Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Расследаванні інспектара Сарвы"
Описание и краткое содержание "Расследаванні інспектара Сарвы" читать бесплатно онлайн.
— Спадар Хіжа, вы не маглі б падысці ў лабараторыю? — Інспектар не рызыкнуў пытаць па перамоўнай прыладзе.
— Буду праз чвэрць гадзіны.
Сарва заняў час дадатковым аналізам ніта. Слядоў выбуховага рэчыва на стрыжні выяўлена не было.
— На борце станцыі ёсць выбухоўка? — пацікавіўся інспектар, ледзь камандзір МКС пераступіў парог лабараторыі.
— Так, «Жэрар Анры дэ Вакулёр» выкарыстоўваецца як перавалачная база для калоній і навукова-даследчых станцый. Грузавыя караблі дастаўляюць нам кантэйнеры, а мы затым ботамі адпраўляем груз па прызначэнні.
— Хто ў курсе змесціва кантэйнераў?
— Я, мой намеснік і кладаўшчыкі. Разгрузачна-пагрузачныя работы праводзяцца з выкарыстаннем робатаў... А чаму вы пытаецеся пра выбуховае рэчыва, спадар Сарва? — нахмурыўся камандзір МКС.
— Я выявіў мікрачасціцы гексанітрагексаазаізавюрцытана ў прабітай нітам дзірцы.
— Гэта значыць... — навіна не дадала Хіжу радасці.
— Давайце не будзем спяшацца з высновамі, спадар Хіжа!
— Так, вядома. Вы маеце рацыю, спадар Сарва.
— Кантэйнеры можна адкрыць незаўважна для навакольных?
— Ахова да склада не прадстаўленая, аднак патрапіць унутр старонні не можа. Патрэбна карта допуску.
— Падмануць камп'ютар не так складана, як здаецца, спадар Хіжа... Правядзіце мяне на склад!
Інспектар уважліва агледзеў сканер сістэмы бяспекі, але слядоў узлому не знайшоў.
— Знаёмцеся, спадары. Інспектар Сарва, кладаўшчык Нікула. Станка Гутаравіч, інспектару трэба агледзець кантэйнеры для «Эразма Рэйнгольда».
— Вы ведаеце правілы, Скурда Якубавіч. Без вашага пісьмовага загаду — нельга!
— Паперу і ручку! — Праз некалькі хвілін загад быў складзены, і Сарва атрымаў магчымасць трапіць у сектар, дзе захоўваўся гексанітрагексаазаізавюрцытан.
На складзе знаходзіліся чатыры кантэйнеры рознага памеру. Выцягнуўшы з несэсэра магутную лупу, інспектар агледзеў іх, надаўшы асаблівую ўвагу пломбам, замкам і швам.
— Падобна на тое, што прадчуванне вас не падманула, спадар Хіжа... Спадар Нікула, адкрыйце гэты кантэйнер!
— Нельга!
— Спадар Нікула, павінен папярэдзіць вас аб адказнасці за перашкоду выкананню службовых абавязкаў! — перайшоў на афіцыйны тон Сарва. — Зараз жа адкрывайце! Усю адказнасць я бяру на сябе!
Кладаўшчык паглядзеў на камандзіра МКС. Хіжа кіўнуў, і Нікула адкрыў кантэйнер. На першы погляд усё было на месцы. Тым не менш інспектар папрасіў кладаўшчыка зверыць колькасць адзінак захоўвання з вопісам. Праверка доўжылася амаль гадзіну.
— Не хапае ста пяцідзесяці грам гексанітрагексаазаізавюрцытана! — разгублена рэзюмаваў Нікула.
— Der Teufel steckt im Detail!.. Пляценне тросіка пломбы на кантэйнеры нумар тры адрозніваецца ад астатніх. Ды і сам адбітак выглядае змазаным... Спадар Хіжа, які колькасны склад экіпажа?
— Трыццаць адзін чалавек, дакладней ужо дваццаць восем.
