» » » » Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке)


Авторские права

Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Русская классическая проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Сэрца на далонi (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Сэрца на далонi (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Пусцi, чорт! Косцi паломiш. Во лапы! Клешчы! Табе не хiрургам трэба быць, а кавалём. Першы раз у жыццi бачу такога лекара... Адчапiся!

Задыхаўшыся, Шыковiч выслiзнуў з Ярашавых рук i адкацiўся на другi бок балкона.

- Валя прасiла штодзень размiнаць цябе. Глядзi, у цябе адразу знiк заспаны выгляд.

- Валя выдумае! А сама лянуецца зарадку рабiць. Я хоць шторанiцы паўгадзiны... нагамi дрыгаю...

- Вось iменна, дрыгаеш. Мала карысцi ад тваёй зарадкi.

Яраш наблiзiўся i стаў поплеч, ён быў вышэйшы на цэлую галаву. У горадзе, калi яны гулялi разам, на iх з усмешкамi азiралiся, а сябры жартавалi з iх i расказвалi анекдоты. Але гэта не шкодзiла iх дружбе.

Хвiлiну яны моўчкi глядзелi на луг, дзе памiж кустоў мiльгалi стракатыя халаты iх жонак i Наташы. Жанчыны iшлi да дубоў, за якiмi iскрылася тысячамi сонцаў даўгаватае люстра вады. Гэта старыца ракi. Самой ракi не вiдаць, у незапомныя часы яна адступiла ад лесу на добры кiламетр. Вiдзён толькi чырвоны слуп лiхтара на беразе.

Луг не роўны i не гладкi, ён перарэзаны старыцамi-раўчакамi, канавамi, берагi якiх зараслi лазняком, на ўзгорках стаяць дубы, у зарэчнай далечы сiнее лес, злева з-за хмызнякоў выглядаюць стрэхi хат. Але ўсё адно нiдзе, нават у самым шырокiм полi, няма такога адчування прасторы i неабсяжнасцi, як тут, асаблiва калi глядзець вось з такой вышынi. Дзiўна, што неба тут таксама здаецца вышэй, чым дзе ў iншым месцы. I бачыш усё адразу: зялёную зямлю i блакiтнае неба. I ваду. Няхай мала яе, але яна адлюстроўвае ўсё - неба i дубы. А павярнiся назад i ўбачыш яшчэ адно дзiва прыроды - лес. Цудоўны бор - сасна ў сасну - абступаў невялiкую абжытую паляну. Злева, блiжэй да ручая, што аддзяляў лес ад лугу, сосны саступалi месца дубам-асiлкам, якiх нямнога засталося ў нашых лясах. Каля самага бору тулiлiся старыя будынкi ляснiцтва кантора, хаты ляснiчага, леснiка, канюшня.

Адзiнокая дача - гэта вялiкая i крыху нязграбная будынiна з рознымi па форме верандамi, з мансардай толькi ў адной палавiне - збудавана на мяжы лесу i лугу, пад дубамi. Шыковiч выхваляўся, што месца выбраў ён, забываючыся, што Яраш ведаў гэтую мясцiну яшчэ з партызанскiх часоў.

Шыковiч стаў на пальчыкi, пацягнуўся, падняўшы рукi, глыбока ўдыхнуў паветра. Яму хацелася сказаць каторы раз:

"Эх, якi маляўнiчы куток! Рыўера! Ухвалi мой густ ты, эскулап!" Але на гэты раз ён знайшоў iншую форму:

- Здаецца, што тут нават паветра больш, чым дзе... Якое неба! А?

- Больш кiслароду.

- Для мяне - паветра, для цябе - кiсларод. Гэта ж табе не кiслародная палатка. Мне здорава спiцца тут, - Шыковiч весела засмяяўся. - У цябе вострае вока. Я такi праўда задрамаў над сваiм артыкулам.

- А мы ўсю ранiцу хадзiлi на пальчыках. Кiрыла творыць, - iранiчна пасмiхнуўся Яраш.

- Гэта ты хадзiў на пальчыках, хлус няшчасны? Свiстаў, як Салавей-разбойнiк. Ты пiсаў калi-небудзь публiцыстычныя артыкулы?

- Не, дзякуй Богу.

- То-та. Гэта пакута. Асаблiва на заказаную тэму. Скажы, у цябе было, калi ты хочаш зрабiць лепш, адчуваеш, што можаш зрабiць, а не выходзiць? Атрымлiваецца нейкая жвачка. Нудная жвачка.

