» » » » Вольдемар Бааль - Плацiнавы абруч (на белорусском языке)


Авторские права

Вольдемар Бааль - Плацiнавы абруч (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Вольдемар Бааль - Плацiнавы абруч (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Научная Фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Плацiнавы абруч (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Плацiнавы абруч (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Плацiнавы абруч (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Зусiм невялiкi абруч - самая маленькая дафнiя магла б абабегчы яго ў адзiн момант. Але нiколi не зможа гэтага зрабiць, бо бясконца будзе апiсваць кола, не помнячы, адкуль пачаўся бег. У дафнiй, мая родная, кепская памяць: яны забываюць пра мiнулае i, каб утаiць гэта, выдумляюць усялякiя небылiцы.

Дык вось, значыцца, паводле яе слоў выходзiла, што Абруч той - незвычайнай уласцiвасцi: варта да яго дакрануцца i сказаць жаданне, як яно адразу ж збудзецца. Кожнае жаданне! Бяссiльны быў Абруч толькi ў двух выпадках: ён не выконваў аднаго i таго ж жадання двойчы i не мог адмянiць выкананага. I яшчэ Абруч не ў стане быў даць суцяшэння.

Старая Дафнiя ў маладосцi была натурай уразлiвай i летуценнай i таму запомнiла казку, i ёй нават снiўся гэты Абруч.

Жыццё ў iх тады было нялёгкае: у вадаёме вадзiўся Чорны Жук, ненажэрнае драпежнае стварэнне, ад якога дафнiям не было ратунку - нават калi ён не нападаў, а толькi здалёк прымерваўся, кроў стыла ў жылах i не было сiл уцякаць i ратавацца. Тады вось i з'явiлiся вартаўнiкi, каб своечасова папярэджваць легкадумную моладзь аб наблiжэннi Чорнага Жука.

Аднойчы гэта дафнiя, грэючыся ў сонечным праменьчыку, убачыла, як вокамгненна мiльгнуў чорны цень i побач з ёю ў жахлiвай пашчы захрабусцелi панцыры яе суседак. Яна самлела ад страху.

- Я забiлася ў нейкi кут, - апавядала яна, - i наваколле знiкла для мяне. Я захварэла. Трызненне змянялася явай, гарачка - дрыжыкамi; часам здавалася, што храбусценне панцыраў - жахлiвы сон. Перамяшалiся днi i ночы. А калi я нарэшце ачуняла i выглянула са свайго сховiшча, то адразу ж адчула, што на мяне скiраваны бязлiтасны i ненажэрны позiрк. На гэтым мая маладосць i скончылася... Магчыма, Маленькая Дафнiя, шмат што з гэтага табе расказвалi як старыя плёткi. Але Чорны Жук - не плётка... Ён быў бязлiтасны i з'яўляўся ўсюды. Кiдаўся iмклiва i дакладна. А мы не былi арганiзаваныя. У нас не хапала вопытных вартаўнiкоў, кожны дрыжаў за сябе i нiчога не ведаў пра iншага. Страх быў нашай доляй. I племя наша няспынна змяншалася. Бачачы такое, астатнiя паддалiся роспачы i панiцы, i я тады зразумела, што калi так будзе далей, то хутка карычневых дафнiй залiчаць у разрад знiклых вiдаў. I вось я асмелiлася на самы важны крок у сваiм жыццi. Доўга раздумвала, раней, чым пачаць выкананне свайго плана, пастаралася ўлiчыць усе дробязi i нарэшце прыйшла да адзiнага вываду...

Яна, бачыце, вырашыла праверыць казку пра Плацiнавы Абруч. I вось што прыдумала: знайшла каменьчык, дабралася па травiнцы да сярэдзiны вадаёмчыка, адчапiлася i кiнулася ўнiз.

I набралася яна ў часе гэтага пагружэння страху: цяпло змянiлася пякучым холадам, ад хуткасцi падзення кружылася галава, ды ў дадатак да ўсяго апраметная цемра. Падарожнiца была амаль беспрытомная, як апусканне раптам запаволiлася i знiзу блiснула святло: яно было белае i нiбы струменiлася. Каменьчык ужо не iмчаўся, а павольна асядаў, як асядала паднятая маладымi дафнiямi муць у сонечным промнi. I вось нарэшце ён спынiўся, i дафнiя ўпала каля белага зiхатлiвага круга. Гэта быў Плацiнавы Абруч.

