» » » » Жорж Сименон - Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)


Авторские права

Жорж Сименон - Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Жорж Сименон - Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Детектив. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Можа быць. Але яшчэ два з паловаю гады назад, два з паловаю, Джэф, ён не меў працы i клаў зубы на палiцу.

- Ведаю я гэтую палiцу! - уздыхнуў Джэф. - Сам на яе зубы клаў - не раз.

- Ты, напэўна, жыў за кошт Франсуазы, а Турэ пазычаў у сяброў.

- Яшчэ адзiн доказ таго, што свет не без добрых людзей.

Мэгрэ не надта зважаў на блазенства Шрамэка, а расстаўляў спакваля свае непрыкметныя на пачатку пасткi.

- I вось аднаго дня вы раптам разбагацелi. Расследаванне дакладна ўстановiць гэтую дату.

- У мяне на даты дрэнная памяць.

- I вось з таго часу ты то робiш буйныя стаўкi, то п'еш у крэдыт. Вы, зразумее i дурань, добра засвоiлi спосаб здабычы грошай, але не пастаянны. Мы зоймемся гэтым пытаннем пазней.

- Шкада. Я б хацеў адразу ж уведаць, што гэта за спосаб.

- Хутка ты перастанеш смяяцца. Паўтараю, у суботу ў цябе былi вялiкiя грошы, але ты спусцiў iх за некалькi гадзiн. А ў панядзелак у тупiку на бульвары Сэн-Мартэн забiлi твайго падзельнiка.

- Для мяне гэта вялiкая страта.

- Ты ведаеш, што такое суд прысяжных?

- Да яго я яшчэ не даходзiў.

- Дык вось, прысяжныя - людзi, з якiмi няварта жартаваць, асаблiва такому чалавеку, як ты, з такой судовай анкетаю. Ты маеш усе шанцы, што яны прызнаюць цябе адзiным чалавекам, якi ведаў, чым займаўся пан Луi, дзе хадзiў, i давядуць, што забiць яго было ў тваiх iнтарэсах.

- Значыцца, яны будуць iдыётамi.

- Вось i ўсё, што я хацеў табе сказаць. Цяпер палова першай. Пакуль што мы тут удвух. У гадзiну дня вернецца суддзя Камельё, i я яго сюды запрашу.

- Гэта такi нiзенькi, чарнявы, з вусамi шчоткаю?

- Ён самы.

- Сустракалiся некалi. Злы дзядзька. Напэўна, пастарэў... Скажыце, калi ласка, а маладзейшага вы не знойдзеце?

- Ты маеш амаль гадзiну.

Шрамэк уздыхнуў.

- Цыгарэты ў вас не будзе?

Мэгрэ адчынiў шуфляду i працягнуў яму пачак i запалкi.

- А выпiць у вас што-небудзь ёсць?

- Гаварыць будзеш?

- Яшчэ не ведаю. Я ўсё думаю, цi ёсць у мяне што-небудзь такое, каб вам распавесцi.

Мэгрэ падышоў да дзвярэй i крыкнуў:

- Люка! Будзь ласкавы, схадзi на набярэжную Вальмi i прывядзi сюды панi Франсуазу Бiду. Яна жыве...

- Не трэба, камiсар! - адразу ж закруцiўся Акрабат на крэсле.

- Гаварыць будзеш?

- Мне б хоць калiва глынуць...

- Чакай, Люка, мы тут яшчэ сёе-тое высветлiм... Дык ты, Шрамэк, жонкi баiшся?

- Вы ж абяцалi мне глыточак?

Мэгрэ выняў пляшку каньяку, налiў крыху ў шклянку.

- Дык я адзiн буду пiць?

- Расказвай.

- Задавайце пытаннi. Заўважце, што я, як кажуць адвакаты, не спрабую парушаць следства.

- Дзе ты пазнаёмiўся з Турэ?

- На лаўцы бульвара Бон-Нувэль.

- Як?

- Ну, як зазвычай знаёмяцца на лаўках. Пагаманiлi пра надвор'е...

- Гэта было гады два з паловаю назад?

- Прыкладна. Я гэты дзень у календары не адзначаў. А потым зноў сустрэлiся на гэтай самай лаўцы. Ён, вiдаць, быў рады, што ёсць з кiм пагаварыць.

- Ён сказаў, што застаўся без працы?