- Калi пiсаў дысертацыю, было. У рабоце - не. Жвачка ў нашай рабоце баранi божа!

Шыковiч на нейкi момант сур'ёзна задумаўся.

- Я разумею. Вiдаць, чым больш адказнасцi, тым работа цiкавей.

- Хiба ты пiшаш без адказнасцi?

- Чорт яго ведае. Часам мне здаецца, з малой адказнасцю. - I раптам крыкнуў: - Бачыш?

- Што?

- Вясёлка! Маленькая вясёлка каля дуба. Вiдаць, Наташа пырскае пад берагам. Iх не вiдаць, а вясёлка ззяе. Хораша! Цi не пайсцi i нам пакупацца? I сам сабе рашуча адказаў: - Не! Трэба дапiсаць гэты злашчасны артыкул. Жывiцкi спусцiць з мяне тры скуры, калi заўтра не здам.

Аднак замест таго каб пайсцi працаваць, Шыковiч адышоў ад парэнчаў i павалiўся ў шэзлонг, з асалодай пацягнуўся, выставiўшы з-пад пiжамных штаноў валасатыя ногi. Заплюшчыў вочы i сказаў:

- Трэба пiсаць. А то ж мае быць яшчэ выпiўка. Я запрасiў у госцi Гукана.

Яраш зарагатаў. Сябра паглядзеў на яго з няўцямным здзiўленнем.

- Я толькi што чуў, як Валя скардзiлася, што няма нiводнага дня, каб ты не запрасiў гасцей.

- А-а.

- Ты ставiш жонку ў цяжкае становiшча. Запрасiў - i маўчыш.

- Маўчу. Бо, па-першае, люблю экспромты. А па-другое, маю правiла: лепш выслухаць жончыну мараль пазней, чым раней. Няхай думае, што чалавек заглянуў выпадкова, i ўсё абыдзецца цiха.

- На д'ябла табе Гукан?

- Навошта мне Гукан? - Шыковiч прыўзняўся на руках, з натугай выбраўся з глыбокага шэзлонга, чартыхнуўся, падышоў да Яраша, якi спакойна сядзеў на парэнчах i глядзеў на бор.

- Даўно не гутарыў з iм душэўна. Год шэсць ужо. Цiкава, ведаеш... Як ён змянiўся? У якi бок? Адбылiся такiя падзеi! Пераварот у мазгах, у сэрцах. А як ён? Ён, брат, з цвердалобых. Цiкава, як ён ставiцца да сваёй кнiгi. Да нашай кнiгi, якую мы разам пiсалi. Ён - аўтар, я - лiтапрацоўшчык. Я, напрыклад, многага не пашкадаваў перакрэслiць з таго, што пiсаў тады. I гэтую кнiжачку мне хочацца ператрэсцi грунтоўна. Але трэба ведаць, як глядзiць ён, аўтар. Калi трымаецца тых жа поглядаў на падполле - да лiха! Я, апрацоўшчык, разграмлю яго.

- Ого! - iранiчна выгукнуў Яраш, не адрываючы позiрку ад верхавiн сосен. А цi не будзе гэта смеласцю п'янага зайца, Кiрыла?

Ад пiжамы Шыковiча адляцеў гузiк i пакацiўся па падлозе. Расхiнуўшы пiжаму, заклаўшы пад яе, за спiну, рукi, ваяўнiча выставiўшы пукаты жывот, Шыковiч змерваў магутную постаць сябра знiшчальным позiркам.

- Каб я цябе менш ведаў, я даў бы табе па мордзе за такiя словы! У розных ролях мне давялося быць, але ў ролi п'янага зайца я нiколi не быў! I не буду! Май на ўвазе! Цяпер, калi я ведаю ў дзесяць разоў больш, чым дзесяць год назад, калi пiсалася кнiга, мяне абурае тая ацэнка, якую дае падполлю Гукан. Ты глядзi, што выходзiць. Выходзiць, што да яго, Гуканавага, прыходу ў горад партыйнага падполля не было... Нiякай арганiзацыi... Ён не ўспамiнае нават людзей, якiя загiнулi. I якiя жывуць... Цябе...