- Ты - малая i дурненькая казяўка, - гаварыла далей Старая Дафнiя, - i з гэтай прычыны табе зараз шмат чаго не зразумець, Але калi-небудзь... калi-небудзь... Ты, вядома, як мага хутчэй хочаш даведацца, што было далей, i табе зусiм не цiкавыя мае разважаннi. Гэта ўжо так: старыя пацiху мудруюць сабе, маладыя спяшаюцца... Ну што ж! Я здзейснiла сваю задуму. Дакранулася да Абруча i папрасiла яго зрабiць так, каб знiк з нашага вадаёма жахлiвы Чорны Жук, а народ мой быў у далейшым згуртаваны i стойкi i каб пазбавiўся ад легкадумнасцi i страху. Вось якое было маё жаданне. А потым я папрасiла Абруч яшчэ пра адно. "Дай мне, - сказала я, - магчымасць вярнуцца дамоў".

Пасля гэтага яе пачало паднiмаць над Абручом, iмклiва пацягнула ўверх, святло прапала, i ў наступны момант яна была выкiнута да самай паверхнi iх жылля.

Суродзiчы адразу яе заўважылi i акружылi. I яна здзiвiлася iх позiркам, якiя зрабiлiся змрочнымi, нiбы яна прынесла iм бяду. Нарэшце адна з былых сябровак вымавiла:

- Вось яна, баязлiўка i дэзерцiрка! Заяўляю ад iмя ўсiх: з гэтага часу ў цябе не будзе нi сяброў, нi спраў нiякiх. Жывi як хочаш!

Наша Дафнiя разгубiлася, падумала, што сяброўка жартуе.

- Чаго ты?! Цi што-небудзь здарылася?

- Ха-ха-ха! Здарылася! Гляньце на гэту прытвору!

- Прытвора! - паўтарылi ўсе. - Прытвора i здраднiца! - Нiхто не жартаваў.

- Што ж, - сказала яна. - Судзiце, калi вiнаватая.

- Судзiць! - зноў засмяялася сяброўка. - Ты сама сябе асудзiла! Подлая манюка! Лепш скажы, у якой нары ты адседжвалася, пакуль мы распраўлялiся з Чорным Жуком! Ганьба!

I ўсе паўтарылi: "Ганьба!" I асуджаная паплыла ў сваю хату... Ёй было крыўдна i горка, але яна плакала ад радасцi, што збылося яе жаданне: няма больш Чорнага Жука, i народ яе будзе жыць, i нiхто не залiчыць карычневых дафнiй у разрад вымерлых вiдаў.

Яна, якой выраклiся, жыла вельмi доўга, амаль у тры разы перажыла сваiх равеснiц. Ёй было цяжка, бо да яе iмя ставiлiся з пагардай. Праўда, з пакалення ў пакаленне пагарда гэта слабела, але нават слабая пагарда усё-такi пагарда.

- Хiба ты не чула легенды аб здраднiцы? Дык вось, гэта легенда пра мяне. Але ўсё ж я нiколi нi на момант не пашкадавала аб зробленым. Вядома, усё можна было б змянiць - варта расказаць пра Плацiнавы Абруч. Але я разумела, што гэтага рабiць нельга. Нехта не паверыў бы, нехта (i гэта страшней за ўсё) сам рызыкнуў бы выпрабаваць сiлу Абруча, i невядома, чым бы скончылася яго спроба...

5

Старая Дафнiя склала свае антэны.

- Маленькая Дафнiя, - цiха прамовiла яна, - цяпер гэта твая таямнiца, i я магу спакойна памерцi. Захоўвай яе строга, не паддавайся спакусам i карыстайся ёю толькi ў выпадку вялiкай патрэбы - дробнае i пустое само па сабе вырашыцца. Не апагань чараўнiчай сiлы Плацiнавага Абруча! Але калi нашым зноў стане кепска - ты ведаеш, што зрабiць? I перадай таямнiцу вартаму.

З гэтымi словамi яна лягла на бок i сцiхла.

Маленькая Дафнiя пахавала яе ў вузкай шчылiне суседняга кораня, вярнулася да сябе i пачала думаць.

Спачатку яна падумала: "Ах, якая мужная Старая Дафнiя!" Потым яна падумала: "Якая ж яна дурная, гэта Старая Дафнiя..." Але тут надышла ранiца, пад пень зазiрнуў праменьчык, i Маленькая Дафнiя паплыла гуляць - яе сяброўкi ўжо збiралi карагод.

