» » » » Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)


Авторские права

Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)

Здесь можно скачать бесплатно "Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Проза. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
Жанр:
Год:
неизвестен
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)"

Описание и краткое содержание "Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)" читать бесплатно онлайн.








Цiха, стары; нiчога не кажы, не расплюшчвай сваiх вачэй i не паказвай сваiх васьмiдзесяцi год. "Memento quia pulvis es et in pulverem reverteris"*. Яны гэта кажуць нам досыць выразна; усё прах - тое, што застаецца ад раствору, закладныя акты, дамы, сядзiбы, помнiк у цiхiм прадмесцi, дзе дзецi, гуляючы на вулiцы, будуць пытацца, хто гэта быў?

* Памятай: ты - прах i ў прах ператворышся зноў (лац.).

Яшчэ маладою мацi, я, квiтнеючы i радуючыся, хадзiла па Блесэнфэльдскiм парку i разумела ўжо тады, што адны буркатлiвыя пенсiянеры, якiя лаялiся на галаслiвых дзяцей, лаюцца толькi на тых, хто калi-небудзь зробiцца таксама буркатлiвым пенсiянерам i будзе сядзець на тым самым месцы ды лаяцца на галаслiвых дзяцей, якiя, у сваю чаргу, таксама калi-небудзь ператворацца ў буркатлiвых пенсiянераў; я вадзiла за рукi двух хлопчыкаў: аднаму было чатыры, другому шэсць год; пасля першаму было шэсць, другому - восем, першаму - восем, другому - дзесяць год, а ў садзе вiселi старанна намаляваныя шыльдачкi: "25", "50", "75", "100" - чорныя лiчбы на пафарбаванай белым лакам блясе; яны заўсёды нагадвалi мне лiчбы на трамвайных прыпынках; увечары твая галава ў мяне на каленях, фiлiжанка кавы ў цябе пад рукою; мы дарэмна чакалi шчасця; не знаходзiлi яго нi ў купэ чыгуначных вагонаў, нi ў гатэлях; чужы чалавек хадзiў па нашым доме, насiў нашае прозвiшча, пiў нашае малако, еў наш хлеб, купляў за нашыя грошы ў дзiцячым садзе какаву, а потым - школьныя сшыткi. Занясi мяне назад на бераг ракi, дзе мае босыя ногi будуць кранацца следу паводкi на пяску, дзе гудуць параходы i пахне дымам; завядзi мяне ў кавярню, дзе на стол падае жанчына з цудоўнымi рукамi; цiха, стары, не трэба плакаць; я жыла ва ўнутранай эмiграцыi, а ў цябе ўвесь час былi сын, двое ўнукаў; мажлiва, неўзабаве яны падораць табе праўнукаў; не ў маёй уладзе маё вяртанне да цябе, штодзённае скручванне лодачкi з календарнага лiстка i поўнае радасцi веславанне на ёй да паўночы; 6 верасня 1958 года; гэта будучыня, будучыня Нямеччыны; я сама чытала пра гэта ў мясцовай газетцы:

"Абразок з нямецкай будучынi: дваццацiаднагадовы унтэр-афiцэр Моргнэр зрабiўся трыццацiшасцiгадовым селянiнам Моргнэрам; вось ён стаiць на беразе Волгi; вечар, праца скончаная; ён палiць цыгару, якую добра заслужыў; на руцэ трымае адно з сваiх бялявых дзяцей. Задумлiва ён паглядае на жонку, якая канчае даiць апошнюю карову; нямецкае малако на волжскiм беразе..."

Ты не хочаш слухаць далей? Добра, але дай мне задаволiцца будучыняй; я не хачу ведаць,якая яна робiцца, ператвараючыся ў сучаснасць; хiба яны не стаяць на беразе Волгi? Hе плач, стары; заплацi за мяне выкуп, i я вярнуся з заклятага замку: мне патрэбны карабiн, мне патрэбны карабiн.

Калi будзеш вылазiць адсюль па драбiнах, рабi гэта памалу; выцягнi цыгару з рота: табе ўжо не трыццаць год, i можа закружыцца ў галаве; сёння ўвечары сямейная ўрачыстасць у Кронэравай кавярнi? Мажлiва, я прыйду; зычу табе шчасця ў дзень нараджэння; даруй, што я смяюся; Ёганне было б ужо сорак восем, Генрыху - сорак сем; яны забралi сваю будучыню з сабою; не плач, стары; ты сам захацеў пачаць гэтую гульню. Падымаючыся па драбiнах, рабi гэта памалу.

