» » » » Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)


Авторские права

Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Гронкi гневу (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Гронкi гневу (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Гронкi гневу (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Дзецi караскалiся на вялiкi прычэп для перавозкi бавоўны, чапляючыся наскамi чаравiкаў за абцягнутыя дробнай сеткай барты.

- Прэч адтуль! - крыкнуў гаспадар. - Злазьце! Яшчэ дрот парвяце. - I дзецi нехаця злазiлi з прычэпа, маўклiвыя, засаромленыя. Настала шэрае свiтанне. Давядзецца збаўляць на расу, - сказаў гаспадар. - Калi ўзыдзе сонца, буду прымаць поўнай вагой. Зрэшты, калi хочаце, тады i пачынайце. Ужо досыць развiднела.

Зборшчыкi паспяшалiся на баваўнянае поле i разабралi рады. Яны прывязалi мяшкi да пояса i паляпвалi рукамi, каб разагрэць скарчанелыя пальцы, ад якiх патрабавалася спрытнасць. На ўсходзе неба над узгоркамi паружавела. Зборшчыкi доўгiм ланцугом пайшлi па радах. А машыны ўсё зварочвалi з шашы i заязджалi на двор, пакуль ён зусiм не перапоўнiўся, i новыя машыны спынялiся ўжо за варотамi, выстройваючыся абапал шашы. У полi гуляў свежы вецер.

- I як гэта вы ўсе даведалiся? - гаварыў гаспадар. - Быццам бяздротавы тэлеграф. Гэтых дваццацi акраў не хопiць i да поўдня. Прозвiшча? Х'юм? Колькi?

Зборшчыкi ланцугом перамяшчалiся па полi, i моцны заходнi вецер раздзiмаў iх адзежу. Пальцы жвава беглi да пушыстых каробачак, хуценька прабiралiся ў доўгiя мяшкi, якiя ўсё цяжэлi, цягнучыся ззаду па зямлi.

Бацька загаварыў да свайго суседа справа:

- У нашых краях такi вецер амаль заўсёды прыносiць дождж. Але цяпер ужо халаднавата на дождж. Вы даўно тут, на Захадзе? - Ён гаварыў, не адрываючы вачэй ад свайго куста.

Сусед адказаў, таксама не падымаючы галавы:

- Ужо хутка год.

- Як думаеце, будзе дождж?

- Прабачце, не скажу. Людзi тут усё жыццё жывуць i то ўгадаць не могуць. Як толькi збор, так i чакай, што дождж перашкодзiць. Вось як тут кажуць.

Бацька кiнуў хуткi позiрк на захад. Над узгоркамi пад гонам ветру шпарка плылi вялiкiя чорныя хмары.

- Як быццам дажджавыя, - сказаў бацька.

Яго сусед пакасiўся ў той бок.

- Хто iх ведае, - сказаў ён. I ўсе, хто быў на полi, азiрнулiся i паглядзелi на неба. I яшчэ нiжэй сагнулiся спiны, рукi шпарчэй забегалi па кустах. Людзi збiралi бавоўну нiбы навыперадкi, старалiся апярэдзiць час i хутчэй набiць мяшкi, апярэдзiць дождж i адзiн аднаго - як мага больш сабраць, як мага больш зарабiць грошай. Прайшоўшы поле з канца ў канец, яны кiнулiся разбiраць новыя грады. Цяпер ужо вецер дзьмуў iм у твар, i яны бачылi густыя шэрыя хмары, што беглi па небе насустрач узыходнаму сонцу. А новыя машыны спынялiся на абочынах, i новыя зборшчыкi падыходзiлi да гаспадара запiсвацца. Людзi з лiхаманкавай хуткасцю перамяшчалiся па полi, неслi мяшкi да адрыны, адзначалi вагу ў гаспадара, запiсвалi i сабе ў кнiжкi i беглi назад займаць рады.

Да адзiнаццацi гадзiн бавоўну ўсю сабралi - праца скончылася. Зацягнутыя сеткамi грузавiкi ўзялi на буксiр аплеценыя сеткамi прычэпы, выехалi на шашу i пакiравалi да бавоўнаачышчальнай машыны. Бавоўна вытыркалася праз вочкi сетак, i маленькiя белыя воблачкi ляталi ў паветры, пушыстыя касмылi чаплялiся за прыдарожны бур'ян i кудзелiлiся на ветры. Зборшчыкi паныла пабрылi да адрыны i станавiлiся ў чаргу на аплату.

