» » » » Жорж Сименон - Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)


Авторские права

Жорж Сименон - Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Жорж Сименон - Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Детектив. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Ён быў кладаўшчыком?

- Кладаўшчыком. Ён заўсёды хадзiў у шэрым халаце. Справа, вось у гэтым куце, стаяў за шкляной перагародкаю стол пана Каплана, маладога, бо пасля першага ўдару стары ўжо больш не прыходзiў у краму. З панам Максам сядзела сакратарка, панна Леон, а бухгалтар быў там, на першым паверсе. Нiхто тады i не думаў, што ўсяму гэтаму хутка настане канец. I вось аднаго дня, у кастрычнiку цi ў лiстападзе, не магу сказаць больш дакладна калi, памятаю адно, было ўжо холадна, пан Макс сабраў усiх i аб'явiў, што закрывае фiрму i прадае тавар iншаму аптавiку. Усе тады думалi, што дом будзе знесены i тут пабудуюць кiнатэатр. Усе жыльцы атрымалi паведамленне аб зносе. Многiя выехалi. А iншыя не сталi спяшацца i не памылiлiся: жывуць сабе тут спакойна дагэтуль. Але дом усё-такi прададзены, i новыя ўладальнiкi адмаўляюцца рабiць рамонт. Жыльцы ўсё судзяцца з iмi, сюды ледзь не кожны месяц з суду прыходзяць. Я сама двойчы збiрала рэчы...

- А вы знаёмы з панi Турэ?

- Нiколi не бачыла. Яна жыла ў прыгарадзе, у Жувiзi...

- Яна там i цяпер жыве.

- Вы яе бачылi? Якая яна?

Мэгрэ адно скрывiўся.

- Так я i думала. Пан Луi не меў дома шчасця. Толькi тут ён яго i знаходзiў. I ўдар ён перанёс цяжэй за iншых: ён ужо быў у такiх гадах, калi цяжка мяняць лад жыцця.

- Колькi яму было тады?

- Сорак пяць цi сорак шэсць.

- Вы не ведаеце, чым ён займаўся потым?

- Не. Ён нiколi мне пра гэта не казаў. Вiдаць, цяжка яму бывала. Доўгi час ён зусiм не заходзiў. А аднойчы ўранку я iшла па бульвары - раптам бачу яго на лаўцы. Мяне ажно скаланула. Не такому ж чалавеку, як пан Луi, сядзець на лаўцы ў гэткую пару! Я ўжо хацела падысцi да яго, але падумала, што яму будзе няёмка, i прайшла мiма.

- Праз колькi часу пасля закрыцця фiрмы гэта здарылася?

У павiльёне было вельмi холадна, i кансьержка прапанавала:

- Хочаце зайсцi да мяне пагрэцца?.. А колькi часу прайшло, цяжка сказаць. Вiдаць, гэта было ў канцы зiмы, бо бралася ўжо на цяпло, але дрэвы яшчэ не зазелянелi.

- А калi вы яго зноў убачылi?

- О, прайшло шмат часу!.. У самы разгар лета. Найбольш мяне здзiвiла тое, што на iм былi чаравiкi... колеру дзiцячага паносу... Чаму вы так глядзiце на мяне?

- Так проста. Працягвайце.

- Гэта не ў ягонай звычцы. Я заўсёды бачыла на iм толькi чорныя чаравiкi. Ён зайшоў да мяне i паклаў на стол маленькую скрыначку, белую, з залатой стужкаю - у ёй былi шакаладныя цукеркi. Сеў на гэтае крэсла. Я згатавала яму фiлiжанку кавы, потым збегала ў краму, купiла пляшку кальвадосу, а ён застаўся пасядзець за мяне ля ўвахода.

- Што ён расказваў вам?

- Нiчога асаблiвага. Адчувалася, што яму прыемна дыхаць паветрам нашага дома.

- Так нiчога i не сказаў пра сваё новае жыццё?

- Я запыталася, цi задаволены ён сваiм цяперашнiм жыццём, ён сказаў, што задаволены. Ва ўсякiм разе, ён больш не сядзеў ва ўстанове, бо была ранiца, дзесяць-адзiнаццаць гадзiн. Другi раз ён прыйшоў пасля абеду, i на iм быў вельмi яркi гальштук. Я трохi пасмяялася з яго, што ён стараецца маладзiцца, але ён зусiм не пакрыўдзiўся - пан Луi мала калi сердаваў. Потым я загаварыла пра ягоную дачку - я яе нiколi не бачыла, але ён паказваў мне яе здымак, калi ёй было ўсяго некалькi месяцаў. Нячаста сустракаеш чалавека, якi так ганарыцца сваiм дзiцём. Ён усiм расказваў пра дачку i заўсёды насiў з сабою яе картку.

