» » » » Кацярына Мядзведзева - Разламашкі майстра Люфта


Авторские права

Кацярына Мядзведзева - Разламашкі майстра Люфта

Здесь можно скачать бесплатно "Кацярына Мядзведзева - Разламашкі майстра Люфта" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Разламашкі майстра Люфта
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Разламашкі майстра Люфта"

Описание и краткое содержание "Разламашкі майстра Люфта" читать бесплатно онлайн.








Ён азірнуўся на Юлію. Яна стаяла, склаўшы рукі, і глядзела ўбок з самым абыякавым выглядам.

— Ведаеце, мадам Люфт, — стрымана адказаў ён, — адбылося прыкрае непаразуменне. Я не з’яўляюся жаніхом вашай унучкі. Мы добрыя сябры, не больш. Дзякую вам за гасціннасць, але цяпер я змушаны пакінуць ваш утульны дом.

Павісла паўза.

— Што ж, выпрабаванне на вытрымку ты таксама прайшоў, — спакойна адказала мадам Люфт. — Ветлівасць і стрыманасць — важныя якасці для.

— Я паўтараю, мадам Люфт, я не кахаю вашу ўнучку і не збіраюся на ёй жаніцца! — перабіў яе Антон, напляваўшы на ўсялякую ветлівасць. Яго словы выклікалі дружны смех.

— Сябручок, ніхто і не прымушае цябе жаніцца, — прабуркатала бабуля. — Давай прысядзем, і я распавяду табе, як ідуць справы.

Гэтак жа хутка, як прыйшлі, сваякі разышліся па пакоях. Нібы тэатральная трупа па загадзе рэжысёра. Засталіся толькі бабуля і Антон, на канапе перад чай­ным столікам, ды яшчэ Кіра прыладзілася з нагамі ў глыбокім крэсле ды задуменна глядзела на Антона вялікімі сінімі вачамі, якіх не бывае ў прыродзе. Люфі задрамаў на дыване.

— Не сярдуй на нас, сябручок, — гаварыла бабуля, разліваючы бог ведае адкуль ўзятую гарачую гарбату ў напаўпразрыстыя кубачкі. — Я ведаю, што ты думаеш цяпер: ах, каты, запрашаюць у дом гасцей і здзекуюцца над імі, перадражніваюцца за спінай.

Антон злавіў сябе на тым, што згодна ківае.

«Умее загаварыць зубы», — падзівіўся ён. Бо яшчэ хвіліну назад ён ненавідзеў усё сямейства Люфтаў, а цяпер ужо не адчуваў нічога, акрамя стомленасці.

— Усе гэтыя пасткі прыдумала я, — сказала мадам Люфт, памешваючы ў кубку. Будзённа так сказала. Антон здзіўлена ўтаропіўся на яе. — Так, так, ты цяпер здзіўляешся: навошта ёй на старасці год такія несумленныя забаўкі. Так, раней у мяне былі іншыя спосабы пазабаўляцца. Мой любы муж дарыў мне разламашкі, і я павінна была разгадваць іх сакрэт, — бабуля сумна ўсміхнулася. — Але, як бачыш, сяб ручок, пяць гадоў таму здарылася сумная гісторыя. Майстар Люфт знік. Замкнуўся ў майстэрні, робячы чарговую разламашку, а раніцой знік, пакінуўшы замест сябе толькі гэта.

Яна дастала драўляны чорны куфар. На яго вечку стаялі чатыры чарапахі, на чарапахах — слон, а на яго спіне нейкім чынам трымалася круглая маленькая пла нетка. Яна круцілася ад дакранання, і ў ёй часам адкрываліся і зачыняліся шкляныя акенцы.

— Гэта яго апошняя праца. Ніхто не ведае сакрэту, нават я. Няма ні ключа, ні замочнай шчыліны. Усе кажуць, што ён памёр, патануў, знік, а я думаю: раптам ён нудзіцца пад замком усярэдзіне гэтай разламашкі? Ніхто не верыць у гэта, і мне застаецца толькі захоўваць куфар, каб ён не патрапіў у чужыя рукі.

Бабуля ўздыхнула зноў.

