» » » » Алесь Кажадуб - Далёка ад радзимы


Авторские права

Алесь Кажадуб - Далёка ад радзимы

Здесь можно скачать бесплатно "Алесь Кажадуб - Далёка ад радзимы" в формате fb2, epub, txt, doc, pdf. Жанр: Прочая старинная литература, год 0101. Так же Вы можете читать книгу онлайн без регистрации и SMS на сайте LibFox.Ru (ЛибФокс) или прочесть описание и ознакомиться с отзывами.
Рейтинг:
Название:
Далёка ад радзимы
Издательство:
неизвестно
Год:
0101
ISBN:
нет данных
Скачать:

99Пожалуйста дождитесь своей очереди, идёт подготовка вашей ссылки для скачивания...

Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.

Вы автор?
Жалоба
Все книги на сайте размещаются его пользователями. Приносим свои глубочайшие извинения, если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия.
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.

Как получить книгу?
Оплатили, но не знаете что делать дальше? Инструкция.

Описание книги "Далёка ад радзимы"

Описание и краткое содержание "Далёка ад радзимы" читать бесплатно онлайн.








Але, нягледзячы на ўсю маю нягегласць, менавіта Брыль падтрымаў мяне пры ўступленні ў Саюз пісьменнікаў.

- У яго апавяданне пра старую добрае, - сказаў Брыль на абмеркаванні.

- А той, хто ўмее напісаць старую, аб чым заўгодны напіша.

Камісія пагадзілася з гэтым.

Аднойчы ў госці да беларускіх пісьменнікаў прыехала дэлегацыя ўкраінскіх. У тыя часы гэта была звычайная рэч - ездзіць у госці адзін да аднаго. Украінцам паказалі славутасці сталіцы, затым пасадзілі ў аўтобус і павезлі на Нарач. Яно таксама было славутасцю, праўда, той, што дасталася дарма.

У аўтобусе я апынуўся побач з Брылём.

- Бачыце вунь таго? - паказаў ён на кіраўніка ўкраінскай дэлегацыі, які гучней за ііііііых спяваў украінскую народную песню.

Трэба сказаць, Іван Антонавіч нават да маладых і дробных паплечнікаў па пяру заўсёды звяртаўся на «вы». Нездарма гаварылі, што Брыль дасюль адчувае сябе польскім афіцэрам, які трапіў у палон да бальшавікоў. Хаця на самой справе ў польскай арміі ён быў капралам.

- Бачу, - сказаў я.

- Гэта Платон Варанько. Мы яго завём Цюбецейкай.

- Чаму? - спытаўся я.

- На Днях савецкай літаратуры, якія праходзілі ў Ташкенце, усім пісьменнікам-гасцям выдавалі халаты і цюбецейкі. Выклікалі па спісе на сцэну і выдавалі. Як на складзе. А Платону не далі.

- Чаму? - зноў спытаўся я.

- Забыліся. Альбо яго проста не аказалася ў спісе. Украінцы абурыліся і напісалі ў прэзідыум запіску аб ушчамленні іхніх правоў. Гаспадары таксама ўперліся: колькі чалавек у спісе, столькі халатаў.

- І цюбецеек, - дадаў я.

- Менавіта, - кіўнуў Іван Антонавіч. - Але ж гэта скандал! Тады старшыня прэзідыума, а гэта таварыш з ЦК, можа, сам Рашыдаў, падыходзіць да мікрафона, бярэ запіску і чытае: «Па просьбе ўкраінскай дэлегацыі Платон Варанько - адын цюбяцейк». Украінцы яшчэ больш пакрыўдзіліся.

Украінская народная песня скончылася, і беларусы зацягнулі сваю народную - «За туманам нічога не відна».

- Цэ наша пісня! - ускочыў са свайго месца Варанько. - Усі вашыя пісні нашыя!

- Канечне! - таксама падняўся з сядзення Брыль. - У нас і паліцаяў сваіх не было, усе вашыя.

Дзіўна, але ўкраінская дэлегацыя на гэтыя словы не пакрыўдзілася...

Між іншым, цяпер паліцаі і ў Расіі рэабілітаваныя. Відаць, адбылося гэта таму, што пісьменнікі перасталі ездзіць адзін да аднаго ў госці. Ды і пісьменнікі, шчыра скажу, ужо не тыя. Як па творчасці, так і па росце. Вось як было ў ранейшыя часы: адзін пісьменнік - адын цюбяцейк.


