» » » » Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)


Авторские права

Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Научная Фантастика. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








- Але, дазвольце, простая гуманнасць...

- Простая гуманнасць падыходзiць для звычайных людзей. Вы зразумейце, Кемп, мне трэба было выбрацца з гэтага дома апранутым - i так, каб ён мяне не ўбачыў. Iншага спосаба я не мог прыдумаць. Потым я заткнуў яму рот камзолам эпохi Людовiка Чатырнаццатага i завязаў яго ў прасцiну.

- Завязалi ў прасцiну?

- Зрабiў з яго нешта накшталт вузла. Добры сродак, каб напалохаць гэтага iдыёта i пазбавiць яго магчымасцi крычаць i рухацца, а выбрацца з гэтага вузла было б не так проста. Дарагi Кемп, нечага сядзець i глядзець на мяне, як на забойцу. У яго ж быў рэвальвер. Калi б ён убачыў мяне, ён мог бы апiсаць маю знешнасць...

- Але ўсё ж, - сказаў Кемп, - у Англii, у наш час... I чалавек жа гэты быў у сябе дома, а вы... вы ўчынiлi грабеж!

- Грабеж? Чорт ведае што такое! Вы яшчэ, бадай, назавеце мяне злодзеем. Спадзяюся, Кемп, вы не настолькi неразумны, каб скакаць пад старую дудку. Няўжо вы не можаце зразумець, як мне было?

- Магу. Але як было яму! - сказаў Кемп.

Невiдзiмка ўскочыў.

- Што вы хочаце сказаць? - спытаўся ён.

Твар Кемпа прыняў некалькi суровы выгляд. Ён хацеў было загаварыць, але ўстрымаўся.

- Урэшце, - сказаў ён, раптам мяняючы тон, - я думаю, што нiчога другога вам не заставалася. Ваша становiшча было бязвыхаднае. А ўсё ж...

- Вядома, я быў у бязвыхадным становiшчы... у жудасным становiшчы! Ды i стары давёў мяне да шаленства - ганяўся за мной па ўсiм доме, пагражаў сваiм дурацкiм рэвальверам i адчыняў i замыкаў дзверы... Гэта было невыносна! Вы ж не вiнавацiце мяне, праўда? Не вiнавацiце?

- Я нiколi нiкога не вiнавачу, - адказаў Кемп. - Гэта зусiм выйшла з моды. Ну, а што вы зрабiлi потым?

- Я быў галодны. Унiзе я знайшоў бохан хлеба i крыху прагорклага сыру, гэта было больш чым дастаткова, каб прагнаць голад. Затым я выпiў крыху брэндзi з вадой i накiраваўся мiма майго iмправiзаванага вузла - ён ляжаў не варушачыся - у пакой са старой вопраткай. Акно гэтага пакоя, завешанае бруднай карункавай фiранкай, выходзiла на вулiцу. Я асцярожна выглянуў. Дзень быў яркi, асляпляльна яркi ў параўнаннi са змрокам панурага дома, у якiм я знаходзiўся. Вулiца была вельмi ажыўленая: каляска з фруктамi, пралёткi, ламавiк з кучай скрынак, павозка гандляра рыбай. У мяне замiтусiлася ў вачах, i я вярнуўся да паўцёмных палiц. Узбуджэнне маё ўляглося, мной зноў авалодала цвярозае ўсведамленне майго становiшча. У пакоi стаяў слабы пах бензiну, якi ўжываўся, вiдавочна, для чысткi вопраткi.

Я пачаў старанна аглядваць пакой за пакоем. Напэўна, гарбун ужо даўно жыў у гэтым доме адзiн. Цiкавая асоба... Усё, што толькi магло мне спатрэбiцца, я сабраў у пакой, дзе ляжалi касцюмы, потым стаў прыдзiрлiва ўсё перабiраць. Я знайшоў сакваяж, якi мог аказацца мне вельмi карысным, пудру, румяны i лiпкi пластыр.

