» » » » Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце


Авторские права

Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце

Здесь можно скачать бесплатно "Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
На ўсякім свеце
Издательство:
неизвестно
Год:
0101
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "На ўсякім свеце"

Описание и краткое содержание "На ўсякім свеце" читать бесплатно онлайн.








- Можа, і выкуплю, - згадзіўся Мацей. - Калі сын не румын. Здалося мне спачатку, што ўсё ж да румына падобны. Ці да паляка. Табе не зда­лося?.. Хоць і ты, калі ўгледзецца...

“Божа літасцівы! - узмаліўся Стась. - Калі ж яно скончыцца? Колькі ж будуць азірацца наўкол, шукаючы сябе, беларусы - і не верыць, што яны ёсць? Ну як так: Ты даў нам зямлю, а саміх сябе на зямлі не даў? Ці гэта тая прывілея, якая чакае нас на нябёсах? Тады скажы нам пра гэта, Госпадзі! Дай знак, каб мы не мучыліся. Каб не шукалі на гэтым свеце тое, што чакае нас на тым...”

“Ша-шах!.. - сцебанула па Багушах маланка. Восенню, на Дзяды. Без грому, нема. Як Бог размаўляе. - Шу-шух...”

Вось што гэта за знак?.. Дзе наш лёс?.. На зямлі?.. На нябёсах?..

Стась паглядзеў на ўсіх - ніхто не зрушыўся, не здзівіўся. Ніхто не ўбачыў знаку, апроч малога Мацея, які стаяў, закінуўшы галаву ў неба, адкуль цяжкі, як Гаспадар-камень, усё ж абрушыўся гром. Здавалася, пад ягоным цяжарам раструшчацца Багушы, травой пакладзецца лес, але й грому не пачуў ніхто, толькі малы Мацей, які ў захапленні крыкнуў праз гром у маланкавыя нябёсы: “Бог сапраўдны беларус!” - ды яго таксама не пачуў ніхто.

- Як ціха... - сказала Ганя. - Нібы перад навальніцай. Толькі звон нейкі...

- Гэта з манастыра, - падышоў Стась да Палуты. - Ты тут будзеш? Там?

- Тут. З малым Мацеем свісток будзем шукаць. Ён казку паслухаў - увесь у ёй. Хоча ведаць, што станецца, калі свіснуць тройчы.

- А ты не ведаеш?

- Не. Гэтага не ведаю... Ты не едзь назад праз Суцькава. Вяртайся праз Карані.

- Чаму? Каб зноў дагнаць цябе па дарозе?

- Так. Каб зноў дагнаць мяне па дарозе.

Яна не ўсміхалася, глядзела пранізліва, так, як тады, калі прыдумала, што ён згвалціў яе, і ён, успомніўшы, як хацеў гэтага, як жадаў, упершыню падумаў: “А раптам?..” - сказаўшы: “Ты мне даруй, калі ласка...”

- Бог даруе, - пацалавала яго Палута, і ад лёгкага яе пацалунка, проста ад дотыку губамі да шчакі яго ўдарыла, як маланкай! І такая хваля жарсці пракацілася па ім ад неба да зямлі і ад зямлі зноў да неба, якое таксама некалі называлася зямлёй, што яго хіснула раз і другі, і на трэці самога яго як не стала, адна гэтая хваля, у якой ён губляў свядомасць, страчваў прытомнасць і не ўстаяў бы на нагах, калі б не ўзяла яго пад руку Ганя, і ён падумаў, ідучы з ёй, вяртаючыся туды, куды немагчыма вярнуцца: “Вось што будзе ў трэці раз!..”

Яны йшлі па вёсцы да дарогі, а за імі бег малы Мацей і махаў Маргеравай мапай, на якой бліскалі маланкамі чырвоныя і сінія, зялёныя і жоўтыя стрэлкі. Потым Ганя, адчуўшы тое, што адбылося ў яго з Палутай, убачыўшы, як яго хістае, сама села за стырно машыны. Яна не любіла новую дарогу, павярнула на старую. Дзьмула восенню ў пабітае вакно, круціўся ў машыне вецер, Ганя ўздрыгвала, нібы плакала, плячамі, а ён прытуліўся да дзверцаў на заднім сядзенні і доўга глядзеў спачатку ў ветравое шкло, за якім дарога бегла ўперад, потым у люстэрка, у якім дарога бегла назад, адначасова ўперад і назад, назад і ўперад, утвараючы плынь вечнасці, у якой адначасова існуе ўсё, што было, і ўсё, што будзе, ляціць і той касмічны вецер, на якім напінаецца ветразь Сусвету, і гэты вецер дарожны, на якім трапеча пасма саламяных валасоў Гані, вось тут, на шыі, дзе пульсуе ручаінка вечнасці, блакітная жылка, якую ён, нахіліўшыся, пацалаваў, а Ганя, кінуўшы стырно, павярнулася: “Не кідай мяне!..” - абхапіла галаву ягоную схаладнелымі на ветры рукамі, засланіўшы дарогу наперад, на якую раптам вывернуў насустрач, крутнуў з прасёлку стары грузавік, можа быць, “Студэбэкер”, які прыходзіць толькі аднойчы, і апошняе, што ўбачыў Стась у люстэрку на дарозе назад, быў дарожны ўказальнік з надпісам СУЦЬКАВА, каля якога стаяла і ўсміхалася Палута.


1 лістапада 2014 - 30 красавіка 2015.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "На ўсякім свеце"

Книги похожие на "На ўсякім свеце" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Уладзімір Някляеў

Уладзімір Някляеў - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце"

Отзывы читателей о книге "На ўсякім свеце", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.