» » » » Кацярына Мядзведзева - Разламашкі майстра Люфта


Авторские права

Кацярына Мядзведзева - Разламашкі майстра Люфта

Здесь можно скачать бесплатно "Кацярына Мядзведзева - Разламашкі майстра Люфта" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Разламашкі майстра Люфта
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Разламашкі майстра Люфта"

Описание и краткое содержание "Разламашкі майстра Люфта" читать бесплатно онлайн.








— Што? — падхапіўся Антон. — Як жа так? Арыштавалі? Каго?

— Адзінага, хто ў гэтым доме мог паквапіцца на чужую ўласнасць, — холадна вымавіла Юлія. — Маю стрыечную сястрыцу.

— Ёсць доказы? — спытаў Антон, спрабуючы здавацца спакойным.

— Ды якія там доказы, — яна паціснула плячамі. — Кіра і раней траплялася на дробязі, то грошы гаспадарчыя з кухні сцягне, то ключы ад кладоўкі. А цяпер вось на бабуліну спадчыну замахнулася. Нарэшце дзядзька Карл прыкусіць язык і перастане ўказваць маёй маці, як трэба правільна выхоўваць дзяцей.

Антон сядзеў на ложку і разгублена падкідаў паяца. Паяц шчэрыўся. Ён ведаў, хто быў сапраўдным вінаватым ва ўсёй гэтай мітусні.

— Так, дарэчы, нас усіх выклікаюць на допыт у паліцэйскі ўчастак, — сказала Юлія. — Давай пасля сняданку сходзім і скончым з фармальнасцямі.

***

Далейшае адбывалася, быццам у сне. Антон запомніў толькі забраныя ў краты вокны ўчастка.

«Не турма, але так падобна. А ў турму засадзяць зусім не вінаватага чалавека а я буду гуляць на волі. Я таксама невінаваты. Аднак разламашку ўзяў я. Ды яе ў мяне няма. Але хто мне паверыць?» — Ён сціскаў зубы, каб не застагнаць ад злосці і разгубленасці.

Дзверы кабінета адкрыліся, і дзядзька Карл вывеў цётку Аліну. Цётка прыціскала да твару хустачку.

У кабінеце апынуўся той самы паліцыянт, які ўчора папіваў наліўку ў доме Люфтаў. Цяпер ён дапытваў Антона і Юлію як сведак.

— Што вы рабілі ў доме Люфтаў? — грозна спытаў паліцыянт. Падаўшыся наперад, ён навіс над сталом, нібы жадаў учапіцца ў Антона зубамі і вырваць з яго прызнанне.

— Я прыехаў разам з Юліяй, — пачаў Антон, але дазнаўца яго перабіў:

— Я не пытаю, з кім ты прыехаў, блазнюк, я пытаю, для чаго ты пракраўся ў гэты дом, скарыстаўся гасціннасцю.

— Ён мой жаніх, — хутка адказала Юлія. — Прыехаў пазнаёміцца з сям’ёй.

— Дык гэта ж зусім іншая рэч! — расплыўся ва ўсмешцы паліцыянт. — Што ж ты маўчыш?

— Ды я. — сказаў Антон, але зноў быў перабіты:

— Ці бачыў ты выкрадзены прадмет?

— Адкуль жа ён мог бачыць, — жвава прамовіла Юлія, калі Антон яшчэ і рота раскрыць не паспеў.

— Наогул, — пачаў Антон.

— Наогул, — перабіла яго Юлія, — ён мог яе бачыць, у нас у школе ёсць альбом з фатаграфіямі разламашак.

— Увечар пятніцы, калі быў здзейснены крадзеж, што ты рабіў? Ці выходзіў падчас вячэры? — драпежна спытаў паліцыянт, утаропіўшы цяжкі падазроны погляд у збляднелага Антона.

— Падчас вячэры. я. — Антон запнуўся. Вось ён, момант сказаць праўду!

— Падчас вячэры ён вячэраў, — паспешна дадала Юлія, да болю сціскаючы Антонаву руку. — З-за стала не выходзіў. Мы ўвесь вечар трымаліся за рукі, спадар дазнаўца. У нас неўзабаве вяселле.

