» » » » Алесь Жук - Зоркі над палігонам


Авторские права

Алесь Жук - Зоркі над палігонам

Здесь можно скачать бесплатно "Алесь Жук - Зоркі над палігонам" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Алесь Жук - Зоркі над палігонам
Рейтинг:
Название:
Зоркі над палігонам
Автор:
Издательство:
неизвестно
Год:
0101
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Зоркі над палігонам"

Описание и краткое содержание "Зоркі над палігонам" читать бесплатно онлайн.








Вялічка цэлы вечар танцаваў з высокаю, даўганогаю дзяўчынаю ў чырвоных штанах і квяцістай кофтачцы. На галаве ў дзяўчыны быў чорны парык, які пры яркім святле лямпачак адсвечваў сінявою. Вольнаю паходкаю, крыху прытрымліваючы сяЬроўку за локаць, Вялічка паходжваў па зале. Яны разам выходзілі і пакурыць на двор.

Рыбачонак кіўнуў на Вялічкаву сяброўку:

— Дачка намесніка па тыле. Замуж дзяўчыне пара...

— Каму што, а Вялічку пратэкцыя,— не стрымаўся і Карповіч.

— Ну, Міша, калі гэтак, то ў цябе пратэкцыя большая будзе,— не даў і яму спуску Рыбачонак. 3 яго сёння так і перла жарцікамі і падколамі.— Слухай, а мы зараз Вялічку разыграем!..

I Рыбачонак падаўся да выхада, да хлопцаў.

Карповіч спачатку не зразумеў, што задумаў Рыбачонак. Але пасля наступнага танца заўважыў, што самазадаволенае і расхлябанае паходкі ў Вялічкі не стала, і сяброўку ён перастаў прытрымліваць за локаць, пачаў пазіраць сюды, на Анютку.

Потым усё ішло як па-пісанаму. Вялічкаў сябра, лысаваты капітан-артылерыст, запрасіў Вялічкаву сяброўку на танец, а сам Вялічка, высока падняўшы галаву, перайшоў цераз усю залу і схіліў галаву перад Анюткаю:

— Дазвольце вас запрасіць.

I, не чакаючы адказу, працягнуў руку, каб прытрымаць дзяўчыну за локаць.

— Прабачце, я не магу. Мяне ўжо запрасілі,— адказала Анютка і ступіла бліжэй да Карповіча.

— Прабачце.

Карповіч заўважыў, як малінаваю чырванню налілася Вялічкава шыя.

Ён крута, па-страявому павярнуўся і пайшоў да выхада.

Ягоная напарніца так і засталася танцаваць з капітанам, азіралася навокал, шукаючы свайго прапаўшага кавалера.

Рыбачонак вярнуўся, выціраючы слёзы, якія набеглі ад смеху. Смяяліся ля выхада і афіцэры.

— Ну, Міша, не даеш ты Вялічку генералам быць! Заняў ягонае месца. У Анюткі ж бацька — начальнік штаба дывізіі...

Толькі цяпер засмяяліся Анютка і Карповіч.

Ужо танцуючы, успомніў Карповіч, як Анютка адмовіла Вялічку, з удзячнасцю паціснуў дзяўчыну за руку. Яна адказала на ягоны поціск і адкрыта паглядзела ў вочы.

Музыка раптоўна сціхла, хоць танец толькі пачаўся.

Дзяжурны па гарнізонным Доме афіцэраў, старшы лейтэнант са стомленым тварам, быццам адстаяў перад гэтым суткі начальнікам каравула, падняў руку, каб стала ціха, і аб'явіў:

— Таварышы афіцэры, трывога!

Карповіч адчуў, як скаланулася Анютка, сціснула яго за руку.

Ён усміхнуўся, кіўнуў галавою на развітанне.

У вестыбюлі было ўжо чуваць тупаценне ног.

Соладка, трывожна забілася сэрца.


РАЗДЗЕЛ 6


Афіцэрскі інтэрнат з зацемненымі вокнамі здаваўся апусцелым. Але ў ім варушылася ўсё, як у мурашніку, і гэтак жа, як у мурашніку, не было непарадку і лішняе беганіны. Кожны афіцэр ведаў, што яму трэба рабіць, і рабіў гэта як мага хутчэй.

