Макс Шчур - Упырхлікі
Скачивание начинается... Если скачивание не началось автоматически, пожалуйста нажмите на эту ссылку.
Жалоба
Напишите нам, и мы в срочном порядке примем меры.
Описание книги "Упырхлікі"
Описание и краткое содержание "Упырхлікі" читать бесплатно онлайн.
„Тут спачывае шчыры беларус і мастак ГАБРУСЬ КАЛОДА,
Чалавек зь вялікім „Ч“.
Каханьне ёсьць! Жыве Беларусь!“
На само пахаваньне, арганізаванае коштам Радыё, мяне, аднак, былыя калегі не запрасілі, а замест гэтага папрасілі мяне з нашае з Габрусём хаты. Пасьля я нейкі час, ужо з афіцыйным чэскім дазволам на жыхарства, жыў на могілках, дзе на грамадзкіх пачатках даглядаў найноўшы й апошні зямны прыстанак Габруся. Цэлымі днямі я сядзеў на ягонай магіле з пакетам чырвонага віна, разглядаў сваю надзвычай удалую эпітафію й размаўляў з Габрусём, амаль як тады зь ім жа, толькі цяпер у думках: „Эх, Габрусь-Габрусь! Шчасьлівы ты чалавек: усе твае мары спраўдзіліся. I мастаком ты стаў, і на Бацькаўшчыну папрацаваў, і кніжку выдаў, і пахаваны побач з прэзыдэнтамі... I цыцачак з жопкамі ў цябе было — дай бог кожнаму! Адно што аўтабіяграфію напісаць так і не пасьпеў... Не бядуй, усё адно на месцы Радыё, дзе мы з табой працавалі, аднойчы будзе музэй. Але якая ж усё-ткі іранічная штука лёс! Тым, чым ён цябе ўзнагародзіў — тым, можна сказаць, і забіў! Прычым не тады, калі твае кавалкі маглі ў любы момант апынуцца ў праскім лесе, як было з тым беларусам-гастарбайтэрам, і не на сквоце ці ў падваротні — а бадай на самым бясьпечныім месьце сьвету і ў самыім росквіце сіл! Ну хіба гэта справядліва? Што ні кажы, няроўна доля дзеле... Вось іншаму б такі вагар, як у цябе — ён бы сьвет перавярнуў! Але ж і ты ў жыцьці нямала ім наварочаў: прынамсі, маё ўяўленьне пра нас, беларусаў, дык перавярнуў дакладна. Сьпі сабе спакойна, дарагі дружа! Спадзяюся, я цябе нічым не пакрыўдзіў, а калі пакрыўдзіў — то выбачай. I ня бойся, пра Дашу я даўно ўжо забыўся, гэтак жа як і пра твае сьмярдзючыя шкарпэткі“.
Мушу прызнацца, што пры ўсіх сваіх недахопах Габрусь быў мне ўсё-ткі як брат. Колькі ўсяго мы зь ім разам перажылі, колькі ўсяго падзялялі — нават доўгі час адной на дваіх зубачысткай карысталіся, хай і з розных канцоў... Ат, што казаць. Пасьля Габрусёвай сьмерці мне й самому жыць на сьвеце стала нудна й нецікава. Наўрад ці такое нуднае й нецікавае жыцьцё вартае вашае ўвагі, таму апавядаць пра яго я ня бачу ніякага сэнсу. Як той казаў, мастацтва пасьля Асьвенціму немагчымае. З гэтым і разьвітваюся, заўсёды ваш — Андрусь Макатоўша, упырхлік.