Спачатку я прыдумаў было нафарбаваць i напудрыць твар, каб зрабiць яго бачным, але тут жа ўцямiў, што ў гэтым ёсць вялiкая нязручнасць: для таго, каб зноў знiкнуць, мне спатрэбiўся б шкiпiнар i некаторыя iншыя сродкi, i гэта забiрала б шмат часу. Нарэшце я выбраў маску, злёгку карыкатурную, але не ў большай ступенi, чым многiя чалавечыя твары, цёмныя акуляры, бакенбарды з сiвiзной i парык. Бялiзну я не знайшоў, але яе можна было купiць пазней, а пакуль што я захутаўся ў каленкоравае дамiно i белы шарсцяны шалiк; шкарпэтак не было, затое чаравiкi гарбуна падышлi амаль якраз. У касе аказалася тры савярэны i на трыццаць шылiнгаў срэбра, а ўзламаўшы шафу, я знайшоў восем фунтаў золатам. Забяспечаны такiм чынам, я змог зноў выйсцi на белы свет.

Тут мяне апанавала сумненне: цi сапраўды мая знешнасць праўдападобная? Я ўважлiва агледзеў сябе ў маленькiм туалетным люстэрку, паварочваючыся то так, то гэтак, правяраючы, цi не ўпусцiў я чаго-небудзь, - не, як быццам усё ў парадку: фiгура гратэскавая, штосьцi накшталт жабрака са сцэны тэатра, але агульны выгляд нiштаваты, бываюць i такiя людзi. Крыху супакоiўшыся, я спусцiўся з люстэркам у краму, апусцiў фiранкi i зноў агледзеў сябе з усiх бакоў у трумо.

Некалькi хвiлiн я збiраўся з духам, потым адчынiў дзверы i выйшаў на вулiцу, дазволiўшы маленькаму гарбуну сваiмi сiламi выбiрацца з прасцiны. У блiжэйшыя пяць хвiлiн я зварочваў за вугал на кожным скрыжаваннi. Мой выгляд не прыцягваў нiякай увагi. Здавалася, я пераступiў цераз апошнюю перашкоду.

Ён замоўк.

- А гарбуна вы так i пакiнулi на волю лёсу? - спытаўся Кемп.

- Так, - сказаў Невiдзiмка. - Не ведаю, што з iм сталася. Напэўна, ён развязаў прасцiну, дакладней разарваў яе. Вузлы былi моцныя.

Ён зноў замоўк, падняўся i стаў глядзець у акно.

- Ну, а потым вы выйшлi на Стрэнд - i далей што?

- О, зноў расчараванне! Я думаў, што нягоды мае закончылiся i цяпер я магу беспакарана рабiць усё, што ўздумаецца, калi толькi захаваю сваю тайну. Так мне здавалася. Я мог рабiць усё, што хацеў, i не лiчыцца з вынiкам: варта толькi скiнуць вопратку, каб знiкнуць. Затрымаць мяне нiхто не мог. Грошы можна браць дзе захочаш. Я вырашыў даць сабе раскошны пiр, пасялiцца ў лепшым гатэлi i абзавесцiся новай маёмасцю. Самаўпэўненасць мая не ведала гранiц, нават непрыемна ўспамiнаць, якiм я быў аслом. Я зайшоў у рэстаран, стаў заказваць абед i раптам уцямiў, што, не адкрыўшы твару, не змагу пачаць есцi. Я заказаў абед i выйшаў разгневаны, сказаўшы афiцыянту, што вярнуся праз дзесяць хвiлiн. Не ведаю, цi даводзiлася вам, Кемп, галоднаму, як воўк, зведаць такое расчараванне?

- Такое - нiколi, - сказаў Кемп, - але я цалкам сабе гэта ўяўляю.

- Я гатовы быў забiць iх, гэтых крэцiнаў. Нарэшце зусiм змучаны голадам, я зайшоў у другi рэстаран i запатрабаваў асобны пакой. "Я знявечаны, - сказаў я, - атрымаў моцныя раненнi". Афiцыянты паглядзелi на мяне з цiкаўнасцю, але распытваць, зразумела, не асмелiлiся, i я нарэшце паабедаў. Сервiроўка магла быць i лепшай, але я добра пад'еў i, зацягнуўшыся цыгарай, стаў абдумваць, як быць далей. На двары пачыналася завiруха.

