Сяргей Белаяр - Выратавальная місія
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Выратавальная місія"
Описание и краткое содержание "Выратавальная місія" читать бесплатно онлайн.
Рэкрэацыя сустрэла ратавальнікаў расстаўленымі ў ідэальным парадку сталамі і крэсламі. Кухня была літаральна завалена кухонным начыннем, а харчовы склад — пустымі скрынкамі, мяшкамі і бочкамі.
— Падобна на тое, што гіпотэза пра масавае вар’яцтва пачынае пацвярджацца! — сказаў Валовіч.
— Не будзем спяшацца з высновамі! — нешта падказвала капітану, што людская псіхіка тут не прычым. Агучваць свае сумневы Бянткоўскі не стаў — ён давяраў фактам, а не адчуванням. На інтуіцыю больш спадзяваўся Гедройц.
Праз паўгадзіны, так нікога і не сустрэўшы, група падышла да каманднага модуля.
— Замкнёна! — работнік службы бяспекі штурхнуў дзверы плячом.
У душы Бянткоўскага варухнулася надзея.
Гедройц некалькі разоў моцна ўдарыў па дзвярах прыкладам. Атрымалася гучна. Але ніхто не адгукнуўся.
— Прапальвай!
III
Інжынеру-механіку спатрэбілася амаль гадзіна, каб прарэзаць у тоўстым метале дзірку, дастатковую для праходу. Ратавальнікаў сустрэлі мёртвыя камп’ютары і пыл. Яго было вельмі шмат.
— Доўкгал, трымаеш тыл! — работнік службы бяспекі неадкладна накіраваўся да галаўнога камп’ютара ў надзеі зняць назапашвальнік на жорсткіх магнітных дысках. — Нічога сабе.
Ад «вінчэстара» застаўся адно ўспамін. Тут валялася і кувалда. Агляд паказаў, што знішчана не толькі запамінальная прылада, але і сістэма навігацыі, а таксама радыёперадавальнік.
— Які ў гэтым сэнс?
— Вар’яты ўспрымаюць рэальнасць інакш, а іх дзеянні напоўнены іншым зместам, Гердзень. Нам патрэбны член экіпажа!
— Гэта зрабіў не вар’ят! Хтосьці спрабаваў знішчыць усё, што так ці інакш паказвала кірунак на Зямлю, — ад увагі Гедройца не схаваліся брудныя плямы на пульце і падлозе. — Пісталетная! — работнік службы бяспекі схаваў гільзу ў кішэню і правёў промнем па сценах. — Уваходныя адтуліны... Стралялі не ў людзей!
— Чаму ты так вырашыў?
— Па траекторыі, камандзір. Звычайна чалавек страляе ў раён грудзей ці шыі, а тут кулі — ледзь не да столі.
— Стралялі з падлогі! — выказаў меркаванне Валовіч.
— Не! — паківаў галавой Гедройц. — Быў бы зусім іншы вугал...
Гільзы знайшліся там, дзе і меркаваў работнік службы бяспекі. Гедройц старанна іх сабраў і паклаў у кішэню, пасля чаго вывудзіў з пылу абгарэлы шматок паперы — частку карты сонечнай сістэмы.
— А тут іх спальвалі! — на падлозе побач з крэслам капітана чарнела вялікая пляма. Гедройц здолеў разабраць на лускавінках попелу каардынаты Юпітара. — Працягваем пошук!
За камандным размяшчаўся эвакуацыйны модуль. Пломбы на люках выратавальных капсул засталіся цэлымі — унутр можна было не зазіраць.
— Уваходзім у даследчы блок «А»!
Унутры ратавальнікаў чакаў сюрпрыз — падобнае на антрацытавае шкло рэчыва, якое пластом у паўметра таўшчынёй пакрывала большую частку адной са сцен. Рэчыва было гладкім і святло ліхтароў не адлюстроўвала. Часткай «Ёгана Кеплера» яно не з’яўлялася.
Валовіч паспрабаваў адбіць кавалак пры дапамозе айсбаля.
