» » » » Алесь Кажадуб - Далёка ад радзимы


Авторские права

Алесь Кажадуб - Далёка ад радзимы

Здесь можно скачать бесплатно "Алесь Кажадуб - Далёка ад радзимы" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Далёка ад радзимы
Издательство:
неизвестно
Год:
0101
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Далёка ад радзимы"

Описание и краткое содержание "Далёка ад радзимы" читать бесплатно онлайн.








- Мамачкі! - піскнула памрэжка Светачка, што сядзела побач са мной, і ўпусціла з рук нож, а за ім і відэлец.

Я пару тыдняў назад усю ноч распісваў «пульку» з таганскімі хлопцамі Высоцкім, Залатухіным і Смехавым, і таму зрабіў выгляд, што вахтангаўцаў не заўважаю. А тыя, у свой чарод, не заўважылі чаргу і прайшлі адразу да барменшы Людмілы, якая падцягнула жывот і крыху адтапырыла азадак, трэба сказаць, немаленькі. У чарзе ніхто не абазваўся ні гукам.

- Гляньце, а тут наліваюць! - сказаў Якаўлеў голасам Івана Васільевіча, які мяняе прафесію, і прагучала гэта зусім па-царску.

- Адставіць! - не павярнуўшы галавы, сказаў Ульянаў. - Па кубку кавы і бутэрбродзе. Увечары, між іншым, спектакль.

Голас у яго таксама быў што трэба.

- Якія мужчыны!.. - прастагнала за маёй спінаю адна з тэлевізійных дам.

Светачка і гэтага прастагнаць не магла. У яе трэсліся рукі, дрыжала

падбароддзе і імкліва набрыньвалі вільгаццю вочы.

«А ты што млееш? - падумаў я. - Даўно пара ісці замуж за якога- небудзь тэхніка або асвятляльніка».

Акцёры выпілі каву за барнай стойкаю і пайшлі ў студыю.

А я паехаў у Дом літаратара запісваць творчы вечар пісьменніка Алеся Рыбака.

- Пісьменнік, канечне, не першага рада, - сказаў Валянцін Цімафеевіч, мой галоўны рэдактар, - але пазванілі з ЦК. Да нядаўняга часу працаваў у Крамлі, перакладаў на беларускую мову ўказы і пастановы.

- Навошта? - спытаўся я.

- Што «навошта»?

- Каму беларуская мова ў Крамлі патрэбна?

- Не твайго розуму справа! - зрабіўся барвовы Валянцін Цімафеевіч.

Ён яшчэ не забыўся пра вымову, якую яму ўляпілі з-за мяне.

Я сядзеў у рэдакцыі, калі зазваніў адзін з тэлефонаў. Я падняў трубку.

- Хто там? - рыкнула трубка.

- А там хто? - пацікавіўся я.

Канечне, я пазнаў голас намесніка старшыні Дзяржтэлерадыё. Трубка зайшлася гнеўнымі кароткімі гудкамі.

Ва ўсёй гэтай гісторыі мяне здзівіла, што вымову аб’явілі не мне, а галоўнаму рэдактару. Відаць, выносіць пакаранне зброду накшталт мяне для начальства было ніжэй ягонай годнасці.

- Затое ў іх заробак нашмат большы, - сказаў я, калі мы абмяркоўвалі гэты факт у курылцы.

- А цябе ў наступны раз выганяць, - сказаў Васіль Шымко.

Ён быў сваяк Валянціна Цімафеевіча. Я на Васіля не пакрыўдзіўся.

Дык вось, мне было даручана запісаць творчы вечар Алеся Рыбака, і я безадгаворачна падпарадкаваўся.

- Рыбак не твой сваяк? - на ўсякі выпадак спытаўся я Васіля, з якім сутыкнуўся на выхадзе са студыі.

- Пайшоў ты! - зазлаваў той.

Да сямі гадзін вечара зала Дома літаратара практычна запоўнілася. Напрыканцы семідзясятых пісьменнікі карысталіся павагаю. Ды і ў кожнага з іх было поўна сваякоў і знаёмых. Я сядзеў у першым радзе. Гэта была адна з нямногіх прывілеяў прафесіі тэлевізійнага рэдактара - быць на вачах.

