Алесь Марціновіч - Былое, але не думы
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Былое, але не думы"
Описание и краткое содержание "Былое, але не думы" читать бесплатно онлайн.
Аказваецца, такі і Эльдар Разанаў. Прыемна ўсё такі адчуваць сябе нароўні з вялікімі. Жартую, канечне. Ды нездарма ж кажуць: у любым жарце ёсць доля ісціны.
Падвяла Таццяна Бялова
Важны ўрок пра тое калі трэба гаварыць, а ў якім выпадку лепей прамаўчаць, наконт гэтага я атрымаў яшчэ будучы першакурснікам. Памятаю, як на лекцыі па тэорыі літаратуры зайшла гаворка пра тое, што хто і што чытаў з кніжных навінках. Выкладчык Карабан, на жаль, ягонае імя і імя па бацьку, запамятаваў, пачуўшы некалькі адказаў, запытаўся:
— А хто чытаў з вас раман «Замужжа Таццяны Бяловай».
Зразумела, ён назваў і аўтара. Толькі і тут памяць мяне падводзіць, як ні сілюся, ніяк не магу ўспомніць, хто ж усё-такі напісаў «Замужжа Таццяны Бяловай». А твор гэты я чытаў у «Роман-газете». Калі вучыўся ў адзінаццатым класе, мае бацькі выпісвалі яе па маёй просьбе. Здаецца, з гэтым раманам у нашай студэнцкай групе я адзін і пазнаёміўся. Ведаў бы, якія «выпрабаванні» з-за гэтага знаёмства чакаюць мяне наперадзе, ні за што не прызнаўся б. А так: слова не верабей, вылецела — назад не вернеш. Пра тое, якую памылку я зрабіў, зразумеў праз некалькі тыдняў, калі даведаўся, што ў інтэрнаце Карабан праводзіць дыспут па гэтым рамане.
— Выступіш? — запытаўся ў мяне выкладчык такім тонам, што гэтае запытанне не прадугледжвала ніякага пярэчання.
Мне адразу стала не па сабе. Яшчэ ў школе я пазбягаў якіх-небудзь выступленняў, па сутнасці не прымаў, калі гаварыць афіцыйнай мовай, ніякага ўдзелу ў грамадскім жыцці. А тут незнаёмая аўдыторыя. Зразумела, што ў кагосьці ацэнка твора будзе іншай, чым мая.
— Не магу, — не паспеў я назваць якую-небудзь прычыну, чаму не прыму ўдзел у абмеркаванні рамана «Замужжа Таццяны Бяловай», як Карабан заявіў катэгарычна:
— Не забывай, што наперадзе экзамен.
Гэта, зразумела, прагучала не столькі як напамінак, а як добрая парада: ты — мне, я — табе. Іначай.
Я не хацеў, каб было «іначай», таму і пачаў старанна рыхтавацца да гэтага дыспуту, для чаго яшчэ раз уважліва перачытаў раман. У вызначаны час з ватнымі нагамі з’явіўся ў інтэрнаце, што знаходзіўся на тагачаснай Паркавай магістралі. Сабралася не сказаць каб шмат студэнтаў. Дый то былі ў асноўным студэнткі. Апошнюю акалічнасць, як выступоўца нявопытны, я не прыняў пад увагу. І гэта мне дорага каштавала.
Сітуацыя ў гэтым рамане такая, што да паводзін, жыцця галоўнай гераіні нельга паставіцца адназначна. Прычым відавочна, што жаночая аўдыторыя ўспрыме Бялову іначай, чым мужчынская. Я ж са сваім тагачасным юначым максімалізмам, дый з жаданнем да ўсяго падыходзіць з пазіцый празмернай правільнасці, падобную акалічнасць не ўлічыў, таму і пачаў рэзаць праўдуматку ў вочы. Правільней, выказваць, бо вельмі хваляваўся, але гэта не перашкодзіла мне адстойваць менавіта сваю пазіцыю.
