» » » » Дзинтра Шулце - Роберцiк (на белорусском языке)


Авторские права

Дзинтра Шулце - Роберцiк (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Дзинтра Шулце - Роберцiк (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Научная Фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Роберцiк (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Роберцiк (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Роберцiк (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Шулце Дзинтра

Роберцiк (на белорусском языке)

Дзiнтра Шулцэ

Роберцiк

Пераклад: Эдуард Садоўнiчы

Фаiс была проста дзiвосная планета. Яе аранжавыя далiны, змрочныя цяснiны i беласнежныя вяршынi гор то цямнелi, то святлелi, таму што планета была зусiм невялiчкая i час на ёй iмчаў вельмi хутка. Нязвыклыя зямлянам суткi на Фаiс здавалiся вельмi кароткiмi.

На Фаiс не было нi палёў, нi садоў, i калi на ёй высадзiлiся людзi з Зямлi, яны прывезлi з сабою ўсё патрэбнае для жыцця. На аранжавых раўнiнах пабудавалi касмадромы, на высокiх гарах паставiлi антэны, а цянiстыя цяснiны пакрылi люстэркавым рэчывам, каб выкарыстаць адлюстраваную энергiю белага сонца Фаiс.

Чым больш людзi абжывалi Фаiс, тым часцей iх караблi выкарыстоўвалi яе як прамежкавую станцыю ў космасе, тым больш планета беззваротна трацiла сваю яркую прыгажосць.

Аранжавыя далiны знiклi пад пластыкам, з цяснiн павылазiлi i распаўзлiся ў розныя бакi тоўстыя i тонкiя кабелi, а горныя вяршынi больш нельга было ўбачыць за густымi кратамi лакацыйных антэн.

Шасцёра астранаўтаў, якiя жылi на Фаiс, пакрысе асвойталiся на планеце, ранкам з асалодай любавалiся ўзыходам сонца, а ў тыя ночы, калi не ўдавалася заснуць, садзiлiся ў свой старэнькi ўсюдыход i кiравалiся на другое паўшар'е пазагараць у адной з яшчэ не цывiлiзаваных далiн.

Акрамя людзей, на Фаiс жыў робат. Называлi яго Роберцiк. Ён не толькi забаўляў людзей - ён правяраў яшчэ лiнii напружання, што цягнулiся ад назапашвальнiкаў энергii. Роберцiк рабiў гэта дзiўным чынам: iшоў уздоўж лiнii, не выпускаючы правадоў з жалезных пальцаў, i пасвiстваў; i чым вышэйшае было напружанне на лiнii, тым весялей гучала яго песенька.

Ва ўсiм астатнiм Роберцiк быў проста маленькi дураслiвец, якi пацяшаў астранаўтаў сваёй балбатнёй, часам нечым памагаў, але часцей замiнаў. Начамi, калi людзi засыналi, Роберцiк, якому не патрэбны быў адпачынак, блукаў па маленькай планеце, забаўляючыся тым, што прымушаў правады iскрыцца, перасоўваў з месца на месца ракеты, ездзiў на старым усюдыходзе, а з наблiжэннем ранiцы старанна гатаваў сняданак.

Будзiць людзей i гатаваць iм ранiцаю каву прыносiла Роберцiку велiзарнае задавальненне. Ён, усмiхаючыся, сядзеў у канцы стала i ўважлiва сачыў за людзьмi.

Роберт адрознiваўся ад тых серыйных робатаў, якiя калiсьцi выкарыстоўвалiся экспедыцыямi пры асваеннi планет. Ён насiў кароткiя штонiкi. Праўда, спачатку ён патрабаваў надзець яму такi самы касцюм, якi насiлi ўсе астранаўты. Аднак такi касцюм закрыў бы мноства iндыкатараў i кнопак кiравання ў розных месцах яго корпуса, якiя павiнны былi заўсёды быць на вачах. Так што давялося яму згадзiцца на спецыяльна яму пашытыя кароткiя штонiкi.

З усiх астранаўтаў, якiя працавалi на Фаiс, Роберцiк больш за ўсё пасябраваў з Увальдам, якога тады называлi проста Увiс. Ён быў самы малады ў экiпажы, i маленькая планета стала першым месцам работы ў яго жыццi.