Мэгрэ згадаў: у кiшэнi ў Турэ нiякiх iншых фатаграфiй Монiкi, апроч здымка зусiм маленькай дзяўчынкi, не знайшлi.

- Што вы яшчэ можаце пра яго сказаць?

- А я i не ведаю. Я ж тут з ранку да вечара, у гэтых мурах... Як Капланы закрылiся ды яшчэ цырульнiк з другога паверха з'ехаў, дык тут зусiм цiха стала. Жыльцы многiя з'ехалi, суды гэтыя пачалiся, архiтэктары сноўдаюцца з планамi iхняга кiнатэатра, а дом патроху развальваецца - вось i ўсё маё тут жыццё...

Але вялiкай горычы ў голасе ў кансьержкi не чулася. Мяркуючы па ўсiм, яна збiралася з'ехаць з гэтага дома апошняя.

- Як гэта здарылася? - спыталася кансьержка. - Ён мучыўся?

Нi панi Турэ, нi Монiка не спыталiся пра гэта.

- Доктар кажа, што не, памёр iмгненна.

- I дзе ж яго забiлi, нябогу?

- Ды зусiм побач. У тупiчку на бульвары Сэн-Мартэн.

- Каля ювелiрнага?

- Так. Нехта падлавiў яго там i ўсадзiў нож у спiну.

Наконт нажа Мэгрэ тэлефанаваў у экспертызу, i яму сказалi, што нож сама звычайны, шырока распаўсюджанай маркi, якi можна купiць практычна ў любой краме. Ён быў новы, адбiткаў пальцаў на iм не выявiлi.

- Бедны пан Луi! Ён так любiў жыццё!

- Ён быў вясёлы чалавек?

- Ва ўсякiм разе, сумным яго назваць было нельга. Не ведаю, як вам растлумачыць. Ён з усiмi быў ветлiвы i ўважлiвы, кожнаму стараўся сказаць што-небудзь прыемнае. I нiколi не iмкнуўся набiць сабе цану.

- А жанчынамi ён цiкавiўся?

- О не, што вы! Хоць мог iх мець колькi хацеў бы. За вылiкам пана Макса i старога бухгалтара ён быў адзiны мужчына ў краме, а нашыя ўпакоўшчыцы дужа цнатлiвымi не выдавалi.

- Ён пiў?

- Шклянку вiна ў дзень, як i ўсе мы. Зрэдку кiлiшак лiкёру.

- А дзе ён абедаў у час перапынку?

- Ён заўсёды палуднаваў на працы. Пакладзе на край стала свой "тармазок", - ён яго ў кавалачак цыраты загортваў, я гэтую цырату як цяпер памятаю, - i есць стоячы. А потым iшоў на двор выпалiць люльку. I зноў за працу. Праўда, iншы раз некуды выходзiў, казаў тады, што ў яго спатканне з дачкою. Але гэта было вельмi рэдка, у самым канцы, калi дачка стала ўжо паненкаю i працавала ў Парыжы. Я пыталася ў яго: "Чаму вы яе нiколi нам не пакажаце? Я б так хацела зiрнуць на яе!" Ён усё абяцаў, што неяк на днях пакажа. Але так i не паказаў. Не ведаю чаму.

- А вы ведаеце, дзе цяпер сакратарка, панна Леон?

- А як жа! У мяне ёсць яе адрас. Яна жыве са сваёй мацi, у яе цяпер свая крамка на вулiцы Клiн'янкур, на Манмартры. Яна, мабыць, зможа расказаць вам больш за мяне. Пан Луi заходзiў i да яе. Неяк мы загаварылi з iм пра яе, i ён сказаў, што яна прадае розныя рэчы для немаўлят. Смешна.

- Што смешна?

- Што яна, старая дзеўка, такое прадае.

Мiма праходзiлi жыльцы i, выбiраючы пошту са скрынак, падазрона пазiралi на Мэгрэ, мяркуючы, мабыць, што гэты таксама прыйшоў з нагоды iхняга высялення.

