» » » » Алесь Жук - Зоркі над палігонам


Авторские права

Алесь Жук - Зоркі над палігонам

Здесь можно скачать бесплатно "Алесь Жук - Зоркі над палігонам" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Алесь Жук - Зоркі над палігонам
Рейтинг:
Название:
Зоркі над палігонам
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
0101
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Зоркі над палігонам"

Описание и краткое содержание "Зоркі над палігонам" читать бесплатно онлайн.








Карповіч прывітаўся з Каленчуком і Каласовым. Ён не вельмі ведаў іх, пазнаёміўся толькі, як заходзіў яшчэ са збораў у размяшчэнне роты.

— Першая трывога ў цябе, Міша? Трымаць хвост пісталетам — самае галоўнае,— весела параіў Каласоў.

— Таварышы афіцэры! На вучэннях, я думаю, вы пазнаёміцеся і падружыцеся. А цяпер вазьміце карты. Знайшлі, дзе знаходзімся? Цяпер слухайце, якія склаліся абставіны. Наша падраздзяленне паднята па тры-возв і выйшла ў раён пасадкі на машыны з-за таго, што, згодна данясенню разведкі, заўважана вялікае наступленне праціўніка з захаду на ўсход. Зараз мы з вамі накіроўваемся ў раён збору, дзе папаўняемся асабовым складам, боепрыпасамі, рыхтуем тэхніку і чакаем загаду выступіць. Умовы, якія склаліся, давесці ўсім салдатам, так, каб кожны засвоіў сваю задачу. А цяпер наносьце на карту маршрут...

Трымаючы карту на сумцы, пры скупым святле ліхтарыкаў, накрэслілі на карце нітачкі маршруту.

Пагрукваючы гусеніцамі, з зацемненымі фарамі падышлі машыны. 3 пярэдняе саскочыў нампатэх:

— Таварыш капітан! Машыны ў поўнай баявой гатоўнасці.

— Добра, Вабіч. Пазнаёмся: наш камандзір другога ўзвода, лейтэнант Карповіч.

— Вельмі прыемна. Аляксей Вабіч, нампатэх роты.

Вабіч падаў руку і тэатральна пакланіўся Карповічу, нібыта паненцы.

— Так, Вабіч, канцэрт пасля паказваць будзеш... Таварышы афіцэры! Зараз правесці пасадку на машыны, праверыць сувязь і далажыць мне пра гатоўнасць рухацца наперад. Можаце ісці.

Карповіч подбегам кінуўся да ўзвода, які — Самхарадзе ведаў, што трэба рабіць,— быў пастроены. Коратка Карповіч паведаміў умовы, паставіў задачу на марш. Цяпер і следу не засталося ад ранейшае няўпэўненасці, цяпер ён ведаў, што і як трэба рабіць.

— Да машын! На месцы!

Праз некалькі хвілін стала ціха, не было відаць ніводнае душы. Як засыналі, ціха вуркаталі маторы, пагойдваліся высокія сталёвыя дубцы антэн.

Карповіч апусціўся на сваё камандзірскае месца.

У машыне пахла цёплым металам і крышку саляркаю, цьмяна гарэла адзінокая лямпачка падсветкі ў дэсантным аддзяленні.

Механік павярнуўся да Карповіча, усміхнуўся і падаў запасны танкашлем.

— Як машына, Зелянкоў? — па-гаспадарску запытаўся Карповіч.

— Зелянкоў, таварыш лейтэнант, на няспраўных машынах не ездзіць,— весела адказаў механік.

Карповіч зразумеў, што механіку весела ад таго, што наперадзе дарога, ён загадзя радуецца таму, як будзе імчаць на машыне.

Карповіч уключыў аўтамат настройкі, пачакаў, пакуль уключыцца зафіксаваная хваля.

— Кола! Я — кола два. Прыём.

— Кола два! — Я — кола. Чую вас. Прыём.

Чулася, як выйшлі на сувязь з камандзірам роты Калянчук і Каласоў.

Калона была гатова да маршу.