Увiс добраахвотна ўзяў на сябе ўвесь клопат пра Роберцiка. Чысцiў, змазваў, правяраў рэжымы i нiколi не пакiдаў па-за ўвагай нiводнай Роберцiкавай скаргi на кантакты, што пачыналi iскрыцца, на суставы, якiя парыпвалi, цi на зменлiвае напружанне. Псаваўся Роберцiк рэдка, у яго былi трывалая канструкцыя, мозг сярэдняга аб'ёму i павялiчаны блок запiсу iнфармацыi. Увiсу часам здавалася, што Роберцiк запамiнае мноства ўсялякай лухты замест таго, каб запаўняць блокi памяцi якiмi-небудзь карыснымi звесткамi.

У кароткiя i бясконца цудоўныя на Фаiс свiтальныя часiны Увiс з Роберцiкам нярэдка любавалiся ўзыходам сонца з-за найблiжэйшага пагорка. Аднак Роберцiк i тады больш глядзеў не на сонца, а на Увiса, таму што вiдовiшча ўсходу, аднойчы зафiксаванае ў памяцi робата, больш не цiкавiла яго. А Увiс кожны раз адметна выказваў сваю радасць i захапленне.

Калi яны вярталiся ў лагер, Увiс звычайна задаваў Роберцiку пытаннi; яму было цiкава, як робат уяўляе сабе розныя жыццёвыя з'явы.

- Роберцiк, што такое кветкi?

- Рэдкi ў Сусвеце працэс, калi неарганiчныя злучэннi ператвараюцца ў арганiчныя.

- А дождж?

- Кругазварот вадароду i кiслароду, - адразу ж адказваў Роберцiк.

Тут Увiс пачынаў расказваць пра Зямлю. Роберцiк слухаў яго ўважлiва: у такiя хвiлiны ён уяўляў сябе амаль чалавекам i адчуваў, што ў яго жалезным целе адбываюцца нейкiя незапраграмаваныя працэсы i змены; яму хацелася кудысьцi ляцець, чамусьцi спяшацца, яго хваляваў ветрык, што дзьмуў на Фаiс i звычайна адзначаўся толькi барометра-iндыкатарам. Роберцiку здавалася, што ён улоўлiвае водар кветак, якi далятае з сенажацяў Зямлi, што высока ў небе павольна лунаюць птушкi (а птушак на Фаiс нiколi не было) i што голыя схiлы гор акрываюцца зялёным дываном.

Дзень мiнаў за днём, i вось надышоў час чарговага палёту на Зямлю, каб папоўнiць запасы харчавання, вады i тэхнiчных матэрыялаў. Палёт лiчыўся нескладаным, i звычайна яго выконваў адзiн чалавек. Зразумела, кожнаму астранаўту карцела пабываць дома, таму ляталi ўсе па чарзе.

На гэты раз павiнен быў ляцець Увiс. Ён папрасiў дазволу ўзяць з сабою Роберцiка. Яму дазволiлi, бо пэўны час можна было абысцiся i без робата.

Так Роберцiк убачыў Зямлю, сапраўдную жывую планету. Дагэтуль ён ведаў толькi Фаiс. Але што такое Фаiс у параўнаннi з Зямлёй! Яркая паверхня Фаiс нагадвала ўбранне, пашытае з мноства лапiкаў аднаго колеру, Зямля ж была шматфарбная, гарманiчная i, галоўнае, жывая.

Вярнулiся яны ў дакладны час. Увiс, поўны новых уражанняў, з падвойнай сiлай узяўся за работу, не перастаючы паўтараць, як добра i спакойна дома.

Гледзячы на яго, астранаўты прыгадвалi свае першыя палёты i першыя вяртаннi i толькi ўсмiхалiся. Аднак даволi хутка iх увага пераключылася з Увiса на Роберцiка. Бо з робатам вiдавочна рабiлася нешта незразумелае.

Пачалося гэта адразу пасля палёту.

Калi карабель толькi сеў на Фаiс, Роберцiк адмовiўся пакiнуць яго. Дарэчы, пра гэта ведаў тады толькi Увiс. Замест таго каб выйсцi, Роберцiк спынiўся каля адчыненага люка, i Увiсу нават здалося, што ў звычайна абыякавым робатавым позiрку на гэты раз прамiльгнуў страх.