- З часам ён мне ўсё распавёў: i як працаваў дваццаць пяць гадоў на адным месцы, i як закрылi раптам фiрму, i як баяўся прызнацца жонцы, што застаўся без працы, як падманваў яе, што працуе ў той самай фiрме. Жонка ў яго, дарэчы, паганая. Здаецца, ён мне першаму ўсё гэта i расказаў. Яму нават лягчэй стала.

- Ён ведаў, хто ты такi?

- Я сказаў, што працаваў раней у цырку.

- А потым?

- А што вас, уласна кажучы, цiкавiць?

- Усё.

- Перш чым гаварыць далей, зазiрнiце, калi ласка, яшчэ раз у мае справы, падлiчыце мае ходкi. Я б хацеў прыкiнуць, цi не вышлюць мяне ў Гвiяну*. Нешта не цягне туды...

* Гвiяна Французская - заморскi дэпартамент Францыi. Месца катаргi.

Мэгрэ паглядзеў.

- Калi ты не забiваў, то можаш сесцi яшчэ два разы.

- Я так i думаў. Толькi не быў упэўнены, што нашы разлiкi супадуць.

- Крадзёж?

- Трохi больш складаней.

- Хто прыдумаў?

- Ён, вядома. Я не такi разумны. А яшчэ крыху плiснеце?

- Пасля.

- О, мне доўга расказваць, прыйдзецца спяшаць.

Мэгрэ налiў глыток.

- Па сутнасцi, усё пачалося з лаўкi...

- Што ты маеш на ўвазе?

- А тое, што, бавячы ўвесь час на адной i той самай лаўцы, пан Луi пачаў назiраць, што ж наўкол адбываецца. Вы ведаеце краму дажджавiкоў на бульвары?

- Ведаю.

- Дык вось, лаўка, на якой пан Луi зазвычай сядзеў, была якраз насупраць гэтай крамы. Так што ён мiжволi ўведаў усе iхнiя парадкi, звычкi прадаўцоў... Тут яму i прыйшла ў галаву думка. Калi днямi няма чаго рабiць, дык усялякiя планы самi па сабе з'яўляюцца, няхай сабе i невыканальныя. Ну, ён мне аднойчы i распавёў, каб забавiць час хiба што: народу ў краме заўсёды поўна, дажджавiкоў гэтых самых - процьма, усюды навешаны-навалены, i на першым, i на другiх паверхах, а злева ад крамы, як амаль заўсёды ў гэтым квартале, тупiчок, праходнiк. Намаляваць?

- Не зараз. Расказвай.

- Дзiўная, кажа мне, справа: як гэта нiхто яшчэ не абакраў гэтую краму? Гэта ж так проста!

- Уяўляю, як ты тады напяўся!

- Ведама ж, зацiкавiўся. У абед, кажа ён мне, выходзяць апошнiя пакупнiкi, i прадаўцы iдуць есцi. Гаспадар таксама. Гэты адыходзiць апошнi i зачыняе дзверы. I калi хто-небудзь з наведнiкаў застанецца ўсярэдзiне?.. Думаеце, немагчыма?.. Я i сам так думаў. Але ж ён ужо добра ведаў, што, перад тым як пайсцi на абед, прадаўцы нiколi нiчога не правяраюць. А дажджавiкоў - процьма. Кемiце?.. Схавацца ў iх - вось i ўся работа.

- Гаспадар цябе зачыняе, ты бярэш касу, а потым ламаеш дзверы?

- Навошта ламаць, начальнiк? Тут i пачынаецца фокус. Нават калi мяне i накрыюць у краме, дык не будзе нiякiх доказаў, што я нешта ўзяў. Я ўзяў касу, так?.. А потым пашкандыбаў у прыбiральню. Там пад пралеваю - невялiкае акенца - у тупiчок. Праз яго не кожны шчанюк пралезе, але ўжо пакет з грашыма прасунуць можна. Тут Луi нiбыта выпадкова заходзiць у двор, падбiрае пакет i робiць ногi. А я зноў хаваюся сярод дажджавiкоў i спакойна чакаю, калi ўсе прысунуцца назад. Толькi люду пабольшае - я спакойна выходжу, як i ўвайшоў.

- Гршы вы падзялiлi?