- Х'юм Джэймс - дваццаць два цэнты. Ральф - трыццаць цэнтаў. Джоўд Томас дзевяноста цэнтаў. Уiнфiлд - пятнаццаць цэнтаў. - Грошы былi складзеныя слупкамi - асобна манеты ў дзесяць цэнтаў, асобна пяцiцэнтавiкi, асобна цэнты. Атрымлiваючы плату, кожны зборшчык зазiраў у сваю кнiжку. - Уэйнрайт Эгнес трыццаць чатыры цэнты. Тобiн - шэсцьдзесят тры. - Чарга рухалася паволi. Людзi моўчкi iшлi да сваiх машын i няспешна выязджалi з двара.

Джоўды i Ўэйнрайты сядзелi на грузавiку, чакаючы, калi ачысцiцца дарога да варот. На зямлю ўпалi першыя кроплi дажджу. Эл высунуў руку з кабiны, ловячы кроплi. Ружа Сарона сядзела пасярэдзiне, мацi з краю. Вочы ў Ружы Сарона зноў патухлi.

- Не трэба было табе ехаць, - сказала мацi. - I сабрала ты ўсяго дзесяць пятнаццаць фунтаў. - Ружа Сарона глянула на свой выпнуты жывот i нiчога не адказала. Раптам яна задрыжала i падняла галаву. Мацi пiльна паглядзела на яе, разгарнула свой баваўняны мяшок, накiнула дачцэ на плечы i прыхiнула яе да сябе.

Нарэшце праезд быў свабодны. Эл запусцiў матор i выехаў на шашу. Рэдкiя, але буйныя кроплi дажджу iмклiва падалi ўнiз i пляскалi па бетоне, i чым далей ехаў грузавiк, тым кроплi рабiлiся драбнейшыя i гусцейшыя. Дождж так гучна барабанiў па даху кабiны, што яго дробат быў чуваць скрозь грукат старога, спрацаванага матора. Уэйнрайты i Джоўды накiнулi сабе на галовы i плечы мяшкi.

Ружа Сарона калацiлася ўсiм целам пад рукамi ў мацi, i мацi крыкнула Элу:

- Хутчэй, Эл. Разашарна прастыла. Ёй трэба ногi ў гарачую ваду.

Эл прыбавiў газу, матор загрукатаў яшчэ гучней, i, прыехаўшы ў лагер, Эл падвёў грузавiк блiжэй да чырвоных вагонаў. Яны яшчэ не паспелi спынiцца, а мацi ўжо раздавала загады.

- Эл, - камандавала яна, - ты, Джо i бацька сходзiце ў лазняк i прынесяце ўсё, што там ёсць сухога. Трэба добра нацеплiць вагон.

- А дах не цячэ?

- Думаю, не. У нас будзе добра, суха, трэба толькi запасцiся галлём. У вагоне павiнна быць цёпла. Вазьмiце з сабой Руцi i Ўiнфiлда. Яны таксама трохi сучча прынясуць. Нешта сястрыца ваша занядужала. - Мацi вылезла з кабiны, Ружа Сарона памкнулася за ёю, але каленi ў яе падагнулiся, i яна цяжка апусцiлася на падножку. Мiсiс Уэйнрайт убачыла гэта.

- Што такое? Ёй час прыйшоў?

- Не, думаю, яшчэ не, - адказала мацi. - Яна празябла i, можа, прастудзiлася. Дай мне руку.

Абедзве жанчыны ўзялi Ружу Сарона пад локцi. Яна зрабiла некалькi крокаў, i сiлы вярнулiся да яе - ногi прынялi цяжар цела.

- Мне ўжо лепш, - сказала яна. - Гэта толькi хвiлiнку было.

Жанчыны не адпускалi яе.

- Ногi ў гарачую ваду, - павучальна сказала мацi. Яны памаглi Ружы Сарона падняцца па сходках у вагон.

- Вы разатрыце яе добра, - параiла мiсiс Уэйнрайт. - А я ў печы запалю. Яна ўсунула ў топку апошняе сучча i распалiла моцны агонь.

Дождж ужо лiў як з вядра, па даху забегалi патокi вады. Мацi падняла вочы ўгору.

- Дзякуй богу, дах цэлы, - сказала яна. - Палаткi, якiя б яны нi былi добрыя, усё роўна працякаюць. Многа вады не стаўце, мiсiс Уэйнрайт.

Ружа Сарона нерухома ляжала на матрацы. Яна дазволiла зняць з сябе туфлi i расцерцi ногi. Мiсiс Уэйнрайт нахiлiлася над ёю:

- Боляў не адчуваеш?

- Не. Проста нездаровiцца. Нядобра мне.