Апранутыя ў палявую форму, афіцэры выбягалі з інтэрната.

Служылыя перакідваліся кароткімі словамі:

— Паваюем?

— Паваюем.

Грукалі па прыступках лесвіцы салдацкія боты пасыльных.

Вахцёрка, худзенькая жанчына з белымі-белымі ад сівізны валасамі, у строгім чорным касцюмчыку, негаваркая і патрабавальная, нават прыдзірлівая часам, цяпер неяк спалохана і вінавата глядзела на маладых хлопцаў у афіцэрскай форме.

Пусцеў інтэрнат.

Быццам усёю гэтаю ноччу завалодала адно адчуванне — трывогі.

Карповіч ужо абуў боты, калі ў дзверы пастукаліся і ўбег задыханы пасыльны Карповіча Папок.

— Трывога, таварыш лейтэнант!

— Ведаю. Вяртайцеся на месца. Я зараз буду.

— У раён пасадкі, таварыш лейтэнант.

— Ведаю. Ідзіце.

Карповіч узяў палявую сумку, азірнуўся навокал.

Новенькая паштодзённая форма ляжала скамечаная на ложку.

У вестыбюлі Карповіч павесіў ключ на сваё месца і выбег на двор.

Здзівіла, што так цёмна і так ціха навокал, быццам нічога і не здарылася. Толькі невядома адкуль — наўкол адусюль — чуўся трывожны гул. Нешта рабілася невядомае, вялікае і страшнае. Нібыта сама ноч заварушылася і кудысьці рушыла.

Падагнаны гэтаю трывогаю, Карповіч імкліва бег па асфальтаванай сцяжынцы. На выхадзе з гарадка вароты адчынены, і днявальныя толькі скупа пасвечвалі ліхтарыкамі на тых, хто выбягаў.

Крыху прабегшы і прыслухаўшыся, Карповіч пачаў адрозніваць тыя гукі, якія жылі ў начы. Гэта і далёкае тупаценне ботаў па асфальце, і трывожныя водгаласы каманд, і густы моцны гук многіх матораў, якія гулі, працуючы на малых абаротах. Ноч, здавалася, не можа ўмясціць у сабе ўвесь гэты трывожны гул.

Было нязвыкла цёмна і ціха на тэрыторыі часці. Не свяціўся ніводзін ліхтар, ні адна лямпачка ля пад'езда казармы, ніводнае акно. Здавалася, што тут ніколі і не было чалавечае душы.

Але калі падышоў да дзвярэй свае казармы, убачыў, што праз няшчыльна зачыненыя дзверы падае вузенькая палоска святла.

Карповіч узышоў на другі паверх. У пустым памяшканні нечакана гулка чуліся ягоныя крокі.

Дзверы ружпарка былі расчынены насцеж, у казарме не запраўлены ложкі.

Днявальны, які стаяў пры тумбачцы ў пустым памяшканні, далажыў:

— Таварыш лейтэнант! Рота выйшла па трывозе.

Карповіч нічога не адказаў, выбег на двор.

Цяпер добра было чуваць, як натужна, цяжка гулі ў парку маторы машын. I нельга разабрацца — ці гэта аўтамабілі, ці танкі: гукі зліваліся ў гудзенне, ад якога, здавалася, крышачку трымціць пад нагамі зямля. Зрэдку з гэтага аднастайнага гудзення вылучалася кароткае, адметнае пагрукванне гусеніц.

Карповіча кальнула трывога — што, калі машыны прыйшлі ў раён, дзе павінны забраць пяхоту, а ён спазняецца?

Палявая ўтаптаная дарога слаба бялелася ў цемры, і Карповіч часта спатыкаўся, ледзь не падаў.

Пакуль дабег да лесу, вочы крыху прывыклі да цемнаты. Скіраваў на сцяжынку, якую прыкмеціў, калі паказвалі раён пасадкі на машыны раней. Бег нахіліўшыся і закрыўшы твар сагнутаю ў локці рукою. Намокла ад расы куртка і штаны — і гэты холад быў прыемны разагрэтаму целу.

