» » » » Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце


Авторские права

Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце

Здесь можно скачать бесплатно "Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
На ўсякім свеце
Издательство:
неизвестно
Год:
0101
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "На ўсякім свеце"

Описание и краткое содержание "На ўсякім свеце" читать бесплатно онлайн.








Уладзімір Някляеў


На ўсякім свеце


Прыпавесць


Вецер дзьмуў з дажджом і лятучым лісцем, уздоўж і ўпоперак дарогі, пранізліва няўтульны, такі, які звычайна дзьме, віхруе ў гэтых краях позняй восенню. Але калі пачаліся лугавыя лагчыны ды ляшчынавыя пагоркі Нальшанскай зямлі, вецер стаў сціхаць, далягляд праясняцца, як праясняўся ён амаль заўсёды, колькі ездзіў Стась па гэтай старой дарозе на Вільню.

Тут вышэй было. Бліжэй да неба. Тут святлеў не толькі далягляд, святлела ў Стася на душы - і ўзнікала адчуванне, якога не ставала яму ні ў Менску, ні ў іншых блізкіх і далёкіх месцах, дзе даводзілася бываць: адчуванне яснасці жыцця. Тут яно нічым не зацямнялася і нікім не заблытвалася. Вось дарога, вось ты на дарозе - і трэба проста йсці.

Ну, ці ехаць...

Ён ехаў з Менска ў Карані старадаўнім паштовым шляхам праз Маладзечна і Смаргоні. Даўно ўжо ў Карані можна было ездзіць новай дарогай праз Ракаў і Валожын, але ён ездзіў па старой. Па той, на якой больш успамінаў. Прамінуў Суцькава і ўжо праскокваў Багушы, пры паваротцы на якія раптам падумаў, што даўно ў іх не быў - і затармазіў, вырашыў глянуць, ці жывая вёска, бо мінулым разам толькі ў адной хаце знайшоў жывога чалавека, старога Мацея Богуша. Астатнія хаты стаялі пустыя - і цяпер ён здзівіўся, убачыўшы пасярод вёскі натоўп. Ну, не зусім натоўп, скуль натоўпу ў вымерлай вёсцы ўзяцца, але з паўсотні чалавек тоўпіліся ў падворку Мацея, і відаць было, што тут яны не проста так, нешта іх сабрала. Праз хвіліну Стась убачыў, што гэтае нешта - смерць: пад яблыняй каля расчыненых весніц стаяла на козлах труна.

Мацей Богуш, апошні жыхар Багушоў, памёр. Збіраўся пайсці ў манастыр паблізу вёскі, а сабраўся на той свет.

Стась спыніў машыну насупраць Мацеевай хаты, узяў палову кветак, якія вёз на магілы бацькоў і выйшаў развітацца з гаспадаром. Каб ведаў, купіў бы вянок, ды хто ж ведаў...

- А вось і Стась, - рушыў яму насустрач сівы, але яшчэ моцны з выгляду мужчына, падобны да бацькі Стася, які ўжо даўно ляжаў побач з маці на могілках у Каранях. - І пераможна зірнуў на русявую з шэра- блакітнымі вачыма, падобную да Стасевай маці, жанчыну. - А ты казала, не прыедзе, абы табе казаць!

- Скуль жа я ведала, што ён здагадаецца, дзе мы. - разгублена прагаварыла, подбегам спяшаючы да весніц, русявая з шэра-блакітнымі вачыма жанчына. Голас яе нагадваў голас маці, на словы якой бацька заўсёды кідаў: “Абы табе казаць.” - і Стасю стала ніякавата. Людзі ведаюць яго, а ён не можа ўспомніць, хто яны такія? Нейкія ж знаёмыя, ці, можа быць, калі так да бацькоў ягоных падобныя, нават радня, няхай дальняя, дык як гэта радню не пазнаць? Сораму цяпер не абярэшся. Можа, яны з Панары, па бабе Алімпе радня, панарскую радню ён не ўсю ведаў - і тут жанчына, падбегшы, абняла яго, і ластаўчынымі абдымкамі, саламяным пахам валасоў адразу пазналася: гэта была ягоная маці, яна, родная, якая ціха, як некалі, даўно-даўно, калі ён з далёкіх шляхоў вяртаўся дахаты, са свайго жыцця ў іх жыццё завітваў, выдыхнула: “Сынок мой.”

Стась застыў у яе абдымках.

- Прыехаў, ніводных Дзядоў не прамінуў, - абняў яго са спіны бацька.