- Што здарылася, Роберцiк? - папытаўся Увiс.

- Нiчога, - адказаў Робат. - Проста я не хачу на Фаiс.

Увiс устрывожыўся. Робат не павiнен гаварыць "не хачу". Роберцiк мог бы сказаць: "не магу", "не ўмею", "не маю права" альбо "не ведаю".

- Чаму? - запытаўся Увiс, зусiм як у чалавека.

Роберцiк не адказаў. У тое iмгненне ён быў падобны на маленькага капрызнага хлапчука ў кароткiх штонiках. Так што Увiс проста ўзяў яго за руку i вывеў з карабля.

Але з таго выпадку ўсё i пачалося.

Вясёлы i жыццярадасны Роберцiк зрабiўся маўклiвы i сумны. Ён часта доўга сядзеў адзiн на пагорку, нешта цiхенька спяваючы, i адзiнае, што ён яшчэ рабiў з задавальненнем, быў кантроль электрычных лiнiй.

Штовечар Увiс дбайна правяраў тэхнiчны стан Роберцiка. Але нiякiх адхiленняў у iм не было, усе вузлы, блокi i ячэйкi працавалi нармальна.

Ранiцамi Роберцiк больш не гатаваў.

- На кухнi занадта горача, - тлумачыў ён Увiсу, седзячы на касмадроме ў цяньку вежы кiравання. Увiс тым жа вечарам праверыў тэрмастаты. Не, усё было спраўнае.

Усходы яны, як i раней, сустракалi ўдвух, але Увiс больш не задаваў пытанняў, баючыся пачуць у адказ што-небудзь зусiм незвычайнае. Увiс разумеў, што пагражае робату, калi i iншыя заўважаць яго дзiвацтвы. Пакуль яшчэ ўдавалася выкруцiцца, спасылаючыся то на сапсаваны блок, то на разраджаныя акумулятары альбо разрэгуляваны рэжым, але калi так будзе прадаўжацца, бясконцыя няспраўнасцi могуць здацца падазронымi.

Увiс пачаў усё часцей браць Роберцiка з сабою ў далёкiя выезды, часцей даручаў правяраць лiнiю, стараючыся не пакiдаць робата без працы.

Але хутка перастала дапамагаць i гэта. Роберцiкавы капрызы станавiлiся ўсё больш вiдавочныя. То ён адмаўляўся прабыць ноч на свежым паветры, заяўляючы, што ночы на Фаiс занадта халодныя, то патрабаваў узмацнiць яго ахоўныя схемы, каб паменшыць напругу, якая праходзiла праз яго пры праверцы лiнiй... Пад час прагулак Увiс пачаў сур'ёзна гаварыць з Роберцiкам, тлумачачы яму, што ў людзей i робатаў - розныя правiлы жыцця, што робатаў, калi яны не выконваюць загадаў, можна караць, аддаваць у рамонт, замяняць альбо наогул разбiраць на часткi.

- Ну i няхай, - адказваў Роберцiк, нават не гледзячы на Увiса.

I настаў дзень, калi Роберцiк зусiм адмовiўся працаваць. Ток высокага напружання, па яго словах, быў яму небяспечны, а на лiнii можна абысцiся i без робата - можна ўключыць у ланцуг звычайныя iндыкатары, а таксама аўтатрансфарматары, якiя дарэмна пакрываюцца пылам дзесьцi ў далёкiм кутку склада.

Не дапамагалi нi ўгаворы, нi пагрозы. Спакойны i абыякавы, Роберцiк стаяў перад шасцю астранаўтамi.

- Дык ты будзеш працаваць?

- Не.

- Цябе адправяць у разборку.

- Няхай.

- Можа, ты скажаш - чаму?

- Я не хачу заставацца на Фаiс.

- Ды чаму ж?

- Фаiс - нежывая планета.

Ён казаў праўду.

Сход вырашыў паведамiць пра няспраўнасць робата на базу. Па хуткiм часе iм адказалi, што новы робат высланы, а Роберцiка трэба разабраць на часткi.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Роберцiк (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Роберцiк (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Дзинтра Шулце

Дзинтра Шулце - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Дзинтра Шулце - Роберцiк (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Роберцiк (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.