— Не атрымліваецца!
Вострая дзюба не пакінула на рэчыве нават драпіны, хоць інжынер-механік біў
з усяе сілы.
— Давайце плазменны разак! — на здзіўленне ратавальнікаў, эксперымент даў нулявы вынік. — Усім пакінуць модуль!
Грымнуў стрэл. Куля зрыкашэціла, не пакінуўшы следу.
— Гэта што ж такое? — здзівіўся Разыцень.
— Мяне больш цікавіць тое, адкуль гэта ўзялося! — сказаў Гедройц з трывогай у голасе.
— Заварыце ўваход у адсек і рухайцеся далей!
— Ёсць, камандзір!
Валовіч запячатаў дзверы, пасля чаго ратавальнікі працягнулі пошукі. Бянткоўскі не дазваляў сабе сумнявацца: толькі праверыўшы апошняе памяшканне, варта было выносіць вердыкт аб завяршэнні місіі.
Пыл. Пыл. Пыл...
Не было ніводнага чыстага адсека і модуля.
— Мітка напэўна б сказаў, што станцыя правалілася ў мінулае. На тысячу ці нават на мільён гадоў.
— Не зразумеў, камандзір!
— Я пра сына, Едка. Любіць фантастыку.
Дзверы ў сховішча скафандраў былі расчынены насцеж. Унутры панаваў хаос.
— Хтосьці ўжо вельмі спяшаўся збегчы са станцыі, аднак не паспеў... — паміж броваў Гедройца залегла глыбокая вертыкальная зморшчына. — Камандзір, я ўсё больш схіляюся да думкі пра тое, што на іх напалі.
— Піраты?
— Гэта мог быць хто заўгодна. Вось толькі чаму нічога не ўзялі? Часу ж было больш чым дастаткова!
Яшчэ тры гільзы знайшоў Хурда. Выпадкова. Магутнасць прамяня пачала слабець, і суднавы лекар паляпаў па ліхтары пальчаткай. Метал адбіў святло.
— Стралялі на хаду, уцякаючы! — вярнуўшыся на некалькі метраў, работнік службы бяспекі знайшоў уваходныя адтуліны: дзве ў сцяне і адну ў столі. Выкалупаўшы кулі, рэзюмаваў: — Штатная зброя... Ага, патронаў больш не засталося!.. Усё святло на падлогу!
Прамяні сышліся ў адной кропцы. Пляма павольна папаўзла наперад.
— Вось і зброя! — Гедройц выцягнуў з-пад блока пісталет, які стаў на затрымку. — На сто працэнтаў упэўнены: экспертыза пакажа, што менавіта з гэтага пісталета стралялі, — знаходка перавандравала ў паясную сумку.
Калідор вывеў ратавальнікаў да скрыжавання. Работнік службы бяспекі зверыўся з картай і павярнуў направа — да лабараторнага модуля. Шансаў адшукаць там людзей было больш, чым у генератарнай. Праз паўсотні метраў калідор упёрся ў дзверы з тоўстымі створкамі. Дакладней, пакарабачанымі металічнымі пласцінамі, якія тырчалі са сцен пад рознымі вугламі.
Гедройц паклаў палец на спускавы кручок. Астатнія паўтарылі яго дзеянне. Работнік службы бяспекі павольна наблізіўся да створак і асцярожна зазірнуў у адсек.
Нікога.
Гедройц не спяшаўся апускаць зброю — звычка, якая не аднойчы выратоўвала яго ў складаных сітуацыях. Ствол вінтоўкі не дрыжаў — рука ў работніка службы бяспекі была па-ранейшаму моцнай.
Модуль нагадваў лабірынт са сталоў, металічных шаф, пластыкавых кантэйнераў і прыбораў, аб прызначэнні якіх Бянткоўскі мог толькі здагадвацца. Тлумачальныя надпісы больш заблытвалі.
— Дыстанцыя — два метры! — Гедройц і Валовіч пакрочылі паралельнымі курсамі, разглядаючы модуль праз каліматарныя прыцэлы.