- А ты казала, не прыедзе, абы табе казаць. Не мог ён не прыехаць. Як ён не прыехаць мог?

“Выпадкова мог не прыехаць, як выпадкова прыехаў... - стыла думаў, не рухаючыся, Стась. - Павярнуў на Багушы, а мог і не.”

- Пракоп! - гукнуў бацьку Пятрусь, брат маці, Стасеў дзядзька, які ўжо таксама даўно памёр. - Няхай Стась слова скажа, у яго файна выходзіць. На тваіх хаўтурах гэтак казаў - усе плакалі. Дый на маіх...

Яны былі жывыя! Каго раней, каго пазней Стась іх пахаваў, сказаў на хаўтурах развітальныя словы, а яны сабраліся на Дзяды ў Багушах! Бацька, маці, дзядзька Пятрусь і дзядзька Лявон, вунь ён з хаты выходзіць, даланёй рот выціраючы, мусіць, ваду піў, а за ім дзед Ясь з бабай Алімпай, і прадзед Марка з прабабай Ганнай, і стары Стапуль са старой Стапуліхай, і Былінскі з Былініхай, і ўсе, колькі іх у Каранях жыло і памерла, Магеры, Тытушы, Капышы, Гецэвічы, Страхі, Ляпехі, Леановічы,

Гіруці, Шаўлюкі, Будаі, Мадзвецкія, Валюкі, Рапацэвічы, Стрыгі, Тарасюкі, Камінскія, Забагонскія, Башуны, Крэслы, Шатуркі, Бурдукі, Бажкі - тут. Ды іх больш, чым паўсотні, гэта толькі ў падворку Мацея столькі, а яны вунь ва ўсіх дварах, ва ўсіх хатах, і ў полі да лесу, і ў лесе - ды іх сотні, тысячы, мільёны, і ўсе глядзяць на яго, чакаючы, што ён скажа...

- Давай, - падштурхнуў яго ў спіну бацька. - Скажы, каб заплакалі...

Стась на стылых нагах падышоў да труны; стаў леваруч ад нябожчыка.

Ён заўсёды так ставаў, бліжэй да сэрца, і пачынаў: гэтае сэрца, напоўненае любоўю да жыцця і да ўсіх жывых, сэрца майго дзеда... маёй маці... майго бацькі...

Ён і цяпер так хацеў пачаць, але нябожчык раптам крутнуўся ў труне, лёг ніцма і заплакаў. А як над нябожчыкам, які ляжыць ніцма і плача, развітальныя словы прамаўляць?

- Праўда што, - падышоў да труны дзядзька Лявон, які пры жыцці недалюбліваў Мацея Богуша і ўсіх багушоўскіх, бо тыя, калі кралі лес, дык заўсёды з каранёўскага, а не са свайго боку. - Яшчэ нічога пра яго не сказалі, а ён ужо, як дзіця, носам у падушку - і плакаць. Скажы яму, Стась!

А што сказаць? Якія словы? Хіба суцяшальныя нейкія... “Не плач, усё добра будзе...” А што добрага?

- Бач ты, памёр ён сёння! - падтрымаў дзядзьку Лявона дзядзька Пят­русь. - І адразу ў слёзы. Я вунь калі памёр - і што? Па чым плакаць? Па кім? Па сабе? А што з табой сталася?

Мацей павярнуўся на спіну, дастаў люстэрка з грудной кішэні пінжака, у якім яшчэ дзецюком на танцы хадзіў, паглядзеўся, выцер вочы.

- Са мной нічога. І я не па сабе. Па Беларусі.

- А-а-а... - працягнуў дзядзька Лявон. - Дык ты ж паляк. Чаго табе па Беларусі плакаць?

Мацей Богуш зірнуў на яго крыўдліва.

- Мая маці да касцёлу хадзіла. А бацька да царквы. Дык калі я не габрэй, хто я?

Ды хто б ён ні быў, чаго яму па Беларусі плакаць? Ну, добра, па сабе, па Багушах, у якіх нікога не засталося. Але ж не па Каранях, а тым больш не па Беларусі, нібы ўсе беларусы сканалі.

- Не ўсе ж беларусы сканалі... - пачаў Стась, і Мацей падскочыў у труне.

- У Багушах - усе, а ў Беларусі - не ўсе? Чаму? Ты чуў, каб яны казалі па-беларуску? Каб па-свойму маліліся?.. Не чуў. Дык скуль ты ведаеш, што яны беларусы? І што жывыя?

