» » » » Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце


Авторские права

Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце

Здесь можно скачать бесплатно "Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
На ўсякім свеце
Издательство:
неизвестно
Год:
0101
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "На ўсякім свеце"

Описание и краткое содержание "На ўсякім свеце" читать бесплатно онлайн.








Ганя атрэслася ад лісця з травой.

- Скуль яму ведаць. А калі й ведае, дык што толку. Калі свістка няма.

Даехалі да Багушоў, зайшлі ў падворак Мацея. Ён не памёр. Ляжаў у

труне і пыхкаў люлькай. Каля яго стаяла Палута з трохгадовым хлопчыкам на руках і ўсміхалася.

Хлопчык таксама ўсміхаўся. І ўсміхаўся, лежачы ў труне і пыхкаючы люлькай, Мацей.

Святая сям’я.

- Падобны, - сказаў Мацей, паказаўшы цыбуком люлькі на хлопчыка.

- Ні пры чым тут рускія з літоўцамі і палякі з румынамі. Пралятаюць...

Хлопчык сапраўды быў падобны да Мацея, але яшчэ больш да Палуты. А постаццю, калі Палута паставіла яго на зямлю: “Падыдзі павітайся...” - да Маргера.

- Дзень добры, - падышоў да іх не дзіцячай, цвёрдай паходкай хлоп­чык. - Я Мацей Богуш. Сапраўдны беларус.

Бацька ягоны, падскочыўшы, ледзь з труны не вываліўся.

- Чулі?!. Думаеце, гэта я навучыў яго? Ці Палута?.. Не! Ён сам!

Ён шчаслівы ляжаў у труне, стары Мацей Богуш, а малы Мацей сказаў: “Не сам. Дзед навучыў”.

- Што ты прыдумаў? - звесіўся да яго стары Мацей. - Які дзед? Ну які ў цябе можа быць дзед, калі ўсе дзяды твае памерлі?

Хлопчык паглядзеў на яго - у ясных вачах нязгода:

- Дзяды не паміраюць.

- Хто табе сказаў?

- Дзед Маргер. Прыйшоў учора з Палутай і сказаў.

Ён па імені маці назваў. Ганя спытала, каля яго прысеўшы: “А чаму ты па імені маці называет?” - і хлопчык адказаў: “Я так хачу. Мне падабаецца яе імя”.

“Не беларус, - падумаў Стась. - Ці, можа, насамрэч сапраўдны”.

- Што яшчэ за Маргер?.. З кім ты ўчора цягалася? - прычапіўся Мацей да Палуты, якая абыякава пацепнула плячыма:

- Муж мой. Першы. Гэта даўно было, няхай цябе яно не хвалюе.

У Мацея люлька ў труну ўпала.

- Які муж? Які першы?.. - І ён павярнуўся да Стася. - Я ж табе казаў, што я не надоўга.

Выглядаў ён жаласліва. Палута падышла да яго, прытуліла галаву ягоную да жывата.

- Тут яшчэ адзін сапраўдны беларус. З учарашняга вечара, я адчуваю. Ты прыйшоў адзін, а пакідаеш двух.

Мацей прыціснуўся да яе мацней.

- Мой? Ці Маргераў?

Палута засмяялася.

- Вось чаго не могуць нябожчыкі, дык гэтага. Ад яго былі ў мяне два сыны. Цяпер - ад цябе.

Ганя не хацела здзіўлення выдаць, ды ў яе не выйшла: “Дзядзь-ка Ма-цей... ”

Такое цяжка было ўявіць, але выходзіла, што Маргер - прапра... прадзед, а Палута - прапра...прабабка Стася. З чатырнаццатага стагоддзя гэта колькі ж пра?..

Усё адно ў адным.

- Дык што: магу паміраць? - спытаў Мацей, павярнуўшыся чамусьці да Стася. - Скажаш так, каб па мне заплакалі?

Стась падышоў да яго, паціснуў руку.

- Віншую. І калі памрэш, скажу. Але пакуль выглядае, што ты і ў труне жыць будзеш. Нават калі закапаюць.

- Ну, - сказаў Мацей. - Дзе Бог дасць, там і прыжывуся. Пінжак мой вярні...