— Будзьце ласкавы, падзяліце людзей на чатыры партыі і адпраўце ў кают-кампанію!
— Навошта?
— Пры кантакце з гексанітрагексаазаізавюрцытанам на скуры доўгі час застаюцца мікрачасціцы. Я хачу праверыць рукі ўсіх вашых падначаленых. І пачну з асоб, якія маюць допуск да склада.
Праз паўгадзіны першая партыя выстраілася ў чаргу перад дзвярыма кают-кампаніі. Сарва старанна апрацоўваў кісці рук сілікагелевым алоўкам, пасля чаго ўносіў даныя газавага храматографа ў нататнік.
Насуперак чаканню, праверка нічога не дала.
— Ці то злачынец прадбачыў і такі паварот падзей, ці то я няправільна звязаў прычыну і следства... — задуменны погляд інспектара спыніўся на спісе. Дваццаць сем чалавек... — Хто не з'явіўся?
На сінтэтычнай паперы адсутнічалі імя і прозвішча бортінжынера.
— Аршан напэўна забараніў яму падымацца, — Сарва сунуў газавы храматограф і нататнік у чамаданчык, а затым адправіўся ў медыцынскі модуль.
— Зноў вы? — Лекар сустрэў інспектара ў штыкі. — Мала таго, што вы падвергнулі мяне зневажальнай працэдуры праверкі, як быццам якога-небудзь крымінальніка, дык яшчэ маеце нахабства парушаць спакой хворага!
— Спадар Аршан, я прама зараз магу арыштаваць вас за тое, што вы перашкаджаеце мне рабіць сваю працу. Хочаце даведацца, што гэта такое — турэмнае зняволенне?.. Запэўніваю вас — прыемнага мала!
Падзейнічала.
— Як самаадчуванне, спадар Багнавец? — спытаў Сарва, заходзячы ў бокс.
— На жаль, медыцына пакуль не навучылася вылечваць душэўныя раны, спадар Сарва!.. Будзеце зноў мяне дапытваць?
— Не. Я тут з тым, каб правесці праверку. Не хвалюйцеся, спадар Багнавец, — гэта простая фармальнасць!.. Засталіся толькі вы.
— Калі гэта неабходна...
Рукі бортінжынера аказаліся чыстымі.
— Дзякуй за садзейнічанне, спадар Багнавец! — Інспектар вярнуўся ў каюту, дзе пагрузіўся ў роздум. Расследаванне патрабавала змены тактыкі.
Безвынікова праседзеўшы над запісамі тры гадзіны, Сарва пакінуў каюту ў надзеі, што змена становішча дазволіць каталізаваць разумовую дзейнасць. Ногі самі прывялі яго да медыцынскага модулю.
— ...я вымушаны падаць скаргу аб парушэнні рэжыму на імя камандзіра станцыі! — Дзякуючы прачыненым дзвярам інспектар атрымаў магчымасць чуць Аршана. — Што гэта за звышлімітаваны перарасход вады?
Сарва нарэшце зразумеў, што здалося яму дзіўным. Рукі Багнаўца былі занадта чыстымі.
— Я думаю, абвінавачванне ў парушэнні бальнічнага рэжыму — не самае страшнае, што пачуе спадар Багнавец!
Інспектар пайшоў ва-банк і не прайграў — плечы бортінжынера паніклі, галава апусцілася.
— Раскажаце ўсё самі, спадар Багнавец?
— Я не хацеў забіваць! Не ведаю, што на мяне найшло... Усё з-за праклятай рэўнасці — закранула тое, што Дамарод атрымаў дадатковае фінансаванне, а мне грант не далі.
— Ды як вы маглі? — накінуўся на бортінжынера лекар. Сарву прыйшлося заклікаць да спакою.
— Вы выкарысталі гексанітрагексаазаізавюрцытан, інсцэніраваўшы забойства пад няшчасны выпадак. Так? — Рушыў услед ківок Багнаўца. — Прапажу выбуховага рэчыва вы спадзяваліся спісаць на памылку пры камплектацыі. Які кладаўшчык не памыляецца?