Ад таго, што ў гэтай ночы, у цішыні яму, Карповічу, падўладны магутныя бранявыя машыны, якія па яго волі могуць імчацца сотні кіламетраў без перадыху, падуладны ўзброеныя людзі, адчуванне незвычайнае свае сілы і ўпэўненасці было мацней за слабенькі неспакой адказнасці за падначаленых, які варушыўся, непакоіўся ў душы. Карповічу здавалася, што трэба, каб зусім не засталося трывогі, каб была толькі ўпэўненасць у самім сабе. А інакш які ж ён гаспадар і ўладар усяго наваколля, усяе гэтае цішыні?

Карповіч устаў і, стоячы ў люку, азірнуўся навокал, удыхнуў на поўныя грудзі паветра.

У навушніках пачулася каманда капітана Раманава. Карповіч перадаў яе механіку:

— Наперад!

Машына рванулася з месца, твар абдало цяплом з эжэктара. А потым прыемна студзіла твар густая лесавая вільгаць. Вясёлае, маладое адчуванне шчасця было ў імклівай яздзе па вузкай дарозе, дзе трэба адводзіць рукою ад твару галінкі, або нагінацца.

Лесавая дарога кончылася нечакана, і машыны адразу, нібы ў ваду, нырнулі ў густы белы туман. I не стала відаць іх слабых, незаўважных здаля агеньчыкаў. Карповічу здавалася, што машына і не дакранаецца да зямлі — гэтак імкліва і плаўна імчалася яна ў тумане наперад. Невядома, як механік бачыў дарогу: ён быццам нюхам угадваў яе.

Потым дарога пайшла крыху ўгору, застаўся ўнізе белы і густы, як вата, туман, запахла пылам з-пад гусеніц.

Пачаўся сасоннік, а за ім машыны з ходу вылецелі да шашы.

Рух на шашы ўжо спынілі рэгуліроўшчыкі, якія нейкім таямнічым чынам успявалі туды, дзе павінна прайсці калона. Незвычайныя — у белых касках, з белымі нарукаўнікамі, з кругам на плячах і на грудзях, з чорна-белымі жазламі ў руках.

Паслухмяныя рэгуліроўшчыкам, на шашы спынілася некалькі легкавічкоў, маленькіх, светленькіх, са здзіўленымі лупатымі фарамі.

Карповіч нібыта ўбачыў твары людзей у гэтых светленькіх і ўтульных машынах, як засяроджана і трывожна сачылі яны за бранірованаю армадаю, якая спяшалася некуды так напорыста і грозна. Страшная, неадольная сіла адчувалася ў гэтай імклівай брані, у постацях камандзіраў, якія нерухома высіліся ў люках.

Збоку здавалася, што машынам не будзе канца,— адна за адною яны вынырвалі на дарогу, пакідалі на ёй беленькія драпінкі ад тракаў і зноў знікалі ў лесе.

Карповіч і не павярнуўся, не зірнуў на легкавічкі, нібы і не заўважаў іх, заняты іншым, сваім, чаго збоку не зразумець. Але затое яго бачылі!

За шашою пачаўся зноў лес, густы, стары. Запахла балотам і спрадвечнаю лесавою вільгаццю, якая трымаецца ў гэтакім лесе нават у самае засушлівае лета.

Пасля дарога нечакана ўзяла ўгору, доўга ўзбіралася на ўзгорак, і там пачаўся роўны, сухі, немалады ўжо сасновы бор.

У гэтым бары машыны запаволілі ход, пстрыкнула ў навушніках, і пачуўся хрыплаваты голас ротнага:

— Я — кола! Машыны замаскіраваць у капанірах! Кола-адзін, два, тры — да мяне! Прыём.

Карповіч вылез з машыны, агледзеўся, знайшоў свой капанір, паволі пайшоў перад машынаю, падняўшы рукі. Машына паслухмяна, як прывязаная да рук нябачнымі нітачкамі, падпарадкоўвалася кожнаму руху: управа, улева, назад. Спынілася ў капаніры, разгайдаўшы антэну.