Як кончыўся гушчар, выбег на дарогу, прыпыніўся.

Чуліся ціхія галасы многіх людзей.

Карповіч перайшоў цераз дарогу, дастаў з сумкі ліхтарык, правёў променем па салдатах, якія размясціліся пад соснамі, і пачуў знаёмы голас Рыбачонка:

— Што, Міша, скончылася любоў? Ваяваць будзем.

Рыбачонак і тут не пераставаў жартаваць.

— Машыны яшчэ не падыходзілі?

— Рана яшчэ машынам быць.

Цяпер Карповіч ведаў, што яму трэба прайсці крыху наперад, там павінен быць ягоны батальён і ягоны ўзвод.

— Шчасліва, Федзя!

— Шчасліва, Міша!

Карповіч крыху аддыхаўся і супакоіўся. I чым бліжэй падыходзіў да салдат, не ведаў, што трэба будзе рабіць. Ён павінен узяць камандаванне ўзводам на сябе. Але як узяць і што загадваць?

Карповіч нават прыпыніўся, пастаяў крыху.

Яго не заўважылі ў цемені. Карповіч пазнаў грузінскі акцэнт свайго намкамузвода Самхарадзе:

— У камандзіра ўзвода пытацца трэба.

— Няёмка мне, Вано. Лейтэнант тады мяне адпусціў, а з-за гэтага сам вінаватым стаў. Сам ведаю, што нічога не дапамагу, але, здаецца, каб быў там, усё ж лепш было б...

— Трывога, Віця, нічога не зробіш.

— Сам разумею.

Карповіч пазнаў голас Прымака, але не зразумеў, пра што гавораць сержанты.

— Таварыш лейтэнант! Другі ўзвод па трывозе выйшаў у раён пасадкі на машыны. Асабовы склад, зброя — усё на месцы,— далажыў Самхарадзе.

Карповіч павітаўся з сержантамі.

— Што гэта вы тут такое рашаеце?

— А нічога... Усё нармальна,— збянтэжана адказаў Прымак за абодвух і пайшоў да свайго аддзялення.

— Ну што, Самхарадзе, зараз машыны падыдуць?

— Я праверыў усё, таварыш лейтэнант. Вось тут запісана, колькі зброі і астатняга ўсяго з намі.

— Што ж, тады будзем чакаць.

— Цяпер усё нармальна пойдзе. Сядзем і паедзем.

Карповіч з удзячнасцю падумаў, што з такім намкамузводам яму будзе лёгка на вучэннях.

У начной цішыні невыразна чуліся галасы. Высока, задумліва стаялі мокрыя ад расы яліны.

3 цемры, як падкрадваючыся, мякка вуркочучы маторам і свецячы зацемненымі фарамі, прайшоў камбатаўскі бронетранспарцёр. За бронетранспарцёрам набліжалася тугое ракатанне баявых машын.

— Камандзірам узводаў — да камандзіра роты! — праляцела па лесе, і Карповіч падаўся да першага ўзвода.

Капітан Раманаў пасвечваў ліхтарыкам. Побач з ім стаяў маўклівы, нізенькага росту, з крываватымі, як у кавалерыста, нагамі камандзір трэцяга ўзвода Калянчук і таўставаты, чырванатвары камандзір першага ўзвода Каласоў.

— Таварыш капітан! Другі ўзвод у поўным складзе выйшаў у раён пасадкі,— далажыў Карповіч.

— Зброю праверылі? Запісалі, колькі вынесена з сабою? Давайце мне звесткі.

— Праверыў.

Капітан Раманаў падаў руку, прывітаўся, запісаў на паперы названыя Карповічам лічбы.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Зоркі над палігонам"

Книги похожие на "Зоркі над палігонам" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Алесь Жук

Алесь Жук - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Алесь Жук - Зоркі над палігонам"

Отзывы читателей о книге "Зоркі над палігонам", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.