— Я часам чакаю, што ён вызірне з акенца. Думаеш, я звар’яцелая старая? Ён сышоў, а я засталася ахоўваць яго працы. Ніхто з сям’і не стаў мне памагатым. Нібы змовіўшыся, яны прапанавалі прадаць калекцыю і падзяліць грошы пароўну. Дзіва што, ніхто з іх не ўмеў адкрыць нават простую табакерку-разламашку, не кажучы ўжо пра такія загадкі, як кубак-невылівайка ці вечны пясочны гадзіннік. Яны не ўмелі разгадаць сакрэт — і лічылі за лепшае збыць яго з рук. Адна толькі Кіра, — бабулька пяшчотна ўсміхнулася дзяўчынцы, — сваімі спрытнымі пальчыкамі змагла адкрыць амаль усе разламашкі. Яны слухаліся яе, адчувалі ў ёй гаспадыню. Сям’я яшчэ не ведае, але ўсю спадчыну я адпісала Кіры.

Кіра сядзела пахмурная і ціхая. Відаць, яна была ў курсе ўсіх бабуліных задум. Ці не ўсіх? Антону вельмі не хацелася думаць, што і Кіра яго ашуквала.

— Яна вялікая разумніца, — ласкава сказала бабуля. — Але яна ўсяго толькі дзяўчынка, ёй будзе цяжка адной берагчы калекцыю.

Бабуля зрабіла паўзу і стала піць гарбату, нібы даўшы час Антону самому сцяміць, пра што далей пойдзе гаворка. Але ён таксама пачаў піць гарбату, чакаючы працягу.

— Ты быў бы выдатным мужам для Кіры, — пачала бабуля нечакана, і Антон папярхнуўся гарбатай.

Ён паглядзеў на дзяўчынку. Кіра сядзела, апусціўшы галаву, шчокі яе румяніліся. Але ж і Юлія днём плакала вельмі пераканаўча. Антон зноў заблытаўся. Верыць ці не? Кіра не з тых, хто любіць хлусіць, гэта ён зразумеў, але ж яе маглі прымусіць. Зрэшты, у любым выпадку, — якое гэта мае значэнне? Бо і Кіру ён не кахае, і не збіраецца жаніцца на ёй, тым больш па разліку.

— З вас атрымалася б цудоўная пара, — працягвала мадам Люфт. — Ты ствараў бы новыя разламашкі, працягваючы традыцыі майго мужа. Кіра была б адданай жонкай і захавальніцай ачага. Ты падабаешся Кіры, яна прызналася мне, што згодна выйсці за цябе замуж, — зразумела, калі дасягне паўналецця. Слова за табой. Падумай, Антон, ты станеш уладальнікам неверагоднай калекцыі. А я буду ведаць, што душа майго мілага Люфта ў надзейных руках, — скончыла бабуля сумна. І змагу памерці спакойна.

На паміраючую, зрэшты, мадам Люфт зусім не была падобная. Яна сёрбала гарбату і глядзела на Антона бліскучымі цёмнымі вачамі. Яна нагадвала яму варону. Разумную, хітрую, якая пралічыла ўсё на трыста гадоў наперад.

— Гэта вельмі кранальна, — сказаў Антон, як мог, ветліва. — Але ж, бачыце, жаніцца на калекцыі ці на яе спадчынніцы, — мне аднолькава не патрэбна. Калі я захачу жаніцца, то па зусім іншых прычынах. Прабач, калі ласка, Кіра. Ты добрая. Проста я не ўмею жыць вось так, як вы ўсе. Прадумваць хады, падстройваць пасткі, палохаць людзей і з усмешкай глядзець, як яны мітусяцца.

Ён машынальна ўзяў у рукі куфар, пакруціў у руках, адкрыў.

— Як?! Як ты гэта зрабіў? — падскочыла бабуля, і Кіра рванула да яго з крэсла, і са сну абурана забрахаў Люфі. — Ён ніколі раней не адкрываўся!

— Таму што быў замкнёны з сярэдзіны, — сказаў хтосьці сварліва. Антон падумаў, што ўжо чуў гэты голас калісьці, але калі і дзе?

— У сне, малады чалавек, у сне, — кпліва прагаварыў усё той жа голас.