— О, мае віншаванні! — паліцыянт ізноў расплыўся ва ўсмешцы. Расплывацца было, відаць, яго прафесійнай звычкай, гэтак жа, як і падазраваць. — Што ж, мадэмуазель Юлія, пытанняў да вас у мяне больш няма. Вы нічога не жадаеце мне сказаць, малады чалавек? — раптам рэзка спытаў ён у Антона. — Улічыце, чыстасардэчнае прызнанне палегчыць вашу долю на судзе.

Антон рашыўся:

— Справа ў тым, што я, — пачаў ён, але тут жа абцас Юліі з усёй сілы ўпіўся яму ў ступню, і ён заскуголіў ад болю.

— Не я, а мы, дурылка, — ласкава прамовіла Юлія. — Мой жаніх хацеў сказаць, спадар дазнаўца, што мы будзем шчаслівыя бачыць вас на нашым вяселлі!

— Буду абавязкова, калі гэта не пойдзе насуперак з маім службовым абавязкам, — падміргнуў паліцыянт і дазволіў Юліі выцягнуць размяклага Антона з кабінета.

Антон ішоў дахаты ў засмучаных пачуццях.

«Што ж гэта дзеецца? З-за яго дзівацтва, жадання разгледзець разламашкі, бед­ная дзяўчынка сядзе ў турму? Не, трэба вярнуцца і прызнацца. Але ці павераць яму? І калі павераць, то яшчэ чаго добрага засадзяць разам з Кірай. А чалавек, які сцягнуў разламашку з тумбачкі, будзе на волі пракручваць свае цёмныя справы. Не, так не пойдзе», — І Антон вырашыў з чыстасардэчным прызнаннем пачакаць.

— Ох, Антошка, — сказала Юлія загадкавым голасам. — Глядзі, не нарабі глупстваў.

Антон толькі ўздыхнуў.

***

Абедзенны стол пуставаў. Толькі бабуля сядзела на сваім месцы, пагладжваючы залаты ключ, ды мадам Клара хадзіла сюды-туды з талеркамі і падносамі. Яна напявала сабе пад нос і выглядала шчаслівай, і гэта ў такі момант! Здаецца, яе зусім не хваляваў лёс пляменніцы. Антон падзівіўся падобнай чэрствасці. Дарэчы, бацька Юліі ўсё яшчэ не вярнуўся з камандзіроўкі, і, мабыць, мадам на ўсю моц гэтым карысталася, кожную ноч прымаючы таямнічага госця.

Падчас дэсерту зашоргала на пад’яздной дарожцы машына, і ў дом уваліўся стомлены дзядзька Карл, ён на хаду адшрубоўваў корак з бутэлькі віскі. За ім ішла цётка Аліна з насупленай Кірай.

— Навошта вы прывезлі дзяўчынку дахаты? — буркліва спытала бабуля. — Жадаеце, каб яна яшчэ што-небудзь спёрла?

— Абвінавачванне знята, — сказала цётка Аліна ўрачыста. — У іх няма аніякіх доказаў. Прэзумпцыя невінаватасці, чорт бы яе пабраў, усё яшчэ дзейнічае ў нашай краіне. Вечарам у дом прыйдзе паліцыя з сабакамі, якія па паху адшукаюць гэту разламашку. І вы ўбачыце, што ўзводзілі дарэмшчыну на дзіця.

Усе ўселіся абедаць. Мадам Клара замітусілася, разносячы стравы. Зрэшты, ніхто не зважаў на ежу. Бабуля прамовіла доўгі маналог пра сучасную юстыцыю і прапанавала ўвесці прэзумпцыю вінаватасці, а менавіта — выпускаць на волю толькі тых, хто падасць доказы сваёй невінаватасці, а ўсіх іншых трымаць за рашоткай, вось так яно спакайней. Цётка Аліна злавалася і курыла. Дзядзька Карл маўкліва напаіваўся. Кіра глядзела ў падлогу, і твар у яе быў, як у маленькага злога эльфа з сярэднявечных гравюр.

