» » » » Алесь Марціновіч - Былое, але не думы


Авторские права

Алесь Марціновіч - Былое, але не думы

Здесь можно скачать бесплатно "Алесь Марціновіч - Былое, але не думы" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Былое, але не думы
Издательство:
неизвестно
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Былое, але не думы"

Описание и краткое содержание "Былое, але не думы" читать бесплатно онлайн.








Стаім мы неяк каля «ЛіМа». Хто курыць, хто проста так. Пакрысе размова завязваецца і пра тое і пра сёе — мала што можна ўспомніць. Кожны стараецца прыгадаць як мага больш смяшнейшы выпадак. А тут якраз і Кухараў падыходзіць. Колішні сувязны, франтавік, дайшоў да Берліна. Вядомы нарысіст, які актыўна пачаў выступаць і ў прозе. Таксама падключыўся да нашай размовы. І таксама штосьці разказваў, з усімі жартаваў. Непрыкметна перайшлі і да літаратурных спраў. Нехта запытаўся ў Сцяпана Іванавіча:

— А вам як пішацца?

— Што з пенсіянера возьмеш? — паспрабаў ён ухіліцца ад адказу.

— Не прыбядняйцеся, — падаў я свой голас. — А нарыс у «Маладосці»?

— Чытаў? — абрадаваўся Кухараў і зрабіў рэверанс у мой бок: — Ты адзін, хто ўсіх нас чытае.

— Ды не пра мяне гаворка, — кажу, — а пра ваш нарыс.

— Спадабаўся, значыць? — яшчэ больш ажывіўся Сцяпан Іванавіч.

— А як жа іначай? — усміхнуўся я. — Адразу відаць, што майстрам напісана.

Заўважыўшы, што такая пахвальба Кухараву вельмі спадабалася, я нечакана затытаўся:

— Нябось і ганарар добры атрымалі?

Чаго хочаш мог чакаць, толькі не гэтага. Твар Сцяпана Іванавіча нечакана наліўся чырванню. Рэзка крутнуўшыся, Кухараў крыкнуў мне:

— Пайшоў ты... — і кінуўся ад нас, быццам далейшае знаходжанне ў гэтым гурце ўяўляла для яго нейкую небяспеку.

Усё здарылася настолькі нечакана, што я ў адказ не прамовіў ні слова. Астатнія ж таксама стаялі моўчкі, не ведаючы, як да ўсяго паставіцца. Толькі пасля таго, як ягоны і след прастыў, я, няўцямна агледзеўшыся па баках, сказаў, нікому канкрэтна не адрасуючы свае словы:

— Здаецца, нічога ж такога абразлівага ў маім запытанні не было?

— А ты хіба нічога не ведаеш? — нарэшце падаў свой голас Алесь Гаўрон, які ў часопісе «Маладосць» узначальваў аддзел публіцыстыкі.

— А што я павінен ведаць? — разгубіўся я.

— У Сцяпана ж Іванавіча пенсію за месяц вылічылі, — патлумачыў Алесь.

— Прычым пенсія? — нічога не разумею я. — Я ж у яго пра ганарар пытаўся.

— Дык жа з-за ганарару ў яго пенсію і вылічылі, — удакладніў Гаўрон. — А ты...

Усе сцішыліся ў прадчуванні, што ён раскажа нешта вельмі цікавае, звязанае з такімі неадэкватнымі паводзінамі Кухарава на маё запытанне наконт ягонага ганарару. Я дык і зусім адчуваў сябе ніякавата: гэта ж трэба пакрыўдзіць такога паважанага пісьменніка і чалавека.

Алесь тым часам працягваў:

— Ведаеце, хто ў нас адказным сакратаром працуе?

— Чаму ж не ведаць? — пачуўся чыйсьці голас.

— Раманіст века, — засмяяўся нехта, маючы на ўвазе вядомага паэта і празаіка Леаніда Дайнеку, які ўзяўся напісаць дзесяць раманаў. Таму хтосьці і пусціў пагалоску: «Леанід Дайнека — раманіст века», якая хутка ў пісьменніцкім асяродку стала добра вядомай.

— Лёня ж у сяброўскіх адносінах са Сцяпанам Іванавічам, а паколькі ганарар распісвае адказны сакратар, то ён і пастараўся не пакрыўдзіць Кухарава.