Сукамэрнік па духу
(пасьляслоўе)
З Андрусём Макатоўшам (чыё імя аўтар гэтых радкоў без дазволу самога носьбіта даў аднаму з герояў свайго апавяданьня „17 імгненьняў музы“) я пазнаёміўся ў сярэдзіне бурлівых 90-х гадоў у менскіх анархісцкіх колах. Мы не былі надта блізкія, пра што цяпер можна толькі шкадаваць — аднак мне назаўжды запомніліся ягоныя ўдумлівыя мэлянхалічныя вочы, што выдавалі такі натуральны ў яго недавер да іншых і няўмольнае прадчуваньне ўласнага выгнаньніцкага лёсу. Цягам адной зь дзьвюх ягоных пяцідзённых акрэсьцінскіх адсідак я меў гонар быць ягоным суседам па камэры. Ужо тады Андрусь з раніцы да вечара разважаў уголас пра тое, якім шляхам будзе найлепей пакінуць турму, пад якой ён меў на ўвазе нават не Акрэсьціна, а ўсю краіну. Менавіта гэты намер і стаў галоўнай прычынай, зь якой ён зацікавіўся ня толькі анархізмам, але й беларускімі народнымі танцамі. Неўзабаве пасьля вяртаньня ягонага ансамблю з замежных гастроляў у Менск мы даведаліся, што Андрусь зьнік — верагодна, застаўся ў Чэхіі. З таго часу нашая анархісцкая групоўка „Чырвоны Жонд“, у тым ліку й на просьбу Андрусёвых сваякоў, некалькі разоў спрабавала выйсьці зь ім на сувязь праз чэскіх таварышаў — безвынікова. Урэшце, было пастаноўлена адправіць на пошукі Андруся мяне. Тыя з самага пачатку былі блытанымі й няпростымі: амаль ніхто зь ягоных тутэйшых знаёмых, перадусім зь беларускага асяродзьдзя, нічога ня ведаў пра сучаснае месца знаходжаньня Андруся. Толькі адзін з супрацоўнікаў радыё „Свабода“, які прасіў не называць ягонага імя, здолеў прыгадаць, што недзе перад самым Андрусёвым зьнікненьнем атрымаў ад яго зь цяпер ужо ня існага адрасу электроннай пошты файл з малазразумелай назвай „Упырхлікі“, якога з таго часу так і не адкрыў, прыняўшы за спам...
Гэтак я ўпершыню пазнаёміўся з творам, які вы акурат дачыталі. Тэкст з самага пачатку мяне агаломшыў: такі ж адкрыты, як сам Андрусь, шчыры й чысты, як сьляза, ён цалкам адпавядаў ці ня ўсім патрабаваньням майго ўласнага густу. Прызнаюся, у нашай сучаснай літаратуры мне даўно бракавала такога твору, урэшце пазбаўленага ўсякіх модных постмадэрновых наваротаў, хай сабе й напісанага крыху несучаснай і нелітаратурнай мовай. А мы ў Менску й не здагадваліся, што ў Андрусю драмаў такі талент! Прычым ня толькі й ня столькі пісьменьніцкі, колькі, так бы мовіць, жыцьцёвы: талент трапляць ува ўсякія мітрэнгі й шторазу выходзіць зь іх зь незаплямленым тварам ды высока ўзьнятым — не, ня носам, як іранічна напісаў бы сам Андрусь, а чорным анархісцкім сьцягам веры ў сябе й чалавецтва. З другога боку, няма сумневу, што каб не Андрусёва эміграцыя, то гэты талент, хутчэй за ўсё, ня выявіўся б, як не зьявілася б і самога твору. Ня толькі таму, што ўсе апісаныя падзеі трэба было яшчэ перажыць, але й праз тое, што як пісьменьнік Андрусь здолеў сфармавацца толькі за мяжой, дзе займеў на гэта дастаткова вольнага часу. Відавочна, што ў бібліятэцы ягонага лягеру ўцекачоў была добрая падборка ўсясьветнай клясыкі: Рабле, Сэрвантэс, Грымэльсгаўзэн, Вальтэр, Казанова, Стэрн, Мойхер-Сфорым, Пруст, ня кажучы ўжо пра так званы пікарэскны (ці прайдзісьвецкі) раман — усё гэта не магло не паўплываць на ягоную аповесьць, якая ў беларускай літаратуры годна працягвае сатырычныя традыцыі Андрэя Мрыя й Лявона Савёнка ў спалучэньні з спавядальнай традыцыяй Ларысы Геніюш.