- Па-брацку. Цяжэй за ўсё было ўгаварыць яго. Ён казаў, што прыдумаў гэта ўсё дзеля забавы. Спярша, як я яму прапанаваў, ён аж узвiўся. Што яго змусiла згадзiцца, дык гэта думка пра тое, што рана цi позна давядзецца здавацца жонцы. Да таго ж у задумы былi шматлiкiя перавагi. Вось, да прыкладу, павяжуць мяне. Але ж няма нi ўзлому, нi пералязання праз сцяну - справа-чысцяк. Калi я не памыляюся, дык дадуць на два гады меней. Га?..

- Мы яшчэ Кодэкс паглядзiм.

- Ну, вось я вам усё i распавёў. Добра мы з Луi папрацавалi, i я нi аб чым не шкадую. Дажджавiкi дазволiлi нам працягнуць месяцы тры. Як па праўдзе, дык я сваю долю хутка спалiў - на конях. Але Луi мяне падтрымлiваў. Ну, а калi грошы скончылiся, знайшлi другую лаўку.

- I падрыхтавалi новы варыянт?

- Спосаб знайшлi, i мяняць яго не было нiякiх падстаў. Цяпер, калi вы ведаеце яго, можаце пакорпацца ў архiвах i знайсцi назвы ўсiх крамаў, дзе я працаваў. Другi быў прадавец электратавараў на тым самым бульвары, трохi далей. Усюды атрымлiвалася адно i тое ж, бо ў гэтым квартале акенцы ўсiх прыбiральняў выходзяць або ў тупiчок, або ва ўнутраны двор. Аднаго разу мяне накрыла ў шафе прадаўшчыца. Я прыкiнуўся п'яным упокат. Яна паклiкала гаспадара, i мяне выштурхалi, толькi напалохалi палiцыяй. Дык скажыце мне зараз, навошта мне было забiваць Луi? Мы ж кенты. Я нават з Франсуазай яго пазнаёмiў, каб супакоiць яе, бо яна ўсё распытвала, дзе я шляюся. Луi прынёс ёй скрынку шакаладу, i яна ўпэўнiлася, што гэта выхаваны чалавек.

- Вы пракруцiлi яшчэ адзiн варыянцiк на тым тыднi?

- Паглядзiце ў газетах: крама адзежы на Манмартры.

- Думаю, што Луi забiлi ў тупiчку, калi ён правяраў акенца ювелiрнай крамы?

- Мажлiва. Мясцiны Луi заўсёды сам аглядаў. Ён усё запамiнаў лепш за мяне. А потым, людзi заўсёды косяцца на такiх, як я. I мне даводзiлася выфранчвацца, але на мяне ўсё роўна глядзелi з падазрэннем.

- Дык хто ж яго забiў?

- Вы ў мяне пытаецеся?

- Каму было трэба яго забiць?

- Не ведаю. Можа, жонцы?

- А ёй навошта?

- Злая яна... Можа, уведала, што ён ужо два гады як падманвае яе i мае каханку...

- Ты ведаеш яго каханку?

- Ён нас не знаёмiў, але гаварыў пра яе, i я яе бачыў здалёк. Ён яе кахаў... Яму хацелася цяпла. Нам жа ўсiм яго хочацца?.. Вось у мяне Франсуаза. I ў вас таксама хто-небудзь ёсць. Яны ладзiлi, хадзiлi разам у кiно, сустракалiся ў кавярне.

- Яна пра ўсё ведала?

- Не, канечне.

- А хто ведаў?

- Перш за ўсё я.

- Ну вядома!

- I, можа, дачка. Вельмi ўжо ён з-за яе перажываў, усё баяўся, што яна старэе i робiцца падобная да мацi. Яна ўсё грошы з яго выцягвала.

- Ты бываў у яго на вулiцы Ангулем?

- Нiколi.

- А ведаеш гэты дом?

- Ён мне яго паказваў.

- Дык чаму ж ты да яго хоць раз не зайшоў?

- А навошта яму псаваць замалёўку? Гаспадыня лiчыла яго дужа прыстойным панам. Калi б яна мяне ўбачыла...

- А калi я табе скажу, што ў ягоным пакоi знайшлi адбiткi тваiх пальцаў?

- Туфта.

Шрамэк быў зусiм спакойны, хiба што раз-пораз пазiраў на пляшку.

- Хто яшчэ мог ведаць пра вашыя справы?


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Жорж Сименон

Жорж Сименон - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Жорж Сименон - Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.