— Нічога не разумею, — паціснуў я плячыма. — Я ж не пытаў у яго, колькі ён атрымаў. Дый калі б нават і пытаўся: не хочаш, не адказвай.

— Ты іншага не разумееш, — засмяяўся Алесь. — Хіба забыўся, што пенсіянер можа зарабіць у месяц толькі пэўную суму, калі ж болей, чым дазваляецца, у яго могуць за месяц вылічыць атрыманую пенсію.

Сапраўды: паводле пенсійнага заканадаўства, якое існавала ў савецкія часы, той, хто знаходзіўся на заслужаным адпачынку, па сутнасці не мог працаваць. Гэтае правіла распаўсюджвалася нават на журналістаў і пісьменнікаў. Толькі пазней для членаў творчых саюзаў абмежаванне было знята. Дайнека ж сваёй шчодрасцю аказаў Сцяпану Іванавічу благую паслугу, бо атрыманы ім ганарар усё ж атрымаўся ніжэйшы за суму пенсіі, якую за месяц вылічылі ў яго. Палічыўшы, што я з яго смяюся, ён і паслаў мяне...

Праўда, праз дзень-другі Кухараў, зразумеўшы, што я не збіраўся кпіць з яго, патэлефанаў і папрасіў прабачэння.

— Гэта ж, — ён збіраўся расказаць пра выпадак, які каштаваў яму столькі нерваў. Дый грошай...

— Усё ведаю, Сцяпан Іванавіч, — перапыніў я Кухарава, — і прашу прабачэння, што так атрымалася.

Цяпер, зразумела, для пенсіянераў падобныя абмежаванні зняты. Колькі хочаш, столькі і працуй. Што зарабіў, тое і атрымлівай. Праўда, калі б за кнігі яшчэ і ганарары плацілі. Ды гэта ўжо іншая тэма.

Хочаш страляцца? Спярша пахмяліся

Пры галоўным рэдактары Алесю Жуку адбыўся не менш цікавы выпа­дак. Тады А. ужо не загадваў аддзелам крытыкі і літаратуразнаўства. Дый паэт С. ужо не сядзеў у гэтым кабінеце. Але часам заходзіў. Асабліва тады, калі была пільная неабходнасць. У той дзень такая неабходнасць якраз і з’явілася.

Перад гэтым С. так расслабіўся, што некалькі дзён падоўгу на рабоце не затрымліваўся. Прыйдзе зранку, крыху пасядзіць, а потым яго толькі і бачылі. Звычайна спяшаўся ў Дом літаратара. У Доме літаратара ж, як вядома, ёсць кафэ, а ў тыя гады працаваў яшчэ і бар. Паколькі ж выпіўшы паэт С. станавіўся не менш агрэсіўным, чым паэт і празаік С., то і трапляў у розныя сітуацыі. Мог і абразіць каго-небудзь. Дайшло да таго, што пакрыўджаныя па дапамогу звярнуліся да галоўнага рэдактара. Таму Алесю Аляксандравічу нічога не заставалася, як прымаць меры.

Сяжу я адзін у кабінеце і раптам адчыняюцца дзверы і на парозе з’яўляецца паэт С. Як ніколі засмучаны, панылы.

— Усё, — кажа ён заікаючыся, а заікаўся ён больш, калі хваляваўся, — быў бы пісталет, то застрэліўся б.

— Чаго гэта раптам? — пытаюся ў яго.

— Ды выклікаў Алесь. Каб вымову даў ці папярэджанне, а то пачаў выхоўваць. Маўляў, я табе ледзь не ў сыны даводжуся, а мушу ўшчуваць, не сорамна табе так сябе паводзіць.

— А ты?

— Кажу: больш не буду, — усмешка далася яму з неймавернай цяжкасцю. — А яшчэ сказаў, што больш піць не буду... Цяжка, — паўтарыў С. — І маральна, і фізічна. То, можа, грошы ёсць? — ён са спадзяваннем паглядзеў на мяне, — і адразу пабяцаў: — аддам.

Разумеючы стан С. — мала таго, што цяжка пасля ўчарашняга, дык яшчэ і пад выхаванне патрапіў, я запэўніў яго:

— Сам пастаўлю.