- У мяне ёсць болесуцiшальнае i солi, - сказала мiсiс Уэйнрайт. - Калi трэба, бярыце, прашу вас. Калi ласка.

Ружа Сарона закалацiлася ўсiм целам.

- Укрый мяне, ма, мне холадна. - Мацi сабрала ўсе коўдры i навалiла на дачку. Дождж гучна барабанiў па даху.

Вярнулiся збiральнiкi палiва з вялiкiмi ахапкамi сучча. З iх капелюшоў i пiнжакоў сцякала вада.

- Ну i лiвень! - сказаў бацька. - Мiгам вымачыў наскрозь.

Мацi сказала:

- Вы б яшчэ схадзiлi. Сушняк хутка прагарыць. Як бачыш сцямнее. - Руцi з Уiнфiлдам прыйшлi мокрыя да нiткi, скiнулi свае ношы на кучу сучча i павярнулiся да выхаду. - Не iдзiце больш, - спынiла iх мацi. - Хадзiце да печкi, пасушыцеся.

Усё навокал серабрылася ад дажджу, мокрыя сцежкi блiшчалi. Кусты бавоўнiку з кожнай гадзiнай рабiлiся ўсё чарнейшымi i быццам скурчвалiся. Бацька, Эл i дзядзька Джон зноў i зноў хадзiлi ў вербалоззе i вярталiся адтуль з абярэмкамi ламачча. Яны скiдалi яго каля дзвярэй у кучу, пакуль яна не паднялася пад самую столь, i толькi тады вырашылi больш не хадзiць i падышлi да печкi.

Вада з капелюшоў сцякала iм на плечы. Крыссе пiнжакоў было мокрае, хоць выкручвай, у чаравiках пры хадзе хлюпала.

- Ну добра, хопiць. А зараз скiдайце з сябе ўсё, - скамандавала мацi. - Я вам каву зварыла. Пераапранайцеся - вунь сухiя камбiнезоны. Ну давайце, не стойце.

Змерклася рана. Людзi забiлiся ў вагоны i сядзелi там, прыслухоўваючыся да шуму i плёскату вады на дахах.

РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ДЗЕВЯТЫ

З боку акiяна насунулiся i паплылi над высокiмi гарамi i над далiнамi ўзбярэжжа шэрыя хмары. Увышынi вецер дзьмуў шалёна i бязгучна, у хмызе ён свiстаў, у лясах завываў. Хмары цягнулiся рванымi шматкамi, клубамi, слаямi, прымалi выгляд шэрых скал, а потым злiлiся ў адно i нiзка павiслi на захадзе над зямлёю. Раптам вецер сцiх, пакiнуўшы пасля сябе густую, шчыльную навiсь хмар. Спачатку дождж налятаў перагонамi - то перастане, то хлыне лiўнем, а потым мала-памалу ён стаў раўнамерным: дробныя кроплi i iх аднастайны дробат дождж нiбы шэрая заслона перад вачамi, дождж, якi ператварыў дзень у вечар. Сухая зямля ўсмоктвала вiльгаць i паступова чарнела. Зямля пiла дождж два днi, пакуль не наталiла смагу. Тады пачалi ўзнiкаць лужыны, а ў нiзiнах на палях азярыны. Мутная вада ў iх падымалася ўсё вышэй i вышэй, i ўпарты дождж хвастаў яе блiскатлiвую паверхню. Нарэшце горы перанасыцiлiся вадой, i па схiлах пабеглi ручаi, злiлiся ў патокi, якiя з ровам хлынулi па цяснiнах у далiны. А дождж усё хвастаў i хвастаў. Ручаi i невялiкiя рэчкi ўзнiмалiся ў берагах, падмывалi дрэвы, вымушаючы вербы нiзка згiнацца i тапiць свае лозы ў вадзе, вырывалi з карэннем таполi i валiлi iх. Каламутная вада вiравала i бурлiла, падступала да самых берагоў i нарэшце хлынула на палi, у сады, на ўчасткi, дзе чарнелi голыя кусты бавоўнiку. Роўныя палi ператварылiся ў азёры, шырокiя, шэрыя, i дождж безупынна рашацiў iх паверхню. Потым залiло шашэйныя дарогi, машыны марудна рухалiся па iх, рассякаючы носам ваду i пакiдаючы за сабой каламутны, пенiсты след. Зямля цiха гаманiла пад ударамi дажджу, а ручаi i рэчкi раўлi пад напорам бурлiвых патокаў з гор.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Гронкi гневу (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Гронкi гневу (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Джон Стейнбек

Джон Стейнбек - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Гронкi гневу (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.