Твар у Яраша змянiўся: знiклi складкi iранiчнай усмешкi каля рота, спакой, задаволенасць, з'явiлiся спахмурнеласць i пакута, быццам чалавеку штосьцi забалела раптам. Ён цiха сказаў:

- Мая роля ў падполлi другарадная. А што да iншых... Калi забылiся тады, то цi варта варушыць гэта цяпер? Праз семнаццаць год! Варушыць мёртвых?

Калi Шыковiч, увогуле спакойны чалавек, абураўся, ён пачынаў махаць рукамi i крычаць.

- Антон! Мне сорамна чуць гэта ад цябе! Такiя мёртвыя не памiраюць! Яны павiнны жыць, стаяць у адным страi з намi! I змагацца! Не было герояў безыменных!.. Гэта сказаў чалавек, якi сам аддаў жыццё. Ты забыўся? - Шыковiч iрвануўся ў адчыненыя дзверы i праз момант вярнуўся з кнiжкай у руках. Вось... "Цярплiва збiрайце сведчаннi аб тых, хто загiнуў за сябе i за вас..." Фучык! За сябе i за нас! А ты - "не трэба варушыць мёртвых". Камусьцi, мабыць, хочацца, каб мёртвыя маўчалi. Але ты... Навошта табе?

- Я не люблю ўспамiнаць сваю падпольную дзейнасць, ты ведаеш. На маю долю выпадала самае цяжкае.

Яраш адвярнуўся, упёрся рукамi ў парэнчы так, што пабялелi костачкi пальцаў, i глядзеў на луг. Пад дубамi, па беразе старыцы хадзiла жанчына ў купальным касцюме. "Валя цi Галя?" - падумаў ён, стараючыся пазнаць. I адчуў нейкi дзiўны прылiў вялiкай любвi i замiлаванасцi да жонкi, да дзяцей, да сям'i Шыковiча - да ўсiх добрых людзей i да гэтай цудоўнай прыроды, да зямлi i да неба. Да ўсяго на свеце. Чалавек ён быў сентыментальны, i ад гэтай замiлаванасцi вочы яго сталi вiльготныя. Каб схаваць сваю слабасць, не паварочваючыся, сказаў сурова:

- А папрокаў такiх мне не кiдай! Я тых людзей не забываю.

Шыковiч узяў яго за плячо i прымусiў павярнуцца.

- Не забываеш? - спытаў мякка i раптам груба адштурхнуў ад сябе i зноў закрычаў: - А што ты зрабiў, каб подзвiг iх стаў вядомы?! Каб расказаць пра iх Вiктару, Iрыне, Наташы? Новаму пакаленню?

- Не кожны ўмее расказваць.

- Ты ўмееш! Але табе перашкаджае твая хiрургiя.

- Ну-у, ведаеш...

- У цябе гуманная прафесiя. Ты збаўляеш людзей ад пакут. I табе здаецца, што гэтым ты ўзводзiш помнiк сваiм сябрам.

- Але. Няхай гэта банальна, па-газетнаму... Але ўрэшце нашы добрыя справы... Сапраўды, толькi яны могуць стаць помнiкам.

- Добрыя справы часам рухаюцца нашым эгаiзмам i самалюбствам. Я хацеў хутчэй закончыць аповесць i адмахваўся нават ад таго, каб напiсаць фельетон у газету i памагчы людзям... А ў цябе адна дысертацыя, цяпер - другая... Аперацыi... Справы добрыя ўсе... I ты выдумаў сабе фiласофiю... За яе лёгка схавацца. Працуеш ты - дай бог кожнаму. Але падумай, як было б крыўдна i несправядлiва, каб, напрыклад, гiсторыя абароны Брэсцкай крэпасцi так i засталася пахаванай пад яе руiнамi...

Шыковiч неяк дзiўна, бокам, адкацiўся да дзвярэй, стаў у iх вузкiм праёме, упёршыся локцямi ў вушакi. Ён гарэў жаданнем паспрачацца. I не дзеля таго, каб нешта даказаць свайму апаненту, а хутчэй, каб зарадзiць, распалiць самога сябе. Ён чакаў, што адкажа Яраш. Але Яраш адчуваў праўду ў яго словах, хоць з нечым i не згаджаўся. Ды гэтае "нешта" нялёгка было яму адразу выказаць, бо ўвогуле ён не любiў i не ўмеў спрачацца.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Сэрца на далонi (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Сэрца на далонi (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Иван Шамякин

Иван Шамякин - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Сэрца на далонi (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.