Такое ж меркаванне, зразумела, не магла падзяліць жаночая палова аўдыторыі. Аднак калі некаторыя толькі ўнутрана не згаджаліся, то нейкая старшакурсніца выдала такое, што мне стала не па сабе. Карацей кажучы, па яе словах, я і жыцця не ведаю, і ў каханні нічога не разумею, і ўвогуле наіўны. Гэта я наконт таго, як не ўсё, што прыходзіць у галаву, трэба гаварыць. Не прызнаўся б, што чытаў раман «Замужжа Таццяны Бяловай», і не меў бы гэтых непрыемнасцей.
Як Брэжнеў лячыў майго галоўнага рэдактара
А гэта ўжо з часоў рэдактарства Алеся Асіпенкі. Мушу сказаць, што прыходу ягонага я чакаў з бояззю. Жычка, беручы мяне на работу, хоць і паставіў умову, каб я прапісаўся як мага хутчэй, пасля не надаваў гэтаму ўвагі, рабіў выгляд, што пра ўсё забыўся. Таму справа з маёй прапіскай расцягнулася не на на месяцы, а на гады. Мае ж нядобразычліўцы, даведаўшыся, што галоўны рэдактар у «ЛіМе» мяняецца, ад радасці паціралі рукі. Тым больш, што Асіпенка знаходзіўся з Жычкам, мякка кажучы, у нацягнутых адносінах. Здагадваліся, што некаторых супрацоўнікаў новы галоўны заменіць. Такі лёс яны ўгатавалі і мне.
Пробны камень быў кінуты, калі Алесь Харытонавіч праз некалькі дзён пасля таго, як стаў галоўным рэдактарам «ЛіМа», разам з загадчыкам крытыкі і бібліяграфіі У. завітаў у Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. Прыйшлі дзеля наладжвання з навуковымі супрацоўнікамі творчых кантактаў, запрашалі іх актыўней пісаць у «ЛіМ». Тут адна крытыкеса і не вытрымала, каб не прайсціся па мне. Рэакцыя з боку Асіпенкі для яе аказалася непрадказальнай. Новы галоўны сказаў прыкладна так: быў бы яшчэ адзін супрацоўнік, як Марціновіч, я змог бы «ЛіМ» выпускаць толькі з імі. Так што з Алесем Харытонавічам мне працавалася вельмі добра. Таму, на мой погляд, ён быў адным з лепшых галоўных рэдактараў «ЛіМа». Гэта пры тым, што я высока цаніў і заўсёды буду цаніць Жычку.
Аднак і пры Асіпенку, як і пры іншых галоўных рэдактарах, на рабоце не было той строгасці, якая існуе цяпер. Не ў тым сэнсе, што яны былі надта добрыя. Час іншы быў. Таму ў рэдакцыях перыядычных выданняў, найперш у літаратурна-мастацкіх, панавала, я б сказаў, разняволеная творчая атмасфера. Гэта назіралася «от Москвы до самых до окраин».
Аднойчы калі мы ўтрох крыху пасядзелі ў кабінеце зусім не ў рабочай атмасферы, у дзверы нехта пастукаў. Зроблена гэта было так асцярожна, што ніякага сумнення не заставалася: чалавек свой. Як такому не адчыніць. Адчынілі і не пашкадавалі. Завітаў да нас Станіслаў Пятровіч Шушкевіч. Для мяне дык гэта была асаблівая радасць. Аб тым, наколькі добрыя адносіны склаліся ў нас, гаворыць ужо тое, што свае кнігі ён мне іначай не падпісваў як «старому сябру». У сэнсе даўняму сябру.
Станіслаў Пятровіч не адмовіўся ўзяць чарку, бо ў нас было не «чарніла», а «гарэлка». Пасля яму налілі яшчэ чарку. Таксама ахвотна выпіў. Была і трэцяя. Тады Шушкевіч і пытаецца:
— То, можа, я пазваню свайму сябру Ліхадзіеўскаму.
Паэт, даследчык літаратуры Сцяпан Ліхадзіеўскі, з якім Станіслаў Пятровіч сябраваў яшчэ з гадоў юнацтва, жыў у Ташкенце. Далекавата, канечне. Размова шмат каштаваць будзе. Ды хіба адмовіш? Адно папярэдзілі, каб доўга не гаварыў. Станіслаў Пятровіч, зразумела, паабяцаў. Але тыя, хто быў добра знаёмы з ім, ведалі, наколькі ён любіў пагаварыць. Асабліва, калі пачынаў сваё традыцыйнае: «А ведаеце...»
