы адпусцілі экіпаж нашага верталёта, што прабыў у іх ад сакавіка 1974 г.

1976

4.1.

Помню, як у 1950-м мне здавалася, што 50-ты год — незвычайная гістарычная вышыня. Цяпер газеты пішуць, што 3-я чвэрць стагоддзя пражыта намі без войнаў.

Важныя думкі пра артыкул у часопіснай чарзе, по­тым — працяг з томікам Буніна ў руках, далей — кінафільм «Человек, которого я люблю...».

Пісьмы Г. з іх складанасцю, так шмат нязнойдзенасці, хістанняў ад веры ў сваю сілу да .адчування бездапаможнай бесталеннасці, заблытанасць лёсу ў руска-польска-літоўскім (ні там, ні там).

...Яшчэ ўчора ўсё так выразна адчуваў і лёгка думаў, а сёння ўжо ў галаве закарэласць, нерухомы стаўбун.

Чытанне Жукоўскага — ніякай архаікі. Шчыміць. I шчымленне — неад’емная частка пражытага.

Гукавыя заканамернасці пры аналізе трэба ўлічваць, толькі вельмі тонка, яны — як атмасферны ціск для чалавечага ўспрыняцця.

Зорны час Ч. — фігуруе ўсюды, асабліва ў лімаўскай падачы. 3 узнятай галавой.

Віншаванне ад Алы Сямёнавай, маёй рэдактаркі.

5.1.

Мароз, зімніца. Учора ў сектар прыйшла паэтэса Аўгіння Кавалюк. На яе амаль 10 гадоў назад напісаў я рэцэнзію ў «ЛіМе». Цяпер — знаёмства, з кампліментамі, лёгкая збянтэжанасць. Рыжскі бальзам, цукеркі.

Аднойчы сустрэў Рыгора Саламонавіча: — Што но­вага, Бечык? — Нічога. — Капусту даюць, дэфіцыт.

8.1.

Учора са Шпакоўскім дуэтам — лекцыю настаўнікам Савецкага раёна.

Прасіў К., каб напісаў рэцэнзію на яго першую кніж-

ку. Было няёмка адмаўляцца, і не было магчымасці напісаць. Але ўзяўся Р.

9.1.

10 год з дня смерці-гібелі Ігара Хадановіча. Тады было холадна.

П-. далі кватэру.

Кожнае лішняе слова — бруд. Я ўвесь у брудзе. Маўчаць.

Жуковский: «Всякая манерность есть, я полагаю, ошибка».

15.1.

Стойкі мароз, можна было б добра свяжэць на гэтым холадзе. Але ж усё не тое: дома... Нікуды не збегчы і ніяк душы не адвесці. Заўсёдны довад: так жывуць усе.

Жукоўскі: «Женитьба есть товарищество для совер­шенства».

Яго ж юнацкі запіс: «Научиться обращать зависть в соревнование или искреннее и приятное удивление». «Каждый день — доброму делу, мысли или чувству».

Яшчэ з Жукоўскага (пісьмо А. Зонтаг):

«Жизнь моя была вообще так одинакова, так сама на себя похожа и так однообразна, что я еще не покидал молодости, а вот уже надобно сказать решительно «про­сти» этой молодости и быть стариком, не будучи ста­рым» (20 февраля 1833).

«Для сердца прошедшее вечно».

21.1.

Новыя снягі без марозу. Свежа, толькі патрэбны лыжы і прастор. На карнізе акадэмічнага акна — гурба снегу.

Начны сон — мара аб нейкім шырокім і важным каханні.

Дзіцячая кніжачка Міколы Гіля «На лясной вуліцы» — удача. Толькі ў мове хочацца дзе-нідзе зняць сляды «даросласці».

22.1.

Выказванне алімпійскага чэмпіёна, яхтсмена Маши­на: калі ён ідзе на яхце, то бачыць вецер.

Так і ў паэзіі — бачыць вецер жыцця. Крытык, які піша пра паэзію, таксама павінен бачыць яе вецер.

Прынята пастанова: выдаць поўны збор твораў Лынькова. Поўны? Хіба гэта сёння магчыма?

29.1.

Анкета «Молодого коммуниста» «Что читать». 1. Быкаў. «Яго батальён»; 2. Куляшоў. «Хамуціус». 3. Барадулін. «Свята пчалы».

Памёр з тыдзень назад Поль Робсан.

«Бурная речка существует, пока течет; смысл челове­ческой жизни в том, что она проходит».

4.2.

Учора ў Саюзе секцыя крытыкі разам з прозай, паэзіяй, драматургіяй.

М. — аб усім, у сваім ключы.

Клышка: «Практыка рэцэнзаванпя». Рэцэнзія барацьбяны жанр, сумленне літаратуры і г. д. Крытыкаваў рэцэнзіі ў «Беларусі» і асабліва «ЛіМ» (за апошнія 20 гадоў сама горш). Вельмі пашчапаў М. — непрафесійны, безаблічны, бяздумны. Прывёў прыклады і ў «Белару­сь, і ў «ЛіМе».