6

Жоўта-чорны аўтобус спынiўся перад ваколiцай вёскi, a пасля павярнуў з прасёлка ў напрамку Додрынгена; у воблаку пылу, што пакiнуў за сабою аўтобус, Роберт убачыў бацьку; стары выйшаў на залiтую сонцам прастору, нiбы з густой iмглы; ён быў усё яшчэ жвавы i гнуткi, нават паўдзённы сквар амаль нiяк не адбiўся на iм; ён павярнуў на галоўную вулiцу, прайшоў паўз карчму "Лебедзь"; знуджаныя хлопцы-вяскоўцы паглядалi на яго са сходаў карчмы пятнаццацi-, шаснаццацiгадовыя юнакi; напэўна, тыя самыя, што падпiльноўвалi Гугу, калi той вяртаўся са школы; у глухiх завулках, у цёмных стайнях яны бiлi яго, называючы божай авечкай. Стары Фэмель прамiнуў управу бургамiстра i помнiк палеглым, дзе змораны самшыт, што вырас на кiслай глебе, узняў свае галiны ў гонар тых, што загiнулi на трох войнах; стары спынiўся каля мура, якiм былi агароджаныя могiлкi; ён выцягнуў з кiшэнi насоўку, абцёр пот з iлба, зноў згарнуў i схаваў насоўку, абцягнуў на сабе пiнжак i рушыў далей; Роберт бачыў, як пры кожным кроку правая калашына бацькавых штаноў апiсвала гарэзную дугу; толькi на iмгненне рабiлася вiдочнай цёмна-блакiтная падшыўка штаноў, i нага старога апускалася на зямлю, каб тут жа зрабiць новую гарэзную дугу; Роберт зiрнуў на станцыйны гадзiннiк: без дваццацi чацвёртая; цягнiк прыбудзе толькi а чацвёртай гадзiне i дзесяць хвiлiн; паўгадзiны, значыць, - нiколi яшчэ, колькi ён сябе памятаў, яму не даводзiлася гэтак доўга бываць сам-насам з бацькам; ён спадзяваўся, што бацька прабудзе ў лякарнi даўжэй i яму не трэба будзе весцi гэтую размову, размову сына з бацькам. Пачакальня на станцыi Дэнклiнген была не найлепшым месцам для гэтага спаткання, якога бацька чакаў, можа, дваццаць альбо трыццаць гадоў; размова з сынам, якi ўжо цяпер сталы мужчына, якога не возьмеш ужо за руку, не павязеш да мора, не запросiш у кавярню з'есцi кавалак пiрага цi марожанае; пацалунак на дабранач, пацалунак на дабрыдзень, пытанне наконт хатнiх заданняў ды колькi жыццёвых сентэнцый накшталт "сумленне - сiла чалавека" альбо "Бог не ашукае"; штотыднёвыя кiшэнныя грошы сыну; усмешка, поўная гордасцi за чарговы сынаў спартыўны дыплом i школьныя поспехi; нясмелыя размовы пра архiтэктуру, паездкi ў абацтва; нi слова, калi ён знiк, i нi слова, калi ён паявiўся зноў; прыгнечанасць пад час снеданняў, абедаў i вячэраў, калi за сталом сядзеў Ота: нават размовы пра надвор'е былi немагчымыя; мяса, парэзанае срэбранымi нажамi; падлiўка, што налiвалася срэбранымi лыжкамi; мацi, здранцвелая, нiбы трус перад кобраю; бацька пазiраў у акно, крышыў хлеб, машынальна падносiў лыжку да рота, рукi ў Эдыт дрыжалi, а тым часам Ота з пагардаю клаў сабе ў талерку самыя вялiкiя кавалкi мяса; ён адзiн за сталом мог як належыць ацанiць смак кожнае стравы; бацькаў улюбёнец, заўсёды гатовы да вандровак i падарожжаў, да незвычайнага; жыццярадасны хлопчык з радаснай будучыняй; хлопчык, створаны дзеля таго, каб пад час кiрмашоў абуджаць у бацьку пачуццё ўдалага i шчаслiвага жыцця; час ад часу Ота казаў весела: "Вы ж можаце выперцi мяне з дому"; нiхто яму не адказваў. Папалуднаваўшы, Роберт iшоў у бацькаў кабiнет, сядзеў толькi там, рысаваў, манiпуляваў формуламi, пакуль Фэмель-старэйшы зморана нацягваў рабочы халат, корпаўся ў скрутках эскiзаў, раз-пораз спыняўся перад планам абацтва Святога Антонiя, пасля выходзiў - на шпацыр, на каву, наведаць даўнiх калегаў, даўнiх ворагаў; у тых дамах, дзе бацька ўжо сорак год быў жаданы госць, пачалася ледавiковая эпоха - у адных дамах праз Роберта, у другiх - праз Оту; а ён жа быў жыццярадасны па сваёй натуры, створаны для жыцця, поўнага ўцех, дзеля таго, каб пiць каву i вiно, рабiць падарожжы i разглядаць кожную зграбную дзяўчыну, убачаную iм на вулiцы альбо ў вагоне цягнiка, як на мажлiвую нявестку; часцяком ён гадзiнамi шпацыраваў з Эдыт, якая штурхала перад сабою дзiцячы вазок; у яго было тады мала працы, i ён вельмi цешыўся, калi яму даручалi спраектаваць у пабудаваных iм лякарнях невялiкiя прыбудовы i наглядаць за тым, як iдуць работы; альбо калi яго прасiлi прыехаць у абацтва Святога Антонiя, каб адрамантаваць там якую-небудзь сцяну; яму здавалася, што Роберт злуе на яго, а Роберт меркаваў, што гэта бацька злы на яго. Але цяпер Роберт ужо сталы чалавек, сам бацька дарослых дзяцей, якi мусiў перажыць цяжкi ўдар лёсу - смерць жонкi, якi пабываў у эмiграцыi, потым вярнуўся дамоў; ваяваў, перажыў i здраду, i катаваннi; чалавек самастойны, з выразна акрэсленым месцам у жыццi: "Д-р Роберт Фэмель, бюро статычных разлiкаў; пасля паўдня зачынена"; нарэшце яны сталi паўнапраўнымi суразмоўцамi.