Яны ўсе азірнуліся. У дзвярах пакоя стаяў майстар Люфт. Чорная камізэлька, растрапаныя сівыя валасы і мяшок новых разламашак, нядбайна кінуты на падлогу. Люфі радасна скакаў вакол старога, скавытаў, з усіх сабачых сіл віхляючы хвастом.— Дзядуля! Я ведала, ведала, што ты не памёр! — выклікнула Кіра. Упершыню Антон убачыў, як яна ўсміхаецца, і міжволі загледзеўся. Што ні кажы, а дзяўчаты ў сям’і Люфт былі вельмі прыгожыя.

— Як бачыш, — развёў рукамі майстар Люфт. — Я падарожнічаў па іншых светах, выглядаючы часам у акенца на свой дом, пакуль вы падшуквалі мне годнага вучня. І нарэшце вы яго знайшлі!

— Што ж, з вяртаннем, — сказаў Антон стомлена. — Гэта вялікі гонар для мяне, прысутнічаць пры такой грандыёзнай падзеі. Але цяпер дазвольце развітацца. Мяне чакаюць неадкладныя справы.

Пара Люфт моўчкі глядзела на яго.

Антон выцягнуў з кішэні Кірынага паяца, працягнуў дзяўчынцы.

— Адрамантаваў? — ціха спытала Кіра.

— Не, — прызнаўся Антон. — Так і не разабраўся, з якога боку падысці да гэтай штуковіны. Не варты я быць стваральнікам разламашак, не па зубах мне гэтыя сакрэты. І ў мужы табе не падыходжу, — з усмешкай дагаварыў ён.

Кіра раптам ізноў пачырванела, і Антон са здзіўленнем зразумеў, што яна не хлусіць, ён сапраўды ёй падабаецца, і ад гэтага, як ні дзіўна, яму стала цёпло і прыемна. Напэўна, Кіра была адзіным чалавекам у гэтым доме, хто не выклікаў у яго адмоўных пачуццяў.

— Хацела б я ведаць, як можна адрамантаваць тое, што не зламана, — усміхнулася мадам Люфт. — Кіра, скажы дзякуй маладома чалавеку за тое, што ён не распароў твайму паяцу жывот і не ўставіў унутр драцінкі з батарэйкамі. Бывалі ў нас такія прэцэдэнты.

— Вось ты і прайшоў апошняе выпрабаванне. Прызнаць, што ты чагосьці не ўмееш — вельмі сумленна, — сказаў задаволена майстар Люфт. — Ужо каго я сапраўды не жадаў браць у вучні, так гэта ўсёведа, які вучыць птушак лётаць і рыбу плаваць.

— Шчасліўчык, — замілавана прамовіла бабуля Люфт. — Ты хоць разумееш, якога гонару ўдастоіўся? Ты будзеш вучнем самога майстра Люфта!

Антон стаяў разгублены. У гэтым доме з ім абышліся, як з паддоследным пацучанём. Правялі па лабірынтах, пахвалілі — «кемлівы!» — і далі цукрык ва ўзнагароду. Вось толькі Антона каламуціла ад гэтага ласунка. І ў тым, што гэта выпрабаван­не апошняе, ён не быў упэўнены. Мець зносіны з людзьмі, якія так проста хлусяць, яму не хацелася.

На падлозе стаяў мяшок з разламашкамі. Там штосьці вабна паблісквала: тырчалі фасетачныя вочы, слюдзяныя крылы, віднеліся драўляныя колцы і самі па сабе пазвоньвалі нябачныя бразготкі. Разламашкі вабілі да сябе. Кіра глядзела заду менна прыгожымі сінімі вачамі. Усміхаліся старыя. А ўнутраны голас нашэптваў Антону, што спакойныя нервы значна важней за прыгожыя рэчы. І што, урэшце, не такія ўжо і дрэнныя музычныя скарбонкі...


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Разламашкі майстра Люфта"

Книги похожие на "Разламашкі майстра Люфта" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Кацярына Мядзведзева

Кацярына Мядзведзева - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Кацярына Мядзведзева - Разламашкі майстра Люфта"

Отзывы читателей о книге "Разламашкі майстра Люфта", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.