Антон сядзеў бы на іголках. Мала прыемнага, што з-за цябе ў сям’і такі раз­лад, усе перасварыліся, усе адзін аднаго падазраюць. Але разам з тым ён адчуваў і тое, што разлад у гэтым сямействе пачаўся не сёння і не ўчора, а значна раней. Ён са здзіўленнем думаў: «Цікава, а якім быў майстар Люфт? Такім жа падазроным і з’едлівым, як яго жонка? Гэтак жа нервова паліў, як цётка Аліна, вечна знікаў, як загадкавы бацька Юліі? Каго ён больш любіў, сваю ціхоню дачку Клару, усеагульную прыслугу ды кухарку, ці аматара закласці за каўнер дзядзьку Карла? А можа, ён быў расчараваны ў дзецях і спадзяваўся на ўнукаў? Наўрад ці яго ўлюбёнкай была Юлія, якая марыць хутчэй выйсці замуж і з’ехаць з гэтага дома, далей ад сумных разламашак. Хоць і Кіра не цалкам адпавядала ўяўленню Антона пра ідэальную ўнучку. Дзіўная дзяўчынка, скрытная, паспрабуй зразумей, хто яна насамрэч, рамантычная натура, якая любуецца поўняй, ці замкнёны падлетак, што крадзе грошы? Стоп, я ж ведаю выдатна, што яна нічога не крала, падумаў ён злосна. А ў дом хутка прыйдуць сабакі і адшукаюць след разламашкі. Хтосьці ж узяў яе. Хутчэй бы ўсё скончылася.»

— Дарэчы, малады чалавек, паліцыянты загадалі, каб з дома ніхто не выязджаў, — папярэдзіў дзядзька Карл.

— Але як жа? У мяне заўтра раніцай цягнік, у мяне заняткі ў школе, — замямліў Антон.

— З’едзеце — гэта будзе падобна да ўцёкаў, — паціснуў плячамі дзядзька. — Мая справа — папярэдзіць.

***

Пасля абеду Антон стаяў на ганку і разглядаў кусты, спрабуючы ўспомніць, куды ўночы схаваў чамадан.

— Ты чаго такі змрочны? — неўзаметку падышла Юлія і тузанула яго за рукаў. — Пойдзем у сад, прагуляемся.

Яны ішлі па сцяжынцы. Справа і злева тапырыліся плямістыя альстрымерыі. «Цікава, хто ў гэтай сям’і даглядае сад, няўжо ўсюдыісная мадам Клара?»

— Ты б не гультаяваў, а абдумваў мой дыплом, — сказала Юлія. — Перлінавыя каралі, ведаеш, не любяць мітусні. Нядобра ўсё пісаць у апошні дзень. Ты склаў план?

— Склаў, — Антон уздыхнуў. — Ты не турбуйся. Там усё ўлічана, выгляд перлін, таўшчыня нітак і сны, якія сніліся ракавінкам у дзень перад раскрыццём.

Юлія, не міргнуўшы вокам, праглынула апошні сказ. Паківала з разумным выглядам.

— Паслухай, — сказаў Антон шчыра. — Ты што, сапраўды нічога не памятаеш?

— Ты гэта пра што? — падазрона спытала Юлія.

— Пра вечар пятніцы. Пра тое, як ты прывяла мяне ў бабулін пакой, паглядзець на разламашкі.

Юлія засмяялася.

— Жартачкі ў цябе дурныя.

— Я не жартую! Ты што, не памятаеш, як сама дала мне ў рукі разламашку? Срэбны мандарын з шасці долек, на адной з іх лісток з кропелькай расы.

— Што? — ахнула Юлія.

— Там і твае адбіткі пальцаў, — дадаў ён злосна.

— Гэта, вядома, вар’яцкі смешна, — сказала Юлія. — Я, вядома, выдатна напілася за вячэрай і дрэнна памятаю той вечар. Але бабулін пакой замыкаецца на ключ, і ключ бабуля носіць на шыі, ты бачыў гэтую блямбу, абсыпаную дыяментамі. Каб пакой быў не замкнёны — гэта выключана! Так што пры ўсім жаданні мы не маглі туды ўвайсці і штосьці выкрасці, жанішок.

Антон нахмурыўся. Яна што, здзекуецца?

А Юлія раптам нахмурылася таксама.

— Значыць, з шасці долек, лісток з кропелькай расы? — прагаварыла яна. — Але адкуль ты ведаеш такія падрабязнасці? У каталогу няма фатаграфіі мандарына, бабуля ніколі не паказвала яго журналістам. Хочаш сказаць, што ты трымаў яго ў руках?


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Разламашкі майстра Люфта"

Книги похожие на "Разламашкі майстра Люфта" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Кацярына Мядзведзева

Кацярына Мядзведзева - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Кацярына Мядзведзева - Разламашкі майстра Люфта"

Отзывы читателей о книге "Разламашкі майстра Люфта", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.