- Яшчэ адно пiва шаноўнаму пану? - спытаў карчмар з-за прылаўка, выцiраючы пiўную пену на нiкеляванай падстаўцы; пасля ён выцягнуў з вiтрыны-халадзiльнiка дзве талеркi - тэфтэлi з гарчыцаю - i аднёс iх маладзенькай парачцы, што сядзела ў куце, размораная i распараная вулiчнай спёкай.

- Прашу, калi ласка, - адказаў Роберт, - яшчэ адзiн кухаль.

Ён адсунуў фiранку i ўбачыў, што бацька павярнуў направа, абмiнуў могiлкавую браму, перайшоў вулiцу, спынiўся каля садочка начальнiка станцыi, пачаў разглядаць фiялетавыя астры, якiя толькi што пачыналi цвiсцi; ён, вiдавочна, адцягваў час.

- Hе, - сказаў Роберт карчмару за прылаўкам. - Калi ласка, два пiва i дзесяць цыгарэт "Вiрджынiя".

За сталом, занятым цяпер маладзенькай парачкай, тады сядзеў амерыканскi афiцэр, малады чалавек, якi, дзякуючы сваiм бялявым каротка пастрыжаным валасам, здаваўся яшчэ маладзейшы; яго блакiтныя вочы прамянiлiся верай, верай у будучыню, у якой усё будзе зразумелым; гэтая будучыня ляжала перад iм, нiбы карта, падзеленая на квадраты; заставалася толькi высветлiць маштаб гэтай карты: 1:1 цi 1: 3 000 000? На столiку, побач з тонкiм алоўкам, якi афiцэр раз-пораз пакручваў у пальцах, ляжала тапаграфiчная карта абшчыны Кiслiнген.

За трынаццаць год, што прамiнулi з тае пары, стол анi не змянiўся; на правай яго назе, у якую малады чалавек увесь час хацеў уперцiся запыленымi сандалетамi, усё яшчэ былi вiдаць iнiцыялы, выразаныя ў нудоце нейкiм навучэнцам шафёрскiх курсаў: Ё. Д.; напэўна, хлопца звалi Ёзэф Додрынгер; i настольнiкi былi такiя самыя - з чырвонымi i белымi квадратамi; крэслы перажылi дзве сусветныя вайны - букавае дрэва без сукоў, ператворанае ў салiдную мэблю; ужо семдзесят год на iх узвальвалiся зады сялян, што чакалi цягнiкоў; новая была толькi вiтрына-халадзiльнiк побач з прылаўкам, у якой чакалi згаладалых альбо знуджаных пасажыраў сухаватыя тэфтэлi, халодныя катлеты, крута звараныя яйкi пад маянэзам.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)"

Книги похожие на "Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Генрих Белль

Генрих Белль - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)"

Отзывы читателей о книге "Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.