Ведаў Шушкевіч шмат, таму пры магчымасці і стараўся выказацца. А тут якраз падобная магчымасць і з’явілася. Дый паступова мы страцілі пільнасць. Станіслаў Пятровіч з Ліхадзіеўскім размаўляе, а мы паміж сабой. Быццам і няма яго ў пакоі. Шушкевічу ж гэта толькі на карысць. Ніхто не спыняе... Пагаварыў з Ліхадзіўскім, колькі хацеў.
Праходзіць месяц. Мы ўжо і забыліся пра гэты званок. Раптам галоўны выклікае да сябе А. Аказваецца, паступіла раздрукоўка тэлефонных размоў для аплаты. На ташкенцкі нумар налічана ажно 65 рублёў. Для параўнання: гэта адпавядала амаль палове тагачаснай зарплаты загадчыка аддзела. Не сказаць, каб надта строга ставіліся ў рэдакцыі да міжгародніх тэлефонных, але такая сума...
— Што ж, — сказаў Алесь Харытонавіч А., — будзеш плаціць са сваёй кішэні.
— Чаму я адзін? — здзівіўся той.
Падумаў галоўны:
— Так быць: палову плаціш ты, а палову С.
А. не хацеў мірыцца і з такім варыянтам.
— Але ж, — запярэчыў ён, — у кабінеце быў яшчэ і Марціновіч. Калі б не ён, то Станіслаў Пятровіч, магчыма б, і не зайшоў.
— Пакінь Марціновіча ў спакоі, — адказаў галоўны. — Вы з С. — загадчыкі аддзелаў, а ён радавы супрацоўнік. Вы і адказваеце.
Расказаў мне А. пра гэта.
— Не хвалюйцеся, — супакоіў я яго, — пайду папрашу, каб суму гэтую на трох падзялілі. Па справядлівасці.
Ды не тут было. Асіпенка і слухаць не захацеў. Паўтарыў тое, што і дагэтуль казаў. Маўляў, у загадчыкаў аддзелаў зарплата большая, таму з іх і спагнанне.
Так і вылічылі з А. і С. грошы. Ад такой справядлівасці я адчуваў сябе ніякавата, таму вырашыў кампенсаваць ім урон. Але паколькі трэцяя частка сумы была не такая і малая, то задавальненне расцягнулі на пару разоў. Зразумела, надта не афішавалі гэта, то ніхто і не здагадаўся. Ды нездарма кажуць: раз на раз не выпадае. Аднойчы на планёрцы галоўны, назваўшы нашу тройцу, заявіў:
— Вы ўжо зусім абнаглелі. Трэба ж дайсці да такога, каб паслаць далей жанчыну, якая патэлефанавала ў рэдакцыю.
— Не можа такога быць! — ледзь не ў адзін голас запярэчылі мы.
— Яна ж сама паскардзілася, — працягваў абурацца Асіпенка, — сказала, што тэлефанавала фотакару (у нас з Уладзімірам Крукам быў паралельны тэлефон. — А. М.). Хтосьці з вас паабяцаў паклікаць, а другі ў гэты час пачаў лаяцца. Буду прымаць меры, — прыгразіў галоўны.
Вярталіся мы ў свой кабінет, быццам вадой аблітыя. Зачыніўшы за сабой дзверы, пачалі думаць-гадаць, як падобнае магло здарыцца. Але чым больш разважалі, тым больш сыходзіліся на тым, што проста адбылося нейкае непаразуменне. Не маглі мы падобным чынам павесці сябе. Не маглі і ўсё. Магчыма, у гэты час знаходзіўся ў нашым кабінеце яшчэ хтосьці чацвёрты.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Былое, але не думы"
Книги похожие на "Былое, але не думы" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Алесь Марціновіч - Былое, але не думы"
Отзывы читателей о книге "Былое, але не думы", комментарии и мнения людей о произведении.