Чым больш я думаў, Кемп, тым ясней разумеў, якi бездапаможны i недарэчны нябачны чалавек у сырым i халодным клiмаце, у вялiзным цывiлiзаваным горадзе. Да майго безразважнага вопыту мне малявалiся ўсялякiя прывiлеi; цяпер я не бачыў у iм нiчога добрага. Я перабраў у думках усё, чаго можа жадаць чалавек. Праўда, нябачнасць дазваляла многага дасягнуць, але не дазваляла карыстацца дасягнутым. Славалюбства? Але што ў высокiм званнi, калi ўладальнiк яго вымушаны хавацца? Якi толк у каханнi жанчыны, калi яна павiнна быць Далiлай? Мяне не цiкавiць нi палiтыка, нi фiлантропiя, нi спорт. Што ж мне заставалася? Дзеля чаго я звярнуўся ў спавiтую тайну, у захутаную i забiнтаваную пародыю чалавека?

Ён замоўк i, здаецца, паглядзеў у акно.

- А як вы апынулiся ў Айпiнгу? - спытаўся Кемп, каб не даць спынiцца размове.

- Я паехаў туды працаваць. У мяне тады мiльганула смутная надзея, цяпер гэта думка саспела: вярнуцца ў ранейшы стан. Вярнуцца, калi мне гэта спатрэбiцца, калi я невiдзiмкам зраблю ўсё што хачу. Аб гэтым перш за ўсё мне i трэба пагаварыць з вамi.

- Вы прама паехалi ў Айпiнг?

- Так. Атрымаў свае заметкi i чэкавую кнiжку, набыў бялiзну i ўсё неабходнае, заказаў рэактывы, з дапамогай якiх хацеў ажыццявiць сваю задуму (як толькi атрымаю кнiгi, пакажу вам свае падлiкi), i паехаў. Божа, якая была завiруха, i як цяжка было зберагчы пракляты кардонны нос, каб ён не размок ад снегу!

- Калi меркаваць па газетах, - сказаў Кемп, - трэцяга дня, як вас выявiлi, вы крыху...

- Так, я крыху... Укакошыў я гэтага боўдзiлу палiсмена?

- Не, - сказаў Кемп, - кажуць, ён папраўляецца.

- Ну, значыць, яму пашанцавала. Я зусiм ашалеў. Вось дурнi! Чаго яны прычапiлiся да мяне? Ну, а ёлупень крамнiк?

- Смяротных выпадкаў не прадбачыцца, - сказаў Кемп.

- Што тычыцца майго валацугi, - сказаў Невiдзiмка, злавесна пасмейваючыся, - дык гэта яшчэ невядома. Далiбог, Кемп, вам, з вашым характарам, не зразумець, што такое шаленства! Працуеш доўгiя гады, прыдумваеш, будуеш планы, - а потым якi-небудзь бязмозглы, тупы iдыёт становiцца табе ўпоперак дарогi! Дурнi ўсiх гатункаў, якiя толькi iснуюць на свеце, старалiся перашкодзiць мне. Калi так будзе працягвацца, я ашалею канчаткова i пачну крышыць iх направа i налева. З-за iх цяпер усё стала ў тысячу разоў цяжэй.

Раздзел XXIV

ПЛАН, ЯКI НЕ ЎДАЎСЯ

- Ну, - сказаў Кемп, паглядзеўшы ў акно, - што ж мы цяпер будзем рабiць?

Ён падсунуўся блiжэй да Невiдзiмкi, каб засланiць ад яго трох людзей, што, як падалося Кемпу, вельмi ўжо павольна падымалiся па ўзгорку.

- Што вы збiралiся рабiць у Порт-Бэрдоку? У вас быў якi-небудзь план?

- Я хацеў уцячы за гранiцу. Але, сустрэўшы вас, я змянiў сваё рашэнне. Таму што стала цяплей i мне лягчэй заставацца нябачным, я думаў, што лешп усяго мне адправiцца на поўдзень. Таямнiца ж мая раскрыта, i тут усе будуць шукаць захутанага чалавека ў масцы. А адсюль ёсць параходныя зносiны з Францыяй. Я думаў, што можна рызыкнуць пераправiцца на якiм-небудзь параходзе. А з Францыi я мог бы па чыгунцы паехаць у Iспанiю цi нават адправiцца ў Алжыр. Гэта было б лёгка ажыццявiць. Там можна круглы год заставацца невiдзiмкам i не мерзнуць, i рабiць што хочаш. Валацугу гэтага я ператварыў бы ў перасовачны склад маiх грошай i кнiг, пакуль не ўладкаваўся б з перасылкай таго i другога па пошце.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Герберт Уэллс

Герберт Уэллс - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.