3.3.

У СП — пра творчасць Міхася Тычыны.

У тым, што сёння тут абмяркоўваецца крытычная творчасць М. Т., няма выпадковасці. Гэта не той, стаўшы ўжо звычным выпадак, калі нехта трапляе ў крытыку і залічваецца ў крытыкі толькі таму, што, дзякуючы прыстойным адзнакам і больш актыўнаму, чым у іншых, жаданню трапіць у аспірантуру, становіцца спачатку аспірантам, а затым, зрабіўшы дысертацыю, набывае ўпэўненасць, што мае дастатковыя праявы, каб лічыць літаратурна-мастацкай крытыкай усе свае публікацыі, дзе выкладаюцца так-сяк свае і пазычаныя меркаванні пра літаратуру.

I хоць Міхась Тычына таксама быў аспірантам і стаў кандыдатам-навукоўцам, яго заручыла з літаратурай не дысертацыя, а прызванне.

Крытыка — занятак цяжкі, складаны, часта няўдзячны, прычым, як у кожнай важнай справе, чалавеку, які не шкадуе сябе, не спрытнюе, не прытвараецца, такому чалавеку жывецца не лёгка. Ведаючы і разумеючы гэта,мы з тым большай годнасцю гаворым: «Крытык — гэта гучыць горда».

Заключэнне: М. Т. — літаратар, крытык з немалым ужо творчым набыткам, з добрай падрыхтоўкай і харошай дапытнасцю, з тонкім разумением і адчуваннем мастацкага слова, крытык з добрай літаратурйай будучыняй.

(Яшчэ: I творчай індывідуальнасці, і агульнай заканамернасці літаратуры, і спроба прагнозу; раскрыта складанасць працэсу, складанасць творчасці, складанасць і справы крытыкі. Гнуткасць падыходу, імкненне пазбегнуць прыблізнасці, спрашчэнняў.)

9.3.

Кінафільм пра Ганну Мамонаву, маладую ўрачыху, якую фашысты расстралялі з двума дзецьмі. Хлопчык прасіў фашыстаў: «Глыбока нас не закопвайце, каб пап­ка знайшоў».

Жанчына расказвае: — I яны іх разрыўнымі кулямі... I яны іх разрыўнымі кулямі. .

16.3.

Снег, густы і ліпучы. Млосна, марнуецца дзень. А ра­ней было — у нядзелю, вельмі добрае сонечнае жыццё. За горадам — пушысты і белы снег, такое ззянне іскрынак, што злівалася з музыкаю лагернага рэпрадуктара. Усё было ў душы выразным і пэўным, а цяпер расплывістае.

17.3.

Ліст ад Антаніны Нілаўны Седаковай, якая да сёмага класа вучылася з Твардоўскім.

19.3.

Ліст Жэні Янішчыц — у Магілёў, у бальніцу, дзе яна з пераломам бядра. Адна і гаротніца.

Спірыдон Дражжын:

У народа взял я счастье

И безмерное страданье...

»

28.3.

Ліст ад Жэні Янішчыц: «...Ліст, што адшукаў мяне тут, як быццам прыляцеў з таго ўяўнага мною калісьці загорада. Таму гляджу на радкі, як на суцэльныя празрыстыя жылкі таго ліста».

У акне то святло, то захмар’е. Плыткі нядзельны рух людзей, гадзіннік пераменьвае адны лічбы на другія, а я — у свеце кніжным і творчым, пры спыненым часе, пры розных планах і як быццам — у пераднатхненні, але каб жа было галоўнае...

15.4.

Учора паспрачаўся з О. Аднабаковая шчырасць — як распрананне, ты голенькі, цябе крытычна разглядваюць і — не дай Бог — разглядваюць незычліўцы.

Не, шчырым быць трэба, але не перад кожным выварочвацца.

27.4.

У магазінах стала пуставата: не хапае мяса, каўбасы, іяек. Пайшлі анекдоты. Але ж, як падумаць, што ў іншых гарадах, то сорамна і так: ямо добра пры такім неўраджаі.

Аддаў у «Полымя» рэцэнзію на «Балады мужнасці і адвагі», узяўся напісаць пра Кудраўца.

28.4.

Быў у інстытуце В., які хутка выйдзе на абарону кандыдацкай. ён мне ганіў вершы К. Трымаецца паважна, усім умее нешта сказаць. Я ўспомніў, як калісьці студэнтам ён прынёс нам у «ЛіМ» вершы. Чыталі я і Гіль, прапаноўвалі пачакаць: надрукуем падборку. Але чакаць не захацеў, пайшоў у «Чырвонку».


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Варлен Бечык

Варлен Бечык - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Варлен Бечык - Радкі і жыццё"

Отзывы читателей о книге "Радкі і жыццё", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.