— Дэсанты — да машыны!—скамандаваў Карповіч.

Глуха застукалі люкі.

I больш ні гуку не чуваць у лесе. Патухлі агеньчыкі, толькі недзе далёка апошні раз вуркнуў матор.

Карповіч подбегам заспяшаўся да камандзірскае машыны.

Камандзір роты з Каленчуком моўчкі курылі.

— Ну вось і прыехалі.— Карповіч не мог маўчаць.

— Не радуйся. Наездзішся яшчэ, што галава кругам пойдзе і млосна стане,— коратка адказаў Калянчук і акуратна абцасам растаптаў недакурак.

Падышоў, нешта злосна буркаючы сам сабе, Каласоў.

— Што ў цябе, Каласоў? — запытаўся капітан Раманаў.

— Механік у мяне ёсць — удача! Паўкапаніра разбушаваў, пакуль машыну паставіў...

— Нічога, будзе час паправіць... Таварышы афіцэры! Наша падраздзяленне, паднятае па трывозе, выйшла ў раён збору, дзе будзе папаўняцца людзьмі, тэхнікай, рыхтавацца да выканання далейшых загадаў, правяраць машыны. Вам зараз загадваю правесці заняткі з асабовым складам па задачах падраздзялення і кожнага байца ў раёне збору, а пасля дазваляю адпачынак. Першы і трэці ўзвод арганізуюць, кожны са свайго боку, шлагбаумы і ставяць пасты. Другі ўзвод арганізоўвае патруляванне па размяшчэнні роты. Якія ёсць пытанні, таварышы афіцэры? Няма? Выконвайце загад.

Спакойным, упэўненым крокам вярнуўся Карповіч да ўзвода.

Самхарадзе далажыў, што ўзвод пастроены для правядзення заняткаў.

Карповіч расказаў, што павінен рабіць кожны ў раёне збору, потым пераходзіў ад аддзялення да аддзялення і перапытваў абавязкі амаль у кожнага салдата.

Потым ужо Самхарадзе прызначыў патрулёў, выбраў месца, дзе павінен начаваць узвод, паставіў вартавога пры зброі на час адпачынку.

Слухаючы, як камандуе сержант, Карповіч падумаў, што пашанцавала яму на людзей у падраздзяленні і асабліва на сваіх памочнікаў — на сержантаў.

Стомлена, не спяшаючыся, як гаспадар, Карповіч прайшоў ад машыны да машыны, замаскіраваных у капанірах.

Высока ў цёмным небе праглядвалі зоркі.

Карповічу было трывожна і радасна адчуваць сябе камандзірам.

— Што, Карповіч,— не спіцца? Прыклад бяры з Каленчука і Каласова. Спяць ужо як пшаніцу прадаўшы. Прывыкнеш і ты. Камандзіру адпачываць трэба. Ён заўсёды павінен быць бадзёрым. А бор як пахне, бор! Застацца б тут і пажыць у палатачцы, рыбу вудзіць, хадзіць... От дажывём да пенсіі, тады будзе гэтага хоць адбаўляй. Ідзі, лейтэнант, адпачывай. Спакойнай ночы. Капітан Раманаў, які таксама абыходзіў на ноч размяшчэнне роты, паляпаў Карповіча па плячы і пайшоў да свае машыны.

Спаць не хацелася, і Карповіч сеў, прысланіўшыся плячыма да сасны пры дарозе, удыхаў на поўныя грудзі сухаваты, але свежы сасновы водар, прыслухоўваўся, як гучала за лесам далёка недзе музыка. Здалося, што і асветленая зала, і Анютка сніліся яму толькі — так нечакана ўсё перамянілася. Але то быў не сон, то быў жывы ўспамін, ад якога цёпла зрабілася на сэрцы.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Зоркі над палігонам"

Книги похожие на "Зоркі над палігонам" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Алесь Жук

Алесь Жук - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Алесь Жук - Зоркі над палігонам"

Отзывы читателей о книге "Зоркі над палігонам", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.