Нягледзячы на асобныя хібы й недагляды (перадусім прагрэшкі супраць паліткарэктнасьці, такія як расізм, мізантропія, мізагінія й інш.), твор адразу падаўся мне адназначна вартым публікацыі. Але ж, як часта бывае, між задумай і яе рэалізацыяй незаўважна мінаюць гады. На працягу ўсяго гэтага часу я шмат займаўся ўласнымі творчымі праектамі, і да канчатковай рэдактуры „Ўпырхлікаў“ рукі ў мяне, як кажуць, ніяк не даходзілі. Больш таго: я да апошняга моманту спадзяваўся, што сам аўтар усё-ткі рана ці позна недзе аб’явіцца — ці то ў Празе, ці то ў інтэрнэце — каб аўтарызаваць мае дробныя праўкі (у гэтым я не асабліва шчыраваў, каб захаваць непаўторны стыль арыгіналу) або самому ўнесьці ў тэкст пэўныя раз’ясьненьні й карэктывы. На жаль, мая надзея ня спраўдзілася. З другога боку, наўрад ці мне ўдалося б пераканаць яго пагадзіцца на зьмены ў тэксьце (скажам, адмовіцца ад прымітыўна-празрыстых эпіграфаў да разьдзелаў і г. д.). Андрусю папросту ня свома адмяняць аднойчы прынятыя рашэньні: абраўшы пэўны шлях, ён цьвёрда стаіць на ім да канца. З той жа прычыны, пастанавіўшы раз і назаўжды зьнікнуць з публічнага жыцьця, ён у яго ўжо не вярнуўся.
Гэта я ўсё да таго, што аўтар гэтага твору, як я яго памятаю, — рэальны, жывы (спадзяваймася, і да сёньня) чалавек, з усімі ягонымі заганамі й вартасьцямі. А вось існаваньне другога героя твору й меркаванага аўтара прадмовы, Габруся Калоды, выклікае ў мяне нашмат большыя сумневы. Перадусім, чалавека з такім імем ніхто ў чэскай беларускай дыяспары ня ведаў, а на пададзеным Андрусём месцы пахаваньня Г. Калоды няма ні адпаведнай магілы, ні эпітафіі. Я не кажу ўжо пра тое, што на гістарычных Альшанскіх могілках даўным-даўно нікога не хаваюць. Зрэшты, навошта далёка хадзіць: усе слухачы таго ж радыё „Свабода“ (а яно цяпер месьціцца зусім не далёка ад згаданых могілак) і чытачы радыйнага сайту ня горш за яго апытаных мною супрацоўнікаў ведаюць, што ніякага блогера Габруся Калоды там ніколі не працавала, прынамсі ў эфіры ніхто ягонага імя, пагатоў голасу, дакладна ня чуў. Ані „Малой кулінарнай энцыкляпэдыі“ ў сэрыі „Бібліятэка Свабоды“ дасюль таксама ня выйшла, выйшла толькі „Малая мэдычная“ й „Альбом сямейны“. Да ўсяго гэтага ахова Радыё, між іншым, катэгарычна абвяргае, што калі-небудзь у яе гісторыі была выкарыстаная агнястрэльная зброя, ды яшчэ й з такім летальным вынікам...
На жаль, ані сам вобраз Габруся Калоды ў аповесьці не пераконвае мяне ў ягонай сапраўднасьці: надта ж фантастычнымі характарыстыкамі надзяліў яго аўтар, прычым нават ня столькі цялеснымі, колькі перадусім душэўнымі. Сумняюся, што такія, мякка кажучы, някемлівыя людзі існуюць ня толькі сярод беларусаў, але й наагул у сьвеце. Таму, ведаючы Андруся, я дапускаю, што зьяўленьне ў аповесьці ягонага альтэр-эго (зьвярнеце ўвагу на падабенства імёнаў Андрусь і Габрусь) магло быць вынікам гэткага раздваеньня асобы, што само па сабе ў творчых людзей бывае нярэдка; у крайнім выпадку — праявай самай звычайнай патрэбы аўтара мець у чымсьці блізкага й падобнага да сябе суразмоўцу, што зразумела: калі такіх людзей, як Андрусь, наагул мала, то ў эміграцыі іх яшчэ меней. Урэшце, нездарма ж сам аўтар згадвае ў сувязі з Габрусём пра Швэйка, быццам хочучы падкрэсьліць цалкам штучны характар свайго пэрсанажа.
Подписывайтесь на наши страницы в социальных сетях.
Будьте в курсе последних книжных новинок, комментируйте, обсуждайте. Мы ждём Вас!
Похожие книги на "Упырхлікі"
Книги похожие на "Упырхлікі" читать онлайн или скачать бесплатно полные версии.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Отзывы о "Макс Шчур - Упырхлікі"
Отзывы читателей о книге "Упырхлікі", комментарии и мнения людей о произведении.