Алесь Рыбак выйшаў на сцэну. Быў ён невысокі, але вельмі паважны. Узяўшыся рукой за падбароддзе, пісьменнік некалькі разоў прайшоўся з аднаго боку сцэны ў другі. Увесь ягоны выгляд паказваў, наколькі пачэсная, цяжкая і адказная пісьменніцкая ноша. Нарэшце ён спыніўся перад мікрафонам.

- Вельмі доўгі час, - пачаў Рыбак, - я жыў далёка ад радзімы. Я працаваў у Крамлі.

Зала выбухнула апладысментамі.

- Лепш за пісьменнікаў гавораць толькі генералы, - сказаў рэжысёр Слава, калі я ў перапынку падышоў ды яго. - Даўно я не плакаў ад рогату.

- Я таксама пісьменнік, - чамусьці пакрыўдзіўся я.

- Але не з Крамля. Пішы, дарагі, раптам атрымаецца.

На жаль, нічога падобнага ў мяне не атрымалася.


НА ДАЧУ ДА КАРАТКЕВІЧА


Так сталася, што Уладзіміра Караткевіча, аўтара «Дзікага палявання караля Стаха», «Чорнага замка Альшанскага» і «Зямлі пад белымі крыламі» пры жыцці лепш ведалі ў Берліне, Варшаве і Празе, чым у Маскве. Я на свае вочы бачыў у «Литературной газете» артыкул пра вядомага польскага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

На Беларусі ён часцей за ўсё друкаваўся ў часопісе «Маладосць», у якім я ў канцы сямідзясятых працаваў у аддзеле нарыса і публіцыстыкі.

Аднойчы Уладзімір Сямёнавіч прыйшоў да нас з новым нарысам. Мы тут жа наладзілі застолле. Нягледзячы на тое, што рэдакцыя часопіса знаходзілася ў будынку ЦК камсамола, мы дазвалялі сабе выпіць чарку-другую з аўтарамі, тым больш такімі, як Караткевіч. Інструктары-цэкамольцы нас люта за гэта ненавідзелі, але зрабіць нічога не маглі. Творцам многае дазвалялася нават пры Сталіне.

Махнула крылом адна бутэлька, за ёй другая. Нечакана ў наш пакой увайшоў галоўны рэдактар часопіса Генадзь Бураўкін. Звычайна галоўныя пазбягалі застолляў з радавымі супрацоўнікамі, але тут усё-ткі Караткевіч.

- А да мяне завітаў пісьменнік з Літвы, - сказаў Генадзь Мікалаевіч.

- Галоўны рэдактар часопіса «Яўніма гратас».

- І яму нальем, - дастаў я з партфеля трэцюю бутэльку.

Літоўскі пісьменнік, такі ж самавіты, як і Бураўкін, ніколькі не ганарыўся. Наадварот, ён сказаў доўгую і напышлівую прамову пра тое, што лічыць за шчасце чокнуцца са славутым пісьменнікам Караткевічам. Бураўкін расчуліўся, схадзіў у свой кабінет і дастаў з сейфа штоф «Белавежскай».

- А паехалі да мяне на дачу! - падняўся ва ўвесь свой немалы рост Караткевіч. - Нядаўна тры літры старадарожскай самагонкі прывезлі. Закусім мядзведжай лапаю.

Грамада ў захапленні загула. Пабываць на дачы Караткевіча было ма­раю кожнага з нас. Пра мядзведжую лапу таксама ўсе чыталі ў «Дзікім паляванні караля Стаха».

Бураўкін выклікаў з гаража ЦК службовую «Волгу».

- У адной усе не змесцімся, - сказаў я.

Галоўны кіўнуў, пайшоў у свой кабінет і пазваніў па «вяртушцы».

- Першы сакратар сваю машыну дае, - сказаў ён, вярнуўшыся.

Мы выйшлі з будынка ЦК і пагрузіліся ў бліскучыя белыя «Волгі». На вуліцы змяркалася, але нікога з нас гэта не хвалявала.

- Каля «гастранома» спынімся, - даў мне дваццацьпятку Генадзь Мікалаевіч. - Купіш дзве бутэлькі, мінералку, хлеб і батон каўбасы.