С. вельмі абрадаваўся такому павароту сітуацыі і адразу прапанаваў:

— То пайшлі ў магазін.

— Пайшлі.

Ідзём сабе, а С. глядзіць ужо і наперад:

— Бяром пляшку і ў парк Горкага.

— У які парк?! — ўскрыкнуў я. — Хочаш, каб злавілі і ў міліцыю забралі. Яшчэ гэтага неставала: у час рабочага дня распіваем спіртное ў грамадскім месцы.

Мой аргумент адразу падзейнічаў на С.

— Тады дзе? — задумаўся ён.

— У кабінеце, — спакойна адказаў я.

— Але я слова даў, — С., як чалавек сумленны, захваляваўся. — Сказаў Жуку, што больш піць не буду. А калі ён «накрые» нас у кабінеце?

— Дадзенае слова, — абнадзеіў я С., — будзе мець сілу з заўтрашняга дня. А сёння, — дадаў цалкам сур’ёзна, — яшчэ можна.

— Можа, і сапраўды можна, — настрой С. узняўся, але адразу ж С. і засумняваўся: — Не жартуеш?

— Якія могуць быць жарты? — супакоіў яго.

Узялі, што трэба. А ў якасці закускі пачак пячэння. Вярнуліся ў рэдакцыю. зайшлі ў кабінет. Тут С. і кажа:

— Можа, кабінет не будзем зачыняць.

— Сапраўды, — пагаджаюся з ім, — нават крыху прыадчынім. Маўляў, сядзім сабе і працуем. Ніхто нічога і не здагадаецца.

Хуценька зрабілі сваю справу, як ні ў чым не было жуём пячэнне, як тут на парозе з’яўляецца Жук. Ён уважліва паглядзеў на нас. Ад ягонага позірку, як мне падалося, С. ажно плечы ўціснуў. А Жук засмяяўся:

— Паспелі? — і пайшоў да сябе.

Аднак усё адно пасля добрай пахмелкі С. расхацелася страляцца.

Народны артыст Ц. і лёс майго пашпарта

Уладзімір Крук, аддаўшы «ЛіМу» ці не сорак гадоў, па абавязку сваёй працы, зразумела, сустракаўся як з многімі пісьменнікамі, так і дзеячамі мастацтва, культуры. Таму ведаў нямала і таго, што, як кажуць, не для друку. Шкода, але ў мяне няма звычкі пачутае запісваць. Таму, згадваючы аповеды Уладзіміра Андрэевіча, даводзіцца спадзявацца на ўласную памяць. Яна ж «занатавала», прынамсі, тры гісторыі з жыцця народнага артыста СССР Ц., самім жа маэстрам і расказаныя. Гэтыя гісторыі нельга ўспрымаць без смеху.

Стаіць аднойчы Ц. на трамвайным прыпынку насупраць свайго дома, а жыў ён непадалёку ад Вайсковых могілак. Раніца марозная, таму Ц., каб хоць крыху сагрэцца, у адзін бок пройдзе, у другі. Людзей не так і шмат, то месца на пляцоўцы хапае. Выйшлі на вуліцу толькі тыя, каму, як і яму, неабходна ісці на работу, ці хтосьці выбраўся з цёплай кватэры па нейкіх пільных справах. Ходзіць Ц. узад-уперад, і пачынае заўважаць, што нейкі мужчына надта ж пільна да яго прыглядаецца. Нават не да яго самога, а глядзіць на ягоныя ногі. Быццам стараецца высветліць, што за абутак у яго.

Ад такога ўважлівага позірку Ц. нават не па сабе стала. Збіраўся ўжо што-небудзь сказаць мужчыну, але той апярэдзіў яго. Падышоўшы бліжэй, ён ціха, каб ніхто не пачуў, запытаўся ў яго:

— Прабачце, а вы ўсё апранулі?

Ц. ажно ўздрыгнуў, сабраўся абурыцца ад такой бестактоўнай, як яму падалося, цікаўнасці. А мужчына між тым працягвае:


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Былое, але не думы"

Книги похожие на "Былое, але не думы" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Алесь Марціновіч

Алесь Марціновіч - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Алесь Марціновіч - Былое, але не думы"

Отзывы читателей о книге "Былое, але не думы", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.