Бортінжынер зноў кіўнуў.
— Як вы праніклі ў склад?
— Там прымітыўная сістэма бяспекі, абыйсці якую здолеў бы і школьнік малодшых класаў... — казаў Багнавец ціха. — Я выкраў выбухоўку і ўсталяваў яе на корпусе модуля. Я разлічыў усё дакладна — страховачны фал не павінен быў абарвацца. У якасці адцягваючага манеўру спатрэбіўся ніт, знойдзены мной падчас аднаго з выхадаў у адкрыты космас... Д'ябал, навошта я адважыўся на гэта?
Бортінжынер абхапіў галаву рукамі. Нельга было выключаць верагоднасці таго, што Багнавец зноў гуляе.
— А Чэрпер і Лабар чым вінаватыя? — Парушыў цішыню інспектар.
— Выпадковыя ахвяры. Я не меркаваў, што Дамарод возьме з сабой кагосьці яшчэ.
«ЭНІГМА»
У тым жа нататніку, у якім рабіў запісы па справе бортінжынера Сташа Багнаўца, інспектар Дэпартамента пазаземных крымінальных расследаванняў Ратаўт Сарва накідаў і тэкст радыёграмы для камісара Айнбунда
— Спадар Аршан, вы не маглі б перадаць паведамленне спадару Хіжу?
— Безумоўна, спадар Сарва! — Аркуш сінтэтычнай паперы перавандраваў у рукі лекара, стаўленне якога да інспектара кардынальна змянілася.
— І няхай дашле ахову!
— Добра! — Аршан пайшоў.
— Я не схільны чытаць людзям натацыі, спадар Багнавец, таму не буду вас ні ў чым вінаваціць. Проста адкажыце: ваш праект сапраўды быў такім важным для вас?
Абхапіўшы галаву ў запозненым раскаянні, бортінжынер слаба кіўнуў.
Сарва прываліўся да сцяны і, не зводзячы позірку з Багнаўца, падумаў пра тое, якімі ўсё ж такі дробязнымі бываюць часам людзі. Пазбаўляць чалавека жыцця толькі з-за таго, што ён працуе лепш? Што перашкаджае самому працаваць гэтак жа?
Вылучаны ў якасці ахоўніка дужы інжынер-энергетык Саргер не прымусіў сябе чакаць. Інспектар здаў яму бортінжынера, пасля чаго накіраваўся ў сваю каюту, дзе меў намер скласці справаздачу аб праведзеным расследаванні і прысвяціць нейкі час адпачынку. Патрэбна было таксама звязацца з «Джавані Скіяпарэлі» і спытаць у Жмырэні аб стане спраў.
Ігнараваны да гэтага страўнік нагадаў пра сябе з новай сілай.
— Не зашкодзіла б і павячэраць!
Вырашыўшы, што голад будзе толькі перашкаджаць разумовай канцэнтрацыі, Сарва змяніў маршрут. Гатавалі на «Жэрары Анры дэ Вакулёры» смачна, з-за чаго інспектар правёў у сталовай больш часу, чым планаваў.
Завяршыць укладанне справаздачы Сарву не далі.
— Спадар Сарва, тэрміновая радыёграма! — сунуў галаву ў каюту радыст.
— Дзякую! — інспектар слізгануў позіркам па каардынатах і спыніўся на тэксце: — Паўтары гадзіны таму адбылося сутыкненне абсталяванага эксперыментальным гіперпрыводам карвета «Сяргей Пятровіч Капіца» з неапазнаным суднам. У выніку аварыі чатыры чалавекі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Магчыма замах на Вількгола Юхно, кіраўніка Еўрапейскага касмічнага агенцтва. Прадпісваецца правесці расследаванне. Брыг за вамі высланы...
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Расследаванні інспектара Сарвы"
Книги похожие на "Расследаванні інспектара Сарвы" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы"
Отзывы читателей о книге "Расследаванні інспектара Сарвы", комментарии и мнения людей о произведении.