- Ну, дзякую. Я яшчэ зайду да вас.

- У вас ёсць якая-небудзь здагадка наконт забойцы?

- Нiякай, - прызнаўся камiсар.

- Кашалёк у яго ўкралi?

- Не. I гадзiннiк не ўзялi.

- Ну, тады яго, мабыць, пераблыталi з кiмсьцi iншым.

Каб трапiць на вулiцу Клiн'янкур, Мэгрэ трэба было прайсцi праз увесь горад. Ён зайшоў у бар i патэлефанаваў у камiсарыят.

- Жанв'е слухае.

- Нiчога новага?

- Хлопцы ўсе разышлiся згодна з вашымi загадамi.

Уранку Мэгрэ загадаў сваiм пяцi iнспектарам размеркаваць мiж сабою кварталы Парыжа i абысцi ўсе крамы, каб высветлiць, дзе забойца або ягоны памагаты мог купiць нож. Сантонi атрымаў заданне сабраць iнфармацыю аб Монiцы Турэ.

Калi б у панi Турэ быў тэлефон, Мэгрэ неадкладна пазванiў бы ёй, каб даведацца, цi браў нябожчык з сабою апошнiя тры гады абед, загорнуты ў цырату.

- Жанв'е, прышлi па мяне машыну. Я на вулiцы Бондзi. Буду чакаць насупраць кiнатэатра "Адраджэнне".

Потым камiсар даручыў Жанв'е распытаць у крамах на бульвары Сэн-Мартэн, цi ведаюць там Луi Турэ. Праўда, такое заданне ўжо атрымаў iнспектар Нэвэ, але ў такiх справах, дзе прыходзiцца спадзявацца на шчаслiвы выпадак, лiшняя праверка нiколi не зашкодзiць.

- I дай фота ў газеты. Няхай яны i далей паведамляюць аб справе Турэ як аб сама банальным забойстве.

- Зразумеў. Высылаю машыну.

Было холадна, i, згадаўшы, як кансьержка з нагоды вiзiту Турэ бегала ў краму па кальвадос, Мэгрэ выпiў кiлiшак. Потым, засунуўшы рукi ў кiшэнi, перайшоў цераз бульвар i зазiрнуў у тупiк, дзе забiлi Турэ.

Мабыць, нiхто не звярнуў асаблiвай увагi на газетныя паведамленнi аб забойстве: Мэгрэ вельмi доўга стаяў ля вiтрын ювелiрнай крамы, але нiводны чалавек так i не зазiрнуў у тупiчок пацiкавiцца.

У краме працавалi пяць цi шэсць прадаўцоў. Надта дарагiх вырабаў не было. На большасцi тавараў вiселi этыкеткi "Рэкламная цана". Было багата брыльянтаў, пераважна фальшывых, сустракалiся, напэўна, i сапраўдныя. Заручальныя пярсцёнкi, будзiльнiкi, насценныя гадзiннiкi, не вельмi густоўныя.

Звярнуўшы на камiсара ўвагу, да дзвярэй з ветлiвай усмешкаю падышоў прадавец, збiраючыся запрасiць нерашучага, як ён, напэўна, падумаў, пакупнiка ў краму, але Мэгрэ рушыў далей.

Праз некалькi хвiлiн ён ужо ехаў у службовай машыне на вулiцу Клiн'янкур.

Раён быў цiхi, небагаты. Крама панны Леон, пад шыльдаю "Усё для сама маленькiх", ледзь вiднелася, зацiснутая памiж мясной крамаю i шынком для шафёраў.

Увайшоўшы ў краму, Мэгрэ адразу ж сумеўся: нi тая старая жанчына, што сядзела ў фатэлi з кошкаю на каленях у суседнiм з крамным пакоi, нi гэтая, маладзейшая, што цiха выслiзнула насустрач яму, нiяк не адпавядалi ягонаму ўяўленню аб Капланавай сакратарцы, уяўленню, якое ён паспеў скласцi, пагутарыўшы з кансьержкаю. Вядома, камiсар разумеў, калi кiраваўся сюды, што сустрэне старую панну, аднак не настолькi ж ужо "кiдкую" - сакратаркаю ўсё ж такi жанчына колiсь была.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Жорж Сименон

Жорж Сименон - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Жорж Сименон - Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Чалавек на лаўцы (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.