Стась, не чакаючы ад нябожчыка гэткага спрыту, разгубіўся.

- Бо ў Каранях жывыя, я жывы... - і Мацей перапыніў яго, спытаўшы зусім па-дурному:

- А хто табе сказаў, што ты жывы? Вось пра мяне скажы: я жывы ці мёртвы?

Уважліва паглядзеўшы на Мацея, які, калі ў труну паклаўся, дык нібы памёр, але ж вунь як у труне круціцца, Стась упершыню ў жыцці падумаў, што сказаць пра чалавека, жывы ён ці не, зусім не так проста, як заўсёды здавалася. Тое, што чалавек рухаецца, есць, п’е, нешта кажа, глядзіцца ў люстэрка - не доказ, што ён жывы.

Вось хоць бы ён сам... Нарадзіўся. Вучыўся. Ажаніўся. Развёўся. На службу ўбіўся. Ну і што? Гэта ўсё і мёртвы можа. Тая ж Ганя, жонка, пыта­ла, калі яны разам жылі: “Што ты як нежывы? Нібы толькі таму жывеш, што пашпарт маеш”. І хоць жыў ён не таму, што пашпарт меў, а наадварот: пашпарт меў таму, што жыў, для Гані гэта быў не доказ. “Я хачу, - яна казала, - каб ты, калі жывы, быў не мёртвы”. А ён ніяк уцяміць не мог, пра што яна кажа? І вось цяпер, гледзячы на Мацея, нібы ўцяміў. Ён жа, як Мацей, мог у труне круціцца, падскокваць, у люстэрка глядзець - і было б тое самае. Не жывы і не мёртвы. Не смерць і не жыццё.

Тады дзе яно, жыццё? У чым? Калі яно прасейваецца, як пясок, працякае, як вада, пралятае, як вецер - так, што не ўхапіць. І не зразумець, дзеля чаго ты з’явіўся ў свеце, калі свет мог абысціся без цябе. Быў у свеце Мацей, не было ў свеце Мацея - свету ўсё адно. Свет нічога да Мацея не адчувае. Але ж нешта адчувае да свету Мацей...

Можа, не варта намагацца зразумець жыццё? Можа быць, жыццё - гэта тое, чаго нельга зразумець, а можна толькі адчуваць?

Вось што адчувае цяпер Мацей?..

Хоць пры чым тут Мацей? Ні пры чым тут Мацей. Гэта ён, Стась, выпадкова з’явіўся на ягонае пахаванне. Гэтаксама, як выпадкова з’явіўся ў свет. І што ён, Стась, цяпер адчувае?..

Смерць? Страх перад ёю?

Не.

Бога?

Не. І не таму, што не думае пра тое, ёсць Ён, ці Яго няма? Пра гэта ён не думае. Проста не адчувае.

Д’ябла?

Не.

Любоў да гэтых людзей, пра якіх не разбярэш, жывуць яны ці памерлі?

Не.

Нянавісць да іх, бо яны самі не ведаюць, хто яны ёсць і на якім яны свеце?

Не.

Тады што?..

- Кажы ўжо... - пацягнуў яго за рукаво курткі нябожчык. - Чаго ты маўчыш?

- Што казаць?

- Што заўсёды. Што гэтае сэрца, напоўненае любоўю да жыцця і да ўсіх жывых, сэрца Мацея Богуша перастала біцца ў ягоных грудзях, але ніколі яно не перастане біцца ў грудзях тых, хто любіў яго, хто... Ну, давай, не самому ж мне пра сябе на сваіх хаўтурах казаць!

Мацей змоўк, чакаючы, і ўсе маўчалі і чакалі, а Стась не знаходзіў словы, якія падыходзілі б да таго, што ён бачыў. А бачыў ён нябожчыкаў, якія рабілі выгляд, нібы яны жывыя. Усе, апроч аднаго, жывога Мацея Богуша, які прыкідваўся, нібы ён нябожчык. Але з упэўненасцю сказаць, хто тут мёртвы і хто жывы, Стась ужо нават пра сябе самога не мог, толькі пашчыпваў сябе за вуха, хоць ведаў, што гэта не сон. А калі не сон, дык што гэта?..


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "На ўсякім свеце"

Книги похожие на "На ўсякім свеце" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Уладзімір Някляеў

Уладзімір Някляеў - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце"

Отзывы читателей о книге "На ўсякім свеце", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.