Я ўсё зрабіў так, як ён загадаў. У магазінных чэргах ніхто не наракаў. Мусіць, у іх ведалі, што я закупляюся для пісьменніка Караткевіча і ягоных гасцей.

Я ехаў у машыне рэдактара. Побач сядзелі Караткевіч і літовец. Астатнія пісьменнікі ехалі за намі ў машыне першага сакратара.

Уладзімір Сямёнавіч зацягнуў песню пра сярэднявечную гулянку. У ёй расказвалася, што багатаму дзядзьку не трэба хадзіць туды, дзе п’е галота. «Не хадзі ты, дзядзька багаты, дзе басота п’е. Адзін за рукі, другі за ногі, трэці б’е ў каршэнь...»

- Каршэнь - гэта патыліца, - растлумачыў я літоўцу.

- Я-а... - ашаломлена працягнуў той.

- А куды мы едзем? - раптам перастаў спяваць Караткевіч.

- Да цябе на дачу, - сказаў з пярэдняга сядзення рэдактар.

- Хіба ты не ведаеш, што ў мяне няма дачы? - нахіліўся да яго Караткевіч.

Я і рэдактар утаропіліся адзін на аднаго вытарашчанымі вачыма. Якраз учора мы з ім гаварылі пра меркаванага аўтара ананімнай паэмы «Сказ пра Лысую гару». У ёй гаворка ішла пра пісьменніцкія дачы. Я разам з многімі іншымі лічылі, што аўтарам з’яўляецца Караткевіч. Надта ж добра паэма напісаная.

- Але ў яго няма дачы, - сказаў Бураўкін, калі я скончыў свае разглагольстваванні. - Каб так напісаць, трэба там жыць.

Я вымушаны быў з ім пагадзіцца.

І вось мы едзем на дачу да Караткевіча.

- Ну, вы даяцё! - рагатнуў кіроўца Толя.

Між іншым, ён лепш за іншых ведаў, хто з пісьменнікаў мае дачу, а хто не.

- Толя, - пакратаў яго за плячо Караткевіч, - убачыш зручнае месца і спыняйся.

- Ды што тут убачыш пасярод ночы! - хітнуў галавой той.

Але спыніўся тым не менш ён вельмі ўдала. Побач з дарогай самотны дуб, пад дубам поўна сучча. Мы з Гаўронам хутка нацягалі ламачча і расклалі вогнішча. У святле фараў дзвюх машын яно глядзелася вельмі маляўніча.

- Хлопцы! - падняў шклянку з «Белавежскай» Караткевіч. - Хіба на дачы гэтак вып’еш?

Ніхто з ім не спрачаўся. Гэта сапраўды было адно з лепшых застолляў у маім жыцці.


ПАЛІЦАІ Ў ЦЮБЕЦЕЙКАХ


Янка Брыль на Беларусі быў такі ж славуты пісьменнік, як і Караткевіч. Трэба сказаць, яны і знешне адпавядалі адзін аднаму. Нягледзячы на два метры росту і масіўны склад цела, Іван Антонавіч быў пранікнёны, нават шчымлівы лірык. І ў гумары разбіраўся. Ягоныя досціпы з аповесці «Ніжнія Байдуны» адразу разышліся на цытаты. Наогул, мушу сказаць, Галіяфаў у беларускай літаратуры хапала. Акрамя Брыля, ростам вылучаліся Кандрат Крапіва, Іван Мележ, Іван Навуменка, Ніл Гілевіч. Максім Танк таксама быў немаленькі.

Я сам належаў да маларослага падраздзялення беларускай літаратуры. На жаль, класікаў сярод нас было мала - Іван Шамякін, Аркадзь Куляшоў, Пімен Панчанка.

Але, нягледзячы на ўсю маю нягегласць, менавіта Брыль падтрымаў мяне пры ўступленні ў Саюз пісьменнікаў.


На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Далёка ад радзимы"

Книги похожие на "Далёка ад радзимы" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Алесь Кажадуб

Алесь Кажадуб - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Алесь Кажадуб - Далёка ад радзимы"

Отзывы читателей о книге "Далёка ад радзимы", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.