Стась зняў куртку, сцягнуў с плячэй пінжак, аддаў Мацею - той адразу руку ў кішэнь. Дастаў мапу, разгарнуў:

- Што гэта? Дзе мой ліст?..

- Дастаўлены адрасату, - забраў у яго мапу Стась, падумаўшы: “З гэтага свету на той. З таго на гэты. Во пошта...” І паклікаў Мацея малога. - Гэта табе ад твайго дзеда Маргера.

- Мапа?

- Мапа.

- А стрэлкі на ёй?.. Гульня такая?

- Гульня такая. Абарона Каранёў, калі нападуць ворагі. Бачыш, колькі іх? Чырвоныя, сінія, зялёныя, жоўтыя... Абарону трымаеш вось па гэтай зубчастай лініі. Гэта твая зямля. Можа, некалі была нечая, але цяпер - твая. Зразумеў?

Маленькі Мацей акуратна склаў мапу, уважліва глянуў на Стася:

- Зразумеў.

- Не аддасі нікому?

- Нікому не аддам.

- Ну й малайчына! - падкінуў і злавіў яго Стась адзін раз, другі, трэці, і малы смяяўся, узлятаючы, заліваючыся смехам на ўсе Багушы, на ўвесь Багушоўскі лес з Каранямі, дзе на Крывой і Літвінавай, на Юр’евай і Вялесавай гары, на ўсіх каранёўскіх пагорках рассыпаныя косці продкаў, якія колькі жылі на гэтай зямлі, столькі біліся з тымі, хто прыходзіў, каб зямлю гэтую ў іх забраць, а яны не аддалі, пакінулі яе Стасю і Гані, Мацею і Палуце, гэтаму хлопчыку, які ўзлятае і смяецца: “До ўжо! До!..” - і стае на ногі, ледзь крануўшыся зямлі, цвёрда, і стаіць, як укапаны.

- Дапамажы труну наверх закінуць, не да смерці ж мне жыць у ёй, - папрасіў Стася стары Мацей, і калі Стась палез па драбіне на гарышча, падаў яму малаток з цвікамі. - Верхнюю папярэчыну прыбі, аслабленая...

Прызнаўся. Пакаяўся і прызнаўся.

Стась увагнаў цвікі ў папярэчыну, зацягнуў на гарышча высушаную, да звону лёгкую труну, і Мацей спытаў яго, калі ён спусціўся:

- Як думаеш: Бог грахі мае даруе?

- Два даруе, - вярнуў яму Стась малаток з двума нескарыстанымі цвікамі. - А трэці...

- Што трэці?

- А трэці, калі Ён думае так, як Палута кажа, дык не.

Відаць было, як Мацей спрабуе ўцяміць тое, што сказаў Стась, але не ўцяміў. Паклаў малаток у прыборак і паглядзеў няўцямна.

- Як гэта Бог можа думаць так, як кажа Палута?

- Ну, не ведаю. Неяк жа Ён думае. Дык чаму не так?

Мацей кінуў у скрыню цвікі.

- Бо так не можа быць. Бо не можа Бог думаць так, як чалавек. Бо тады будзе...

Ён не дагаварыў. Не знаходзіў, што сказаць.

- Што тады будзе?

- Будзе тое, чаго не Бог, а чалавек захоча. Як з тым свістком. Свіснуў раз - памёр, хто замінае. Свіснуў два - ажыў. Свіснуў тры...

Ён зноў замаўчаў. Памаўчаўшы, узяў за руку малога Мацея, сеў з ім на ганак.