ІНТЭРВ'Ю


Я ўжо дажыў да таго ўзросту, калі і пра сябе можна расказаць байку.

Я працаваў у «Литературной газете», вёў расійска-беларускі дадатак «Лад» і іншы раз наведваўся ў Мінск. Гэтым разам я прыехаў на кніжны кірмаш, які штогод праводзіцца ў лютым.

На стэндзе Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы, дзе ляжала «Литературка» з «Ладам», людзей было няшмат, і я пайшоў аглядаць іншыя стэнды. На іх зрэдзь сустракаліся знаёмыя, не ўсе яшчэ павыміралі. Хаця моладзі, канечне, наўкруг было значна больш, чым былых паплечнікаў.

- Можна ў вас узяць інтэрв’ю? - падскочыла да мяне ўвішная дзяўчына з мікрафонам у руцэ. - Для першага рэспубліканскага канала?

- Чаму ж нельга, - спыніўся я. - Сам калісьці на тэлебачанні працаваў.

Аператар навёў на мяне камеру, дзяўчына разматала мікрафонны шнур, каб не замінаў рухі. Адчувалася, праца тэлевізійнай вядучай была ёй даспадобы.

«У мае часы тэледзівы былі ніколькі не горшыя», - з адценнем лёгкай рэўнасці падумаў я.

- Прадстаўцеся, калі ласка, - сунула мне ў нос мікрафон вядучая.

- Алесь Кажадуб, пісьменнік, - сказаў я, кашлянуўшы.

Дзяўчына раптам адхіснулася ад мяне, мікрафон выпаў з яе рук. Яна нахілілася, каб яго падняць, і заблыталася ў провадзе.

- Стоп! - сказаў аператар. - Пачынаем спачатку.

- А вы жывы?.. - з жахам спыталася дзяўчына, выпрастаўшыся.

- Канечне, - сказаў я.

Мне таксама зрабілася ніякавата. Няўжо па Мінску разляцелася чутка, што я ўжо там?..

- Я па вашай аповесці «Лесавік» абараняла дыплом, - дрыготкім голасам сказала дзяўчына, - і думала, што вы ўжо даўно памерлі...

Ну, так, для гэтага юнага стварэння з доўгімі ножкамі і поўнымі грудзьмі, якія добра бачыліся ў выразе кофтачкі, я быў стары. Але не настолькі, каб лічыцца нябожчыкам.

- Не, мілая, жывы, - сварліва сказаў я. - А вы акрамя «Лесавіка» яшчэ што-небудзь маё чыталі?

- Не, - апусціла яна галаву.

- Вунь на тым стэндзе, - паказаў я пальцам, - праз пару гадзін будзе праходзіць прэзентацыя маёй пятнаццатай кнігі. Называецца «Эліксір жыцця». Вы ж хочаце жыць вечна?

- Што? - зноў падняла на мяне вочы дзяўчына.

- У юнацтве пра гэта не задумваюцца, - уздыхнуўшы, сказаў я, - але гадоў праз дзесяць у вашую прыгожанькую галаву прыйдзе думка, што някепска было б уведаць сакрэт эліксіра жыцця. А ў маёй кнізе пра гэта напісана. Але асабіста вам думаць пра гэта яшчэ рана.

- Далібог, я прыйду! - Дзяўчына закрыла рукою выраз на кофтачцы.

- Калі ласка, прабачце мне!

- Прабачаю, - кіўнуў я.

- А інтэрв’ю? - запярэчыў аператар.

- Наступным разам, - сказаў я. - Шкада, вам дысертацыю абараняць не трэба. Добрая была б тэма - «Эліксір жыцця ў творах Алеся Кажадуба».



На Facebook В Твиттере В Instagram В Одноклассниках Мы Вконтакте
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!

Похожие книги на "Далёка ад радзимы"

Книги похожие на "Далёка ад радзимы" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.


Понравилась книга? Оставьте Ваш комментарий, поделитесь впечатлениями или расскажите друзьям

Все книги автора Алесь Кажадуб

Алесь Кажадуб - все книги автора в одном месте на сайте онлайн библиотеки LibFox.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Отзывы о "Алесь Кажадуб - Далёка ад радзимы"

Отзывы читателей о книге "Далёка ад радзимы", комментарии и мнения людей о произведении.

А что Вы думаете о книге? Оставьте Ваш отзыв.