6

- Эксперымент скончаны? - сказаў Першы i выключыў эвальвентар.

- Усё?! - Другi быў вiдавочна расчараваны. - Зараз яны там пачнуць бурна размнажацца, з'явяцца кланы, якiя сапернiчаюць, пачнуцца змаганнi за жыццёвую прастору... Так, стары Спiу быў вялiкiм казачнiкам.

- Стары Спiу валодаў цярпеннем, - прамовiў Настаўнiк.

Маладыя ноблы пераглянулiся.

- Магчыма, стымуляцыя была недастатковая? - палiчыў Першы.

- Плацiнавы Абруч - надзейны стымулятар, - сказаў Настаўнiк. - Мы бачылi толькi пралог. Эвалюцыя наперадзе. Выведзi дэкуртар на поўную магутнасць...

I тут запiс нашага Пасвячонага абрываецца. Прадоўжаны ён толькi праз некаторы час, на працягу якога, напэўна, ноблы фокуснiчалi са сваiмi апаратамi, i Пасвячонаму хутчэй за ўсё не належала гэтага бачыць...

Вольнаму воля, але цi варта было так засмучацца: ах, маўляў, якая прыкрасць, што скрытнiчаюць? Не ў дакор будзе сказана, а толькi прыгадаю як факт "Запiскi" Пасвячонага напоўнены такiмi "засмучэннямi" i шкадаваннямi.

Ну як тут усумнiцца, што толькi чыстая цiкаўнасць рухае чалавекам, няхай ён будзе неабчасаны маладзён цi паважных гадоў мужчына?.. Здавалася б, што яму трэба? Сядзi, назiрай, матай на вус, як кажуць, каб уразумець, якая небяспека ад гэтага iншапланетнага наслання. Дык не: шкада, бачыце, што хаваюцца яны, не ўсё дазваляюць разгледзець, не цалкам улагоджваюць маёй дапытлiвасцi. (Ды яшчэ раз няхай даруюць мне...)

О цiкаўнасць - мацi пачуццяў зямных! Ты - слiзкая горка, i нясе па табе ўнiз злоўленых табою, i няма за што iм зачапiцца. I ўсё нiжэй i нiжэй iмчыць у туманную далiну ганарлiвых вучоных забабонаў. I называецца гэта "прагрэс". Калiсьцi, расказваюць, зямлю не аблытвалi жалезныя i бетонныя iстужкi, неба было светлае i цiхае, у модзе былi спрадвечныя чалавечыя словы: хлеб, вада, паветра...

Цiкаўнасць - той Абруч, той iх стымулятар пракляты, а ўсё астатняе дададзена тлумачальнiкамi.

7

Увогуле, эксперымент iх паехаў далей. I Маленькая Дафнiя вырасла настолькi, што пачала, як часта здараецца ў пэўным узросце, лiчыць сябе самай дужай, самай разумнай, самай смелай i прыгожай. Ёй, значыцца, хацелася, каб пра яе ўсе гаварылi, захаплялiся яе талентам i ўмельствам. I таму, што гаварылi зусiм не тое, яна пачала грубiянiць, чапляцца да ўсiх узапар, выкiдваць бясконцыя штучкi. Яна па-залiхвацку насiлася па вадаёме, усчынала страшэнны вэрхал, разладжвала заадно розныя зборы i сходы, разбурала жыллё i нават некаторых калечыла.

Дарослыя старалiся яе ўцiхамiрыць, усяляк абразумлялi, але нiякай рады не далi - павучэннi i заўвагi на яе не дзейнiчалi, нiкога яна не чула, нiкога не бачыла.

- Нiкчэмныя казяўкi, я вас не баюся! - крычала яна. - Кожную правучу! Я лепшая за ўсiх!

Само сабой, у яе з'явiлiся староннiкi, падабралася кампанiя, i пачалося такое... Казалi нават, што i ў часы Чорнага Жука было крыху лепш. I тады вырашыла грамада: гэту гарлапанку i хулiганку перад усiмi пакараць.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Плацiнавы абруч (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Плацiнавы абруч (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Вольдемар Бааль

Вольдемар Бааль - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Вольдемар Бааль - Плацiнавы абруч (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Плацiнавы абруч (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.