- Паслухай мяне, Мацей. Калі я малым быў, трохі большым за цябе, прысніўся мне твой дзед Маргер на Крывой гары, што за нашым лесам. Сівы, хоць пахавалі яго чарнявым, сам увесь у белым і з белай торбай на плячы, перавязанай чырвонай стужкай. Пашукаў ён у торбе і дастаў арэхавы свісток. На, кажа, гэты свісток, ён чароўны. Адзін раз у яго свіснеш - і памрэ той, каму смерці пажадаеш. Два разы свіснеш - і ажыве той, каго ўваскрасіць захочаш. Тры разы свіснеш... - працягнуў мне свісток Маргер, які стаяў за тры крокі ад мяне і бліжэй не падыходзіў, а я са страху нібы ў гару ўрос, ступіць не мог, каб свісток узяць, толькі нахіляўся, з усіх сіл цягнуўся насустрач, вось ужо пальцы мае ягоных пальцаў крануліся, мяне як маланкай прабіла, рука торгнулася - і свісток з ягонай далоні не ў руку мне, а на зямлю ўпаў і пакаціўся з гары, якая раптам расступілася і ўдыхнула ў сябе Маргера, у якой ён і жыве цяпер, на Дзяды з яе выходзячы ды яшчэ тады, калі небяспека чорнай хмарай навісае над гарою, над нашым краем. Так і не паспеў ён сказаць мне, што будзе, калі тры разы свіснеш, а я кінуўся ў спудзе дахаты. Назаўтра пайшоў свісток шукаць, ды дзе ты яго на той гары знойдзеш, калі нават не помніш, з якога боку стаяў, у якім месцы гара расступілася. А цяпер я састарэў, цяжка мне па гарах хадзіць, дык няхай твае ногі стануць маімі, Мацей...

Стась слухаў легенду, якую з веку ў век распавядалі бацькі сынам і дзяды ўнукам у Каранях і Багушах, якія мелі ў гэтым жыцці адзін лес і адзін лёс, і ніякавата лавіў сябе на тым, што зайздросціць малому Ма­цею. Не таму, што жыццё хлапчука толькі пачынаецца, а ягонае напалову пражыта. Стась не хацеў бы пражываць жыццё нанова, зноў упірацца, каб заняць у ім сваё месца, сваю нішу, і каб аднойчы зразумець... не, не зразу­мець, адчуць, бо зразумець гэта нельга, што нічога, апроч месца і нішы, не займеў. Ён зайздросціў малому Мацею якраз праз тое, што адчувае гэты хлопчык, слухаючы гэтую легенду, і будзе адчуваць, бегаючы па Крывой гары ў пошуках чароўнага свістка, і што адчуе тады, калі страціць надзею яго знайсці, і тады, калі яму адкрыецца, што так ён да скону і не ўведае, што ж будзе, калі свіснуць у свісток тры разы... “Але нешта ж будзе, нешта ж павінна быць, - думаў Стась, гледзячы, як па-рознаму ўсміхаюцца, слухаючы казку, Ганя з Палутай. - Калі не тут, дык там, але што, што?..”

- А раскажы пра Маргера, - папрасіў малы Мацей, калі стары Мацей скончыў расказваць пра чароўны свісток. - Як ён біўся з крыжакамі ў Піленах, як крыжакі прабілі сцены і ўварваліся ў замак і як ён забіў сябе і жонку, каб не здацца ў палон, бо сапраўдныя беларусы не здаюцца!

У легендзе, якую чуў пра Маргера ў дзяцінстве Стась, пра беларусаў не было ні слова. Ні пра сапраўдных, ні пра падробных - ні пра якіх. Але вось яны ў легендзе з’явіліся - і ўжо з яе не знікнуць. Калі нават знікнуць з жыцця. Бо што жыццё? Легенда. Казка, расказаная Богам.

“Гэта ты хораша сказаў, - пачуўся яму ад лесу голас дзеда Яся. - Нечаму ўсё ж навучыўся. Скажы Мацею, што перадаў я ягоны ліст. Не дараваў яму Бог, як Палута ні прасіла. Паклікаў Вяргіню: “Даруеш”? Яна сказала, што не. І Бог падумаў, як яна. Бо з Вяргіняй сталася зло, якога Мацей хацеў для яе”.

- Паехалі мы, - абняў Стась Мацея. - Не хацелася б самоціць цябе на развітанне, але грэх твой...

- Ды ведаю, - махнуў рукой Мацей. - Палута сказала. Таму й паміраць раздумаў. Чаго мне ў пекла?

Стасю ўздыхнулася з палёгкай .

- Ну, калі Палута сказала... І правільна, што ты паміраць раздумаў. Можа, пажывеш яшчэ, дык выкупіш... Во хоць бы праз сына. Не ў кожнага такі сын.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "На ўсякім свеце"

Книги похожие на "На ўсякім свеце" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Уладзімір Някляеў

Уладзімір Някляеў - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Уладзімір Някляеў - На ўсякім свеце"

Отзывы читателей о книге "На ўсякім свеце", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.