Сэрца грукатала, і Бянткоўскаму каштавала немалых намаганняў даць рады хваляванню.
У цэнтры лабараторнага модуля нібы выбухнула бомба.
— Мікрачасціцы выбуховых рэчываў адсутнічаюць! — зрахаваўшыся з аналізатарамі, паведаміў работнік службы бяспекі.
— Выходзіць, механічнае або пнеўматычнае ўздзеянне?
— Страшна падумаць пра тое, якая сіла магла нарабіць такое, камандзір! — Гедройц разгроб чаравіком пыл. Падлогу пакрывалі цёмныя плямы. Яны маглі быць рэшткамі якога заўгодна рэчыва, але Бянткоўскі не сумняваўся ў тым, што гэта — кроў.
— Вазьміце на аналіз!
Пакуль інжынер-механік важдаўся з пробай, работнік службы бяспекі агледзеў пакарабачаныя сталы і шафы. Па іх нібы ўдарылі велізарным кулаком. Або молатам...
Прамень святла падняўся да столі. Россып дробных плям пакрываў і яго.
— Камандзір, ты гэта бачыш?
— Так, Едка! Падобна на тое, што ты меў рацыю...
— Лепш бы я памыляўся!
У лабараторным модулі не адшукалася нічога, што падказала б адказ. Пытанні толькі памнажаліся.
— Не ў адкрыты ж космас яны выйшлі!
— Часам і вакуум — не самы дрэнны варыянт, Гердзень...
— Ды ну, лухта! Хто ў здаровым розуме пакіне карабель без скафандра?
— Засталося яшчэ некалькі адсекаў і модуляў. За мной!
Праз дзве з паловай гадзіны стала зразумела, што на «Ёгане Кеплеры» нікога няма. Разам з адсутнасцю цел ля станцыі гэта выклікала здзіўленне і трывогу. Не маглі ж дваццаць два члены экіпажа проста ўзяць і знікнуць?
— Мы нічога не выпусцілі? — Гедройц выцягнуў карту і скіраваў на яе погляд, хоць за час палёту паспеў вывучыць схему на памяць.
— Не, Едка, станцыя будавалася паводле стандартнага праекта. Ніякіх дадатковых адсекаў або модуляў.
— А памеры вентыляцыйнай сістэмы не дазваляюць схавацца ў ёй даросламу чалавеку...
— Вяртайцеся! Наша місія скончана.
Работнік службы бяспекі кіўнуў і павёў таварышаў за сабой. Зваротны шлях заняў менш часу. Апусканне ў цяжкія думкі не замінала Гедройцу па другім разе яшчэ ўважлівей аглядаць памяшканні. На жаль, ніякіх новых даных атрымаць не ўдалося.
— Хай разбіраюцца следчыя! — Гедройц сыходзіў на «Слейпнір» апошнім. Кінуўшы развітальны позірк, работнік службы бяспекі ўжо збіраўся зачыніць за сабой дзверы шлюзавай камеры, як нечакана пацягнуў іх на сябе, краем вока адзначыўшы змену становішча.
— Едка?
— Хвіліну, камандзір! — Гедройц паспрабаваў разабрацца ва ўласных адчуваннях. Нібы ўсё гэтак жа, як і раней... — Пыл зрушыўся! А руху паветра на станцыі няма!
— Яго магло садзьмуць, калі вы адчынялі дзверы шлюзавай камеры.
— Не, камандзір! У гэтым выпадку ён бы не сабраўся ля саміх дзвярэй, — работнік службы бяспекі зняў з пояса герметычны кантэйнер, адвінціў вечка і зачэрпнуў жменю пылу. З выгляду ён нічым не адрозніваўся ад звычайнага.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Выратавальная місія"
Книги похожие на "Выратавальная місія" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Сяргей Белаяр - Выратавальная місія"
Отзывы читателей о книге "Выратавальная місія", комментарии и мнения людей о произведении.